• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Мы лічым абсалютна бясспрэчнымі ісціны, што ўсе людзі створаны роўнымі, што тварэц надзяліў іх вядомымі неад'емнымі правамі, у тым ліку — правам на жыццё, свабоду і імкненне да шчасця; што для забеспячэння гэтых правоў людзьмі вызначаюцца ўрады, якія валодаюць паўнамоцтвамі са згоды тых, кім кіруюць; што, калі якая-небудзь форма кіравання робіцца згубнай для ўказаных мэт, народ мае права змяніць або скасаваць яе і паставіць новы ўрад, паклаўшы ў яго аснову такія прынцыпы і арга-нізуючы яго ўладу такім чынам, як яму здасца найбольш мэтазгодным для бяспекі і шчасця. (3 Дэкларацыі незалежнасці, ЗША, 1776 г.)
    Восемдзесят гадоў назад бацькі нашы зала-жылі на гэтым кантыненце асновы новай нацыі, зачатай у свабодзе і адданай ідэі, што ўсе людзі створаны роўнымі. Сёння мы ўцягнуты ў вялікую міжусобную вайну1, зыход якой павінен рашыць, ці можа гэта нацыя альбо іншая, народжаная ў тых жа ўмовах і адданая той жа ідэі, разлічваць на працяглае існаванне.
    Мы сабраліся на вялікім ратным полі гэтай вайны. Мы прыйшлі сюды, каб прысвяціць част-ку яго месцу апошняга супакою тых, хто аддаў сваё жыццё ў імя жыцця нацыі. Правільна і да-стойна тое, што мы робім.
    Але, строга гаворачы, мы не зможам ні асвя-ціць, ні ўшанаваць, ні ўзвялічыць гэту зямлю. Храбрацы, што змагаліся тут, жывыя і мёртвыя,
    1 Грамадзянская вайна 1861—1865 гг. паміж буржуазнай Поўначчу і рабаўладальніцкім Поўднем; у выніку перамогі Поўначы на Поўдні было забаронена рабства.
    81
    асвяцілі яе настолькі, што не ў нашых сілах прыбавіць альбо адняць што-небудзь. Свет ледзь адзначыць і нядоўга будзе берагчы ў па-мяці, што мы тут гаворым, але ён ніколі не за-будзе таго, што яны здзейснілі.
    Хутчэй мы — жывыя — павінны аддаць сябе той незавершанай справе, якой яны так выса-кародна паслужылі. Нам — жывым — хутчэй на-лежыць прысвяціць сябе вялікай задачы, якая ўсё яшчэ стаіць перад намі. Ад гэтых мёртвых, шанаваных намі, мы павінны ўспрыняць яшчэ большую адданасць справе, за якую яны аддалі ўсё, чым толькі можна было даказаць адда-насць. 1 мы абавязаны даць урачыстую клятву, што не дарэмна загінулі яны, што наша нацыя з дапамогай Божай зноў адродзіцца да свабоды, і ўлада воляй народа, пры дапамозе народа і для народа не знікне з твару зямлі (Аўраам Лін-кальн. Гетысбергская прамова).
    У Францыі патрэба ў прамоўніцкім майстэрстве рэзка ўзрасла ў перыяд Вялікай французскай рэ-валюцыі 1789—1794 гг. Супраць абсалютнай ула-ды манарха выступілі ўсе слаі грамадства: буржуа-зія, ліберальнае дваранства, сяляне, гарадское пле-бейства. Аднак канчатковая мэта ў розных слаёў насельніцтва была розная: адны імкнуліся да кан-стытуцыйнай манархіі альбо да буржуазнай парла-менцкай рэспублікі (буйная буржуазія, дваранст-ва), іншыя — да цэнтралізаванай формы ўлады, якая б кіравала ў большай ступені ў іх інтарэсах (дробная буржуазія, гарадское плебейства, сяля-не). Ішла барацьба як з манархіяй, так і паміж гэ-тымі слаямі насельніцтва за захоп улады і су-праваджалася не толькі ўзброенымі выступлен-нямі, але і палітычнымі дыскусіямі. Менавіта ў ходзе публічных выступленняў здзяйснялася ба-рацьба за розум людзей, за схіленне мас на свой бок.
    Рэвалюцыя мела некалькі этапаў. Спачатку ўладу захапілі буйная буржуазія і дваранства; яны выступалі за канстытуцыйную манархію. Пад на-
    82
    ціскам рэвалюцыйна настроенага народа манарх быў усё-такі звергнуты, і да ўлады прыйшла пар-тыя жырандыстаў1 — тая частка буйной буржуазіі і дваранства, якая зацікаўлена была ў рэспублі-канскай форме ўлады і не хацела далейшага раз-віцця рэвалюцыйных пераўтварэнняў. У выніку народнага паўстання да ўлады прыйшлі якабін-цы2 — дробная буржуазія ў саюзе з сялянствам і гарадскім плебействам. Якабінцы, каб утрымаць уладу, устанавілі дыктатуру. Як і любая дыкта-тура, якабінская таксама суправаджалася рэвалю-цыйным тэрорам, гібеллю мноства людзей. Фран-цыя скаланулася ад учыненага. У 1794 г. рэва-люцыйны якабінскі ўрад быў звергнуты, і ў краіне ўсталявалася рэспубліка. (Праўда, на непрацяглы час. Ужо ў 1799 г. яе змяніла дыктатура Напалео-на, пасля падзення якой уладу захоплівалі розныя групоўкі, у тым ліку і манархісцкія.)
    Як бачым, і ўзброеная і палітычная (дыскусій-ная, агітацыйная) барацьба перыяду французскай рэвалюцыі была вострай. Канчаткова рэспубліка ўсталявалася ў 1870 г. і існуе па сённяшні дзень. Афіцыйная назва Францыі — Французская Рэс-публіка.
    Асабліва яркія -прыклады публічнай прамовы пакінулі якабінцы Марат, Рабесп'ер. На іх прамо-вах — бляск рэвалюцыйнай эйфарыі. Яны праз-мерна эмацыянальныя, адметныя максімалісцкім падыходам да выбару сродкаў для дасягнення сваіх мэт, ідэяй спачатку разбурыць старое, і гэта засланяе сабой стваральныя мэты.
    Айчына ў небяспецы! Усё сказана гэтымі сло-вамі для палкіх сэрцаў, поўных любові да радзі-
    1 Назва — па мясцовасці, адкуль родам былі многія дэпу-таты гэтай партыі.
    2 Назва — па месцы пасяджэнняў членаў Якабінскага клуба, што праходзілі ў памяшканні дамініканцаў (рэлі-гійнага каталіцкага ордэна, заснаванага манахам іспанцам Дамінікам; папа Рымскі перадаў дамініканцам карныя функ-цыі, інквізіцыю. У Францыі дамініканцы называліся яка-бінцамі).
    83
    мы і да свабоды. Гэта формула не паведамляе нам якіх-небудзь новых фактаў. I да гэтай заявы мы ведалі, што на чале нашых армій стаіць ге-нерал-змоўшчык; мы ведалі, што разбэшчаны двор без стомы інтрыгуе супраць нашай свабо-ды і нашай канстытуцыі. Калі Нацыянальны сход абвясціў гэтую значную формулу, то не для таго, каб нас інфармаваць. Гэтыя словы, айчына ў небяспецы, — гэта заклік да ўсёй нацыі раз-гарнуць усю энергію, на якую яна здольная, каб адбіць гэтыя небяспечнасці (3 прамовы Рабес-п'ера ў суполцы сяброў канстытуцыі 11 ліпеня 1792 г.).
    Я думаю, што я быў першым палітычным пісьменнікам і, мабыць, адзіным у Францыі пас-ля рэвалюцыі, які прапанаваў дыктатара, вай-сковага трыбуна, трыумвірат як адзіны сродак знішчыць здраднікаў і змоўшчыкаў...
    Нарэшце, панове, у чым вы мяне папра-каеце? Калі вечныя здрады вераломнага двара і яго стаўленікаў, калі бесперапынна аднаўляюцца змовы ворагаў рэвалюцыі, калі крывавыя падко-пы памагатых дэспатызму пагражалі знішчэннем свабоды; калі вераломныя прадстаўнікі народа, несправядлівыя носьбіты ўлады, нявартыя зака-надаўцы, што змовіліся з бязлітасным гасуда-ром, вялі краіну на край бездані, калі прадажныя заканадаўцы, зняславіўшы сваю высокую місію і выдаючы тыранічныя законы, занявольвалі на-род, каб расправіцца з ім, калі службовыя асобы былі заняты толькі апекаваннем здраднікаў; калі суддзі прыкрывалі свяшчэнным шчытом права-суддзя ворагаў дзяржавы, у той час як яны знішчалі мячом тыраніі сяброў айчыны, абарон-цаў свабоды; калі ў выніку сумесных злачынст-ваў гэтых ліхадзеяў айчына гатова была загі-нуць, хто з вас, панове, асмеліўся б абвіна-вачваць мяне ў тым, што ў парыве адчаю я заклікаў на іх злачынныя галовы сякеру на-роднай расправы? Хто з вас асмеліўся б лічыць злачынным тое, што я рэкамендаваў апошні наш сродак грамадскага выратавання? (3 прамовы Марата ў Канвенце 25 верасня 1793 г.)
    84
    У Расіі1 буржуазная рэвалюцыя пачалася ў па-чатку XX ст. (люты 1917 г.) — значна пазней за еўрапейскія краіны, але так па-сапраўднаму і не адбылася. У кастрычніку 1917 г. у выніку пера-вароту да ўлады прыйшлі бальшавікі з ідэяй дык-татуры пралетарыяту, сацыялізму і сусветнай рэ-валюцыі.
    Аднак развіццё капіталізму і пэўныя дэмакра-тычныя пераўтварэнні ў Расіі пачаліся за паўста-годдзя да лютага 1917 г. Капіталізм у Расіі атры-маў развіццё з адменай у 1861 г. прыгоннага права. У гэты ж перыяд (1864 г.) была здзейснена судовая рэформа. Яна задумвалася з мэтай зрабіць суд незалежным і аб’ектыўным, які б кіраваўся толькі законам. Манархам былі дадзены насель-ніцтву і пэўныя палітычныя свабоды (слова, дру-ку, сходаў); гэта адбылося пазней, у пачатку XX ст. Палітычныя свабоды цар абвясціў у Ма-ніфесце 17 кастрычніка 1905 г. пад пагрозай рэва-люцыйнага руху мас. Як бачым, развіццё дэма-кратычных рэформаў у Расіі пачалося пры ма-нархіі і карэннага змянення формы кіравання не прадбачылася. Таму дэмакратычныя пераўтварэнні тут здзяйсняліся не так актыўна і паслядоўна, як гэта было ў Еўропе.
    I ўсё-такі гэты перыяд расійскай рэчаіснасці адзначаны развіццём рытарскага мастацтва ў тых сферах грамадскага жыцця, якія дэмакратычныя пераўтварэнні закранулі больш істотна. Гэта — суд, адвакатура. Судовай рэформай 1864 г. у Расіі быў уведзены суд прысяжных. Судовы працэс стаў праходзіць публічна, вусна, спаборна. Перад судом прысяжных і была сказана большасць адвакацкіх прамоў, якія да нашых дзён цікавяць юрыстаў як узоры судовага красамоўства. Імёны шэрага расій-скіх юрыстаў робяцца вядомымі не толькі ў ся-
    1 Расія гэтага перыяду ўжо мела далучаныя Беларусь і Украіну (Правабярэжную Украіну далучыла яшчэ ў сярэдзі-не XVII ст., Беларусь і Левабярэжную Украіну — у канцы XVIII ст., у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай).
    85
    бе ў краіне, але і далёка за яе межамі. Гэта — А. Ф. Коні, Ф. Н. Плявака, П. А. Аляксандраў і іншыя. Сярод не беднай на таленавітых прамоўцаў дарэвалюцыйнай адвакатуры вылучаўся Плява-ка — «чалавек, у якога прамоўніцкае майстэрства пераходзіла ў натхненне» (па прызнанні калегі — А. Ф. Коні).
    Дакладнае веданне справы, уменне аналізаваць, даказваць, выяўляць скрытыя, сапраўдныя пры-чыны ўчынкаў успрымаюцца як натуральныя, уласцівыя майстру судовай прамовы. А вось мо-манты натхнення бываюць, хутчэй за ўсё, у тален-таў. Рускі пісьменнік В. В. Верасаеў у сваіх успа-мінах, распавядаючы пра Ф. Н. Пляваку, прыво-дзіць менавіта такія выпадкі з яго адвакацкай практыкі:
    «...Судзілі свяшчэнніка, які ўчыніў цяжкае злачынства, у чым ён цалкам выкрываўся, не ад-маўляў віны і падсудны.
    Пасля грамавой прамовы пракурора выступіў Плявака. Ён павольна падняўся, бледны, усхваля-ваны. Прамова яго складалася ўсяго з некалькіх фраз...
    «Панове, прысяжныя засядацелі! Справа ясная. Пракурор ва ўсім мае рацыю. Усе гэтыя злачынст-вы падсудны ўчыніў і ў іх прызнаўся. Пра што тут спрачацца? Але я звяртаю вашу ўвагу вось на што. Перад вамі сядзіць чалавек, які трыццаць гадоў адпускаў на споведзі ўсе вашы грахі. Цяпер ён ча-кае ад вас, ці адпусціце вы яму яго грэх?» — і сеў».