Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Са спадчыны гэтага выдатнага палітыка, пра-моўцы, пісьменніка захавалася 58 прамоў — палі-тычных і судовых, 19 трактатаў — па рыторыцы, палітыцы, філасофіі і звыш 800 пісьмаў, каштоў-ных звесткамі аб грамадскім, прыватным жыцці рымлян аддаленага ад нас часу.
Першай прамовай Цыцэрона была судовая — прамова ў абарону Секста Росцыя.
Пачатак палітычным прамовам пакладзены хва-лебнай прамовай на карысць перадачы «конніку»
1 Форум — плошча, цэнтр палітычнага жыцця Стара-жытнага Рыма.
21
Пампею вярхоўнага камандавання ў вайне з Мітрыдатам. Але вяршыня прамоўніцкага май-стэрства дасягнута Цыцэронам у прамовах супраць змовы, наладжанай Кацілінай.
I судовыя, і палітычныя прамовы па кампа-зіцыі падобныя: 1) расповяд, 2) тлумачэнне фак-таў, падмацаваных доказамі, 3) абвяржэнне дока-заў абвінаваўцы. Дадаткова маглі быць: а) уво-дзіны — сціслае апісанне галоўных пытанняў тэ-мы, якой будзе прысвечана прамова, б) план пра-мовы, в) заключэнне. Для ўводзін найбольш тыпо-вым быў зварот прамоўцы да суддзяў, да ўсіх прысутных: прамоўца заклікаў суддзяў да спра-вядлівасці і выказваў сваю ўпэўненасць у іх сум-леннасці, непахіснасці, непадкупнасці. У заклю-чэнні звяртаўся да міласэрнасці суддзяў, малюю-чы — часта гіпербалічна — сумную долю абві-навачанага ў выпадку яго асуджэння, гора яго сям'і і сваякоў.
Вобразныя сродкі — увасабленне, метафара і ўлюбёнае Цыцэронам рытарычнае пытанне — най-больш поўна выкарыстаны ім у прамовах супраць Каціліны.
Жарт, дасціпнасць праявіліся асабліва ярка ў прамове Цыцэрона ў абарону Мурэны, які аб-вінавачваўся ў подкупе выбаршчыкаў. Гэтая пра-мова наводзіць на роздум: дзе праходзіць мяжа палітычнага разліку? Мурэна — адзін з памочнікаў Цыцэрона падчас раскрыцця і разгрому змовы Каціліны — быў выбраны ў кон-сулы.
Сапернік, што пацярпеў няўдачу, абвінава-ціў яго ў подкупе выбаршчыкаў. Для Цыцэро-на было вельмі важна замацаваць на наступ-ны год адно консульскае месца за сваім пры-хільнікам. Аднак справа Мурэны была, відаць, на-столькі сумніўнай, што Цыцэрону прыйшлося не столькі даказваць слухачам невінаватасць Мурэ-ны, колькі ашаламляць іх бляскам прамоўніц-кага мастацтва, якое і перамагло. Мурэна быў апраўданы.
22
Цыцэронаўскія трактаты па рыторыцы са-браны ў адной кніжцы пад агульнай назвай «Тры трактаты аб прамоўніцкім майстэрстве», ку-ды ўвайшлі трактаты «Аб прамоўцы», «Брут», «Прамоўца». Першаму Цыцэрон надаў форму дыя-лога, які нібыта адбыўся паміж вядомымі пра-моўцамі той эпохі — Красам і Антоніем. Трактат «Брут» складаецца з разважанняў Цыцэрона аб прамоўцах-сучасніках. У трактаце «Прамоўца» выкладзены меркаванні Цыцэрона аб рыторыцы (яе грамадскай важнасці, сувязі з такімі навукамі, як філасофія і права), аб тым, як будаваць пра-мову, як правільна выбіраць моўныя сродкі. I шмат увагі надаецца самой асобе прамоўцы: важнасці прыроднага таленту і каштоўнасці набы-тага майстэрства, якія даюць магчымасць любому прамоўцу — эпіку, трагіку, коміку — выканаць сваё прызначэнне: вучыць слухачоў, прыносіць задавальненне, выклікаць моцнае ўражанне, а ў выніку — пераконваць. «Я не адрозніваю прамоў-цу паводле роду, таму што шукаю дасканала-га», — пісаў Цыцэрон.
Ён прызнаваў, што ў рэчаіснасці сустрэць дасканалага, ідэальнага прамоўцу цяжка. Герой яго дыялога заўважае: «Сапраўды красамоўны той, хто ўмее гаварыць пра будзённыя справы проста, пра вялікія — велічна, пра сярэднія — стылем, прамежным між абодвума. Ты скажаш, такога ніколі не было: хай не было, я гавару пра тое, чаго я жадаў бы, а не пра тое, што бачыў». Значыць, прафесійная мэта прамоўцы — на-бліжэнне да дасканаласці.
На думку Цыцэрона, уменне выбіраць словы і вялікі запас трапных выразаў утвараюць падмурак красамоўства. Як жа выбіраць словы-цаглінкі для гэтага падмурка? Цыцэрон рэкамендаваў: 1) сярод слоў агульнаўжывальных пазбягаць зацяганых і тых, што прыеліся; крытэрыем павінны слу-жыць слыхавое ўражанне, развітое адчуванне сло-
23
ва; 2) сярод слоў старажытных альбо слоў новых (неалагізмаў) неабходна выбіраць тыя, што на-туральна гучаць у жывой сучаснай мове; 3) пры выбары метафары ўлічваць, каб яе яркасць, бляск былі дарэчы ў вашай прамове, г. зн. метафарай можна ўпрыгожваць прамову, але не аздабляць празмерна. У выразах не павінна быць слоў грубых, зняважлівых ці малазразумелых. Так і ў змесце прамовы не павінна быць нічога няўцям-нага альбо недарэчнага. Думкі могуць быць да-сціпна-павучальнымі, сур'ёзна-пераканальнымі, і ўсе яны павінны размяшчацца так, каб з годнасцю служыць справе даказвання.
Што і як стварае прамоўца на гэтым падмурку?
Пачнём са знешнасці. Выгляд прамоўцы па-вінен быць прыемны слухачам. Прамоўцу неаб-ходна трымаць сябе проста, спакойна, не быць расслабленым, але і не рабіць лішніх рухаў, асаб-ліва не размахваць рукамі.
Што да голасу, то Цыцэрон пісаў: «Не падаба-ецца мне, калі літары вымаўляюцца з вытанчаным падкрэсліваннем, таксама не падабаецца, калі іх вымаўленне зацямняецца празмернай нядбайнас-цю, не падабаецца мне, калі словы вымаўляюцца слабым, перадсмяротным голасам, не падабаецца таксама, калі яны гучаць з шумам і як быццам у прыпадку цяжкай задышкі». Голас павінен гучаць проста і натуральна, роўна, мякка.
Гэтыя і іншыя якасці, неабходныя для прамоў-цы, набываюцца шляхам трэніроўкі, выканання спецыяльных практыкаванняў, што патрабуе шмат цярпення, вялікай сілы волі. Цыцэрон раіў арыентавацца на таго ці іншага прамоўцу як на ўзор, дасканалы для вас. Пад перайманнем Цы-цэрон разумеў не капіраванне, а стымул для імкнення да ўласнай дасканаласці. Арыентуючыся на дасканаласць, важна, каб прамоўца гаварыў сваёй мовай, шукаў свой стыль прамовы, свае сродкі пераканання, свае ўзоры прамоўніцкага майстэрства. Дарэчы, для самога Цыцэрона ўзорам быў грэк Дэмасфен, які меў слабы голас і быў
24
картавы, але ў выніку шматлікіх практыкаванняў прымусіў свой голас гучаць чыста, моцна, з роз-нымі адценнямі і стаў самым вядомым прамоўцам Старажытнай Грэцыі.
Цыцэрон вылучаў практыкаванні на развіццё мовы, у тым ліку і пісьмовай: «пяро — лепшы і надзвычайны «настаўнік» красамоўства». Пачы-наючым прамоўцам раіў запісваць тэкст будучага выступлення. Гэта дасць магчымасць прааналіза-ваць змест прамовы, выбар моўных сродкаў, прыёмаў доказу.
Практыкаванні павінны спрыяць не толькі фарміраванню ўменняў хваліць, выкрываць, аб-вяргаць, абмяркоўваць, даказваць і інш., але і рабіць гэта дасціпна, умець быць псіхолагам, г. зн. адчуваць настрой слухачоў і тое, як ён змяняецца на працягу прамовы.
Для развіцця памяці, а яна ў прамоўцы па-вінна быць вельмі добрая, развіцця агульнага кругагляду, эрудыцыі Цыцэрон рэкамендаваў за-вучваць як мага больш урыўкаў з мастацкіх твораў, асабліва паэтычных тэкстаў, і набываць добрыя веды па гісторыі.
Падрыхтоўку прамовы Цыцэрон падзяляў на шэсць этапаў:
1) прааналізаваць змест прамовы, усвядоміць, пра што будзеце гаварыць, і правесці збор матэ-рыялу па выбранай вамі тэме;
2) «размясціць знойдзенае па парадку, узва-жыўшы і ацаніўшы кожны доказ»: найбольш уну-шальныя факты змясціць у пачатку і ў канцы прамовы, факты меншай значнасці — у сярэдзіне. Пры пабудове прамовы неабходна ўлічваць: «Перш чым у прамове дабрацца да самой сутнасці, трэба схіліць слухачоў на сваю карысць, далей растлу-мачыць справу, пасля гэтага вызначыць прадмет спрэчкі; затым даказаць тое, на чым мы настойва-ем, потым абвергнуць пярэчанні, а напрыканцы прамовы ўсё тое, што гаворыць за нас, разгарнуць і ўзвялічыць, а тое, на чым настойваюць праціў-нікі, пахіснуць і пазбавіць значэння»;
25
3) «выказаць і ўпрыгожыць усё словамі», г. зн. старанна прааналізаваць тэкст прамовы з пункту погляду слоўнага афармлення, выразных сродкаў мовы;
4) умацаваць прамову ў памяці, г. зн. запом-ніць яе тэкст, не абавязкова даслоўна, але з умо-вай, што зможаце ўзнавіць яго падчас выступ-лення;
5) «закончыць прамову з годнасцю і прыемна-сцю »;
6) вызначыць рытм прамовы. Прамова не па-вінна несціся безупынна, як рачная плынь, не па-вінна гучаць адрывіста, шматслоўна ці расплы-віста. Неабходна прааналізаваць размяшчэнне час-так прамовы: што будзе гаварыцца роўна або з па-ніжэннем, паскарэннем ці запавольваннем голасу. Неабходна прадумаць, як будуць злучацца гэтыя часткі, ці будзе паўза альбо нейкі пераходны эле-мент (дасціпная заўвага, прыклад-аналогія з гісто-рыі, афарыстычны выраз і г. д.). Такім чынам, рытм заключаецца ў правільным выбары чаргаван-ня паўз, слушным спалучэнні выразных сродкаў, мастацкім гусце пры выбары слоў, якія афармля-юць вашы думкі. «У словах заключаецца як бы нейкі матэрыял, а ў рытме — яго аздабленне», — пісаў Цыцэрон.
У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме прамоўніцкае майстэрства ўключала ў сябе не толь-кі яркасць і вобразнасць прамовы, але і эстэтыч-ную асалоду, падобную да той, якую прыносяць слу-хачам музыка альбо мастацкае чытанне. Адсюль такая вялікая ўвага старажытных прамоўцаў да рытму, будовы, памеру прамовы. Мы ж павінны памятаць патрабаванне антычных рытараў заўжды кіравацца пачуццём меры, г. зн. шукаць той рытм, той тэмп, каб прамова гучала натуральна.
КАНСУЛЬТАЦЫЯ
Вашы першыя прамовы будуць прызначаны для выступлення на ўроку і павінны быць абме-жаваны ў часе (ад 5 да 20 хвілін — у залежнасці
26
ад таго, наколькі шырокая тэма). Па мэце яны бу-дуць пераважна інфармацыйныя, г. зн. вы павін-ны паведаміць слухачам пэўныя новыя веды аб прадмеце выбранай тэмы і абудзіць у слухачоў да-пытлівасць. Інфармацыйная прамова можа быць пабудавана ў форме расповяду, апісання, тлума-чэння (расповяд — паказ прадмета вашай прамовы ў развіцці, руху; апісанне — паказ прадмета ва ўсіх яго тыповых праявах, г. зн. падрабязна, на-глядна, бачна; тлумачэнне — паказ таго, як дзей-нічае прадмет, якая яго будова).
Пры падрыхтоўцы да складання прамовы ў першую' чаргу прааналізуйце свае адносіны да тэ-мы, вызначце, што выклікае ў вас сімпатыю, за-хапленне, што, на ваш погляд, і чаму павінны берагчы нашчадкі альбо, наадварот, да чаго вы ставіцеся адмоўна і чаму. Менавіта гэтыя факты будуць зыходным пунктам вашых роздумаў аб тым, каб змест прамовы разгортваўся на адпавед-ным эмацыянальна-пачуццёвым фоне. Напрыклад, калі тэма прамовы — асоба Марка Тулія Цы-цэрона, то хутчэй за ўсё на вас зробіць уражанне таленавітасць, мэтанакіраванасць гэтай асобы, яго бліскучая кар'ера як дзяржаўнага дзеяча. Гэта на-кладзе адбітак на выбар вамі фактаў па дадзе-най тэме, прыёмаў доказу, сродкаў славеснага афармлення.