• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Мірны працэс змены палітычнай улады ў СССР атрымаў назву «перабудова». Гэта час вострых ды-скусій паміж рознымі палітычнымі сіламі па асноўных пытаннях дзяржаўнага ўладкавання: форма ўлады, уласнасці, прававога стану і многія іншыя. Палітычная барацьба патрабуе вялікага майстэрства пры дапамозе слова пераканаць аўды-торыю, схіліць да сваёй думкі.
    Безумоўна, нііпто так не садзейнічае развіццю прамоўніцкага майстэрства, як дэмакратызацыя жыцця ў грамадстве. Аднак гэта не адзіная ўмова. Неабходны рытарскі вопыт, традыцыі і час для авалодання майстэрствам публічнага выступлення. Але ні вопыту, ні традыцый палітычнай дыскусіі прамоўцы маладых парламентаў маладых дзяржаў яшчэ не назапасілі. Таму гэты бурны, багаты са-цыяльнымі пераменамі перыяд пакуль не выявіў яркіх майстроў палітычнай прамовы.
    3 розных жанраў прамоўніцкага майстэрства ў сучасны момант не мае аб’ектыўных умоў для інтэнсіўнага развіцця судовае красамоўства, таму
    92
    што працэс стварэння прававой дзяржавы (асновы дэмакратыі) толькі пачаўся.
    Больш спрыяльныя ўмовы склаліся для стара-жытнага жанру прамоўніцкага мастацтва — про-паведзі. Тлумачыцца гэта як сацыяльна-палітыч-нымі фактарамі, так і псіхалагічнымі. Разгледзім іх падрабязней.
    Палітычная нестабільнасць, эканамічны крызіс перыяду перабудовы прывялі да рэзкага зніжэння дабрабыту насельніцтва, да з'яўлення ў грамадстве пачуцця няўпэўненасці. Да таго ж усё гэта су-праваджаецца пагаршэннем духоўнага стану. На-сельніцтва, асабліва старэйшае пакаленне, пера-жывае крах сацыялістычных ідэалаў, пачуццё дарэмна пражытага жыцця. Моладзь лягчэй ус-прымае новае. Але і для маладой душы жыццёвая неўладкаванасць, першаснасць у грамадстве на дадзеным (пераходным ад адяой фармацыі да дру-гой) этапе матэрыяльных каштоўнасцяў і другас-насць духоўнага, адсутнасць высокай мэты — вя-лізны цяжар.
    У пошуках душэўнага спакою, сэнсу жыцця, яе маральных асноў людзі звярнуліся да царквы. У новых умовах перабудовы з царквы і насель-ніцтва былі зняты забароны на шырокія, свабод-ныя ўзаемныя зносіны. Дзеячы царквы атрымалі магчымасць не толькі выконваць традыцыйнае на-бажэнства, але і прапаведаваць, г. зн. уступаць з насельніцтвам у жывыя, непасрэдныя зносіны, тлумачыць людзям запаведзі, слова Божае, сут-насць прызначэння чалавечага жыцця, дабра і зла, прыстойных і непрыстойных учынкаў, імкненняў, жаданняў.
    Дар прапаведніка, як і дар у любой іншай сферы дзейнасці, не радавая, не тыповая з’ява: ва-лодае ім не кожны свяшчэннаслужыцель. Акрамя таго, за доўгія гады праследаванняў царква згубі-ла традыцыі прапаведніцтва і не мела магчыма-сці вучыць красамоўству, развіваць дар слова. Адраджэнне гэтага старажыгнага жанру патрабуе часу на набыццё майстэрства публічнага выступ-
    93
    лення. Таму, нягледзячы на вялікую цікавасць грамадства да пропаведзі, гучыць яна не часта. Так, шырока вядомымі сталі пропаведзі расійскага святара А. Меня. У Беларусі пропаведзь не атры-мала такога гучнага грамадскага рэзанансу. Аб тым жа, якую патрэбу ў духоўным слове маюць людзі, сведчыць, да прыкладу, цікавасць прыха-джан да пропаведзяў святара Аляксея Шынкевіча (г. Жодзіна).
    Па змесце хрысціянская пропаведзь прысвя-чаецца тлумачэнню этычных патрабаванняў, якія завешчаны людзям іх творцам Госпадам Богам і якім вучыў людзей сын Божы Ісус Хрыстос. Чала-век адчувае асобую патрэбу ў гэтых ведах, калі аказваецца перад праблемай, што патрабуе сама-стойнага асэнсавання і маральнага выбару. У са-вецкай таталітарнай дзяржаве духоўнае жыццё знаходзілася пад кантролем камуністычнай ідэа-логіі, асоба была абмежавана ў выбары маральнай пазіцыі. Працэс дэмакратызацыі — гэта ў першую чаргу працэс фарміравання гарантаваных прававой дзяржавай свабод, якія ставяць чалавека перад праблемай выбару: як дзейнічаць, каб быць у зго-дзе з уяўленнем аб маральнасці, выпрацаваным на працягу шматвяковага развіцця чалавечай цы-вілізацыі.
    Прывядзём урывак з Каляднага паслання мі-трапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта:
    Ісцінна, з намі Бог! Але ці з Богам мы, ці нарадзіўся ў нас Хрыстос-Емануіл, і мы, хто хрысціліся ў Хрысце, ці агарнуліся ў Хрыста, ці адрадзіліся ў Хрысце?
    Каб Бог сапраўды быў з намі, трэба выканаць яго запаведзі аб любові да бліжняга, аб мі-ласэрнасці, аб ціхмянасці сэрца, аб жыцці ў праўдзе, аб еднасці і міры паміж людзьмі. I не толькі выканаць знешне, абвясціць іх, але каб яны сталі нормай нашых узаемаадносін. Неаб-ходна, каб мы ўсвядомілі і рэальна адчулі ў сабе тое, пра што апостал Павел пісаў галатам: «1/1
    94
    уже не я жмву, но жнвет во мне Хрнстос» (2, 20) і аб чым у Пасланні да філіпійцаў апостал пера-конвае верных: «В нас должны быть те же чув-ствовання, какме н во Хрнсте Мнсусе...» (2, 5).
    I я веру, што ў гэтыя дні Раства ўсе мы яшчэ раз задумваемся над нашай адказнасцю — быць хрысціянамі, насіць на сабе найсвяцейшае імя Хрыста Ісуса і заўжды памятаць звернутыя да нас словы Спасіцеля: «Вы — свет мнра... Так да светнт свет ваш пред людьмн, чтобы онн вн-делн вашм добрые дела н прославлялн Отца вашего небесного» (Мф. 5, 14, 16). Напраўду, няма нічога больш радаснага і велічнага для ча-лавека, чым жыццём сваім праслаўляць Госпада Уседзяржыцеля, які сышоў з нябёсаў дзеля на-шага ўратавання!
    Узлюбленыя! Радасць свята Нараджэння Хрыстовага для нас будзе больш адчувальная, калі мы сярод цяперашніх жыццёвых бур здоле-ем агарадзіць нашы душы ад згубных клопатаў і садзейнічаць іх ачышчэнню і мірнаму ўлад-каванню. Бо жыццё, якое акружае нас, нярэдка складваецца так, што робіцца вельмі няпроста захоўваць у ім спакой духу і разважлівасць.
    Праблемы, што ўзнікаюць цяпер у грамад-стве, тычацца самых розных бакоў нашага жыц-ця, і мы, не называючы іх, можам з упэўненасцю сказаць, што корань усіх праблем адзін — наша ўпартае непрыняцце закона Божага — закона любві.<...>
    Пры гэтым, узлюбленыя, будзем памятаць, што, прымаючы ўдзел у агульным працэсе су-часнага жыцця, мы павінны пры ўсіх яго ака-лічнасцях «поступать достойно званмя, в кото-рое прнзваны» (Еф. 4, 1), і што кожная наша справа, вялікая або малая, мае і значнасць, і сэнс, бо мы ствараем яе свядома ў імя Хрыстовае і на карысць бліжняму. Такі павінны быць наш хрысціянскі ўклад у пераадоленне ця-перашніх цяжкасцяў жыцця.<...>
    У эпоху Новага часу рыторыка абагачаецца но-вымі жанрамі. Дзякуючы тэлебачанню ўзрасло
    95
    значэнне жывога публічнага слова, якое гучыць на самых розных дыскусіях1. Гэта сустрэчы ў студы-ях з вядомымі вучонымі, дзеячамі культуры, па-літыкамі, пасяджэнні палітклубаў, «круглыя ста-лы» і іншыя формы публічнага абмеркавання роз-ных пытанняў грамадскага жыцця. Працэсы дэ-макратызацыі на тэрыторыі былога СССР змянілі не толькі сутнасць, але і форму зносін у дзелавой, прадпрымальніцкай сферы. Дырэктыўны стыль кі-равання вытворчасцю замяняецца дэбатамі, ды-скусіямі, г. зн. рашэнні прымаюцца ў працэсе аб-мену думкамі, калегіяльна, на пасяджэннях ка-місій.
    Вынікам палітычных свабод дэмакратызацыі стала ўзнікненне розных палітычных партый, гра-мадскіх рухаў, суполак, брацтваў. Значная коль-касць сходаў праходзіць таксама ў форме дыскусіі.
    Такім чынам, многія людзі, якія выбралі такія сферы дзейнасці, як вышэйназваныя, аказваюцца перад неабходнасцю свабодна, вольна весьці гу-тарку, накіроўваць яе ў патрэбнае рэчышча і шчыра жадаюць як найлепш выконваць прафесій-ныя абавязкі. Аднак адно жаданне быць каму-нікабельным не можа замяніць уменне гаварыць з людзьмі. 3 уласнага вопыту кожны з нас ведае, як часам цяжка знайсці адпаведныя словы, каб выка-заць думку, як бываем незадаволеныя сабой, бо сказалі не так, нас могуць зразумець няправільна ці зусім не зразумець.
    Уменне публічнага выступлення набываецца ў выніку сістэматычных заняткаў. Падручнікі па рыторыцы пакажуць вам шлях да рытарскіх ве-даў. Набыць іх — задача самога прамоўцы. На гэ-тым шляху неабходны, акрамя жадання, — цярпен-не, настойлівасць і адвага. Назавём яшчэ адну не меней важную, калі не галоўную, якасць: пра-
    1 Дыскусія — гэта абмен думкамі па розных пытаннях у адпа-веднасці з пэўнымі правіламі працэдуры і з удзелам усіх ці толькі некаторых прысутных на сходзе.
    96
    моўца павінен выхоўваць у сабе адказнасць. Слова валодае вялікай сілай як сродак уздзеяння на розум людзей. Таму карыстацца ім трэба сумлен-на, у дабрачынных мэтах. Перасцярогай можа служыць трагедыя нямецкага народа, які падпаў пад гіпноз прамоў Гітлера. Ды і лёс уласнага народа, які свята верыў камуністычным заклікам і спазнаў зараз крах ілюзій.
    А. Ф. КОНІ (1844—1927)
    Вядомы рускі судовы прамоўца. Лёс быў пры-хільны да яго: надарыў талентам і эпохай, у якую гэты талент стаў патрэбны грамадству. Станаў-ленне кар'еры юрыста прыйшлося на гады, калі ў манархісцкай Расіі адбылася адна з найзначней-шых дэмакратычных рэформаў — судовая рэфор-ма 1864 г. Мэты ў рэфарматараў былі добрыя: карэнным чынам змяніць расійскую прававую свя-домасць: замест саслоўнай прывілеяванасці — пе-рад законам усе роўныя; замест залежнасці суд-дзяў ад дзяржаўных чыноўнікаў — незалежнасць, падпарадкаванне суддзяў толькі закону; замест прыняцця рашэнняў «у вузкім коле» — галос-насць, публічнасць, спаборнасць судовага працэсу дзякуючы ўвядзенню суда прысяжных. I хоць гэ-тыя важныя дэмакратычныя пераўтварэнні ва ўмовах манархіі былі рэалізаваны не ў поўнай меры1, яны ўсё-такі далі прагрэсіўнай інтэлігенцыі магчымасць праявіць сябе.
    Імя Коні нярэдка прыводзяць як прыклад шматграннай адоранасці. Ен — юрыст, дзяржаўны дзеяч (працаваў у вышэйшым дарадчым органе па заканадаўстве — Дзяржаўным савеце), прафесар Пецярбургскага універсітэта, аўтар нарысаў і ўспа-мінаў «На жыццёвым шляху».
    1 Да судовага статута 1864 г. затым было ўнесена мноства паправак, якія фактычна звялі на нішто многія прагрэсіўныя заканадаўчыя акты, вяртаючы саслоўям іх прывілеяванае становішча перад законам.
    4 Зак. 1874
    97
    Гэта пад яго старшынствам праходзіў вядомы судовы працэс па справе Веры Засуліч, якая ва ўпор страляла і параніла гораданачальніка Трэ-пава. Адвакатам выступаў вядомы судовы пра-моўца П. А. Аляксандраў. Суд вынес апраўдальны прыгавор, улічв’аючы абставіны, якія прывялі За-суліч да трагічнага ўчынку.
    Ва ўмовах таго часу, калі, нягледзячы на рэ-форму 1864 г., прывілеяванае вышэйшае саслоўе знаходзілася ў найлепшым становішчы перад астатнім насельніцтвам, юрысты праявілі муж-насць, рызыкуючы сваёй рэпутацыяй у свецкіх колах у імя пашыранай тады ідэі гуманізацыі сістэмы пакаранняў.