Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
1 Кампендыум (лац.) — сціслы, сумарны пераказ асноў-ных палажэнняў якіх-небудзь навук.
62
паноў-шляхты) у новай дзяржаве рабілася безаба-роннай, бяспраўнай. Па прыкладзе Польшчы на беларускіх землях мацавалася ўлада паноў. Пера-стала існаваць самакіраванне гарадоў, у рукі пану перадавалася нават правасуддзе (пан меў права вяршыць суд над сялянамі, выносіць прыгавор, уключаючы і смяротную кару). Польскія ўлады ў 1696 г. забаранілі выкарыстанне ў якасці дзяр-жаўнай у Княстве Літоўскім беларускай мовы. Ішло акаталічванне праваслаўнага беларускага на-сельніцтва (беларускія паны, праўда, каб атры-маць роўныя з польскімі панамі прывілеі, н®рэд-ка самі спяшаліся змяніць праваслаўе на каталіц-кую веру).
Абставінамі былі выкліканы да жыцця палы-мяныя выступленні беларускіх царкоўных дзеячаў у абарону праваслаўя. Талентам, сілай уздзеян-ня на чытача, слухача вылучаліся казані архі-мандрыта віленскага Святадухаўскага манасты-ра, пісьменніка, педагога, выдаўца Лявонція Кар-повіча. Сучаснікі называлі яго другім Златаву-стам. .
3 падзелам (іх было тры) Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй, у выніку якіх беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі (1795 г.), мала што змянілася ў становішчы Беларусі. Васа-лам яна засталася (толькі цяпер у падначаленні Расіі), паны захавалі прыгоннае права на сялян, беларуская мова працягвала знаходзіцца пад за-баронай (цяпер царскай), і толькі праваслаўная вера папала пад абарону дзяржавы, таму што Расія (у адрозненне ад каталіцкай Польшчы) была праваслаўнай.
Калі забаронена мова, грамадства знаходзіц-ца пад уладай манарха-тырана, ці можа паўна-цэнна існаваць і развівацца культура, у тым лі-ку і рыторыка?
63
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (каля 1490 — не пазней 1552)
Нарадзіўся ў Полацку, у сям'і купца «сярэдняй рукі». Дакладная дата нараджэння невядомая, як мяркуецца — 1490 г.
Жыццё купецкай сям'і садзейнічала развіццю дзіцячай дапытлівасці, цягі да ведаў. Францішак1 слухаў расповяды бацькі пра блізкія і далёкія гарады і вёскі, пра розныя звычаі, законы. Ад купца патрабаваліся прадпрымальнасць пры су-стрэчы са зборшчыкам падаткаў, смеласць, рашу-часць пры нападзе разбойнікаў, для паспяховага гандлю неабходна было ведаць розныя мовы. Рас-повяды бацькі, поўныя экзотыкі, разнастайных звестак аб прыродзе, жыцці людзей у блізкіх і да-лёкіх краях, абуджалі жаданне вучыцца, каб, дзя-куючы ведам, пазнаваць навакольны свет — як ён пабудаваны, якое месца ў ім адведзена чалаве-ку, як павінен жыць на зямлі і паводзіць сябе ча-лавек.
Мяркуюць, што чытаць і пісаць Францішак на-вучыўся ў бацькоўскім доме. Вучэбнай кнігай для яго была Псалтыр — адна з кніг Бібліі. Біблія (ад грэч. віЫі'а, літаральна — кнігі) — зборнік твораў (кніг) аб боскім стварэнні свету, аб нормах па-водзін чалавека, аб сэнсе чалавечага жыцця (кні-гі Старога запавету), аб жыцці, смерці і запаве-дзях сына Божага Ісуса Хрыста (кнігі апосталаў пад назвай Новы запавет). Псалтыр складаецца са 150 псалмоў, у якіх старажытныя яўрэі ў песен-най форме аддавалі хвалу Богу, звярталіся да яго са сваімі просьбамі, скаргамі.
Юнаком Францішак Скарына едзе ў польскі горад Кракаў, паступае там ва універсітэт і праз два гады атрымлівае першую вучоную ступень — бакалаўра. Каб працягваць навучанне, тады па-
1 Літаратурныя творы Скарыны часцей падпісаны імем Францыск; у дачыненні да Скарыны, вучонага, пісьменніка, асветніка мы і выкарыстоўваем варыянт Францыск.
64
трабавалася яшчэ адна вучоная ступень — магіст-ра. Аб тым, дзе атрымаў ступень магістра Скарына (у Кракаўскім універсітэце ці ў іншай навучальнай установе), дакладных звестак не захавалася.
Вядома, што ступень магістра ён атрымаў, а гэ-та давала права паступаць у самыя прэстыжныя навучальныя ўстановы Еўропы. Такімі тады лічы-ліся медыцынскія і тэалагічныя (багаслоўскія). Ён едзе ў Італію ва універсітэт горада Падуі, каб ву-чыцца на медыцынскім факультэце.
Вышэйшую вучоную ступень доктара меды-цынскіх навук Скарына абараняў ва універсітэце два дні ў дыспутах з вядомымі вучонымі. Навуко-вае даследаванне Скарыны было адобрана адзіна-галосна.
Купецкі сын з Полацка пацвердзіў, што здоль-насці, прызванне, жаданне авалодаць ведамі больш каштоўныя, чым арыстакратычнае пахо-джанне. Ён хоць і не багаты, і не сын пана, але змог падняцца да вяршынь еўрапейскай аду-кацыі.
Скарына атрымаў усебаковую адукацыю, мог працаваць лекарам, аднак аддаў перавагу асвеце простага народа, служэнню беларускай культуры, якая, дзякуючы яго намаганням, стала на адзін узровень з культурай еўрапейскай. Скарына за-няўся выданнем кніг Бібліі, маючы на мэце даць простаму люду крыніцу мудрасці, пазнання сябе, свету, прызначэння чалавека на зямлі. Гэта дзей-насць не прынесла яму ні спакою, ні багацця, a слава і прызнанне прыйшлі праз многія гады — пасмяротна. Толькі ў XVIII ст. даследчыкі на поў-ны голас загаварылі пра Францыска Скарыну, ад-даючы даніну яго жыццёваму шляху, усяму, што здзейсніў ён як вучоны і асветнік. Памёр Скарына ў Празе не пазней за 1552 г.
XVI стагоддзе, у якое жыў Скарына, харак-тэрнае тым, што сярэднявечная Еўропа перажы-вала сацыяльны і духоўны пералом. У сацыяль-ным плане — адбывалася нараджэнне капіталі-
3 Зак. 1874
65
стычных адносін: у жыцці грамадства, змяняючы феадалаў, усё большую актыўнасць пачалі праяў-ляць купцы, дзелавыя людзі «трэцяга» саслоўя з гарадоў (прадпрымальнікі, буржуа — прадстаўнікі буйной прамысловасці, якая толькі нараджалася). Мяняліся адносіны да навукі: веды як прадукт на-вукі пачалі выкарыстоўвацца ў грамадстве з мэтай удасканаліць яго ўладкаванне. У духоўным пла-не — на змену сярэднявечным імкненням абмежа-ваць свабоду духоўнай дзейнасці ішлі гуманістыч-ныя ідэі свабоды асобы, абароненасці яе правоў дзяржавай, пашырэння ведаў, якія надаюць чала-веку высакароднасці, даюць яму магчымасць ра-зумець навакольны свет і сваё прызначэнне ў ім, абуджаюць гістарычную памяць, усведамленне прыналежнасці да свайго народа, яго культуры.
Як вядома, культура цесна звязана з нацыя-нальнай мовай, асаблівасцямі, традыцыямі све-таўспрымання народа. Адраджэнне ў сферы куль-туры ў Еўропе XVI ст. пачыналася са станаўлення нацыянальных моў.
Гзтыя звесткі дапамагаюць зразумець выбар, які зрабіў Скарына, калі аддаў перавагу не ле-карскай дзейнасці, а асвеце простага (паспаліта-га) люду Беларусі. 3 гэтай мэтай ён вырашае друкаваць Біблію, наблізіўшы яе мову да жывой беларускай гаворкі, каб біблейскія мудрасць, ве-ды былі даступныя простаму народу. У саміх тэкс-тах Бібліі Скарына захаваў афіцыйную для рэ-лігійнай літаратуры царкоўнаславянскую мову, аднак да незразумелых царкоўнаславянскіх слоў, выразаў зрабіў на палях тлумачэнні на беларускай мове.
У сваіх выданнях кніг Бібліі Скарына ўпершы-ню змяшчае прадмовы, пасляслоўі, у якіх значна шырэй, чым у саміх біблейскіх тэкстах, выкары-стоўвае жывую беларускую мову, імкнучыся, каб тлумачэнне ім царкоўнаславянскіх слоў было зра-зумелым і ўспрымалася простым людам.
Выдавецкую дзейнасць Скарына пачаў у чэш-скай Празе. Меней чым за тры гады ён выдаў
66
23 кнігі Бібліі1, да кожнай напісаў прадмовы (або сказанні), пасляслоўі. У тыя часы свецкай літара-туры на беларускай мове яшчэ не існавала.
Адукацыя засяроджвалася пры манастырах, дзе перапісвалася, вывучалася рэлігійная літара-тура, г. зн. навучанне, кнігі былі даступныя вуз-каму колу людзей. Большасць насельніцтва была непісьменная. Звярнуўшыся да роднай мовы, не-сучы кнігу ў масы, Скарына, па сутнасці, залажыў асновы для ўзнікнення свецкай літаратуры (ма-стацкай, публіцыстычнай, навуковай і г. д.) на роднай мове, для распаўсюджання на Беларусі, падобна да заходнееўрапейскіх дзяржаў, гумані-стычных ідэй Адраджэння.
Затым Скарына вяртаецца на Беларусь і пра-цягвае займацца выдавецкай дзейнасцю ў Вільні, якая была цэнтрам беларускага культурнага жыц-ця. Друкуе «Малую падарожную кніжыцу» і «Апостала». Мэта асветніцкай дзейнасці Скарыны асабліва ярка бачна на прыкладзе «Малой па-дарожнай кніжыцы». Гэта — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. У кнізе даюцца звесткі пра вясен-няе і восеньскае раўнадзенства, зімовае і летняе сонцастаянне, рэлігійныя святы, даты зацьменняў Сонца і Месяца. Кніга прызначалася як людзям духоўнага звання, так і недухоўным людзям — купцам, чыноўнікам, рамеснікам, воінам, усім, хто па характары сваёй працы часта вандраваў і мог пачарпнуць з кнігі неабходную ў дарозе інфармацыю, напомніць сабе словы малітваў і псалмоў.
Для рыторыкі цікавасць маюць у першую чаргу прадмовы, сказанні, пасляслоўі Скарыны. У іх аўтар дапамагае чытачу зразумець, што скла-дае галоўны змест кнігі, як гэты змест выкладзе-
1 Біблія створана на старажытнаяўрэйскай і старажыт-нагрэчаскай мовах. У часы Скарыны многія біблейскія кні-гі ўжо былі перакладзены на царкоўнаславянскую мову, афіцыйную мову царквы. Кніжная царкоўнаславянская мова была незразумелая ў большасці сваёй непісьменным простым людзям, якія карысталіся толькі жывой народнай гаворкай.
67
ны, падказвае, што трэба разумець не толькі апісаныя падзеі, але і іх унутраны сэнс, г. зн. падтэкст.
У адпаведнасці з антычнай традыцыяй напіса-ны яны мовай простай, лаканічнай. Асноўнай мэ-тай Скарыны было дапамагчы чытачу зразумець мудрасць Свяшчэннага Пісання, абудзіць думку. Таму перавага аддадзена афарыстычным сродкам, а не метафарычным, якія ўздзейнічаюць у першую чаргу на эмоцыі. I па структуры прадмовы Ска-рыны — антычнай традыцыі. Яны маюць кароткі ўступ, дастаткова разгорнутую асноўную частку і заключэнне, у якім нагадваецца пра каштоўнасць, важнасць біблейскай кнігі і з годнасцю гаворыцца аб тым, што ён (Скарына) мае адносіны да яе вы-дання і тлумачэння.
Жыццёвы шлях Францыска Скарыны пака-зальны для творчай інтэлігенцыі эпохі Адраджэн-ня сваёй універсальнасцю. Ён быў таленавітым мысліцелем, вучоным, пісьменнікам, дзелавым ча-лавекам — выдаўцом першых ва ўсходніх славян кніг, быў гуманістам, які ўзяў на сябе клопат ук-лючыць беларускую культуру ў рэчышча куль-туры еўрапейскай, пашырыць магчымасці бе-ларуса ў пазнанні агульначалавечых маральных каштоўнасцяў — хрысціянскага вучэння.
М. В ЛАМАНОСАЎ (1711—1765)
Нарадзіўся ў 1711 г. у вёсцы Дзянісаўка (каля Халмагораў) Архангельскай губерні. Рускі вучо-ны-энцыклапедыст. Ім зроблены адкрыцці ў фізі-цы, хіміі, геалогіі, астраноміі, геаграфіі, металур-гіі, гісторыі, мовазнаўстве. Пісаў вершы, першым у Расіі стварыў падручнік па рыторыцы «Краткое руководство к красноречню». Пушкін называў Ла-маносава «першым нашым універсітэтам».