Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Судовая прамова гучыць на судовым працэсе з вуснаў адваката, абвінаваўцы (пракурора), стар-шыні суда. Гэта абараняльныя і абвінаваўчыя прамовы. У судовым жанры найбольш паслядоўна захавалася антычнае разуменне структуры прамо-вы: адвакацкія і пракурорскія прамовы, як праві-ла, складаюцца з уводзінаў, дзе сцісла гаворыцца, чаму, якому пытанню прысвечана прамова; ас-ноўнай часткі, у якой адвакат ці пракурор доказ-на выкладае варыянт прававога вырашэння кан-флікту.
116
Царкоўна-багаслоўская прамова — гэта пропа-ведзь, жалобная прамова (надмагільнае слова). 3 пропаведдзю выступаюць перад прыхаджанамі свя-тары. Пропаведзь прысвячаецца маральным пы-танням жыцця і мае павучальны характар. У ёй у якасці ідэалу, крытэрыю духоўнай чысціні пра-пагандуюцца Боскія запаведзі, захаваныя ў най-старажытнейшай кнізе — Бібліі, гучыць заклік трымацца завешчаных чалавецтву, маральных нор-маў. Вучацца майстэрству пропаведзі ў навучаль-ных установах, якія належаць царкве.
Сацыяльна-бытавая прамова гучыць у самых разнастайных жыццёвых сітуацыях. Прамова на юбілеі — звычайна ўрачыстая, хвалебная.
Займальная прамова гаворыцца на банкетах альбо ў іншых абставінах, дзе людзі сустрака-юцца, каб прыемна бавіць час. Яна звычайна гумарыстычная, можа гучаць іранічна, нават з насмешкай, сяброўскай ці саркастычнай, у за-лежнасці ад таго, хто абраны прадметам пра-мовы.
Класіфікацыя па жанрах дае магчымасць арыен-тавацца ў пытаннях: для якой аўдыторыі пры-значана прамова? Якія павінны быць выразныя сродкі ў тым ці іншым жанры? Напрыклад, у су-довай прамове будзе прысутнічаць судовая тэрмі-налогія, для такой прамовы не характэрны эле-менты публіцыстычнасці; у палітычнай прамове — грамадска-палітычная лексіка, і ў ёй да месца публіцыстычнасць.
Аднак жанр не дае адказу на практычнае для рыторыкі пытанне: як, якім чынам дасягнуць жа-данага — пераканаць альбо натхніць слухачоў, за-клікаць да якіх-небудзь дзеянняў ці проста інфар-маваць аб чым-небудзь, а, можа, забавіць ці пера-даць запаветныя пачуцці, душэўныя хваляванні? Да прыкладу, прамоўца можа вытрымаць жанр, адпаведны жанру лексічны слоўнік, выбар выраз-ных сродкаў, а выступленне не знаходзіць жадана-га водгуку ў слухачоў; нярэдка слухачы зусім не
117
разумеюць, дзеля чаго гэта ўсё гаворыць прамоў-ца. Прааналізуем падобную сітуацыю.
...Перад спартсменамі выступае трэнер, ён він-шуе з бліскучай перамогай аднаго з іх, пералічвае ўсе яго поспехі ў спорце. Спартсмены далучаюц-ца да віншавання, сярод іх пануе радасны на-строй. Між тым трэнер, рыхтуючы выступленне, думаў пра большае: каб пасля яго выступлен-ня сярод выхаванцаў панавала не толькі радасць, але — натхненне. Дзеля рашэння гэтай задачы прамоўца павінен быў ясна асэнсаваць мэту свайго выступлення — натхніць — і тое, якім чынам, пры дапамозе якіх прыёмаў рыторыкі яна можа быць дасягнута.
Спецыялісты рыторыкі адзначаюць: натхняль-ная прамова будуецца на аснове прыкладаў, аднак гэтыя прыклады павінны не проста пералічвацца, а падавацца так, каб закрануць глыбока асабістыя пачуцці кожнага слухача. Значыць, трэнер па-вінен быў звярнуць увагу не толькі на сам факт перамогі спартсмена, але і на тое, якіх душэў-ных, маральных намаганняў яна каштавала. Пера-канаць спартсменаў, што гэты высокі духоўны пад'ём ён адзначае не толькі ў пераможцы, але ва ўсіх сваіх выхаванцаў і верыць у ззянне пера-можнай зоркі для кожнага з іх і заклікае пры-няць выклік спартыўнай барацьбы, каб пера-магчы.
Такая натхняльная прамова належыць сацы-яльна-бытавому жанру. У гэтым жа жанры могуць існаваць і іншыя па мэце прамовы: маюць на мэце не натхніць, а, напрыклад, паведаміць пэўную інфармацыю. Калі б трэнер прысвяціў сваю пра-мову гісторыі якога-небудзь віду спорту, ён бы вы-кладаў факты, спартыўныя падзеі, прыводзіў ка-ментарыі, не звяртаючыся да глыбінных пачуццяў спартсменаў, не заклікаючы, не аргументуючы, не пераконваючы.
Значыць, для прамоўніцкага майстэрства важ-на не толькі веданне жанравых асаблівасцяў пуб-лічнай прамовы, але і дакладнае ўяўленне аб мэце
118
выступлення і прыёмах, сродках, якія дапамага-юць дасягненню мэты.
Мэты прамовы могуць быць наступныя: ін-фармаваць (інфармацыйная прамова), пера-канаць (пераканальная прамова), заклікаць (прамова, якая заклікае да дзеяння), натхніць (натхняльная прамова), забавіць, пацешыць (займальная прамова), падзяліцца запаветны-мі душэўнымі перажываннямі (запаветная пра-мова).
Веды пра жанравыя асаблівасці для ўрокаў рыторыкі не з'яўляюцца зусім новымі, таму што знаёмства з імі адбываецца на ўроках стылістыкі і культуры маўлення пры вывучэнні функцыяналь-ных стыляў. Веды ж пра асаблівасці пабудовы прамовы ў залежнасці ад мэтавай устаноўкі пра-моўцы належаць рыторыцы.
Мэта для прамоўцы — гэта мысленнае вызна-чэнне наперад рэакцыі слухачоў на прамову і ў адпаведнасці з гэтым выбар рытарычных сродкаў, прыёмаў.
Практыка сведчыць, што, як правіла, дасяг-ненню пастаўленай мэты спрыяе спалучэнне прыё-маў, сродкаў, характэрных для выбранай пра-мовы, са сродкамі, прыёмамі, уласцівымі іншым прамовам. Да прыкладу, мэта інфармацыйнай пра-мовы: дабіцца ўвагі, добрага засваення слухачамі інфармацыі — будзе дасягнута найбольш паспя-хова, калі прамоўца прыцягне і прыёмы займаль-най прамовы. Вопытныя лектары ведаюць, што ўтрымаць увагу слухачоў, не ўсыпіць іх дапама-гаюць перыядычныя адступленні ад тэмы жартаў-лівыя, альбо іранічныя, альбо гумарыстычныя.
У сваю чаргу, у займальнай прамове нярэдка ўтрымліваецца, дакладней, абыгрываецца якая-не-будзь інфармацыя, як, напрыклад, у займальным расповяду пра падзеі, што здарыліся ў паходзе, экспедыцыі, на сяброўскай вечарыне і г. д.
119
Правільна выбраць мэту прамовы з пункту по-гляду рыторыкі (інфармаваць — пераканаць — заклікаць — натхніць — забавіць — падзяліцца запаветным) і сказаць прамову ярка — яшчэ не значыць сказаць высакародную прамову. Ярка і таленавіта выступалі, прыкладам, Гітлер і Муса-ліні і захапілі сваімі фашысцкімі1 па ідэях пра-мовамі значную частку насельніцтва Германіі і Італіі, уцягнулі нашу планету ў крывавую бойню сусветнай вайны. Слова — вялікая сіла, і выка-рыстоўваць яе трэба з адчуваннем адказнасці. Ад-казнасці за зберажэнне жыцця на зямлі, за пра-веднасць думак і пачуццяў чалавека.
Пачуццё адказнасці ўласціва чалавеку мараль-наму, які шануе духоўныя каштоўнасці, набытыя чалавецтвам. 3 глыбокай старажытнасці гучаць асноўныя маральныя крытэрыі, запісаныя ў най-старажытнейшай кнізе — Бібліі:
— шануй бацьку твайго і маці тваю;
— не забі;
— не пралюбадзейнічай;
— не ўкрадзі;
— не кажы лжывых слоў на бліжняга твайго;
— не пажадай дабра бліжняга твайго.
Яны даюць аснову для фарміравання такіх якасцяў, як годнасць, якая дапамагае чалавеку пераносіць жыццёвыя цяжкасці, міласэрнасць да слабых, абяздоленых, любоў да людзей, непры-манне гвалту над асобай, унутраная патрэба абара-няць правы і свабоды чалавека, павага да ду-хоўных каштоўнасцяў, кантроль за сваімі памк-неннямі да матэрыяльных дабротаў. Духоўныя каштоўнасці набываюцца чалавекам толькі ў вы-ніку працы ўласнай душы, а матэрыяльны да-брабыт пры празмерным захапленні ім нярэдка падштурхоўвае да неразборлівасці ў сродках.
1 Фашызм — ідэалогія, важнейшымі рысамі якой з’яў-ляюцца гвалт над асобай, дыктатарская форма кіравання, ша-вінізм (ідэя нацыянальнай выключнасці), расізм (раздзяленне людзей на вышэйшыя і ніжэйшыя расы).
120
МАНАЛАГІЧНЫЯ ВІДЫ П Р A М О В Ы
ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ПРАМОВА
Інфармацыйная прамова — самы распаўсюджа-ны від прамовы і самы важны для чалавека на ўсім працягу жыцця. Так, на заклік маці («Трэба памыць тварык, ручкі... Каток мые лапкі, і наш Рыгорка любіць мыцца...»), пераканальную прамо-ву («Глядзі, Рыгорка, якія ў мядзведзіцы-маці медз-ведзяняткі дужыя, як яны куляюцца, як хупгка бегаюць. Гэта таму, што яны добра ядуць...») дзіця можа не аДрэагаваць. Але інфармацыйную прамову ён патрабуе пастаянна і не стамляецца слухаць. Просьбамі, плачам дзіця патрабуе: раска-жы, што гэта? а гэта? а тое? а там? чаму? як?.. Пытанняў безліч.
Праўда, пазней адносіны да інфармацыйнай прамовы як прамоўцы, так і слухачоў становяцца больш патрабавальныя. Каб вучань уважліва слу-хаў і ўспрыняў тлумачэнне настаўніка, студэнт — лекцыю выкладчыка, вучоны — даклад калегі, не-абходна прамоўніцкае майстэрства. На гэтым этапе ўступае ў свае правы рыторыка, гатовая падзя-ліцца ведамі аб правілах, прыёмах публічнага вы-ступлення.
Тэрмін «інфармацыя» — лацінскі (informatio — тлумачэнне, расповяд). Першапачаткова абазначаў звесткі, якія перадаюцца людзьмі адно аднаму вусна, пісьмова або іншым спосабам (напрыклад, пры дапамозе ўмоўных сігналаў, знакаў, тэх-нічных сродкаў). Сёння яго значэнне больш шы-рэйшае. Гэта — абмен звесткамі як паміж людзь-мі, так і паміж чалавекам і аўтаматам, аўтаматам і аўтаматам, абмен сігналамі паміж жывёламі і раслінамі і нават паміж клеткамі. Інфармацыя — асноўнае паняцце ў кібернетыцы, якая вывучае, якія органы і якім чынам перадаюць інфармацыю адно аднаму.
121
Рыторыка вывучае, як у працэсе зносін трэба арганізаваць тэкст, як выкласці яго слухачам, каб абмен ведамі паміж людзьмі праходзіў без цяжкасцяў і інфармацыя была ўспрынята най-больш поўна і дакладна.
Абмен ведамі паміж людзьмі адбываецца дзя-куючы такой якасці нервовай сістэмы, як памяць. Аднак чалавек запамінае не любую інфармацыю, a перш за ўсё актуальную — тую, што адпавядае яго інтарэсам.
Значыць, задача інфармацыйнай прамовы — па-ведаміць слухачам новыя, актуальныя для іх звесткі.
Інфармацыйная прамова можа быць у форме расповяду, апісання, тлумачэння.
Расповяд — звесткі падаюцца ў развіцці, у руху. Расповядамі могуць быць, напрыклад, пра-мовы на тэмы:
Падарожжа па Беларусі (альбо па Мінску, По-лацку, іншых цікавых мясцінах).
Лёс беларускага зубра.
Мастацтва (альбо: кніга, спорт, сяброўства) у маім жыцці.
Мой шлях да прафесіі: мары і рэальнасць.
Апісанне — звесткі падаюцца статычна: прад-мет прамовы нібы фатаграфуецца. Звесткі ўтрым-ліваюць інфармацыю пра знешняе аблічча, уну-траны змест прадмета гаворкі. Прыкладныя тэмы:
Інтэлігентнасць — як я яе разумею.
Прафесія, аб якой я мару.
Прыметы крызісу ў грамадстве.