Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Старыя вечавыя традыцыі працягвалі існаваць і тады, калі беларускія і літоўскія княствы пад пагрозай нападу з захаду немцаў, а з усходу мас-коўскага князя ў мзтах самазахавання аб’ядналіся ў адну дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае (па-чатак аб'яднання — XIII ст.; дзве трэці тэрыторыі гэтага княства складалі беларускія землі). Пазней да іх далучылася і Кіеўскае княства. Кожны князь (пасада якога тут, дарэчы, была не спадчыннай),
39
займаючы прастол, абяцаў у сваёй грамаце: «Князь старыны не парушае і навіны не ўводзіць». Кня-жацкі прастол займалі продкі сучасных літоўцаў, але дзяржаўнай мовай у беларуска-літоўскай дзяр-жаве была беларуская і ў культурным жыцці вы-значальнай была роля беларусаў. Створаны тады звод заканадаўчых актаў — Статут Вялікага кня-ства Літоўскага — быў прызнаны адным з найда-сканалейшых у Еўропе.
Такім чынам, гістарычны матэрыял дае нам уяўленне аб тым, што грамадскія ўмовы ў эпоху сярэднявечча ва ўсходніх славян прыкметна ад-розніваліся. Для рыторыкі істотнае значэнне мае ступень дэмакратычных пачаткаў у дзяржаўным ладзе. У гэтых адносінах лепшыя ўмовы былі ў беларускіх і ўкраінскіх рытараў. Хрысціянская пропаведзь тут, як правіла, не ўтрымлівала эле-ментаў усхвалення манарха. Яна засяроджана на ўнутраным, духоўным свеце — сутнасці хрысціян-скага вучэння. Непераўзыдзеным майстрам пропа-ведзі быў у XII ст. епіскап Турава Кірыла Ту-раўскі. Яго словы, павучанні, прытчы вылучаліся дасканаласцю і вялікай папулярнасцю. Многія з іх уключаліся ў зборнікі «Златавуст» і «Святочнік» («Торжественннк») нароўні з творамі Іаана Злата-вуста.
У Кіеўскім княстве ў пачатку XI ст. (1049) у гонар завяршэння будаўніцтва кіеўскіх абарончых збудаванняў прагучала ўрачыстая прамова «Слова аб законе і боскай ласцы» («Слово о законе н бла-годатн»), якое лічыцца ўзорам хвалебнага ўрачы-стага красамоўства. Яго казаў святар Іларыён, бу-дучы кіеўскі мітрапаліт. У адпаведнасці з жанрам у «Слове» ўслаўляюцпа князь Уладзімір, які ў 988—989 гг. пачаў у сваім княстве хрышчэнне падданых, і яго паслядоўнік, «старанны будаўнік новых цэркваў» Яраслаў Мудры. Роля князя Ула-дзіміра як хрысціцеля ўзвышана ў «Слове» да су-светнага маштабу. Услаўляючы князя, аўтар «Сло-ва» ставіць яго імя побач з імёнамі біблейскіх апо-сталаў — Іаана, Фамы, Марка, якім належыць за-
40
слуга ў схіленні да хрысціянства народаў розных краін. Героі «Слова», як таго і патрабуе хвалебная прамова, усхваляюцца, іх заслугі перабольшваюц-ца ў асобных выпадках звыш меры (як, напры-клад, пры наданні вобразу князя Уладзіміра якас-цяў святога, роўнага біблейскім апосталам).
Да XIV ст., часу ўзвышэння Масквы і ўтва-рэння Вялікага Маскоўскага княства, культурнае жыццё тут не было прыкметным у параўнанні з княствамі Тураўскім, Полацкім і Кіеўскім. Але ў XIV ст. у Маскоўскім княстве пачынаецца ажыў-ленне грамадскага жыцця. Як ужо адзначалася, з самага пачатку ў Маскоўскім княстве панавала ідэя моцнай княжацкай улады, што знайшло ад-люстраванне ў літаратурнай творчасці. У гэтыя часы шырокую вядомасць тут атрымала «Мален-не» Данііла Заточніка. Аб аўтарстве «Малення» да нашых дзён выказваюцца розныя погляды. У ад-ной летапіснай аповесці, дзе ўпамінаецца імя Да-нііла Заточніка, гаворыцца пра нейкага папа, са-сланага князем «у зняволенне на Лача возера». Аднак гэтая згадка не вырашае пытання аб тым, што менавіта гэты чалавек з'яўляецца аўтарам «Малення». Няясна таксама, да якога князя звер-нута «Маленне». На думку многіх даследчыкаў, адрасатам «Малення» з’яўляецца сын вялікага князя Усевалада III Вялікае Гняздо — Яраслаў Усеваладавіч, што княжыў у Пераяслаўлі Суздаль-скім з 1213 па 1236 г.
Ідэя «Малення» — усхваленне князя, перакана-насць у неабходнасці моцнай княжацкай улады. Якасці князя ідэалізаваны, узвышаны празмерна. Ствараючы вобраз мудрага, справядлівага правіце-ля, аўтар, як можна меркаваць, меў надзею, што «партрэт» спадабаецца князю і той захоча адпавя-даць яму. Тады ён мусіць звярнуць увагу на ста-новішча асобы ў дзяржаве, калі чалавека цэняць па багацці, сацыяльным становішчы, а не па ма-ральных якасцях, разумовых здольнасцях. Адна-часова аўтар звяртаецца да жыхароў княства з за-клікам выхоўваць у сабе, берагчы годнасць: чала-
41
век, знаходзячыся ў бядотным, бязвыхадным становішчы, імкнучыся выбіцца ў людзі, не мо-жа і не павінен ігнараваць пачуццё ўласнай год-насці.
Падвядзём некаторыя вынікі. Усходнія славя-не, як і многія іншыя народы Еўропы, не мелі рабства, таму яны абмінулі ў сваёй культуры ста-дыю антычнасці. Тут адразу пачалося ўтварэнне сярэднявечных феадальных дзяржаў на чале з ма-нархам (князем). Дзяржавы былі няўстойлівыя з прычыны няспыннай варожасці князёў паміж са-бой. Таму манархі імкнуліся да ўзмацнення сваёй улады, разбурэння дэмакратычных свабод, якія засталіся ў спадчыну ад старасветчыны. Такім чы-нам, палітыка і суд выключаліся з грамадскай дзейнасці. I рыторыка працягвала існаваць пера-важна ў форме ўрачыстай прамовы — альбо хва-лебнай, альбо пропаведзі.
Адбывалася дзяржаўнае будаўніцтва ва ўсход-ніх славян па-рознаму. У Вялікім княстве Літоў-скім улада манарха была абмежавана вечам (паз-ней — соймам, радай), г. зн. фарміравалася не па тыпу дэспатыі.
У значнай ступені дэмакратычнымі традыцыя-мі ў грамадскім ладзе тлумачыцца росквіт таленту Кірылы Тураўскага. Яго прамовы былі звернуты да кожнага чалавека, услаўлялі не манарха, a хрысціянскую веру, паказвалі, які цудоўны нава-кольны свет, як павінен паводзіць сябе ў ім чала-век — часцінка гэтага свету.
Маскоўская дзяржава ўтваралася імкліва, агрэ-сіўна пашырала свае межы, мацавала сілы — фар-міравалася па тыпу манархіі-дэспатыі (адзінай, моцнай улады князя, затым цара). Гэтым тлума-чыцца адметная рыса маскоўскіх пропаведзяў. Яны ў першую чаргу звернуты да князя, а не да кожнага чалавека. He прама, а ўскосна (праз услаўленне князя, перабольшванне яго асобасных якасцяў) аўтар звяртаецца ў пропаведзі да пы-танняў маральных вартасцей, духоўнасці чала-века.
42
КІРЫЛА ТУРАЎСКІ (1130 — не пазней 1182)
Нарадзіўся і жыў у Тураве (Тураўскае княства, землі дрыгавічоў і крывічоў па рацэ Прыпяць), тут быў епіскапам. XII ст., на якое прыпадаюць гады жыцця Кірылы Тураўскага, — час, калі з'я-віліся першыя пісьменнікі. Літаратура, створа-ная імі, — гэта яшчэ рэлігійная, царкоўная лі-таратура. Але ў творах найбольш таленавітых пісьменнікаў, да якіх належаў Кірыла Тураўскі, літаратурнае слова гучала натуральна, прыгожа. Асаблівая ўвага надавалася апісанню навакольнага асяроддзя, каб праз знаёмае і блізкае сэрцу чала-века тлумачыць ідэі хрысціянства.
Творы Кірылы Тураўскага (пропаведзі, павучан-ні, малітвы) прапагандавалі новую для былых языч-нікаў веру — хрысціянскую, якая прыйшла да ўс-ходніх славян з Візантыі. Кірыла Тураўскі быў та-ленавітым чалавекам, шырока вядомым сярод сла-вян. Як рытар дасканала валодаў урачыстым сты-лем, успрыняў лепшыя старажытнагрэчаскія тра-дыцыі праз візантыйскую культуру — адчуванне гарманічнай узаемнай сувязі чалавека і прыроды.
Аўтарства шэрага твораў, падпісаных імем Кі-рылы Тураўскага, спрэчнае. 3 дастатковай упэўне-насцю даследчыкі лічаць яго аўтарам «Прытчы аб душы і целе», «Аповесці пра беларызца і манаст-ва» («Повестн о белорнзце н мнншестве»), «Казанні аб чарнарызскім чыне», васьмі «Слоў» на царкоў-ныя святы, трыццаці малітваў і двух канонаў (песняспеваў у гонар святога).
Найбольшай папулярнасцю карысталіся ўрачы-стыя «Словы» Кірылы, прызначаныя для чытання ў царкве ў дні хрысціянскіх святаў. Разгледзім адно са «Слоў» Кірылы Тураўскага — «Слова на новы тыдзень пасля Вялікадня».
Новы тыдзень пасля Вялікадня — гэта час аб-наўлення людзей, якія прынялі хрысціянскую ве-ру: «небам стала зямля, ачышчаная ад д'ябаль-скай брыдоты, абнавіліся людзі, бо з язычнікаў яны сталі хрысціянамі».
43
«Слова» пачынаецца своеасаблівым уступам, у якім аўтар тлумачыць, якой падзеі яно прысве-чана: святу Вялікадня.
Затым аўтар характарызуе свята Вялікадня. Ён малюе карціну веснавога абуджэння прыроды: у гэты дзень святлее неба, якое вызвалілася ад хмар, узыходзіць сонца і сагравае зямлю, ціха веюць вятры, зямля нараджае зялёную траву, скачуць, радуючыся вясне, «агнцн» і «унцы» (г. зн. ягняткі і бычкі), расцвітаюць кветкі і распускаецца лісце на дрэвах... Кожнае апісанне з'яў прыроды аса-цыіруецца з уяўленнямі хрысціянскага вучэння: вясна — гэта вера Хрыстова, «агнцн» — «лагод-ныя людзі», «унцы» — куміраслужыцелі, г. зн. людзі, якія пакланяюцца язычніцкім багам, аднак яны альбо ўжо далучыліся, альбо далучаюцца да хрысціянства.
Такім чынам у слухачоў ствараецца адпаведны радасны настрой, абуджаецца пачуццё ачыіпчэння, абнаўлення. Акрамя таго, і гэта, можа быць, га-лоўнае, чалавек паказваецца не ізаляванай істо-тай, а ва ўзаемнай, гарманічнай сувязі з пры-родай, у адзінстве з ёй. Такое ўспрыманне было ўласціва старажытным грэкам, а затым страчана людзьмі, якіх апанаваў гонар.
Даследчыкі творчасці Кірылы Тураўскага ад-значаюць, што ён дасягнуў вышынь літаратурнай дасканаласці, свабодна валодаў усёй разнастайна-сцю прыёмаў, выпрацаваных антычнай рыторы-кай, і таленавіта развіваў іх.
КАНСУЛЬТАЦЫЯ
Пры вывучэнні гэтай тэмы і выкананні прак-тычных заданняў па рыторыцы вам спатрэбяцца веды па гісторыі ўсходніх славян. Гістарычны экскурс у нашым падручніку па рыторыцы карот-кі, бо не гэта з'яўляецца яго асноўнай задачай. Таму ў выпадку, калі вы сустрэнецеся з цяжкас-цямі (а гэта магчыма, таму што праблемы гісторыі і рыторыкі цесна звязаны), мы раім вам звярнуцца да выкладчыкаў гістарычных дысцыплін. Яны mo-
44
гуць пазнаёміць вас з тымі звесткамі па гісторыі, якія вас цікавяць, а таксама парэкамендуюць не-абходную гістарычную літаратуру.
П Ы Т А Н Н I
1. Якія асноўныя змены ў грамадстве характа-рызуюць эпоху сярэднявечча?
2. Як гэтыя змены праходзілі ў Старажытных Грэцыі і Рыме? У Заходняй Еўропе? Ва ўсходніх славян?
3. Якое ўздзеянне на рыторыку аказваюць зме-ны ў грамадскім ладзе?
4. Чаму ў гэты перыяд атрымаў развіццё жанр пропаведзі? Якімі адметнымі рысамі вызначаецца гэты жанр?
3 А Д A Н Н I
1. Падрыхтуйце выступленне на адну з тэм (па выбару): «Месца рыторыкі ў сярэднявечнай дзяржаве», «Рытар Кірыла Тураўскі — майстар урачыстага красамоўства». Пры зборы матэрыялу, яго сістэматызацыі можаце выкарыстаць апорны канспект.