• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Падзеі канца XX ст. у былым СССР (распад Са-вецкага Саюза, утварэнне на месцы савецкіх рэс-публік самастойных суверэнных дзяржаў) абудзілі спадзяванні ў новых умовах незалежнасці рэаліза-ваць у дзяржаўным будаўніцтве прынцыпы дэма-кратыі і прыярытэту права, інтарэсаў асобы перад інтарэсамі дзяржавы. Працэсы дэмакратызацыі спрыяюць актывізацыі грамадскага жыцця, паве-лічэнню ролі прамоўніцкага мастацтва, у прыват-насці палітычнага і судовага красамоўства. Ім-кненне асобы да маральнага адраджэння, духоў-нага ўдасканалення садзейнічае пашырэнню ўплы-ву Ў грамадстве рэлігійных каштоўнасцяў (да прыкладу, шырокую вядомасць у былым СССР атрымалі хрысціянскія пропаведзі святара А. Ме-ня).
    Дваццатае стагоддзе характарызуецца ростам камунікатыўнай актыўнасці людзей ва ўсіх сферах іх дзейнасці. Гэта выклікае да жыцця новыя прамоўніцкія жанры. He толькі палітыкам, ды-пламатам, дзяржаўным, грамадскім дзеячам неаб-ходна прамоўніцкае майстэрства, але самым роз-ным удзельнікам публічнай гутаркі, інтэрв'ю, дыс-путу ў многіх разнастайных зносінах, вусных і пісьмовых.
    Падвядзём вынікі нашага кароткага агляду.
    Рыторыка — мастацтва красамоўства і наву-ка аб ім — нарадзілася ў антычным свеце (Ста-ражытная Грэцыя і Старажытны Рым, V—IV стст.
    9
    да н. э.), у краінах рабаўласніцкай дэмакратыі. 3 падзеннем дэмакратыі прыходзіць у заняпад і прамоўніцкае майстэрства, яно працягвае існаваць у сярэднявеччы ў пропаведзях дзеячаў царквы.
    Адраджэнне рыторыкі пацвярджае:
    «Нішто так не выражае моц дэмакратыі і па-гражальнай ёй небяспекі, як публічная прамова. Сама свабода пераконваць словам — галоўная гарантыя і форма дэмакратыі. Многія вялікія прамоўцы заўсёды былі на баку свабоды і про-стага чалавека. Такая спадчына павінна на-тхняць кожнага, хто вывучае мастацтва пра-мовы...»
    У гэтых словах вядомага сучаснага амерыкан-скага даследчыка ў галіне мастацтва прамовы По-ля Л. Сопера падкрэслены грамадскае значэнне прамоўніцкага майстэрства і грамадская патрэба ў ім.
    ПРАМОЎНІЦКАЕ МАЙСТЭРСТВА СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫІ
    I СТАРАЖЫТНАГА РЫМА
    Гістарычныя помнікі змяшчаюць звесткі пра высокае развіццё прамоўніцкага майстэрства ў краінах Старажытнага Усходу — Егіпце, Вавілоне, Індыі, Кітаі. Найвышэйшага росквіту яно дасяг-нула ў V—III стст. да н. э. у Старажытнай Грэцыі.
    Штуршок развіццю прамоўніцкага майстэрства далі законы старажытнага грэчаскага палітычнага дзеяча Саламона (займаў вышэйшую дзяржаўную пасаду ў афінскім полісе). Згодна з гэтымі зако-намі афіняне павінны былі асабіста абараняць свае інтарэсы ў судзе. Натуральна, што не кожны мог гэта зрабіць. Тады і з'явіліся лагаграфы — людзі, якія складалі судовыя прамовы. Менавіта лага-графам пачынаў сваю прафесійную дзейнасць вя-домы ў далейшым прамоўца Дэмасфен.
    10
    У Афінах прамоўцы спаборнічалі ў красамоў-стве на галоўнай гарадской плошчы. Паслухаць іх збіралася вельмі многа грамадзян. Пераможцу слухачы адорвалі любоўю, а пераможанага іншы раз нават выганялі з Афін (як гэта здарылася з адным з правадыроў алігархіі Эсхінам падчас яго спрэчкі аб «залатым вянку» з правадыром дэма-кратаў Дэмасфенам). Свае выкрывальныя прамовы супраць македонскага цара Філіпа II (бацькі Аляксандра Македонскага) Дэмасфен назваў «фі-ліпікамі», так з цягам часу началі называць нао-гул любыя гнеўныя, выкрывальныя прамовы.
    У Старажытнай Грэцыі ў 335 г. н. э. з'явілася кніга, у якой выкладаліся асновы прамоўніцкага мастацтва — «Рыторыка» Арыстоцеля. Гэта быў вучоны энцыклапедычных ведаў. «...У Арыстоце-лю таіліся зерні, зародкі і намёкі амаль на ўсе бу-дучыя галіны ведаў і навукі», — такую ацэнку та-ленту гэтага антычнага аўтара даў у XIX ст. рускі пісьменнік I. А. Ганчароў. Асноўныя палажэнні «Рыторыкі» Арыстоцеля не страцілі свайго зна-чэння да нашых дзён.
    «Залатым векам» рымскага красамоўства назы-ваюць I ст. да н. э. У Старажытным Рыме ў тыя часы ішла грамадзянская вайна, выкліканая неад-наразовымі спробамі ліквідаваць рэспубліку і ўста-ляваць дыктатуру. У гэтых умовах узмацнілася барацьба за магчымасць уплываць на грамадскую свядомасць і фарміраваць яе. У гэтых абставінах з'яўляецца пільная патрэба ў рыторыцы, якую ў старажытнасці называлі сродкам пераконвання.
    Самым вядомым рытарам у Старажытным Ры-ме быў Цыцэрон — і практык і тэарэтык рыторы-кі. Яго палітычныя выкрывальныя прамовы (су-праць Каціліны і Антонія, якія рваліся да ўлады) па аналогіі з дэмасфенаўскімі атрымалі назву «фі-ліпікі».
    Асновы рыторыкі, вызначаныя антычнымі аўтарамі, амаль без змен атрыманы ў спадчыну наступнымі эпохамі.
    11
    Антычная рыторыка вылучала наступныя віды прамоў: дарадчыя (альбо па сучаснай тэрмінало-гіі — палітычныя), судовыя і, па словах Арыстоце-ля, апідактычныя — прамовы, прысвечаныя ўсхва-ленню альбо ганьбаванню каго-небудзь, чаго-не-будзь.
    Вядучая роля ў антычнасці належала палітыч-наму красамоўству (прычыны гэтага названы вы-шэй у кароткім аглядзе гісторыі рыторыкі).
    У творчым працэсе стварэння антычнай прамо-вы вызначалася пэўная паслядоўнасць дзеянняў:
    1)	знаходжанне, г. зн. сістэматызацыя матэ-рыялу, збор доказаў і аргументаў;
    2)	размяшчэнне, г. зн. падзел прамовы на ўступную частку, выклад тэмы, распрацоўку дока-заў і абвяржэнняў;
    3)	славеснае адлюстраванне (гэта цэнтральная частка працы над прамовай), г. зн. выбар сродкаў выразнасці мовы;
    4)	запамінанне прамовы;
    5)	выступленне з прамовай.
    Але, бадай, галоўнае месца адводзілася мараль-наму абліччу прамоўцы. Напрыклад, Дэмасфен сцвярджаў: «...Каштоўнасць складае не само па сабе маўленне прамоўцы і не гучнасць яго голасу, а тое, наколькі ён падзяляе пункт погляду народа і наколькі любіць і ненавідзіць тых жа людзей, што і Айчына». Ён лічыў, што мэта прамоўцы — «не дабівацца ўласных выгод, гаворачы толькі пажаданае народу, як робяць многія дэмагогі, a ісці напрасткі дзеля карысці народа, прымаючы на сябе ўсю адказнасць». У фарміраванні незалежнай асобы вялікая роля адводзілася выхаванню, са-маўдасканаленню. «Дзякуючы выхаванню, — пі-саў Арыстоцель, — я вучуся рабіць пры выпадку тое, што іншыя робяць па прымусу».
    У III ст. да н. э. у Грэцыі і ў I ст. да н. э. у Рыме былі адкрыты вышэйшыя гуманітарныя рытарскія школы. Моладзь рыхтавалася да дзяр-жаўнай палітычнай дзейнасці і вывучала рыто-рыку, правазнаўства, гісторыю, літаратуру, філа-
    12
    софію і іншыя прадметы. Напачатку выкладчы-камі рыторыкі ў Старажытным Рыме былі грэ-часкія рытары.
    АРЫСТОЦЕЛЬ
    (384—322 гг. да н. э.)
    Арыстоцеля сучаснікі называлі «князем філо-сафаў» альбо «філосафам з філосафаў». Яго імя і працы, з надыходам эпохі Новага часу аддаленыя ад чытача, цяпер вяртаюцца на сваё заслужанае месца.
    Арыстоцель нарадзіўся ў сям'і прыдворнага ле-кара македонскага цара Амінта II у г. Стагіры, грэчаскай калоніі ў Халкідыі. У 17 гадоў ён па-кінуў Стагіру і падаўся ў Грэчаскія Афіны, дзе стаў вучнем Акадэміі філосафа Платона. Займаўся навуковай працай у Акадэміі Платона на працягу 20 гадоў. Па запрашэнні цара Філіпа II Арысто-цель ненадоўга вяртаецца ў Македонію ў якасці настаўніка царскага сына — будучага цара Аляк-сандра Македонскага (які заваяваў персаў і ўтва-рыў вялізную македонскую манархію, яна распа-лася пасля яго смерці).
    Калі Аляксандр стаў царом, Арыстоцель вяр-нуўся ў Афіны (335 г. да н. э.) і поўнасцю заняўся навукай. Заснаваў уласную школу, вядомую пад назвай Лікей. Разам са сваімі вучнямі заклаў асно-вы такіх навук, як этыка, эстэтыка, логіка, філасо-фія, прыродазнаўства і інш. Арыстоцель напісаў больш за 150 навуковых прац па розных галінах ведаў, у тым ліку «Рыторыку».
    Цікавасць нашчадкаў да рознабаковай талена-вітай гістарычнай асобы не можа абмяжоўвацца прафесійнай, навуковай сферай. Нам хочацца ве-даць, як выглядаў такі чалавек, як ставіўся да людзей, сяброў, ворагаў, якімі прынцыпамі кіра-ваўся ў сваім жыцці.
    Паводле сведчанняў старажытных аўтараў, Ары-стоцель быў шапялявы (так піша Цімафей Афінскі ў сваіх «Жыццяпісах»), ногі меў худыя, вочы ма-
    13
    лыя, але вылучаўся вытанчаным густам, быў «прыкметны адзеннем, пярсцёнкамі і прычоскай».
    У адносінах паміж людзьмі цаніў міласэрнасць. Калі Арыстоцеля папракнулі, што ён падаў міла-сціну чалавеку благога нораву, ён адказаў: «Я па-даў не нораву, а чалавеку».
    Вялікае значэнне Арыстоцель надаваў адукацыі і выхаванню. На пытанне, якая розніца паміж ча-лавекам адукаваным і неадукаваным, ён адказаў: «Як паміж жывым і мёртвым». Выхаванне ён на-зываў у шчасці ўпрыгожаннем, а ў няшчасці прытулкам. Настаўнікі, якім дзеці абавязаны вы-хаваннем, гаварыў ён, больш паважаныя, чым бацькі, якім дзеці абавязаны нараджэннем: адны дораць нам толькі жыццё, а другія — добрае жыццё.
    Паводле палітычных поглядаў быў прыхіль-нікам умеранай дэмакратыі. Што гэта азначае? Арыстоцель называў тры віды ўлады: 1) манар-хія1; 2) арыстакратыя (улада нямногіх з замож-ных адукаваных класаў); 3) палітыя (улада боль-шасці з сярэдняга класа). Усе гэтыя тры віды ўлады могуць паспяхова кіраваць дзяржавай пры ўмове, калі будуць паслядоўна прытрымлівацца мэ-ты: дзейнічаць на карысць народа. Але тых, хто знаходзіцца пры ўладзе, лічыў Арыстоцель, можа спакушаць падмена гэтай мэты: не дабрабыт на-рода, а ўласныя, карыслівыя інтарэсы. У такім выпадку адбываецца перараджэнне гэтых трох ві-даў улады, што вядзе да эканамічнай і палітычнай нестабільнасці ў грамадстве. Манархія можа пе-раўтварыцца ў тыранію2, арыстакратыя — у алі-гархію (калі абараняюцца інтарэсы толькі вузкага кола арыстакратыі), палітыя — у дэмакратыю, ка-
    1 Манархія (ад грэч. mdnarchos) — улада, якую адна-асобна прадстаўляе манарх (цар, кароль, шах). Адрозніваюць аднаасобную манархію (абсалютную) і абмежаваную, калі ўлада манарха абмежавана парламентам.
    2 Тыранія (грэч. tyrannis) — форма ўлады, якая ўсталёў-ваецца гвалтоўным шляхам і асноўваецца на адзінаўладным кіраванні.
    14
    лі, на думку Арыстоцеля, абараняюцца інтарэсы толькі немаёмных. Устойлівая да пераваротаў, паўстанняў і г. д. тая дзяржава, быў перакананы Арыстоцель, дзе ўлада абапіраецца на сярэдні клас, г. зн. пры форме праўлення, якая ў Ста-ражытнай Грэцыі называлася палітыяй (ад грэч. поліс — горад-дзяржава, горад і сельская мясцо-васць, якая да яго прылягае). Поліс кіраваўся пры дапамозе дэмакратычнага органа — народнага схо-ду грамадзян.