Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Нетры (ландшафты) Беларусі.
Тлумачэнне — звесткі даюць магчымасць уявіць, як пабудаваны прадмет прамовы, як ён дзейнічае. Прыкладныя тэмы:
Чаму існуе прафесійны спорт.
122
Уздзеянне радыеактыўных рэчываў на жывы свет.
Падрыхтоўка да паходу.
Як выхаваць упэўненасць у сабе.
Апісанне, расповяд, тлумачэнне існуюць не ізалявана адно ад аднаго. Суседства іх элементаў можна заўважыць у любой інфармацыйнай пра-мове, але паміж імі адзін з элементаў з'яўляецца дамінуючым. Па ім і вызначаецца, належыць пра-мова апісанню, ці расповяду, ці тлумачэнню. На-прыклад, лекцыя на гістарычную тэму па да-мінуючым элеменце, як правіла — расповяд. Ад-нак у лекцыі могуць выкарыстоўвацца і элементы апісання (гістарычнай асобы, аб’екта, прадмета, з'явы), і элементы тлумачэння (як змайстраваны старажытная зброя, прадметы побыту, як дзей-нічалі старажытныя законы, звычаі).
Мэта інфармацыйнай прамовы — дапамаг-чы слухачам пазнаць новае і засвоіць яго. Штуршком да пазнання служыць абуджэнне цікавасці.
У кожнага прамоўцы свае прыёмы таго, як за-цікавіць слухача. Але ёсць агульная для ўсіх прыёмаў рыса: увядзенне ў прамову яркай, во-бразнай дэталі. Калі параўнаць прамову з рас-лінай, то ў яе каранях будзе заключацца сэнс прамовы, а мастацкая дэталь — гэта кветка, якая прыцягвае ўвагу маляўнічасцю і вытанчанасцю абрысаў. Дэталь не павінна быць проста прыгожай прынадай. Яе задача: выканаць ролю асацыятыў-най, вобразнай зачэпкі для памяці. У педагогіцы супрацоўніцтва такая дэталь у прамове настаўніка атрымала найменне апоры.
Як выклікаць цікавасць да прамовы
Разнастайнасць прыёмаў, спосабаў зацікавіць слухачоў залежыць ад тэмы публічнага выступ-
123
лення, складу аўдыторыі, асобасных якасцяў пра-моўцы. Пошук іх цяжкі. Настаўнік Я. М. Ільін піша пра гэта так:
Сорамна сказаць, але гадоў дзесяць ніяк «не ішла» тэма «Мараль ’’новых людзей" па рамане ”Што рабіць?“». I вось зноў урок, і зноў не так. Рашыў паспрабаваць тую ж тэму ў пустым кла-се... Адзін, сярод яшчэ не астылых партаў. Ха-джу, раздумваю. Дзіўна, чамусьці не спяшаюся аб'явіць тэму. Стой! А можа, так і трэба? Можа, гэта і ёсць пачатак?.. Можа, перш чым «аб'я-віць», крыху пагаварыць з дзецьмі?..
Калі ж удача напаткае і вобразная, запамі-нальная дэталь знойдзецца, — прамова не толькі будзе выслухана з увагай, але і захаваецца ў па-мяці, памяць лёгка адновіць неабходныя звесткі, калі ў іх з'явіцца патрэба.
Асабліва часта ў якасці вобразнай дэталі вы-карыстоўваецца яркая жыццёвая сітуацыя.
У «Пісьмах аб добрым і прыгожым» Дзмітрый Сяргеевіч Ліхачоў размаўляе з маладым чытачом. Пісьмо саракавое, прысвечанае памяці, пачынаец-ца з бытавой замалёўкі:
Ліст паперы. Сцісніце яго і разгладзьце. На ім застануцца складкі, і калі вы сціснеце яго паў-торна — частка складак ляжа па ранейшых складках: папера «валодае памяццю»...
«Энцыклапедыя юнага філолага» напісана ў стылі, уласцівым жывой, вольнай размове старэй-шага з маладым субяседнікам. Адзін з яе аўтараў (артыкул «Трыванне дзеяслова») складанае, яшчэ канчаткова не вырашанае вучонымі пытанне дзе-яслоўнага трывання прадстаўляе наглядна, вельмі проста і зразумела, улічваючы ўзрост чытача:
Уявіце сабе малюнак: хлопчык з алоўкам у руках і паперай. Назва малюнка — «Пісьмо да сястры». Які момант напісання пісьма адлю-страваны на малюнку — хлопчык яшчэ піша пісьмо або ўжо напісаў яго? Мы не ведаем гэта-
124
га. Каб магчыма было адказаць на гэта пытанне, статычны малюнак павінен ажыць, як у кіно, і та-ды мы ўбачым, ці піша ён усё яшчэ пісьмо альбо паставіў ужо апошнюю кропку.
Такімі ажывіцелямі дзеяння ў рускай мове з'яўляюцца трыванні дзеяслова — незакончанае і закончанае.
У якасці вобразнай дэталі часта выкарыстоў-ваецца запамінальная фраза. Прыклад з таго ж энцыклапедычнага слоўніка (артыкул прысвечаны аналітычным і сінтэтычным мовам):
Слон даганяе Моську. «Крыніца» дзеяння — слон; дзеянне «прыкладзена» да Моські. Моська даганяе слана. Тут Моська — крыніца дзеяння; накіравана яно на слана. Як мы пра гэта здагад-ваемся? Па канчатках у словах... Як ні пера-тасоўвай словы ў сказе, усё роўна слова Моську будзе дапаўненнем: Моську дагнаў слон. Дагнаў слон Моську... Парадак слоў не паказвае, дзе дзейнік, дзе дапаўненне. Паказваюць гэта кан-чаткі: -а, -у ў слове Моська, нулявы і -а ў слове слон.
...Але гэтыя ж граматычныя значэнні могуць знаходзіць сваё выяўленне і па-за словам — у сказе. Прыклад — англійскі сказ: A dog runs down an elephant — Сабака даганяе слана: An elephant runs down a dog — Слон даганяе саба-ку. Хто каго даганяе — даведаемся толькі з уся-го сказа, пра гэта гаворыць парадак слоў, і толькі ён.
Спалучэнне яркага, вобразнага малюнка і кры-латага біблейскага выразу выкарыстаў Вацлаў Ластоўскі ў прадмове да папулярнай «Кароткай гісторыі Беларусі»:
Гісторыя — гэта фундамэнт, на каторым бу-дуецца жыцьцё народу. I нам, каб адбудаваць сваё жыцьцё, трэба пачаць с фундамэнту, каб будынак быў моцны. А фундамэнт у нас важны, гісторыя наша багата: «жатва многа, а ділатель
125
мало», як кажэ сьвятое пісаньне. Поле пустое, бо сыны бацькоўшчыны нашай к чужым у най-міты пайшлі, чужые гумны і засекі багацяць!1
Другі беларускі гісторык — Усевалад Ігна-тоўскі ў якасці апорнай дэталі ва ўводзінах да «Кароткага нарысу гісторыі Беларусі» выбраў аса-цыяцыю «невялікія дзяржавы (ПІвейцарыя, Да-нія, Бельгія і г. д.) — Беларусь, роўная многім еўрапейскім краінам — не так ужо малыя тут і магчымасці. каб жыць не горш за жыхароў еўра-пейскіх дзяржаў».
Звыклі мы ў ранейшыя часы да вялікіх аб-шараў, да вялікіх цыфраў. Дзеля гэтага звыклі мы лічыць нашу бацькаўшчыну зусім невялікаю і няпрыметнаю па абшары яе тэрыторыі і па ліку яе насельнікаў. Пэўна, можа так яно і будзе, калі мы параўнаем Беларусь з так званымі «вялікімі» дзяржавамі, як, напрыклад, Вялікабрытанія, Ня-меччына, Францыя з колёніямі, Кітай, былая Расія і г. д. Але будзе ня так, калі параўнаем Бе-ларусь з такімі невялікімі дзяржавамі, як, на-прыклад, Швайцарыя, Данія, Бэльгія, Голяндыя, Літва, Латвія, Эстонія і г. д.
Пры апошнім параўнаньні мы бачым, што ня так ужо малая наша Беларусь. Выстарчыць [г. зн. хопіць] гэтае зямелькі да таго, каб можна было добра жыць...1
Апорная дэталь заўсёды арыгінальная, нечака-ная. Вышэй мы прыводзілі прыклады ўздзеяння прамоўцы на ўяўленне слухачоў (малюнкі, вобра-зы, асацыяцыі, якія слухачы павінны былі ўявіць).
Імкнучыся ўзмацніць уздзеянне прамовы, ву-чоны-медык Пётр Францавіч Лесгафт для адной з лекцый выбраў прыём нагляднасці: чуць — уя-віць — пераканацца на свае вочы ў праўдзівасці слоў прамоўцы. Гэта была лекцыя па анатоміі, на якую Лесгафт прынёс шкілет падлетка:
1 Захоўваем арфаграфію арыгінала.
126
Для анатама — гэта дзіцячы шкілет, у якім яго не могуць не зацікавіць рэзкія і пачварныя ад-хіленні ад анатамічнай нормы. Але анатам не можа быць бесстароннім вучоным. На гэтым шкілеце, што належаў пры жыцці малалетняму фабрычнаму рабочаму, анатам абавязаны пра-чытаць два словы, напісаныя вогненнымі літа-рамі на знявечаных касцях. Гэта два словы: «сквапнасць чалавечая». У іх не толькі тлумачэн-не прычыны ранняй смерці гэтага хлопчыка, але і гнеўнае асуджэнне яго забойцам.
Аднак пры самым удалым, з пункту погляду цікавасці, пачатку публічнага выступлення слуха-чы могуць застацца раўнадушнымі. Гэта здараецца тады, калі прамоўца не ўлічвае інтарэсаў кан-крэтнай аўдыторыі.
Выступленні ў школьным класе, напрыклад, на тэмы:
а) Усё пра кошак;
б) Як прымаць гасцей;
в) Гісторыя парламентарызму —
будуць мець частковы поспех. Першыя дзве тэ-мы зацікавяць пераважна дзяўчынак, а хлопчыкі, хутчэй за ўсё, застануцца абыякавымі. Кантакт выступаючага з аўдыторыяй будзе няпоўны, што негатыўна адаб'ецца на стане і прамоўцы (ён за-нервуецца), і слухачоў (абыякавасць хлопчыкаў можа аказацца заразлівай). Адваротная сітуацыя магчымая з апошняй тэмай (Гісторыя парламента-рызму). Значыць, падобныя тэмы лепш рыхтаваць для абмеркавання ў клубах, таварыствах, гуртках і г. д., дзе бавяць вольны час людзі, блізкія адно аднаму сваімі захапленнямі, інтарэсамі, светапо-глядам.
Як падтрымліваць цікавасць да прамовы
Недастаткова абудзіць цікавасць, яе трэба ўмець падтрымліваць на працягу ўсёй прамовы. Вялікая роля ў гэтым належыць сюжэту.
127
Сюжэт не можа быць аднастайным і мана-тонным. Значыць, прамоўца павінен выкладаць думкі, пераходзячы без зацягвання ад адной да другой:
Указ аб роспуску другой Дзяржаўнай Думы ахова Таўрычаскага палаца атрымала ў шэсць гадзін раніцы. У сем гадзін раніцы ўсе ўваходы былі зачынены, акрамя галоўнага пад’езда.
Удзень адбылася нарада палацавай камісіі... Абмяркоўвалася... пытанне аб скарачэнні штатаў служачых і звальненні некаторых з іх (3 пецяр-бургскай газеты «Русь» за чэрвень 1907 г.).
Змена падзей характэрная для прамовы-распо-вяду (як у вышэйпрыведзеным урыўку). He ў та-кой значнай ступені, але яна прысутнічае і ў апісанні, і ў тлумачэнні. Напрыклад, Мікалай II звяртаецца да насельніцтва з маніфестам, у якім тлумачыць прычыны, на падставе якіх прыняты ўказ аб роспуску Думы. Паступальны рух думкі такі: не з чыстым сэрцам — неадольная пера-шкода — дух варожасці — распусціць:
На вялікі Наш жаль, значная частка саставу другой Дзяржаўнай Думы не апраўдала спадзя-ванняў Нашых.
He з чыстым сэрцам, не з жаданнем умаца-ваць Расію і палепшыць яе лад прыступілі многія з прысланых ад насельніцтва асоб да працы, а з яўным імкненнем павялічыць смуту і садзей-нічаць разлажэнню Дзяржавы.
Дзейнасць гэтых асобаў у Дзяржаўнай Думе паслужыла неадольнай перашкодай да плённай працы. У асяроддзе самой Думы ўнесены быў дух варожасці...
Па гэтай прычыне выпрацаваныя Урадам На-шым вялікія мерапрыемствы Дзяржаўная Дума альбо зусім не разглядала, альбо замаруджвала абмеркаванне, альбо адхіляла...
Усё гэта прымусіла Нас Указам, дадзеным Урадаваму Сенату, 3-га чэрвеня Дзяржаўную Думу другога склікання распусціць... (3 Найвы-сачэйшага маніфеста Мікалая II).
128
Падтрымліваюць увагу да развіцця сюжэта пы-танні, у якіх прамоўца фармулюе тое галоўнае, аб чым пойдзе гаворка. Прывядзём, да прыкладу, шэраг пытанняў да тэмы «Старажытная Беларусь» і адказ (ва ўрыўку) на адно з пытанняў. Гэты тэкст узяты намі з кнігі «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (Мн., 1993), якая ўяўляе сабой, па сутнасці, асветніцкія лекцыі, разлічаныя на самую шырокую аўдыторыю.