Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
74
лнмой н послал [его] абы вывел людей Ізранлевых нз Егнпта; о днвех, еже чнннл co жезлом пред фа-раоном; о десетн язвах, нже наведе Бог рукою Монсеевою на всю землю егнпетскую... (... да кнігі «Нсход»).
II. Доконаны суть вторым кннгн Монсеевы, ре-комын от еврей Геллесмот, по-греческын — Ексо-дос, по-латнне — Екснтус, а по-рускнн — Нсход, працею н пнлностню доктора Францнска Скорнны с Полоцька во славном велнком месте Празском. (... да кнігі «Нсход»).
4. Падрыхтуйце выступленне на адну з тэм: «Адраджэнне ў Расіі не адбылося. Чаму?», «Першы рускі падручнік па красамоўству ».
5. «Нічога так не прываблівае ўяўленне маладых людзей, як узвышаны стыль», аднак «намаганняў каштуе даказаць, што сілагізмы маюць сэнс», — гэта думка ліцэйскага прафе-сара А. Куніцына. Ён меркаваў, што без ведання логікі авало-даць славеснасцю немагчыма. Лагічная частка адкрывае і падручнік па рыторыцы М. В. Ламаносава. Таму пра-пануем шэраг практыкаванняў з сілагізмамі, скла-дзеных паводле распрацовак рускага філосафа, педагога A. С. Лубкіна.
75
Сілагізм складаецца з трох сказаў. Першыя два сказы — дзве пасылкі сілагізма. Трэці сказ — вывад, заключэнне. У кожным сказе ёсць тэрмін сілагізма: большы, меншы, сярэдні. Большы тэрмін у вывадзе з'яўляецца выказнікам, меншы — дзейнікам, сярэдні спалучае дзве пасылкі. Да прыкладу:
Хто наракае, той нешчаслівы (большая пасылка).
Зайздросны наракае (меншая пасылка).
Значыць: Зайздросны нешчаслівы.
Больіпы тэрмін — нешчаслівы, меншы — зайздросны, сярэдні — наракае.
Падкрэсліце тэрміны сілагізмаў, пазначце пасылкі.
а) Кожная жывёліна адчувае.
Ніякае дрэва не адчувае.
Значыць: Ніякае дрэва не ёсць жывёліна.
Альбо:
Ніякая жывёліна не ёсць дрэва.
б) Усяго шкоднага пазбягаць трэба.
Распуста шкодная.
Значыць: Распусты пазбягаць трэба.
в) Калі ён красамоўны, то гаворыць ясна.
Але ён не красамоўны.
Значыць: Ён гаворыць няясна.
6. Сярэдні тэрмін павінен мець аднолькавае значэнне ў абедзвюх пасылках. У адваротным выпадку сілагізм губляе сэнс. Вызначце, ці мае сэнс прыведзены сілагізм (падкрэсліце сярэдні тэрмін, устанавіце яго значэнне ў кожнай пасылцы).
Зямля належыць чалавеку.
Я — чалавек.
Значыць: Мне належыць зямля.
7. Параўнайце дзве цытаты з кнігі «Пушкін» Ю. Тыня-нава:
а) «Нічога так не прываблівае ўяўленне маладых людзей, як узвышаны стыль», — гаварыў Кашанскі;
б) Кашанскі «любіў надаць высакароднасці сухой тэорыі празаічнай вобразамі паэзіі і таму заадно прадыктаваў, што яснасць стылю бывае дзённая, месячная і сонечная. Думкі яго наогул былі слушныя, а назіранні разумныя, пакуль страсць да паэзіі альбо гонар не авалодвалі ім. Ён засмуціўся, уба-чыўшы, што некаторыя не палічылі патрэбным запісаць, і паміж імі Пушкін».
76
Якімі выразнымі сродкамі «ўпрыгожыў» Кашанскі сваю лекцыю? Чаму Пушкін не запісаў апошніх слоў прафесара?
СТАНАЎЛЕННЕ РЫТОРЫКІ Ў ЭПОХУ НОВАГА ЧАСУ
Новы час — так называецца эпоха, у якую феа-дальныя манархіі «здавалі» ўладу буржуазна-дэма-кратычным канстытуцыйным рэспублікам. Гэта эпоха бярэ пачатак у XVI ст., калі адбылася пер-шая буржуазная рэвалюцыя (у Нідэрландах). Ад-бываліся буржуазныя рэвалюцыі ў розных краінах у розны час і часцей за ўсё шляхам ваенных дзе-янняў. Напрыклад, у Францыі ў ходзе Вялікай французскай рэвалюцыі (канец XVIII ст.) устана-вілася рэспубліка. Праўда, рэспубліка тут яшчэ не аднойчы змянялася дыктатурай (спачатку рэвалю-цыйнай якабінскай, затым напалеонаўскай, затым манархіяй); канчаткова рэспубліканская форма кіравання ўсталявалася ў канцы XIX ст. (1870 г.), чаму садзейнічаў няўдалы для французскага ма-нарха ход франка-прускай вайны. У Англіі бур-жуазная рэвалюцыя адбылася ў XVII ст., але дэ-макратычныя формы кіравання нарадзіліся тут значна раней — ужо ў другой палове XIII ст. існаваў англійскі парламент. Амерыка як дзяржа-ва1 ўзнікла ў XVIII ст. у выніку перамогі ў вайне за незалежнасць (1775—1783 гг.) супраць метра-поліі2 — Вялікабрытаніі. Амерыканцы, самі кала-ністы ў адносінах да карэнных жыхароў Паўноч-най Амерыкі індзейцаў, у барацьбе з метраполіяй за сваю незалежнасць дабіліся перамогі. Так уз-нікла дзяржава Злучаныя Штаты Амерыкі. Яе асаб-
1 Найменне «Амерыка» — гэта назва часткі свету, што складаецца з двух мацерыкоў: Паўночнай Амерыкі і Паўднёвай Амерыкі. Найменне «Амерыка» выкарыстоўваецца і як неафіцыйная назва дзяржавы, што ўзнікла ў Паўночнай Амерыцы, — Злучаных Штатаў Амерыкі.
2 Метраполія (грэч. meter — маці і polis — горад) — дзяржава, якая мае калоніі, з’яўляецца ў адносінах да гэтых калоній метраполіяй.
77
лівасцю было тое, што з моманту свайго нараджэння яна фарміравалася як дэмакратычная: былі выбраны прэзідэнт і кангрэс (тое ж, што парламент), прыняты дакумент вялікага дэмакра-тычнага значэння — Дэкларацыя незалежнасці ЗІПА, якую Маркс назваў «першай дэкларацыяй правоў чалавека».
Працяглы перыяд існавання ва ўмовах дэма-кратыі дае падставу вучоным-спецыялістам назы-ваць такія краіны, як Англія, Амерыка і інш., краінамі развітой дэмакратыі.
Дэмакратыя як форма кіравання, заснаваная на ўдзеле народа ў рашэнні дзяржаўных спраў (праз выбарчае права, палітычныя свабоды — свабоду слова, сходаў, мітынгаў, права на рэферэндум), прадугледжвае актыўныя зносіны палітыкаў і на-рода, публічнае абмеркаванне розных бакоў гра-мадскага жыцця. А гэта, у сваю чаргу, вымагае ўменняў пры дапамозе слова пераконваць і схі-ляць да свайго погляду.
У такіх умовах у грамадстве з'яўляецца патрэ-ба ў рытарскіх ведах. Прафесійны поспех паліты-каў, адвакатаў, суддзяў, журналістаў шмат у чым залежыць ад ступені валодання майстэрствам пуб-лічнай прамовы. Прамоўніцкае майстэрства неаб-ходна і радавым грамадзянам, якія таксама ўдзельнічаюць у абмеркаванні розных бакоў жыц-ця грамадства. Там, дзе існуюць дэмакратыя, пуб-лічнасць, сацыяльная актыўнасць насельніцтва, там мае значэнне майстэрства публічнага выступ-лення. На прыкладзе вышэйназваных краін упэў-німся ў неабходнасці рытарскіх навыкаў для па-літычнай дзейнасці. Майстрамі публічнай прамовы агульнапрызнаны наступныя палітычныя дзеячы. Першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон, пры ўдзеле якога ў Амерыцы была прынята Дэкла-рацыя незалежнасці. Аўраам Лінкальн — шаснац-цаты прэзідэнт ЗША, які дабіўся адмены ў сваёй краіне рабства негрыцянскага насельніцт-ва. Уінстан Чэрчыль — прэм’ер-міністр (1940—45, 1951—55) Вялікабрытаніі часоў другой сусветнай
78
вайны і пасляваенных гадоў (дарэчы, ён выступіў адным з ініцыятараў «халоднай вайны» ў адно-сінах да СССР, у прыватнасці, у вядомай сваёй прамове, г. Фултан, ЗША).
Прамоўніцкае майстэрства — залог кар'еры па-літыка. Біяграфія1 англійскага прэм'ера Уінстана Чзрчыля пацвярджае гэта асабліва пераканаўча.
Дэбаты ў англійскім парламенце ў ідэале па-вінны весціся ў ажыўлена-дыскусійным ключы, з падачай рэплік і маланкавым парыраваннем. Чэр-чыль у маладосці не быў моцны ў стыхіі імпра-візацыі. Ён завучваў слова ў слова варыянты, у рэчышчы якіх магло пайсці абмеркаванне, не га-ворачы ўжо аб тэксце асноўнай прамовы. Аднойчы ён трапіў у надзвычай прыкрую казусную сітуа-цыю. Пачаўшы прамову, ён забыў яе працяг і вы-мушаны быў у збянтэжанасці сесці. 3 таго часу кожны раз, выступаючы, ён на ўсялякі выпадак не развітваўся з «падстраховачным сродкам» — пісьмовым тэкстам.
3 гадамі да Чэрчыля прыйшлі і свабода ад «хатняй загатоўкі», і хуткасць рэакцыі ў спрэчцы. Аднак ён не пераставаў нястомна адшліфоўваць тэкст, стыль усіх будучых прамоў, да таго ж зай-маўся гэтым заўсёды сам, нягледзячы на тое, што да яго паслуг быў вялікі апарат памочнікаў.
Яшчэ ў 1927 г. нядобразычлівая да Чэрчыля газета іранізавала: «Яго жыццё складаецца з ад-ной бясконца доўгай прамовы». Магчыма, журна-лісты на гэты раз былі не так ужо і далёка ад праўды.
«Зорным часам» Чэрчыля-палітыка былі гады другой сусветнай вайны. У асобе свайго прэм'ера Англія займела нацыянальнага героя. Чэрчыль-прамоўца ў небяспечныя для нацыі моманты гісто-рыі ўмеў падняць яе дух, годнасць. Нягледзячы на натхненне, эмацыянальнасць, заклік, яго прамовы гучалі не парадна, не голасна, а былі падобныя да
1 Намі выкарыстаны матэрыял кнігі Ул. Р. Труханоўскага «Уннстон Черчнлль» (М., 1989).
79
ўсхваляванага маналога, звернутага да блізкіх па духу людзей. Прывядзём як прыклад яго прамо-ву — «Зварот да французскага народа» (21 кас-трычніка 1940 г.).
Французы!
На працягу трыццаці з лішнім гадоў міру і вайны я ішоў з вамі і па-ранейшаму іду тым жа шляхам. Сёння я звяртаюся да вас, што сядзяць ля сваіх ачагоў, дзе б вы ні знаходзіліся і якім бы ні быў ваш лёс. Я паўтараю малітву, на-пісаную на акружнасці луідора: «Божа, абара-ні Францыю» (”Dieu protege la France11). Тут, y Англіі, пад абстрэлам бошаў мы не забываем аб повязях, што злучаюць нас з Францыяй, пра-цягваем упарта і з натхненнем адстойваць спра-ву еўрапейскай свабоды і справядлівасці для простых людзей ва ўсіх краінах, справу, у імя якой мы разам з вамі ўзнялі меч.
Чаго ж мы, англічане, хочам ад вас у гэты цяжкі і горкі час? У гэты момант барацьбы за перамогу, якую мы раздзялілі з вамі, мы просім вас, калі вы не можаце дапамагчы, прынамсі не перашкаджайце нам. Хутка вы зможаце зрабіць больш моцнымі рукі, што наносяць удар за вас, і вы павінны дабіцца гэтага. Але нават зараз мы верым, што французы, дзе б яны ні знаходзіліся, зведваюць радасць і душа іх напаўняецца гордасцю, калі мы дабіваемся поспеху ў па-ветры, альбо на моры, альбо — бо гэта зда-рыцца хутка — на сушы.
Памятайце, што мы ніколі не прыпынімся, ніколі не стомімся, ніколі не здадзімся і што ўвесь наш народ і імперыя пакляліся ачысціць Еўропу ад нацысцкай чумы і выратаваць увесь свет ад новых жахаў сярэднявечча. He думайце, як у гэтым пераконвае вас падкантрольнае нем-цам радыё, што мы, англічане, імкнёмся заха-піць вашы караблі і калоніі. Мы імкнёмся выбіць дух у Гітлера і гітлерызма... Няхай жыве Фран-цыя! Няхай жыве рух простых людзей ва ўсіх краінах да авалодання справядлівай і сапраўд-най спадчынай, да больш светлага і шчаслівага веку!
80
Прамовы Вашынгтона, Лінкальна прывядзём ва ўрыўках. Учытаемся, удумаемся ў іх змест. Мы адзначым гранічна ясны выклад думкі, стыль — абсалютнай прастаты (нічым, ніяк не зацямняецца сэнс сказанага). Але ўсё гэта, выкананае па-май-стэрску, усё ж такі службовае ў адносінах да га-лоўнага: аўтар ставіць перад сабой высакародную мэту і бярэ адказнасць за яе дасягненне.