Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Калі тэма прысвечана, напрыклад, прамоўніц-каму мастацтву, расстаноўка акцэнтаў пры перада-чы вамі зместу прамовы будзе залежаць ад таго, наколькі вы захопленыя гэтым відам дзейнасці, якія пытанні вас цікавяць, чаму вы аддаяце пера-вагу. Напрыклад, вы будзеце згодныя з высокімі патрабаваннямі Цыцэрона да эстэтычнага боку прамовы: бляску метафар, гучнасці, рытмічнасці моўнай арганізацыі тэксту. Але, магчыма, роздум выкліча пытанне аб ступені, узроўні гэтай па-трабавальнасці, і вы задумаецеся над тым, дзе знаходзіцца мяжа, пераступіўшы якую, бляск і вытанчанасць формы прыйдзецца набываць ужо за кошт зместу. Калі такога роду думкі наведаюць
27
вас, менавіта яны стануць зыходным пунктам у працэсе падрыхтоўкі вашай прамовы: пры вызна-чэнні таго, у чым вы хочаце пераканаць слухачоў, якія сродкі доказу выбраць і г. д.
Свае першыя прамовы лепш рыхтаваць у поў-ным аб'ёме (не тэзісна). Скажыце прамову спачат-ку дома «для сябе», тым самым вы праверыце, як яна гучыць: кампактна альбо ёсць расцягнутасці, ці суразмерная яна па кампазіцыі, ці пераканаў-чыя доказы, а таксама ці ўкладваецеся вы ў ад-ведзены час.
П Ы Т A Н Н I
1. Як акрэсліваў прызначэнне рыторыкі Ары-стоцель?
2. Пры якіх умовах магчыма развіццё рытар-скага мастацтва ў сапраўдным яго прызначэнні? Чым абумоўлена ўжыванне слова «рыторыка» ў пераносным значэнні «пышнаслоўнасць»?
3. Як акрэсліваў мэту прамоўніцкага мастац-тва Арыстоцель?
4. 3 якіх частак складаецца творчы працэс пад-рыхтоўкі прамовы?
5. Як характарызаваў Арыстоцель стыль, ці «строй», прамовы? Якія даваў на гэты конт рэка-мендацыі?
6. Якая роля належыць у кампазіцыі доказам? Пры дапамозе якіх сродкаў могуць рэалізавацца доказы? Што такое сілагізм як спосаб доказу?
7. 3 якімі аб'ектыўнымі (грамадскімі) умовамі звязаны развіццё альбо ўпадак рыторыкі? Адказ бу-дуйце на аналізе грамадска-палітычнай сітуацыі.
8. Як вы разумееце выраз «новы чалавек» у палітыцы ў адносінах да Марка Тулія Цыцэрона?
9. Што меў на ўвазе Цыцэрон, гаворачы аб «дасканалым прамоўцы»?
10. Як вызначае Цыцэрон аснову красамоўства і як раскрывае сваё азначэнне?
11. Якім чынам набываецца прамоўніцкае май-стэрства?
28
ЗАДАННІ
1. Падрыхтуйце выступленне на тэму (па выбару):
а) Рыторыка ў Старажытнай Грэцыі;
б) Рытар Арыстоцель.
Пры падрыхтоўцы выступлення можна карыстацца апор-ным канспектам.
2. Арыстоцель называе спосабы доказу і сярод іх прык-лады, узятыя з жыцця, альбо літаратурныя. Ён таксама га-ворыць аб тым, якія спосабы доказу характэрныя для таго або іншага віду прамоў. Прачытайце ўрыўкі з арыстоцелеўскіх тэкстаў. Вызначце: а) спосаб доказу ў кожным з іх; б) да яко-га віду прамоў вы аднесяце кожны тэкст.
I. He варта выбіраць уладу па жэрабю, бо гэта падобна на тое, калі б хто-небудзь выбіраў па жэрабю ў атлеты — не тых, хто ў стане спабор-нічаць, але тых, каму выпадзе жэрабя.
II. Эзоп на востраве Самосе, абараняючы дэма-гога, якога асуджалі на смерць, распавядаў, як лісіца перапраўлялася цераз раку і сарвалася ў абрыў: не будучы ў стане выбрацца адтуль, яна доўга там пакутавала, у яе ўпілося мноства кля-шчоў; вожык, які прабіраўся паблізу, убачыўшы яе, злітаваўся над ёй і спытаў, ці не выцягнуць з яе кляшчоў, але яна не згаджалася на гэта і на пы-
29
танне — чаму? — адказвала: гэтыя кляшчы ўжо поўныя мной і высмоктваюць мала крыві; калі ж ты выцягнеш гэтых, то з'явяцца іншыя, галодныя, і высмакчуць у мяне астатнюю кроў. Якраз так і вам, людзі Самоскія, гэты чалавек не можа больш пры-чыніць шкоды, таму што ён багаты. Калі ж вы ўмяр-цвіце яго, то з'явяцца іншыя, бедныя, якія, раскра-даючы грамадскі набытак, давядуць вас да галечы.
3. Асноўнае правіла пабудовы сілагізма: пасылкі павінны быць лагічна суадноснымі. Арыстоцель, выкарыстоўваючы сі-лагізмы, звычайна апускаў большую пасылку. Складзіце боль-шыя пасылкі і запішыце сілагізмы ў поўным аб'ёме.
а) Калі вам не сорамна прадаваць — і нам не со-рамна купляць;
б) Калі нават багі ведаюць не ўсё, то наўрад ці ўсё ведаюць людзі;
в) He трэба быць адукаваным, бо не трэба быць прадметам зайздрасці;
г) Аднак трэба быць адукаваным, бо трэба быць мудрым.
4. Складзіце прамову на тэму (па выбару): «Марк Тулій Цы-цэрон — прамоўца Рымскай рэспублікі», «Марк Тулій Цыцэ-рон — рытар, аўтар трактатаў па рыторыцы».
30
5. Прачытайце ўступную частку прамовы Цыцэрона. Вы-значце, якая гэта прамова: судовая (у абарону, абвінаваўчая) альбо палітычная. 3 трох прапанаваных назваў выберыце ад-паведную: Прамова супраць Гая Вераса. У судзе, 70 г.; Прамова ў абарону Секста Росцыя з Амерыі. У судзе, 80 г.; Прамова аб аддачы імперыі Гнею Пампею. На форуме, 66 г.
Вы, вядома, дзівіцеся, суддзі, чаму ў той час, калі столькі выдатных прамоўцаў і найзнатней-шых людзей сядзіць спакойна, падняўся менавіта я, хаця ні па гадах сваіх, ні па таленту, ні па ўплыву я не магу вытрымаць параўнання з гэтымі вось, што сядзяць тут, людзьмі. Усе тыя, хто, як бачыце, знаходзіцца тут, мяркуюць, што ў гэтай судовай справе трэба даць адпор несправядлівасці, народжанай нечуваным злачынствам, але самі яны даць адпор, з прычыны неспрыяльных абставін нашага часу, не рашаюцца. Вось чаму яны, пад-парадкоўваючыся пачуццю абавязку, тут прысут-нічаюць, але, пазбягаючы небяспекі, маўчаць. Што ж ввінікае з гэтага? Што я — за ўсіх мацнейшы? Ані. Альбо што я ў такой ступені перавышаю іншых сваім усведамленнем абавязку? Нават гэта слава не настолькі спакушае мяне, каб я хацеў адабраць яе ў іншых. Якая ж прычына прымусіла мяне болей, чым каго-небудзь іншага, узяць на ся-бе абарону Секста Росцыя? Справа ў тым, што калі б хто-небудзь з прысутных тут уплывовых людзей, якія займаюць высокае становішча, выказаўся і сказаў хаця б адно слова пра стан дзяржавы (што ў дадзенай справе непазбежна), то было б па-лічана, што ён выказаў нават значна болей, чым сапраўды сказаў. Калі ж я выкажу без сарамлі-васці ўсё, што трэба сказаць, то ўсё-такі прамова мая ніяк не зможа выйсці адсюль і шырока рас-паўсюдзіцца сярод чэрні. Далей, словы гэтых лю-дзей, з прычыны іх знатнасці і знакамітасці, не могуць прайсці незаўважанымі, а любы неасця-рожны выраз ім не прабачаць з прычыны іх узро-сту і разважлівасці; між тым, калі занадта свабод-на выкажуся я, то гэта альбо застанецца невядо-мым, таму што гэта прабачаць па маёй маладосці; зрэшты, у нашай дзяржаве ўжо развучыліся не
31
толькі прабачаць правіннасці, але і расследаваць злачынствы.
Да гэтага далучаецца вось якая акалічнасць: можа быць, з просьбай абараніць Секста Росцыя да іншых людзей звярталіся ў такой форме, што яны мелі магчымасць згадзіцца альбо адмовіцца, не парушаючы свайго дару; да мяне ж з пільнай просьбай звярнуліся такія асобы, чые сяброўства, ласка і высокае становішча для мяне надта многа значаць, і я не меў права ні забываць пра іх пры-хільнасць да мяне, ні грэбаваць іх аўтарытэтам, ні аднесціся да іх жадання зняважліва. Па гэтых прычынах я і аказаўся абаронцам, які вядзе гэту справу, — не першым, выбраным пераважна перад іншымі за свой асаблівы талент, а, наадварот, апошнім з усіх, таму што магу гаварыць з най-меншай небяспекай для сябе, — і не дзеля таго, каб Секст Росцый знайшоў у маёй асобе надзейна-га абаронцу, а каб ён не застаўся зусім без-абаронным.
Быць можа, вы спытаеце, якая ж страшэнная, якая пачварная небяспека перашкаджае гэтак многім і гэтак дастойным людзям выступаць з прамовай у абарону грамадзянскіх правоў і маё-масці іншага чалавека, як яны гэта звычайна рабілі. He дзіўна, калі вы дасюль не ведаеце гэта-га, таму што абвінаваўцы наўмысля не згадалі пра тое, з-за чаго ўзнікла гэта судовая справа...
(Далей — распавядальная частка прамовы.)
Прамова казалася ў часы дыктатуры Сулы. Раскажыце, якім чынам ва ўмовах дыктатарскага рэжыму Цыцэрон імкнуўся схіліць суддзяў прыняць самастойнае рашэнне, дзей-нічаць сумленна, непахісна, непадкупна. Зыходным пунктам можа паслужыць фраза Цыцэрона «Што я — за ўсіх смялей-шы?».
6. Па характары ўступнай часткі вызначце: абвінаваўчая гэта прамова альбо складзеная ў абарону. Параўнайце змест прыведзенага ніжэй уступу і ўступу прамовы ў абарону Секста Росцыя (гл. заданне 5) у кантэксце часу, калі гэтыя прамовы былі складзены. На ваш погляд, з чым звя-заны прамы, непасрэдны зварот да суддзяў і прысутных слухачоў у дадзеным выступленні і ўскосны, з пошукам
32
тактоўнага падыходу да суддзяў і прысутных слухачоў у прамове ў абарону Секста Росцыя?
Чаго ўсяго болей трэба было жадаць, суддзі, што ўсяго болей павінна было змякчыць нянавісць да вашага саслоўя і развеяць паганую славу, што вісіць над судамі, тое не па рашэнні людзей, а, можна сказаць, па волі багоў даравана і ўручана вам у гэтакі адказны для дзяржавы час. Бо ўжо ўсталявалася гібельная для дзяржавы, а для вас небяспечная думка, якая не толькі ў Рыме, але і сярод чужаземных народаў перадаецца з вуснаў у вусны, — нібыта пры сённяшніх судах ні адзін чалавек, які мае грошы, як бы вінен ён ні быў, асуджаны быць не можа. I вось у часіну вы-прабаванняў для вашага саслоўя і для вашых су-доў, калі падрыхтаваны людзі, якія прамовамі на сходах і ўнясеннем законаў будуць старацца рас-паліць гэту нянавісць да сената, перад судом паў-стаў Гай Верас, чалавек, за свой спосаб жыцця і ўчынкі грамадскай думкай ужо асуджаны, але з прычыны свайго багацця, па яго ўласных разліках і сцверджаннях, апраўданы. Я ж узяўся за гэту справу, суддзі, па волі рымскага народа і ў апраў-данне яго надзей, зусім не таму, каб узмацніць нянавісць да вашага саслоўя, але каб выратаваць нас ад ганьбы. Бо я да суда прыцягнуў такога ча-лавека, каб вы вынесеным яму прысудам маглі аднавіць страчаную павагу да судоў, вярнуць сабе прыхільнасць рымскага народа, задаволіць патра-баванні чужаземных народаў. Гэта — раскрадаль-нік казны, прыгнятальнік Азіі пад выглядам га-радскога прэтара, біч і згубіцель правінцыі Сі-цыліі.
Калі вы вынесеце яму строгі і справядлівы прысуд, то аўтарытэт, якім вы павінны валодаць, будзе ўмацаваны; але калі яго вялізныя багацці возьмуць верх над прыстойнасцю і сумленнем суд-дзяў, я ўсё-такі дасягну аднаго: усе убачаць, што ў дзяржаве не аказалася суда... (Прамова супраць Гая Вераса. У судзе, 70 г.)