Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Аўтобус, які адчувае сябе выдатна і на гарадскіх магістралях, і ў сельскай мясцовасці;
' — рухавік на дызель^ым паліве;
— мадыфікацыя — па ва-. шаму заказу;
«У лепшым выглядзе»
147
Выгады
Надзейнасць
— цэны завода-вытворцы, але < ў Паўлаўск ехаць не трэба!
Аўтобусы ўжо ў Мінску!
Афіцыйны дылер1 на тэры-торыі Беларусі ПКП «ІВК» I гарантуе сервіснае абслугоў-ванне і пастаўку запчастак, якія, аднак, могуць зусім не „ спатрэбіцца!
Заклікі сацыяльныя маюць самыя разнастай-ныя мэты, накіраваныя на паляпшэнне жыцця грамадства: падтрымаць грамадскія арганізацыі пры правядзенні імі дабрачынных мерапрыемст-ваў, аказаць дапамогу органам правапарадку ў по-шуках злачынцы, прыняць удзел у зборы сродкаў для лячэння цяжкахворага, у добраўпарадкаванні роднага горада (вёскі), падтрымаць патрабаванні бясплатных школьных снеданняў, рэформ вучэб-нага працэсу. Да прыкладу:
Дапамажыце дзяўчынцы!
Прычыны закліку ’
52 дні знаходзіцца ў непры-томнасці ў аддзяленні рэані-мацыі Мінскай абласной ін-фекцыйнай бальніцы 4-гадо-вая Вераніка з дыягназам ме-
„ нінгаэнцэфаліт.
' Надзея толькі на імпартныя лякарствы «Фартум» і «Інстэ-нон». Адлік жыцця дзяўчын-
Сутнасць закліку
J кі ідзе літаральна на хвіліны. Просьба да ўсіх, хто можа дапамагчы хутка адшукаць дэфіцытныя лякарствы: тэле-^ фануйце ў бальніцу...
1 Дылер (ад англ. dealer) — 1) агент па продажу (асабліва
аўтамабіляў); 2) гандляр.
148
Сацыяльныя прамовы-заклікі звернуты да вы-сакародных пачуццяў людзей, разлічаны на разу-менне і спачуванне. Таму ў іх галоўнае не кідкія, яркія фразы, а дакладнасць у фармулёўцы пры-чыны і сутнасці звароту. Безумоўна, гэтая даклад-насць — не бяздушная, выкладзеная сухой фра-зай, але прасякнутая стрыманым хваляваннем за чыйсьці лёс (52 дні без прытомнасці, адлік ідзе на хвіліны, надзея толькі на...). Калі б гэты тэкст ствараўся ў атмасферы раўнадушша, гучаў бы ён не заклікам аб дапамозе, а проста аб'явай, чар-говай інфармацыяй з жыцця горада:
Хворай з дыягназам менінгаэнцэфаліт тэрмі-нова патрабуюцца лякарствы «Фартум» і «Інс-тэнон».
Водгукаў такая аб'ява ў параўнанні з вышэй-прыведзеным тэкстам мела б меней: на яе адгук-нуліся б пераважна тыя, хто сам пабываў у безвы-ходным становішчы і на ўласным вопыце ведае, як бывае патрэбная дапамога людзей.
Заклікі, звернутыя да асобы, яе ўнутранага свету, маюць на мэце актывізаваць імкненне лю-дзей да самаўдасканалення, намаганне змяніць згубныя звычкі сваёй натуры.
Па сутнасці, заклікам да спасціжэння ўнутра-най культуры чалавека («Будзем даўгавечныя як людзі і як народ») з'яўляецца кніга Дзмітрыя Ліхачова «Пнсьма о добром н прекрасном», пры-свечаная моладзі:
Усё, аб чым я гавару з маладымі чытачамі ў гэтай кнізе, — заклік да інтэлігентнасці, да фі-зічнага і маральнага здароўя, да прыгажосці здароўя. Будзем даўгавечныя як людзі і як народ!
Вельмі часта такія заклікі звернуты да лю-дзей, якія пацярпелі жыццёвае крушэнне, і звы-чайна суправаджаюцца прапановай канкрэтнай да-памогі, шансу ўпарадкаваць жыццё.
149
Так, сусветна вядомы французскі футбаліст Мі-шэль Плаціні звярнуўся з заклікам да маладых французаў даць бой згубным схільнасцям. Адна-часова прапанаваў моладзі займацца спортам на сваім «Вялікім стадыёне» ва Усходніх Пірэнеях: «Я ў іх нічога не патрабую. Hi капейкі. Толькі ад-но — яны павінны сур'ёзна займацца спортам: фут-болам, баскетболам, тэнісам, не мае значэння чым, толькі каб пазбегнуць ап'янення тытунём, алкаго-лем ці наркотыкамі, якія калечаць іх жыццё.
Няхай паліцыя робіць сваю справу і займаецца «дылерамі», дробнай шпаной. У мяне ж няма па-ліцэйскай дубінкі. Толькі мой фонд і тыя словы, якія я магу сказаць. На франтоне ўсяго майго жыцця вялікімі літарамі высечаны такі лозунг: «Ёсць толькі адзін наркотык — гэта спорт».
Сутнасць закліку Плаціні — выклік чалавечай слабасці («За тых, хто пацярпеў крушэнне, — у бой!»):
Сутнасць
Прычыны
Дык вось, згуляем у «абводку» з наркотыкам, заб'ём яму як мага бо-лей галоў, выйграем у яго «поле», узарвём, нібы дынамітам, добра арганізаванымі атакамі яго «бетон-
закліку । ную» абарону. He дадзім яму заха-
піць нас, абаронім сябе дакладнымі ўдарамі, цвяроза нанесенымі ў не-абходны момант і ў неабходным _ месцы. Забяром у яго мяч.
Таму што мяч — гэта пакутлівыя перажыванні з-за перспектывы за-
стацца без работы, страх стаць ні-
закліку ) кім, апынуцца на абочыне грамад-
ства і страціць той дастатак, які грамадства можа прапанаваць, праўда, вельмі дарагой цаной!
Палітычныя заклікі актывізуюцца ў перыяд выбараў у мясцовыя, вышэйшыя органы ўлады, 150
у час падрыхтоўкі да палітычных мерапрыем-стваў (рэферэндуму, мітынгу, акцыі пратэсту), пры наступах крызісу ў эканоміцы і палітыцы, калі патрабуецца экстраннае рашэнне набалелых у гра-мадстве праблемаў. Да прыкладу, урывак са зва-роту Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі:
Прычыны звароту
Сутнасць звароту
...Многія прапановы прафсаюзаў па выхаду з крызісу пакінуты без увагі. Вярхоўны Савет да сённяш-няга дня так і не прыняў рашэння л аб прызначэнні новых выбараў, хоць аб гэтым і абвешчана ў заяве Вярхоўнага Савета Рэспублікі Бе-ларусь яшчэ 29 кастрычніка 1992 года.
Між тым відавочна, што патра-буецца змена палітыкі і прыяры-тэтаў. Таму з поўнай падставай мы звяртаемся да вас за падтрымкай і прапаноўваем адказаць на пытан-не: «Ці падтрымліваеце вы патра-баванне прафсаюзаў Беларусі аб прызначэнні даты выбараў у Вяр-хоўны Савет Рэспублікі Беларусь , не пазней за сакавік 1994 года?»
Асаблівае патрабаванне да палітычнага заклі-ку — прычыны звароту павінны быць дастаткова аргументаваныя, а сам тэкст — лаканічны і дас-тупны разуменню шырокіх слаёў насельніцтва.
Неабходна матываваць заклік да дзеяння
«Пераадолей ляноту. Вучыся добра. Веды неаб-ходныя ў жыцці» — як часта паўтараюць гэты заклік школьныя настаўнікі... Часта, таму што ён не знаходзіць належнага водгуку ў большасці вуч-няў. Чаму заклік застаецца безвыніковым? I ці заўсёды безвыніковасць абумоўлена няўменнем прамоўцы стварыць добрую прамову-заклік?
151
Існуюць аб'ектыўныя, што не залежаць ад пра-моўцы, прычыны, па якіх заклік можа не заўсёды выклікаць рэакцыю слухачоў.
У першую чаргу, гэта псіхалагічная негатоў-насць слухачоў успрыняць які-небудзь заклік. Як яшчэ не гатовыя нашы вучні, напрыклад, да асэн-савання таго, што значыць адукацыя ва ўмовах рынку. У зусім нядаўнім мінулым наша грамад-ства жыло ва ўмовах сацыялістычнай планавай эканомікі, якая была заснавана не на попыце і прапанове (рынкавых адносінах), а на прынцыпе каманднага размеркавання сыравіны, прадукцыі, а таксама і працоўнай сілы, заработнай платы і г. д.). Прэстыжнасць прафесіі вызначалася не ступенню разумовых намаганняў, а існаваўшымі льготамі, якія давала дзяржава, каб прыцягнуць у тую ці іншую сферу вытворчасці працоўную сі-лу (напрыклад, паўночныя надбаўкі, нечарговае атрыманне жылля). Рынак у нас пачаў фарміра-вацца ў 80-я гады ў выніку перабудовы палі-тычнай і эканамічнай сістэмы былога СССР. Аднак хутка рынак запатрабуе высокакваліфікаваную працоўную сілу. I прэстыжнасць прафесіі, а зна-чыць, і высокі заробак будуць залежаць, як гэта ўласціва рынку, ад узроўню выкарыстання разу-мовай працы. Лепшы шанц у жыцці рынак дасць людзям адукаваным. Калі гэта рэалія будзе асэн-савана нашым грамадствам, тады і прыведзены вышэй заклік будзе пачуты значна большай коль-касцю маладых людзей.
He выклікае, як правіла, чаканай рэакцыі і заклік, недастаткова ці зусім нематываваны, так званы «голы заклік» (He абыходзься з людзьмі дрэнна; Паводзь сябе прыстойна; Галасуй за дэ-макратыю...). Выключэнне складае заклік да дзе-янняў, да якіх слухачы падрыхтаваны або атрыма-нымі раней звесткамі, або самой жыццёвай сітуа-цыяй. Напрыклад, заклік эколагаў, медыкаў да асцярожнасці пры выкарыстанні атамнай энергіі, да пошуку больш бяспечных відаў энергіі будзе падтрыманы беларусамі без дадатковай матыва-
152
цыі, бо самым пераканаўчым матывам адмоўных адносінаў да гэтага віду энергіі з'яўляецца жыццё-вы вопыт, атрыманы ў выніку аварыі на Чарно-быльскай АЭС.
Прааналізуем на канкрэтным прыкладзе, што такое матывацыя ў прамове-закліку (Д. С. Лйха-чев. Пнсьма о добром н прекрасном. — Пнсьмо трннадцатое. О воспнтанностн).
Асноўны матыў — «шматвяковае імкненне лю-дзей быць лепшымі, жыць зручней і прыгажэй», г. зн. імкненне да псіхалагічнага і маральнага камфорту, які ў значнай ступені залежыць ад умення правільна паводзіць сябе з іншымі людзь-мі. Каб матыў быў успрыняты, аўтар звяртаецца да розных пачуццяў: упэўненасці, уласнай год-насці, крытычнай самаацэнкі і інш.
У самым пачатку пісьма аўтар фармулюе мэту, даступную для ўсіх, таму што падкрэслівае: добрае выхаванне можна атрымаць у самога сябе.
Атрымаць добрае выхаванне можна не толькі ў сваёй сям'і ці ў школе, але і... у самога сябе.
Мэта сфармулявана нечакана, што прыцягвае ўвагу аўдыторыі. Такая мэта ставіць усіх у роўныя ўмовы (не магчымасці сям'і, не прэстыжнае акру-жэнне, а ты сам), што ўспрымаецца аўдыторы-яй з пачуццём удзячнасці і з жаданнем апраў-даць такія адносіны да сябе аўтара. Акрамя таго, аўдыторыя настройваецца не на пасіўнае ўспрыманне ведаў аб тым, што такое выхаванне (пашырэнне кругагляду ў гэтай сферы), а на ак-тыўнае выкарыстанне ўсяго, што будзе пачута, у асабістым жыцці.
Жаданне аўдыторыі абуджана. Што патрэбна для яго рэалізацыі? Аўтар не называе нічога такога, што было б недаступна кожнаму з чыта-чоў яго пісьма, г. зн. што магло б аслабіць маты-вацыю:
Трэба толькі ведаць, што такое сапраўдная выхаванасць.
153
Перш чым гаварыць аб тым, якія гэта веды, аўтар надае гутарцы даверлівы тон («сам сябе зусім не лічу ўзорна выхаваным»), таму яго дум-кі — не павучальныя «рэцэпты»; яны — вынік пражытых гадоў, яны простыя, але трымацца іх у кожнай жыццёвай сітуаці бывае няпроста. Тым самым матывацыя ўдакладняецца: імкненне да добрага выхавання як да ўзору, да ідэалу. Зна-чыць, не павінна быць месца адчаю пры няўдачах:
Я не бяруся даваць «рэцэпты» выхаванасці, таму што сам сябе зусім не лічу ўзорна выхава-ным. Але сякімі-такімі думкамі я хацеў бы падзяліцца са слухачамі.
Гэтыя словы аўтара пісьма — у той жа час пры-клад крытычных адносін да сябе, патрабавальнай самаацэнкі.