Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Другі выпадак, перададзены В. В. Верасаевым:
«Пракуроры ведалі сілу Плявакі. Бабулька ўкра-ла бляшаны чайнік, вартасцю танней за 50 капеек. Яна была патомная ганаровая грамадзянка і, як асоба прывілеяванага саслоўя, падлягала суду пры-сяжных. Ці па нараду або так, па прыхамаці, абаронцам бабулькі выступіў Плявака. Пракурор рашыў загадзя паралізаваць уплыў абараняльнай прамовы Плявакі і сам выказаў усё, што можна было сказаць у абарону бабулькі: бедная бабулька, горкая нястача, крадзеж нязначны, падсудная вы-
86
клікае не абурэнне, а толькі жаль. Але ўласнасць свяшчэнная. Увесь наш грамадзянскі дабрабыт трымаецца на ўласнасці, калі мы дазволім людзям парушаць яе, то краіна загіне.
Падняўся Плявака.
— Шмат бед, шмат выпрабаванняў прыйшлося перанесці Расіі за яе больш чым тысячагадовае існаванне. Печанегі раздзіралі яе, полаўцы, татары і палякі. Двунадзесяць моў наваліліся на яе, узялі Маскву. Усё вытрывала, усё пераадолела Расія, толькі дужэла і расла ад выпрабаванняў. Але pa-nep, цяпер... Бабулька ўкрала стары чайнік, вар-тасцю ў 50 капеек. Гэтага Расія ўжо, вядома, не вытрымае, ад гэтага яна загіне незваротна».
Кароткія абараняльныя прамовы Плявакі цал-кам складаюцца з яркіх антытэз1 (усе беды, пера-жытыя Расіяй, і — стары чайнік у 50 капеек; 30 грэшных гадоў, прысяжныя перад свяшчэн-нікам, адпушчэнне грахоў і — адзін грэх, свяшчэн-нік перад прысяжнымі). Мэта гэтых антытэз — абуджаць пачуццё міласэрнасці да паўшых, звяр-таючы ўвагу на прычыны падзення. Антытэзы трапныя, вобразныя — раскрываюць, штб ў дадзе-ным выпадку ёсць сутнасць праблемы, а што ёю не з'яўляецца, з чаго іменна зыходзіць, прымаючы судовае рашэнне.
Палітычнае красамоўства запатрабавалася ў Ра-сіі ў перыяд крызісу ўлады — у пачатку XX ст. Манарх не змог справіцца з рэвалюцыйнай сітуа-цыяй і адрокся ад прастолу. He ўтрымаўся пры ўладзе і буржуазны часовы ўрад, мэтай якога была парламенцкая рэспубліка. У выніку перавароту ўладу захапілі бальшавікі і ўстанавілі дыктатуру пралетарыяту. На момант захопу ўлады бальша-вікі ў параўнанні з іншымі палітычнымі партыямі (у прыватнасці, меншавікамі, эсэрамі) не мелі пад-трымкі ў большасці насельніцтва. У такіх умовах поспех утрымання ўлады залежаў ад вынікаў ба-
1 Антытэза (грэч.) — супрацьпастаўленне ці супастаўленне кантрастных паняццяў, палажэнняў, вобразаў.
87
рацьбы за думкі людзей. «Наша задача — па-бароць усё супраціўленне капіталістаў, не толькі ваеннае і палітычнае, але і ідэйнае, самае глыбо-кае і самае моцнае», — ставіў задачу перад баль-шавікамі У. I. Ленін.
Як і пры ўсякай дыктатуры, у савецкай дзяр-жаве спыняецца развіццё судовага красамоўства. Суд у СССР (у адрозненне ад дэмакратычных дзяржаў, дзе ён падпарадкоўваецца закону і толькі закону) аказваецца ў залежным становішчы ад партыйных, дзяржаўных чыноўнікаў, іх мерка-ванняў, рашэнняў. Палітычнае красамоўства неаб-ходна ўладзе для прапаганды самой сябе, таму шлях, пройдзены гэтым відам прамоўніцкага май-стэрства за перыяд камуністычнага праўлення (з 1917 г. да 90-х гг. XX ст.), супярэчлівы і тра-гічны. Супярэчлівы, таму што камуністам-пра-моўцам трэба было прапагандаваць цудоўную шматвяковую утапічную мару аб свабодзе, роўна-сці, братэрстве, якой не адпавядала савецкая рэчаіснасць, і сапраўднае аблічча гэтай рэчаіснасці даводзілася старанна хаваць, выдаваць жаданае за здзейсненае. Трагізм заключаецца ў тым, што мэта (сусветная рэвалюцыя) не была і не магла быць дасягнута. Але дзеля яе дасягнення камуністыч-ная ўлада не грэбавала ніякімі сродкамі, дзей-нічала цвёрда, у асноўным — сродкамі гвалтоў-нага прымусу ў адносінах да ўласнага народа.
Як бачым, адбылося змяненне мэты прамоўніц-кага майстэрства. Калі ў Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме, у краінах, дзе дэмакратыя атрымала развіццё (Заходняя Еўропа, Амерыка, Англія), прамоўца ставіў за мэту свайго выступ-лення дабрабыт народа, то савецкія прамоўцы — дабрабыт дзяржавы, якую ўяўлялі цесна злучанай з партыяй. Пра гэта прама сказана, напрыклад, у пісьме, якое яго аўтар не прызначаў для шырока-га кола асоб. Яно належыць правадыру бальша-вікоў, таленавітаму палітыку і прамоўцу У. I. Ле-ніну. У пісьме дакладна выказана думка аб тым, што для савецкай улады існуюць толькі інтарэсы
88
дзяржавы, перад якімі асоба, прыватныя інтарэсы канкрэтнага чалавека — нішто. А дзяржава, па словах У. I. Леніна, тое ж самае, што камуністыч-ная партыя:
«Мы нічога «прыватнага» не прызнаём, для нас усё ў галіне гаспадаркі ёсць публічна-прававое, а не прыватнае. Мы дапускаем ка-піталізм толькі дзяржаўны, а дзяржава гэта — мы... Адсюль — пашырыць прымяненне дзяр-жаўнага ўмяшання ў «прыватнаправавыя» адно-сіны; пашырыць права дзяржавы адмяняць «прыватныя» дагаворы; прымяняць не corpus juris romani1 да «грамадзянскіх праваадносін», a нашу рэвалюцыйную правасвядомасць', паказ-ваць сістэматычна, цвёрда, настойліва на шэ-рагу ўзорных працэсаў, як гэта трэба рабіць з розумам і энергіяй; праз партыю шальмаваць і выганяць тых членаў рэўтрыбуналаў і нарсуд-дзяў, якія не вучацца гэтаму і не хочуць зразумець гэтага» (Леннн В. Н. Полн. собр. соч. Т. 44. С. 398).
У той жа час, звяртаючыся да насельніцтва, бальшавіцкія прамоўцы замоўчвалі свае сапраўд-ныя мэты і эмацыянальна, горача заклікалі адда-ваць усе сілы за светлую камуністычную будучы-ню, за камунізм ва ўсім свеце. У якасці прыкладу прывядзём урывак з выступлення М. I. Бухарына, паплечніка У. I. Леніна. Бухарын быў найбольш яркай фігурай сярод бальшавіцкіх кіраўнікоў. Як пісаў амерыканскі гісторык Сцівен Коэн, «у ім зусім не было палохаючай фанабэрыстасці Троц-кага, наўмыснай пампезнасці Зіноўева ці пада-зронасці і схільнасці да інтрыг, так характэрных для Сталіна. М. I. Бухарын «па-любоўнаму мяккі» ў сваіх адносінах з таварышамі і сябрамі. Адор-ваючы «ўсёпранікальнай сардэчнасцю», ён уно-сіў у неафіцыйны сход заразлівую весялосць і, у свае лепшыя хвіліны, жыватворную чароўнасць у палітыку». А зараз уважліва прачытаем, пра што
1 Збор законаў рымскага права.
89
гаварыў у палітычнай дыскусіі на Устаноўчым сходзе Расіі, дзе ішлі дэбаты аб рэформе ўлады (альбо буржуазная парламенцкая рэспубліка, аль-бо сацыялізм і дыктатура пралетарыяту), баль-шавік М. I. Бухарын. He пра тое, як прапа-наваная ім форма ўлады будзе дзейнічаць у імя дабрабыту народа Расіі, а пра тое, як бескам-прамісна яна будзе насаджаць сваю ідэю сусветнай рэвалюцыі, замоўчваючы тое, колькі гэта будзе каштаваць уласнаму народу. Па форме ж выступ-ленне Бухарына таленавітае. Яно эмацыянальнае, вобразнае, стылістычна дасканалае:
Перад намі сапраўды найвялікшы момант і той водападзел, які зараз дзеліць увесь гэты сход на два непрымірымыя лагеры. Гэты вода-падзел праходзіць па лініі за сацыялізм альбо супраць сацыялізму...
Заравам рэвалюцыйнага пажару загарыцца — калі не сёння, то заўтра — увесь свет, мы з гэ-тай кафедры абвяшчаем смяротную вайну бур-жуазна-парламенцкай рэспубліцы.., Няхай пану-ючыя класы і іх нахлебнікі разам з імі дрыжаць перад камуністычнай рэвалюцыяй. Пралетарыям у ёй губляць няма чаго, акрамя сваіх ланцугоў, набудуць жа яны ўвесь свет.
Навошта пралетарыям увесь свет? Ім патрэбны спакой і парадак у дзяржаве, забяспечанасць пра-цай, жыллём, прыстойным заробкам, каб прыстой-на ўтрымліваць сям'ю... Замест гэтага народ за-клікалі да бесперапыннай барацьбы з унутранымі і знешнімі ворагамі.
Перавыхаваць шматлікае расійскае насельніцт-ва, памяняць псіхалогію чалавека, жыццёвыя каштоўнасці, шматвяковую этыку адносін паміж людзьмі, каб будаваў жыццё па новых законах са-вецкай маралі — для гэтага партыя камуністаў павінна была прыкласці велізарныя намаганні ў сферы прапаганды. Звяртаючыся да камуністаў, У. I. Ленін гаварыў: «Мы даб'ёмся ўсяго, што трэ-ба, пераадолеем усе перашкоды, якія нам заста-
90
ліся ад старога ладу і якія адкінуць нельга, трэба перавыхаваць масы, а перавыхаваць іх можа толь-кі агітацыя і прапаганда». 3 мэтай навучыць баль-шавікоў-кіраўнікоў навыкам публічнага выступ-лення быў створаны ў 1921 г. Інстытут чырвонай прафесуры. У ім рыхтаваліся кадры бальшавіцкіх ідэалагічных работнікаў.
Калі параўнаць прамовы бальшавіцкіх ідэола-гаў першых гадоў савецкай дзяржавы і наступных часоў, вынік будзе на карысць прамоўцаў-ленінцаў. Іх прамовы палымяныя, поўныя надзеі, і самі прамоўцы шчырыя ў палкай упэўненасці, што рэвалюцыя, сацыялізм — шчасце для ўсяго чалавецтва, што камуністам належыць выключная місія ператварыць гэтую ідэю ў жыццё. Для каму-ністаў пазнейшага часу ўжо была добра бачная адарванасць гэтай ідэі ад жыцця. Жыццё ў свеце ішло сваім парадкам, а гвалтоўнае насаджэнне са-цыялізму ў СССР тармазіла тут яго ход — да эка-намічнага краху 90-х гадоў. Эканамічны крызіс канца XX ст. у СССР выявіўся у збядненні народа, ідэалагічны — у нежаданні правячай камуністыч-най партыі прызнаць крах сацыялістычнай ідэі, у дэмагагічнай абароне яе існавання. Палітычнае красамоўства савецкіх кіраўнікоў нясе ў сабе ўсе прыметы дэмагогіі: фразёрства, пуста- і пышна-слоўе.
Параўнаем выказванні і ўпэўнімся, як няцяж-ка вызначыць, палітычным дзеячам якога перыя-ду належыць кожнае з іх:
Ідэі, якія выказваюць сабою тыя адносіны, што перасталі ўжо існаваць, не могуць не быць устарэлымі.
Марксісцка-ленінскія ідэі маюць для міжна-роднага рабочага руху, для перамогі камунізму такую ж жыватворную сілу, як сонечныя промні, як святло і цяпло для раслін, для жыцця на зямлі.
91
Такім чынам, гісторыя пацвердзіла, што дык-татура, якой бы яна ні была — на чале з манархам ці пралетарыятам, — не стварае ўмоў для развіцця сапраўднага красамоўства. Гэтую аб'ектыўную за-канамернасць не змаглі пераадолець камуністыч-ныя лідэры, хаця і прыкладалі вялікія намаганні, імкнучыся паставіць красамоўства на службу ідэ-ям камунізму.
У 80-я гады ў СССР пачаўся пошук шляхоў выхаду з крызісу. Прадугледжвалася некаторая дэмакратызацыя грамадскага жыцця — у той сту-пені, якая б прадухіліла крах эканомікі. Аднак імкненне народаў да свабоды, незалежнасці, як толькі атрымала магчымасць выявіць сябе, вы-лілася з такой сілай, што прывяло да раптоўнага распаду савецкай дзяржавы. Новыя маладыя дзяр-жавы, што ўтварыліся на месцы былых савецкіх рэспублік, адназначна выбіралі дэмакратычную фор-му кіравання — парламенцкага тыпу.