Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Такая цэнтралізаваная ўлада ў манархіі мела на мэце не дабрабыт асобы, узбагачэнне яе ду-хоўнага свету, магчымасць свабоды выбару. Яна клапацілася пераважна пра сваю магутнасць у асобе манарха, пашырэнне тэрытарыяльных ула-данняў, умацаванне ўлады, выкараненне нават са-мых нязначных праяў самастойнасці, непакорлі-васці.
Без вызвалення чалавека не можа надысці ўздым у культуры, адзначае вядомы рускі вучоны Дз. Ліхачоў і робіць вывад аб тым, што па гэтых прычынах Адраджэнне ў Расіі не адбылося. Рух да
51
Адраджэння тут быў затарможаны і закансерва-ваны ў самым пачатку, культура прыстасавана да стварэння вобраза магутнай дзяржавы. Творчасць расійскіх аўтараў уражвае манументальнасцю, вя-лікай колькасцю пахвал, усхваленняў. самаўзвя-лічваннем да ідэі: Масква — трэці Рым (Рым — Канстанцінопаль — Масква).
У такіх умовах, пад аховай дзяржавы, у XVII ст. адраджаецца ў Расіі рыторыка, дакладней — ура-чыстае красамоўства. Мэта «дзяржаўнай» рыто-рыкі — не дабрабыт кожнага канкрзтнага чалаве-ка, а дабрабыт самой дзяржавы, умацаванне яе як цэнтралізаванай, магутнай, на чале з манархам. Скажэнне мэты рыторыкі, яе кленчанне перад ма-нархам хутчэй за ўсё і паслужылі ў далейшым падставай для адмоўных адносін да яе дэмакра-тычных сіл, якія нараджаліся ў XVIII ст. у Расіі, у прыватнасці A. М. Радзішчава, затым В. Р. Бя-лінскага.
«Правілы іх [прамоўцаў] маўлення пачэрпнуты ў абставінах, слодыч выказанага — у іх пачуццях, сіла доказаў — у іх дасціпнасці. Дзівячыся надта выдатным у слове дзеячам, цярплівыя крытыкі дзялілі іх прамовы на састаўныя часткі і дума-лі, што можна накрэсліць правілы дасціпнасці і ўяўлення, думалі, што шлях да хараства пракла-сці можна млявымі прадпісаннямі. Гэта ёсць пача-так рыторыкі. Ламаносаў кіраваўся, не заўважаю-чы таго, сваёй фантазіяй, пэўны напрамак развіц-цю якой далі гутаркі са старажытнымі пісьмен-нікамі, думаў таксама, што можа перадаць су-грамадзянам сваім думку, якая поўніла яго душу. I хоць ён марную ў гэтым распачаў працу, пры-клады, што прыводзіліся ім для падмацавання і тлумачэння яго правілаў, могуць, несумненна, быць слушнымі для тых, хто пускаецца ўслед славы, славеснымі навукамі прыдбанай» (Радзі-шчаў A. М. Слова пра Ламаносава).
«Хлопчыку задаюць тэму: «Распуста караец-ца, прыстойнасць перамагае». Сачыненне, у форме
52
хрыі1 альбо разважання, павінна быць прадстаў-лена праз тры дні, а часам і заўтра. Што можа ве-даць хлопчык пра распусту альбо дабрадзейнасць? Для яго гэта — адцягненыя і неакрэсленыя па-няцці; у яго свядомасці няма ніякага ўяўлення пра распусту і дабрадзейнасць; што ж напіша ён аб іх? He хвалюйцеся — рэторыка2 выручыць яго; яна дасць яму чарадзейныя пытанні: хто, што, дзе, калі, як, чаму і г. д., пытанні, на якія яму варта толькі адказваць, каб па ўсіх правілах вярзці лухту аб тым, чаго ён не ведае. Рэторыка навучыць яго браць довады і доказы ад прычыны, ад процілеглага, ад сведчання, а потым вывесці заключэнне. Дзівосная школа фразёрства! Ясна, што «рэторыка ёсць навука красамоўна пісаць аб усім, чаго не ведаеш, чаго не адчуваеш, чаго не разумееш». Дзівосная навука! Заіку яна робіць га-варуном, дурня — мысліцелем, нямога — прамоў-цам. I таму, калі прачытаюць драму, у якой абыл-гана сэрца чалавечае, гавораць: рэторыка! Калі прачытаюць раман, у якім абылгана адлюстрава-ная ў ім рэчаіснасць, гавораць: рэторыка! Калі прачытаюць пустазвонны верш без пачуцця і дум-кі, гавораць: рэторыка! Калі чуюць хабарніка, які разважае аб добранамернасці, крывадушніка, які разважае аб разбэшчванні нізоў, гавораць: рэторы-ка! Словам, усё лжывае, пошлае, усякую форму без зместу, усё гэта называюць рэторыкай! Вучы-цеся ж, мілыя дзеці, рэторыцы: добрая навука» {Бялінскі В. Р. Аб рэторыцы і выдумванні).
Прамоўніцкае майстэрства гэтага перыяду най-болып выразна прадстаўлена ў творчасці беларуса Сімяона Полацкага. Вучэбныя кнігі па рыторыцы
1 Хрыя (грэч.) — абвяшчаю. У антычнай рыторыцы хрыя — анекдот пра дасціпны альбо павучальны ўчынак вя-домага чалавека, напрыклад: «Дыяген, убачыўшы хлопчыка, які паводзіў сябе дрэнна, пабіў палкай яго выхавацеля». Хрыя ўваходзіла ў шэраг рытарычных практыкаванняў. Хрыя, байка, апавяданне, сцвярджэнне, абвяржэнне і г. д. — часам усе яны абагульнена называліся хрыяй.
2 Рэпгорыка — варыянт побач з рыторыка. 3 цягам часу варыянт рэторыка выйшаў з ужывання.
53
стварылі: дзяржаўны і царкоўны дзеяч, пісьмен-нік, паплечнік Пятра I Феафан Пракаповіч, вучо-ны М. В. Ламаносаў, прафесар Царскасельскага ліцэя М. Ф. Кашанскі.
Сімяон Полацкі (1629—1680; сапраўднае проз-вішча — Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяно-віч; Полацкім яго празвалі ў Маскве па назве го-рада Полацка, адкуль ён родам; Сімяон — імя, пад якім ён пастрыгся ў манахі) — царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік, публіцыст. Быў запрошаны ў 1664 г. у Маскву ў якасці выхавацеля царскіх дзяцей. Так у тыя часы адбывалася нярэдка, калі адукаваныя людзі з Беларусі траплялі ў Мас-коўскую дзяржаву, якая знаходзілася тады ніжэй за княства Літоўскае па ўзроўні культурнага раз-віцця.
Хоць Сімяон Полацкі быў царкоўным дзеячам, менавіта ў яго творчасці прадстаўлены ўзоры не толькі прытчы, але і свецкай, урачыстай, пра-мовы. Гэта — панегірыкі1, алегарычныя2 творы.
У панегірыках Сімяона Полацкага ўслаўляецца цар Аляксей Міхайлавіч як збавіцель праваслаў-ных беларусаў ад католікаў-палякаў, вобраз цара ідэалізуецца; усхваляецца так ніводнага разу і не ажыццёўленая ў гісторыі чалавецтва ідэя: адука-ваны цар — вечны мір — усеагульны дабрабыт. Гэтым настроям, безумоўна, нямала спрыяла бліз-касць Сімяона Полацкага да царскай сям'і.
У алегарычных творах Сімяон Полацкі выказаў думкі аб тым, што адукаваны манарх павінен кла-паціцца пра адукаванасць простага народа, што ўсё зло ў грамадстве паходзіць ад непісьменнасці; ён услаўляў працу, асуджаў імкненне да багацця, адзначаючы, што перад Богам усе роўныя.
Жывучы ў Маскве, Сімяон Полацкі быў там выдатным асветнікам і педагогам, заклаў асновы рускага вершаскладання, увёў само паняцце «тэ-атр», пісаў п'есы. Ад іх пачынае хутка набіраць
1 Панегірык (грэч.) — хвалебная прамова.
2 Алегорыя (грэч.) — іншасказанне.
54
сілу руская драматургія. Спачатку, пры цары Аляксеі, ставяцца асобныя п'есы, а пры Пятры I з’яўляецца тэатр. «Гарачы паборнік свецкіх навук і збліжэння з прагрэсіўнымі сіламі Еўропы, ён пад-рыхтаваў глебу, на якой ужо не такімі дзіўнымі з'яўляліся спачатку думкі В. Галіцына аб тым, што нельга жыць, адгарадзіўшыся ад свету1, a пасля і рэформы Пятра» (У. Караткевіч).
Жыццёвы шлях Сімяона Полацкага пацвяр-джае думкі, выказаныя вядомым вучоным I. М. Галянішчавым-Кутузавым (у кнізе «Гуманнзм у восточных славян». М., 1963): «Заходняя Русь бы-ла месцам канцзнтрацыі... і перадатчыцай заход-няй літаратуры на Маскоўскую Русь на працягу доўгага часу; яна была таксама лабараторыяй расійскага верша».
У наступным, XVIII, стагоддзі адмысловым прамоўцам быў прызнаны Феафан Пракаповіч. Славу яму здабыла яго ўрачыстая пропаведзь у Кі-еўскім Сафійскім саборы (1709 г.) у гонар пера-можцы Палтаўскай бітвы — Пятра I. Прамова была простая, даступная і вобразная. Гэтыя асноў-ныя якасці прамовы былі ўключаны ў звод пра-вілаў рускага красамоўства, выдадзены ў 1721 г. пад назвай «Духоўны рэгламент» і зацверджаны Пятром I як абавязковы дакумент.
Феафан Пракаповіч быў актыўным прыхіль-нікам рэформаў Пятра I, даказваў неабходнасць умацавання ў Расіі манархіі і прыгоннага права. Яго пропаведзі былі своеасаблівымі публічнымі лекцыямі на гістарычныя тэмы, дзе ён спрабаваў сродкамі і прыёмамі красамоўства абгрунтаваць палітыку Пятра I.
У 1706 г. Феафан Пракаповіч пачаў выкладаць рыторыку, а затым стварыў падручнік па гэтай дысцыпліне (на лацінскай мове). Адкрываецца кні-га азначэннем рыторыкі як «царыцы мастацтваў»,
1 Тагачасная Расія жыла, менавіта адгарадзіўшыся ад све-ту. Так, калі Пётр Мсціславец, які быў вучнем (або вучнем вучня) Скарыны, і Іван Фёдараў распачалі ў Маскве друка-ванне кніг, іх друкарню фанатыкі спалілі.
55
галоунае прызначэнне якон — выпрацоука умен-няў правільна, добра гаварыць і пісаць, перада-ваць змест вялікага грамадскага значэння, пера-конваць слухачоў і чытачоў у шчырасці сказанага.
У 1747 г. з'явілася першая руская кніга па рыторыцы М. В. Ламаносава («Краткое руковод-ство к красноречню»). Тут М. В. Ламаносаў вы-ступіў як тэарэтык красамоўства. Але ён быў і практыкам, у прыватнасці, у жанры хвалебнай прамовы, пісаў оды ў гонар манархаў. Да пры-кладу:
Царей н царств земных отрада Возлюбленная тпшнна.
Блаженство сел, градов ограда, Коль ты полезна н красна!
Вокруг тебя цветы пестреют, Н класы на полях желтеют; Сокровніц полны кораблн. Молчнте, пламенные звукн, Н колебать престаньте свет: Здесь в мнре расшнрять наукн Нзволнла Елнсавет.
(Урывак з «Оды на день восшествня на престол нмператрнцы Елнсаветы Петровны», 1747 г.)
Пасля рыторыкі Ламаносава з'явіліся падруч-нікі і іншых аўтараў, сярод іх увагу звяртае «Об-іцая рнторнка» М. Кашанскага (1832 г.) і яго ж «Частная рнторнка» (1832 г.). Кашанскага нярэд-ка ўспамінаюць даследчыкі не толькі як аўтара падручнікаў па рыторыцы, але і як прафесара Царскасельскага ліцэя, дзе вучыўся прыгожаму пісьменству будучы паэт — Аляксандр Пушкін. М. Кашанскі заклікаў ліцэістаў узбагачаць сябе чытаннем і думкамі: «Нельга таму ствараць, хто не ўмее і не хоча вучыцца думаць, — добра пі-саць — значыцца добра думаць. Для кагосьці агульная рыторыка пачынаецца крыніцамі вына-ходства: таму што ў іх змяшчаецца для вас, ша-ноўныя сябры, пачатковая практычная Логіка».
Кашанскі выкладае змест рыторыкі, пераконва-ючы пры дапамозе аналізу найлепшых літаратур-ных прыкладаў. Вось як пра гэта піша Юрый Ты-
56
нянаў, аўтар кнігі «Пушкін»: «Ён [Кашанскі] ні-колі не дазваляў вершам Дзяржавіна, напрыклад, наблізіцца да слухача без каментарыяў. Бо што ён зразумее без іх? Ён нядаўна паспрабаваў пра-чытаць два вершы:
Венчанна класамн хлеб Волга подавала, — Рнфей, нагнувшнся, лнл в кубкн мед.
Ніякага ўражання. Разяўленыя раты, заняты справамі пабочнымі. Абыякавасць поўная, Пушкін у задуменні кусаў пазногці, а Данзас спрабаваў на-весці шкельцам сонечны зайчык. Ён паказаў на іх гувернёру Ільі, які сядзеў тут жа. Услед за гэтым, калі парадак усталяваўся, ён падняўся з месца, стаў хуткім шэптам тлумачыць, і ўсе твары змя-ніліся ».