• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    2 Зак. 1874
    33
    7.	Вызначце: а) судовая гэта прамова альбо палітычная; б) дзе і да каго звяртаецца прамоўца. Як вы разумееце фразу прамоўцы «Мне не варта быць шматслоўным, а трэба тры-мацца меры»: як патрабаванне пазбягаць пышнаслоўя ці як прызнанне, што ў такога роду прамовах цяжка пазбегнуць пышнаслоўя? На аснове гэтага тэксту вьшішыце словы для лексіка-тэматычнай групы «Усхваленне».
    Хаця від вашага шматлюднага сходу, квірыты1, быў мне заўсёды даражэй за ўсё іншае, а гэта мес-ца заўсёды здавалася мне самым дастойным для гутаркі з вамі пра справы дзяржаўныя і самым пачэсным для звароту да вас з прамовай, аднак ступіць на гэты шлях славы, заўсёды адкрыты кожнаму сумленнаму грамадзяніну, мне да гэтага часу перашкаджала не маё нежаданне, а правілы жыцця, вызначаныя мной для сябе яшчэ ў мала-досці. <...>
    Пры гэтым я асабліва цешуся таму, што мне, чалавеку, не прызвычаенаму выступаць з гэтага месца, дадзена магчымасць гаварыць аб такой справе, па якой кожны знойдзе што сказаць. Гэта ж мне трэба будзе выказацца аб дзівоснай і выдат-най доблесці Гнея Пампея. Гаворачы аб ёй, лёгка пачаць, але цяжка кончыць. Таму мне не варта быць шматслоўным, а трэба трымацца меры. (Пра-мова аб аддачы імперыі Гнею Пампею. На форуме, 66 г.)
    8.	Які прыём выкарыстаў Цыцэрон у прамове супраць Ка-ціліны, урывак з якой тут прыведзены? Што сцвярджае пра-моўца ў кожным пытанні? Дайце азначэнне гэтаму прыёму і складзіце некалькі ўласных такіх прыкладаў-пытанняў. (Ад-каз пісьмовы.)
    Хто з нас, на твой погляд, не ведае, што рабіў ты апошняй, што наступнай ноччу, дзе ты быў, каго склікаў, якое рашэнне прыняў? Сенат усё гэ-та разумее, консул бачыць, а гэты чалавек усё яшчэ жывы.
    1 У Старажытным Рыме квірытамі зваліся паўнапраўныя грамадзяне.
    34
    Ці ёсць ганебнае кляймо, якім тваё сямей-нае жыццё не было б адзначана? Якой толькі бес-саромнасцю не зняславіў ты сябе ў сваім асабістым жыцці? Якім толькі непрыстойным учынкам не апаганіў ты сваіх вачэй, якім .учынкам — сваіх рук, якой гнюснасцю — усяго свайго цела?
    РЫТОРЫКА Ў СЯРЭДНІЯ ВЯКІ
    Эпоха сярэднявечча (альбо феадалізму) характа-рызуецца тым, што прыходзяць у заняпад стара-жытныя дэмакратычыя формы кіравання дзяржа-вай; іх змяняе ўлада манарха. У розных краінах змена грамадскай фармацыі адбывалася ў розны час і мела свае асаблівасці.
    Гэты перыяд адзначаны такой важнай у гісто-рыі чалавецтва падзеяй, як распаўсюджванне хры-сціянства, якое ў многіх краінах набыло статус дзяржаўнай рэлігіі.
    Як ужо адзначалася раней, развіццё рыторыкі ў значнай ступені абумоўлена тым, ці спрыяльныя для яе грамадскія абставіны, а менавіта наколь-кі ў грамадстве пашыраны дэмакратычныя сва-боды. Дзяржава сярэднявечча ўяўляла сабой ула-ду манарха альбо спалучэнне ўлады манарха і парламенцкіх форм кіравання (веча, народны сход, рада, сойм і г. д. — у розных краінах яны называліся па-рознаму). Але і ў тым і ў другім выпадку гэта была па сутнасці манаршая дзяржа-ва. Аднаасобнае ж кіраванне дзяржавай звычайна не спрыяе існаванню грамадскіх дыскусій, аб-меркаванняў, таму ў гэты перыяд фактычна спы-няецца развіццё палітычнага, судовага красамоў-ства. Захоўваецца ўрачыстае красамоўства, але пераважна ў двух жанрах: гэта хвалебныя пра-мовы, якія нярэдка перараджаліся ў пышнаслоўе, і пропаведзі, патрэбу ў якіх адчувала хрысціян-ская рэлігія (хрысціянства ішло з Візантыі на зме-ну язычніцтву, і існавала неабходнасць у тлума-чэнні гэтага вучэння). Да нашых дзён жыве па-мяць аб такіх хрысціянскіх прапаведніках, як
    35
    візантыец Іаан Златавуст, кіеўскі мітрапаліт Іла-рыён, епіскап Кірыла Тураўскі.
    Эпоха сярэднявечча ў розных краінах прыпадае на розны час. Адрозніваюцца сярэднявечныя краі-ны і асаблівасцямі ў дзяржаўным ладзе.
    У Старажытным Рыме сярэднявечча пачалося з падзення рэспублікі і ўсталявання Рымскай імпе-рыі (канец I ст. да н. э.), якая захапіла і падпа-радкавала сабе Старажытную Грэцыю. Праіснава-ла Рымская імперыя да V ст. н. э., калі яе заход-кяя частка была захоплена наёмнай германскай арміяй. Усходняя частка Рымскай імперыі захава-ла самастойнасць, яе сталіцай стаў Канстанці-нопаль; гэта дзяржава называлася Візантыяй. 3 V ст. лацінская мова перастае тут быць дзяр-жаўнай, ёю робіцца грэчаская мова. У V ст. уста-лёўваюцца цесныя гандлёвыя і культурныя сувязі Візантыі з дзяржавамі ўсходніх славян, гэтыя су-вязі мацуюцца пасля хрышчэння славян (пачалі хрышчэнне кіеўскі і полацкі князі адпаведна ў 988 і 989 гг.). Візантыя праіснавала да XV ст., калі яна была захоплена туркамі.
    Нягледзячы на моцную імператарскую ўладу ў Візантыі, пропаведзь тут зберагла ідэалы антычна-га свету (дабрабыт народа, аскетызм, духоўнае са-маўдасканаленне) і адметную рысу культуры Ста-ражытнай Грэцыі — успрыманне чалавека неад-дзельным ад прыроды, разуменне таго, што сувязь паміж імі не павінна парушацца дзеля карысці чалавецтва. Менавіта гэтыя пытанні раскрываліся ў пропаведзях візантыйца Іаана Златавуста. У яго пропаведзях знаходзілі працяг дэмакратычныя тра-дыцыі Старажытнай Грэцыі. Гэта не адпавядала палітыцы імператара. Іаан Златавуст быў адпраў-лены ў ссылку. Але памяць народная беражэ ўжо шмат стагоддзяў імя гэтага прапаведніка.
    У Заходняй Еўропе сярэднявечча ахоплівае пе-рыяд ад V ст. (падзенне Рымскай імперыі, якая мела шмат калоній у Еўропе, нават астраўная Англія была яе калоніяй; з падзеннем імперыі тут пачалі ўтварацца незалежныя дзяржавы) да
    36
    XVII ст. (буржуазная рэвалюцыя ў Англіі, што па-клала пачатак працэсу капіталізацыі). Нас ціка-віць ступень канцэнтрацыі ўлады ў кіраўнікоў за-ходнееўрапейскіх дзяржаў, таму што ад гэтага залежыць узровень развіцця ў іх рыторыкі, разнастайнасць формаў, у якіх яна магла існа-ваць.
    Гісторыя сведчыць, што еўрапейская феадаль-ная дзяржаўнасць развівалася не па ўзоры дэспа-тыі, г. зн. поўнай канцэнтрацыі ўлады ў руках манарха. Шмат якія правы і свабоды мелі члены грамадства. Напрыклад, тут былі болей распаўсю-джаны адносіны васалітэту — калі два феадалы (васал1 і сеньёр) дамаўляліся паміж сабой і тым самым звязвалі сябе пэўнымі абавязацельствамі (манарх у гэтыя адносіны паміж падданымі не ўмешваўся; пра іншую форму грамадскіх адно-сін — міністэрыяльныя — гл. с. 39). Манарх не быў і ўласнікам усёй зямлі ў дзяржаве, г. зн. ён дзяліў тут уладу з феадаламі. 3 XIII ст. у Еўропе пачало распаўсюджвацца магдэбургскае права, якое замацоўвала правы і свабоды гараджан у кіраванні сваім горадам.
    У такіх умовах, калі дэмакратычныя свабоды няхай сабе і не ў поўным аб’ёме, але прысутнічалі ў дзяржаве, заходнехрысціянская пропаведзь ме-ла магчымасць працягваць дэмакратычную трады-цыю — роздум аб пытаннях быцця, духоўнасці. Лепшым сярэднявечным прапаведнікам заходне-хрысціянскай царквы лічыцца Аўгусцін Блажэн-ны. Прывядзём невялічкі ўрывак, які асабліва яр-ка выяўляе дасканаласць яго слоўнага майстэр-ства, паэтычнасць мовы, рытмічнасць. Слухачоў не можа не ўразіць чысціня думак і пачуццяў:
    Божа, які не зажадаў, каб ісціну ведаў хто-небудзь, акрамя чыстых. Божа, айцец ісціны, айцец мудрасці, айцец ісціны і найвышэйшага жыцця, айцец блажэнства, айцец дабра і пры-гажосці, айцец разумовага святла, айцец абу-
    1 Васал (ад лац. vassus) — слуга.
    37
    джэння і асветы нашай, айцец залогу, які заах-вочвае нас вярнуцца да цябе.
    <...>
    Гасподзь Божа мой! Хачу пачаць з таго, чаго я не ведаю і не ахопліваю розумам, адкуль я прыйшоў сюды, у гэта смертнае жыццё альбо жыццёвую смерць, адкуль, кажу, прыйшоў я сю-ды. I мяне, прышэльца, прыняла спагадлівая міласэрнасць твая...
    На землях усходніх славян (рускіх, украінцаў, беларусаў) сярэднявечча доўжылася да сярэдзі-ны XIX ст. (адмены прыгоннага права ў Расіі — 1861 г.). Дзяржаўнасць ва ўсходніх славян стала адзінай з часоў далучэння да Расіі ўкраінскіх і бе-ларускіх земляў (канец XVIII ст.). Да гэтага пе-рыяду тры народы жылі ў розных дзяржавах, якія да таго ж мелі істотныя адрозненні ў сваім улад-каванні.
    Расійская дзяржаўнасць бярэ пачатак у XIV ст. (пасля пераможнай Кулікоўскай бітвы — 1380 г.) з узвышэння Масквы (на тэрыторыі Уладзіміра-Суздальскага княства) і ўтварэння Вялікага Мас-коўскага княства, якое паглынула Уладзіміра-Суздальскае. У адрозненне ад іншых усходнесла-вянскіх княстваў тут княжацкая ўлада з самага пачатку праявіла схільнасць да дэспатызму, цэн-тралізацыі ўсёй улады ў сваіх руках. Прывядзём прыклад, які пацвярджае гэта. Так, імкнучыся да моцнай княжацкай улады, уладзіміра-суздальскі князь Андрэй Багалюбскі ліквідаваў старыя дэма-кратычныя формы кіравання (у прыватнасці, ве-ча). Незадаволеныя абмежаваннем сваіх свабод, прыбліжаныя забілі князя. Раней такія канфлікты вырашаліся мірным шляхам — на вечы: там усімі прысутнымі прымаліся розныя ўказы, законы, рашэнні, якія датычыліся жыццядзейнасці княст-ва, у тым ліку вырашалася і пытанне аб князю, якога маглі і выгнаць, калі знаходзілі яго кіра-ванне нездавальняючым. Раней князь меў толькі выканаўчыя функцыі, выконваў рашэнні, якія прымала веча. У выпадку ж з Андрэем Багалюб-
    38
    скім мірна (на вечы) канфлікт не мог быць выра-шаны, бо веча болей не існавала.
    У Маскоўскай дзяржаве атрымалі распаўсю-джанне міністэрыяльныя грамадскія адносіны. Гэ-тыя адносіны асноўваліся не на дагаворных пачат-ках (як пры васалітэце, гл. с. 37), а на залежнасці, падобнай да «слуга — пан». Усе насельнікі княст-ва былі падданымі князя (з 1547 г. — цара), бяс-праўнымі, поўнасцю залежнымі ад княжацкіх гне-ву альбо ласкі. Князь валодаў і ўсёй зямлёй кня-ства. Яго ўлада была нічым не абмежаваная: не дазваляліся ні палітычныя арганізацыі, ні сама-кіраванне гарадоў, ні нават прафесійныя аб'яд-нанні з юрыдычнымі правамі.
    Інакш фарміравалася дзяржаўнасць на бела-рускіх і ўкраінскіх землях. Тут таксама ўтваралі-ся манархіі, але яны істотна адрозніваліся ад мас-коўскай. Так, з самага пачатку ў Полацкім княстве існавала раздзяленне ўлады. Заканадаўчая ўлада належала вечу (народнаму сходу). Веча выдавала розныя пастановы, аб'яўляла войны альбо заклю-чала мір, запрашала князя, а ў выпадку незадаво-ленасці князем «паказвала князю шлях», г. зн. выганяла яго. Князю належала выканаўчая ўлада. Разам са сваёй дружынай ён абавязаны быў ба-раніць княства ад ворагаў, «выконваць суд і рас-праву» згодна з рашэннямі веча, ахоўваць гандлё-выя шляхі і караваны. Князь і яго дружына нават не мелі права купляць у Полацку нерухомасць, зямлю. I жылі яны не ў самім горадзе, а ў не-калькіх вёрстах ад яго, у вёсцы, дзе былі пабуда-ваны для іх замкі.