Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
На схіле гадоў А. Ф. Коні не губляе цікавасці да любімай справы. Ён чытае лекцыі па гісторыі і тэорыі прамоўніцкага майстэрства ў Інстытуце жывога слова.
Нам будуць цікавыя думкі юрыста-практыка пра асаблівасці судовага красамоўства.
На падставе ўласных назіранняў і вопыту А. Ф. Коні прыходзіць да вываду, што ўменне публічна гаварыць набываецца пры ўмове выка-нання трох патрабаванняў. Па-першае, трэба ве-даць прадмет, аб якім гаворыш, дакладна і па-драбязна, высветліўшы для сябе яго станоўчыя і адмоўныя якасці. Па-другое, трэба ведаць сваю родную мову і ўмець карыстацца багаццем і раз-настайнасцю яе зваротаў; прычым, вядома, да гэ-тага ведання адносіцца і знаёмства са скарбамі роднай літаратуры. I па-трэцяе, трэба не хлусіць. Коні пісаў: «Чалавек хлусіць у жыцці наогул час-та, а ў нашым рускім жыцці і вельмі часта, траякім чынам: ён гаворыць не тое, што думае, — гэта хлусня ў адносінах да іншых; ён думае не тое, што адчувае, — гэта хлусня самому сабе; і, на-рэшце, ён упадае ў хлусню, так сказаць, у ква-драце: гаворыць не тое, што думае, а думае не тое, што адчувае. Прысутнасць кожнага з гэтых відаў хлусні амаль заўсёды адчуваецца слухачамі і ады-мае ў публічнай прамовы яе сілу і пераканаль-насць».
98
Гэта выказванне А. Ф. Коні адносіцца да любо-га жанру публічнай прамовы — да выступлення і адваката, і палітыка, і журналіста, і прадпрымаль-ніка.
У той жа час Коні адзначае прамоўніцкія прыёмы, неаднолькавыя для розных відаў пуб-лічнага выступлення. У прыватнасці, ён характа-рызуе прыёмы судовага прамоўцы. I, каб зрабіць гэта больш пераканальна, выкарыстоўвае параў-нанне з прыёмамі палітычнага прамоўцы: «...Су-доваму прамоўцу і прамоўцу палітычнаму пры-ходзіцца дзейнічаць зусім розна. Прамовы па-літычнага характару не могуць служыць узорамі для судовага прамоўцы, таму што палітычнае красамоўства зусім не тое, што красамоўства судо-вае. Слушныя і разумныя цытаты, добра праду-маныя прыклады, тонкія і дасціпныя параўнанні, стрэлы іроніі і нават уздым на вышыню агульна-чалавечых асноў далёка не заўсёды дасягаюць сва-ёй мэты на судзе. У аснове судовага красамоўства ляжыць неабходнасць даказваць і пераконваць, г. зн., іншымі словамі, неабходнасць схіляць слу-хачоў далучыцца да сваёй думкі. Але палітычны прамоўца нямнога дасягне, пераконваючы і даказ-ваючы. У яго тая ж задача, як і ў служыцеля мас-тацтваў, хаця і ў іншых формах. Ён павінен, па выразу Жорж Санд, «montrer et emouvoin»1, гэта значыць асвятліць вядомую з'яву ўсёй сілай свай-го слова і, умеючы ўлавіць стаўленне большасці да гэтай з'явы, надаць гэтаму стаўленню выраз, які ўздзейнічае на пачуццё. Лік, колькасць, прастора і час, якія адыгрываюць такую ролю ў крытычнай ацэнцы доказаў пры разборы крымінальнай спра-вы, толькі марна абцяжарваюць маўленне палі-тычнага прамоўцы. Прамова апошняга павінна ўяўляць не мазаіку, не старанна і ва ўсіх па-драбязнасцях выпісаную карціну, а рэзкія агуль-ныя абрысы і рэмбрантаўскі святлацень. Ёй нале-жыць злучаць разам пачуцці, якія выклікае яскра-
1 Паказваць і хваляваць.
99
вы вобраз, і даваць ім увасабленне ў лёгкім па за-сваенні, паўнаважкім па змесце слове».
Творчая спадчына А. Ф. Коні мае значэнне не толькі для людзей, якія працуюць у галіне юрыс-прудэнцыі. Да выступленняў лепшых судовых прамоўцаў парэформеннай Расіі XIX ст. была прыкавана ўвага ўсёй перадавой інтэлігенцыі, та-му што менавіта ў прававой сферы яна ўбачыла нараджэнне дэмакратычных пачаткаў і не магла заставацца абыякавай. Вядома, што такія пісьмен-нікі, як Салтыкоў-Шчадрын, Дастаеўскі, Чэхаў, часта наведвалі судовыя пасяджэнні, цікавіліся рытарскімі прыёмамі адвакатаў і абвінаваўцаў, давалі ў сваіх артыкулах ацэнку асобным выступ-ленням. Гэты інтарэс тлумачыцца не толькі «род-насцю па слове», але і роднасцю па духу. Дэма-кратычныя пераўтварэнні ў грамадстве, накіра-ваныя на тое, каб дзяржава не эксплуатавала асо-бу ў мэтах зберажэння і памнажэння сваёй улады і моцы, а існавала дзеля таго, каб гарантаваць асобе правы і свабоды, былі зыходным момантам у творчасці названых пісьменнікаў. Натуральны быў іх інтарэс да дзейнасці юрыстаў, якія першымі ў Расіі прыступілі да рэалізацыі правоў асобы, у прыватнасці права на роўны суд незалежна ад сас-лоўнай прыналежнасці, г. зн. да ажыццяўлення ідэі: перад законам павінны быць роўныя ўсе.
A. В. ЛУНАЧАРСКІ (1875—1933)
Па беламармуровай лесвіцы, якая вяла ў мала-дое, створанае па ініцыятыве Горкага выдавецтва «Сусветная літаратура» (заснавана ў 1918 г.) па-дымаліся двое выдатных старых. Адзін з іх — на дзвюх мыліцах, знясілены і кволы, — падоўгу прыпыняўся на кожнай прыступцы, другі — лёг-кі, як юнак, хударлявы і спрытны — запавольваў свае хуткія крокі дзеля першага.
Першым быў Анатоль Фёдаравіч Коні, славуты юрыст, ганаровы акадэмік, сенатар, які перажыў
100
на сваім вяку чатыры цараванні. Ён гаварыў, што Анатоль Васільевіч Луначарскі — лепшы з мініст-раў асветы, якіх ён калі-небудзь бачыў, а бачыў ён іх цэлыя дзесяткі, пачынаючы ці не з Аўраамія Норава.
Другі — Сяргей Фёдаравіч Ольдэнбург, вучоны-ўсходазнавец, знаўца Індыі, былы неадменны1 са-кратар Акадэміі навук, горача згадзіўся з Коні і тут жа дадаў, што Анатолю Васільевічу нельга не здзіўляцца як цуду, бо па нейкай парадаксальнай прычыне асветай на Русі здаўна кіравалі людзі, недасведчанасць якіх была роўная іх апломбу.
Дзейнасць Луначарскага разнастайная. Ён літа-ратар (аўтар вершаў, драматычных твораў), тэа-рэтык мастацтва, публіцыст, перакладчык (пера-кладаў з нямецкай, французскай, венгерскай мо-ваў), дзяржаўны дзеяч (нарком асветы), бальша-віцкі прамоўца. Як бачым, усе роды яго дзейнасці звязаны з майстэрствам валодання словам.
Прамоўцам, па ўспамінах сучаснікаў, Луна-чарскі быў бліскучым. Свабодна, натуральна вало-даў ён словам: ні на імгненне не задумваўся, дзе менавіта трэба паставіць яго — у пачатку, у сярэ-дзіне альбо ў канцы фразы. Слова ляцела з яго вуснаў лёгка, свабодна і падала менавіта туды, ку-ды трэба, і атрымлівалася вытанчаная фраза, яс-ная, завершаная думка.
Гэта была думка марксіста-ленінца, бальша-віка, альбо, як тады гаварылі, сацыяліста. Яна дакладна сфармулявана самім Луначарскім: па-першае, ненавідзець лад з прыватнай уласнасцю (таму яго трэба саркастычна высмейваць); па-дру-гое, змагацца за новы лад — сацыялізм (таму ба-рацьба павінна займаць цэнтральнае месца ў дум-ках людзей); па-трэцяе, прадбачыць новы, лепшы свет (таму думаць не аб тым, што ёсць зараз, a быць у стане прадчування сацыялізму). «Уявіце
1 У дарэвалюцыйнай Расіі слова «неадменны» ўваходзіла ў склад назваў некаторых пасад (у значэнні 'пастаянны': не-адменны сакратар).
101
сабе, — гаварыў Луначарскі, — што будуецца дом, і калі ён будзе пабудаваны, гэта будзе цудоўны па-лац. Але ён яшчэ не дабудаваны, і вы намалюеце яго ў такім выглядзе і скажаце: ’’Вось вам сацыя-лізм — а даху дык і няма“. Вы будзеце, безу-моўна, рэалістам — вы скажаце праўду; але ад-разу кідаецца ў вочы, што гэта праўда на самай справе няпраўда. Сацыялістычную праўду можа сказаць толькі той, хто разумее, які будуецца дом, як будуецца, і хто разумее, што ў яго будзе дах». Такім чынам, у адрозненне ад проста праўды, са-цыялістычная праўда азначае бачыць рэчаіснасць не такой, якой яна ёсць цяпер, а такой, якой абя-цаюць пабудаваць бальшавікі.
А ў той час свет быў поўны нянавісці і ба-рацьбы. К. Чукоўскі прыгадвае: «Трэба толькі ўспомніць, што такое быў васемнаццаты год. Грамадзянская вайна, контррэвалюцыйныя змовы, інтэрвенцыя замежных дзяржаў, знямоглы ад лю-тага голаду Піцер...
Кожнага, хто згаджаўся працаваць з «Саве-тамі», аб'яўлялі здраднікам і байкатавалі. Чы-ноўнікі ўсіх ведамстваў — у тым ліку харчавікі, a таксама паштова-тэлеграфныя, банкаўскія — ты-сячамі пакідалі свае дэпартаменты, узмацняючы катастрафічны хаос у гаспадарчым жыцці краіны. Педагогі адмаўляліся вучыць дзяцей, акцёры не жадалі іграць, пісьменнікі цураліся таго пакоя ў Смольным, дзе знаходзілася тады ’’Выдавецтва ра-бочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў“».
Hi тэрор, ні іншыя гвалтоўныя меры не давалі бальшавікам упэўненасці ў трываласці і даўга-вечнасці іх улады. Неабходна было змяніць псіха-логію людзей, выхаваць новага, савецкага чалаве-ка, у свядомасці якога савецкая ўлада ўяўлялася б адзіна магчымай.
Гэта было задачай бальшавіцкіх прамоўцаў: прапаганда, фарміраванне новага чалавека, які самаахвярна служыць савецкай уладзе ў імя са-цыялістычнай праўды, светлага заўтра — сацыя-лізму. Ствараўся ідэал — вобраз мужнага апты-міста, які сустракае на сваім шляху мноства перашкод, але паспяхова іх пераадольвае. «Кожны
102
пісьменнік-камуніст, — гаварыў Луначарскі, — па-вінен спяваць па-камуністычнаму, але гэта павінна быць песня яркая, прывабная».
А жыццё працоўнага насельніцтва было няяр-кае, непрывабнае: голад, галеча, разруха, крах ілюзій аб сваёй зямлі і аб сваіх фабрыках, заводах, гвалтоўная калектывізацыя, сібірскія ссылкі...
Расійскае насельніцтва павінна было ахвяра-ваць сучасным у імя будучага — пабудовы сацыя-лізму не толькі ў сваёй краіне, але ў выніку су-светнай рэвалюцыі — на ўсёй планеце Зямля. Аб сваёй ахвярнасці людзі ведаць не павінны былі. 3 гэтай мэтай вялася пастаянная прапаганда таго, што яны жывуць у самым шчаслівым, самым справядлівым — камуністычным грамадстве. I та-му павінны адчуваць сябе ўпэўнена, горда.
Бальшавіцкія прамоўцы, паплечнікі Леніна, і самі цалкам былі адданыя ідэі сацыялізму, су-светнай рэвалюцыі і асаблівай місіі бальшавікоў па ператварэнні гэтай ідэі ў жыццё пры дапамозе дыктатуры пралетарыяту. Ідэя была такой жада-най, што хацелася, каб усё лепшае ў мінулым і ў сучасным мела да яе адносіны. Вось і Луначарскі, надзвычай адукаваны чалавек, лічыў зусім вера-годным, што, можа быць, мы ўбачылі б у далей-шым сяброўства Пушкіна з Бялінскім, мы ўбачы-лі б Пушкіна на герцэнаўскіх шляхах. Ці дапу-шчальная такая вольнасць у адносінах да Пушкі-на, які вышэй за ўсё цаніў свабоду асобы, яе неза-лежнасць ад дзяржавы, лічыў непрымальнай дык-татарскую ўладу ні ў якім выглядзе?.. I Чэхаў, пераконваў Луначарскі, «ніхто не ведае, як рэага-ваў бы ён на вялікія акты рэвалюцыі, калі б да-жыў да нашых дзён». He дапускаў іншай думкі, акрамя той, што Чэхаў вітаў бы рэвалюцыю. Між тым уся творчасць Чэхава прысвечана «малень-каму чалавеку», яго духоўнаму разняволенню, вы-хаванню ў сабе свабоднай асобы, пазбаўленню сва-ёй натуры ад звычак раба. А пры любой дыкта-туры, у тым ліку і пралетарскай, асоба не свабод-ная. Пра гэта сам жа часта гаварыў Луначарскі, цытуючы Леніна па пытанні партыйнага і дзяр-жаўнага кіравання ў галіне мастацтва: «Мы —