• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    4.	Падрыхтуйце паведамленне на адну з тэм: «Рыторыка і рэвалюцыя», *А. В. Луначарскі — рытар Кастрычніка».
    5.	Прачытайце тэкст, удумайцеся ў сэнс кожнай фразы. Вызначце, як выражаны: а) нянавісць да старога ладу; б) ба-рацьба за грамадства будучага; в) прадбачанне грамадства бу-дучага.
    Вы гаворыце, што ўсё чалавецтва павінна быць да паслуг кожнага чалавека, што ўсё, што вы-раблена ў шахтах, на палях, на агародах, на фа-брыках і заводах, ва ўсялякага роду мастацкіх майстэрнях, у тэатрах і акадэміях, універсітэтах і лабараторыях, — што ўсё гэта павінна быць да-
    110
    ступна для кожнага чалавека, каб кожны з нас на працягу, скажам, 8 гадзін, закасаўшы рукавы, працаваў дзе-небудзь у сябе, а потым ішоў у храм чалавечай культуры і там цешыўся плёнам рук не толькі сваіх, але і ўсяго грамадства. Але хіба так робіцца ў буржуазным свеце? He, велізарная боль-шасць так званага «простага народа», які нясе на сабе галоўным чынам цяжар працы, зусім адрэза-на ад гэтай культуры, абсалютна не можа ёю ка-рыстацца... I ў той жа самы час ёсць маса паразітаў, дармаедаў, якія скажаюць вобраз чала-вечы ў тых адносінах, што толькі цешацца, нічога не твораць...
    Толькі ў правільным грамадстве, дзе сапраўды кожны працуе не для таго, каб хто-небудзь карыс-таўся яго працай, а для таго, каб прынесці свой уклад у агульны капітал, у агульны храм, у якім ён сам жыве і сам моліцца вялікаму і прыгожа-му, — толькі ў такім грамадстве магчымы сапраў-ды адукаваны чалавек, толькі так чалавек можа раскрыць сваё сэрца і перастаць гаварыць разам з Мапасанам, што чалавек заўсёды адзінокі і што лепшы сябра яго ёсць загадка. Падобны недавер адзін да аднаго пасяліўся ў сэрцах у сілу ўмоў грамадскіх, у сілу прыватнай уласнасці, ён па-вінен расплавіцца, сэрца павінна зліцца з іншымі сэрцамі ў атмасферы братэрства, у атмасферы лю-бові і дапамогі адно аднаму...
    Мы заклікаем дасведчаных даць свае веды не-дасведчаным і заразіцца моцай працоўнага народа. Са спалучэння таго і другога будзе паступова пача-та стварэнне адукаванага чалавека, змагара-тыта-на, які напружвае ўсе сілы, каб перарабіць твар зямлі, а потым і таго чалавека-бога, той істоты, дзеля якой ствараўся, быць можа, свет, якая будзе царом прыроды, але такім, аб якім мы марым, калі гаворым — адукаваны чалавек...
    АСНОВЫ ПРАМОЎНІЦКАГА МАЙСТЭРСТВА
    АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
    «Маўчанне аддаляе болей, чым адлегласць», — гавораць французы. Чалавек, які не ўмее пад-трымаць размову, прыняць у ёй удзел, адчувае ся-бе няёмка, лішнім на людзях, якіх ён і пазбягае, і жыве адзінока. Аднак, як і ўсім людзям, яму ўласціва падзяліцца з кім-небудзь думкамі і па-чуццямі. Гэтая нерэалізаваная патрэба стварае ду-шэўны дыскамфорт, выклікае розныя комплексы: непаўнацэннасці, боязі людзей. I як вынік уз-нікаюць цяжкасці ва ўсіх сферах жыцця — як у побыце, так і ў прафесійнай дзейнасці. Такія людзі звычайна жывуць замкнёна, не маюць сяб-роў, ім цяжка стварыць сям’ю. У кар'еры іх так-сама абыходзяць «гаваркія» — камунікабельныя калегі. Многія прафесіі самым непасрэдным чы-нам звязаны з уменнем валодаць словам: палітык, адвакат, журналіст, выкладчык, кіраўнік прад-прыемства і інш. У любым працоўным калектыве найбольш добрае ўражанне складваецца ў кіраў-ніцтва аб тых працаўніках, якія могуць слушна, цікава выказаць сваё меркаванне па прафесійных пытаннях (не блытаць з гаварунамі, што да месца і не да месца любяць уставіць слоўца, нярэдка вы-конваючы ў калектыве ролю блазна).
    Чалавек — істота, якая мысліць, і ёй неабход-ны зносіны з іншымі людзьмі. Вялікая роля нале-жыць тут маўленню. Калі ў сувязі з якімі-небудзь трагічнымі абставінамі чалавек пазбаўляецца маг-чымасці чуць чалавечае маўленне, гаварыць з іншымі людзьмі, ён дэградуе як асоба. Навуцы вя-домы факты, калі маленькія дзеці траплялі да жывёл і выхоўваліся сярод іх на працягу не-калькіх гадоў. Здольнасць мысліць і гаварыць гублялася, і ніякія намаганні спецыялістаў не маглі вярнуць гэтых людзей як паўнацэнных чле-наў грамадства.
    112
    Значыць, зносіны неабходныя чалавеку, бо та-кім шляхам чалавек атрымлівае ад іншых людзей і ўзаемна перадае ім свае веды, вопыт спасціжэння свету, вынікі таго, над чым б'ецца яго думка, што хвалюе душу, г. зн. адбываецца абмен і назапаш-ванне інфармацыі.
    Іншыя сродкі зносін (напрыклад, музыка, жы-вапіс) таксама перадаюць інфармацыю, але не прама, а апасродкавана, закадзіравана — у вобра-зах. Яны ўздзейнічаюць на пачуцці, на здольнасць чалавека да вобразнага мыслення, г. зн. служаць у першую чаргу пачуццёвай, духоўнай сферы. Пры дапамозе вобразаў яны развіваюць здольнасць успрымаць прыгожае — адвечную, якой яна за-думвалася пры стварэнні, прыгажосць Зямлі і ўсяго, што яе насяляе. «I ўбачыў Бог усё, што ён стварыў, і вось, добра вельмі», — гаворыцца ў Бібліі.
    Музыка, жывапіс, а таксама мастацкая літара-тура займаюць ці павінны займаць значнае месца ў жыцці чалавека, таму што яны садзейнічаюць развіццю душы, яе маральнай сталасці. Сталая душа з'яўляецца апорай і выхавацелем думкі. Яна дапамагае мысліць высакародна — у імя дабра-быту народа, а не на зло. Гэтая якасць выкары-стоўваецца ў прамоўніцкім майстэрстве: у розных яго жанрах, у рознай ступені патрэба ў вобраз-насці існуе.
    Такім чынам, маўленне дадзена чалавеку для таго, каб ён дзяліўся думкамі з іншымі людзьмі, а яны — з ім.
    Выказваць думку чалавек можа вусна і пісьмова. Як правіла, прамовы ствараюцца, каб казаць іх перад аўдыторыяй, г. зн. маюць вусную форму. Пісьмовая форма выкарыстоўваецца рэдка: яна абмежавана пэўнымі жанрамі. Гэта, напры-клад, пісьмо, а таксама навуковы даклад, з якім хоць і выступаюць перад вучонай публікай, але яго звычайна чытаюць.
    113
    Вуснае маўленне мае адметныя рысы. Галоўная рыса — свабода ад «строгага» сінтаксісу: у вуснай фразе члены сказа (дзейнікі, выказнікі, акаліч-насці і інш.) могуць займаць самыя розныя па-зіцыі, нават, здаецца, зусім для іх незвычайныя: «...пачынаю рыдаць, рыдаць непрыстойна, з ус-хліпамі, тут жа, у зале суда, на плячы ў жонкі» (параўн. сказ з прамым парадкам слоў: Тут жа, у зале суда, на плячы ў жонкі пачынаю непры-стойна, з усхліпамі рыдаць). Вуснай фразе ўла-сціва пэўная вольнасць у выкарыстанні слоў-пара-зітаў (значыць, так сказаць і інш.), так званых тэмпераментных эпітэтаў (шалёная ідэя, жахлівае расчараванне і інш.). Прыклад з артыкула, пры-свечанага К. Чукоўскаму-апавядальніку:
    Заключныя фразы сцэны ў судзе асабліва ўражваюць сваёй шчырасцю і дакладнасцю. «Узрушаны нечаканым шчасцем (вызваленнем з-пад варты), — прызнаецца К. I. Чукоўскі, — я раптам ні з таго ні з сяго пачынаю рыдаць, рыдаць непрыстойна, з усхліпамі, тут жа, у зале суда, на плячы ў жонкі, і вельмі доўга не магу перастаць. Вось, значыць, і ўся мая, так ска-заць, нядоўгая кар'ера публіцыста...» Пабочныя, здавалася б, лішнія словы «значыць», «вось», «так сказаць», якія К. I. Чукоўскі, несумненна, зняў бы ў кнізе, ніколькі не перашкаджаюць у вусным варыянце яго ўспамінаў.
    Другой яркай асаблівасцю вуснай прамовы з'яўляецца экспрэсіўная роля інтанацыі, паўз, жэстаў, мімікі, у цэлым манеры паводзін прамоў-цы перад публікай. Гэта вельмі важная частка пра-моўніцкага майстэрства. Так, пісьменнік В. В. Вера-саеў, які слухаў выступленні многіх дарэвалю-цыйных рускіх адвакатаў, піша ў сваіх успамінах аб судовым прамоўцу Ф. М. Пляваку: «Галоўная яго сіла заключалася ў інтанацыях, у сапраўднай проста чарадзейнай заразлівасці пачуцця, якімі ён умеў запаліць слухача. Таму прамовы яго на па-
    114
    перы і ў аддаленай меры не перадаюць іх ашалам-ляльнай сілы».
    Аднак не трэба думаць, што ўсе прамовы ствараюцца іх аўтарамі толькі ў вусным ва-рыянце. Большасць прамоў, за выключэннем экспромтаў у інтэрв’ю, дыскусіях і г. д., маюць пісьмовы падрыхтоўчы этап (складанне плана, тэ-зісаў, збор фактычнага матэрыялу, выпіска цы-тат). А напачатку першыя прамовы поўнасцю ствараюцца ў пісьмовым варыянце Тэкст вы-карыстоўваецца нявопытным прамоўцам для трэ-ніроўкі перад выступленнем; ён надае ўпэўненасці падчас выступлення: калі з прычыны хвалявання што-небудзь забудзецца, можна зазірнуць у пісь-мовы тэкст.
    Значыць, вусныя зносіны карэнным чынам адрозніваюцца ад пісьмовых. Жывое маўлен-не хутчэй дасягае мэты — дзяліцца думкамі, та-му што думка, аформленая ў вусным слове, «пад-штурхоўваецца» да слухача ўнутранай, духоў-най энергіяй прамоўцы, якая знаходзіць выяў-ленне ў голасе, міміцы, рухах, ва ўсім яго аб-ліччы.
    «Прыведзеныя факты сведчаць аб нараджэнні ў нашым грамадстве новых палітычных сіл» — так мог сказаць палітык. «Факты неабвержна свед-чаць: мой падабаронны невінаваты» — так мог сказаць адвакат. Як бачым, фразы адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, у якой сферы чалавечай дзейнасці яны рэалізуюцца. Ад гэтага залежыць тэматыка прамовы, яе форма, асаблівасці лексікі. Па гэтай прымеце можна вызначыць наступныя жанры публічнага выступлення:
    1)	сацыяльна-палітычная прамова;
    2)	акадэмічная прамова;
    3)	судовая прамова;
    4)	царкоўна-багаслоўская прамова;
    5)	сацыяльна-бытавая прамова.
    3	сацыяльна-палітычнымі прамовамі высту-паюць палітыкі, дзяржаўныя, грамадскія дзеячы. Іх публічныя прамовы могуць мець форму даклада
    115
    (на з'ездах, сходах розных дзяржаўных, грамад-скіх арганізацый), у якім выкладаецца сутнасць палітычнага, сацыяльнага пытання, прыводзяц-ца розныя факты, прыклады, параўнанні. Гэта мо-гуць быць выступленні палітыкаў перад насель-ніцтвам з мэтай таго ці іншага сацыяльна-па-літычнага рашэння. 3 урачыстымі прамовамі дзяр-жаўныя дзеячы звяртаюцца да суайчыннікаў у дні ўсенародных свят, знамянальных падзей. 3 пра-мовай-спачуваннем выступаюць у выпадку трагіч-ных падзей у жыцці чалавека ці краіны. Жанры гэтых публічных выступленняў разнастайныя, і іх разнастайнасць павялічваецца разам са зме-намі, якія адбываюцца ў краіне. Напрыклад, новымі для нашага грамадства з'явіліся выступ-ленні палітычных лідэраў у тэлевізійных пера-дачах тыпу «Прамая лінія», пасяджэнняў «Паліт-клуба», выступленні ў друку, па радыё, тэлеба-чанні з тлумачэннем хвалюючых насельніцтва пы-танняў.
    Акадэмічная прамова — гэта лекцыя ў сту-дэнцкай ці іншай аўдыторыі, даклад, выступленне на навуковых з'ездах, канферэнцыях, сімпозіумах. Яна прысвячаецца навуцы. Прамоўца можа альбо распавядаць аб гісторыі дасягненняў у пэўнай га-ліне ведаў (лекцыя), альбо можа выкладаць тэму ў дыскусійным плане, альбо на аснове гіпотэз і да-ных эксперыментаў прапаноўваць новы пункт по-гляду на навуковую з'яву (даклад, выступленне перад вучонай аўдыторыяй).