• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    45
    2.	Параўнайце ўрыўкі са «Слова на новы тыдзень пасля Вялікадня» Кірылы Тураўскага і «Малення» Данііла Заточ-ніка. Ахарактарызуйце тэму (пра што гаворыцца) «Слова» і «Малення»; прааналізуйце, ці аднолькава свабодна раскры-ваюць свае тэмы аўтары.
    I. Сёння сонца, красуючыся, да вышыні ўзы-ходзіць і, радуючыся, зямлю сагравае, гэтак жа да нас узышоў ад труны праведнае сонца Хрыстос і ўсіх вернікаў выратоўвае. Сёння месяц, з высокай спусціўшыся ступені, большаму свяцілу чэсць ад-дае; ужо стары запавет, па Пісанню, з суботамі і прарокамі прайшоў, Хрыстову закону з нядзеляй чэсць падае. Сёння зіма грэшная пакаяннем прай-шла, і лёд недаверу спасціжэннем Бога растаў; зіма язычніцкага куміраслужэння апостальскім вучэннем і Хрыстовай верай спынена, лёд недаверу Фамы сведчаннем рабра Хрыстова растаў. Сёння вясна красуецца, ажыўляючы зямную натуру: бур-ныя вятры, ціха павяваючы, садзейнічаюць росту пладоў, і зямля, жывячы насенне, зялёную тра-ву нараджае. Вясна красная ёсць вера Хрыстова, якая хрышчэннем зноў нараджае чалавечую іс-насць, бурныя ж вятры — грэшныя намеры, якія пакаяннем ператвараюцца ў дабрадзейнасць, ду-шакарысныя плады напаўняюцца; зямля ж існа-сці нашай, як семя слова Божае прыняўшы і страхам яго пранікнуўшы, заўжды дух уратавання нараджае.
    II. Князь мой, гаспадар мой! Багатага чалавека ўсюды ведаюць, і ў чужым горадзе [ён мае сяб-роў], а бедны чалавек і ў сваім гррадзе невядомым, незаўважаным ходзіць. Загаворыць багаты, усе за-моўкнуць і слова яго ўзнясуць да аблокаў; а бяд-няк загаворыць, усе на яго прыкрыкнуць. Бо чыё адзенне светлае, тых і словы паважаныя. <...> Князь мой, гаспадар мой! He пазбаўляй [свайго] хлеба беднага мудраца, не ўзнімай да аблокаў ба-гатага дурня. Бо бедны, але мудры — як золата ў бруднай пасудзіне; а пазбаўлены розуму багач — як падушка ў навалачцы з дарагой тканіны, але саломай набітая...
    46
    3.	Якому жанру ўрачыстай прамовы належыць «Слова аб законе і боскай ласцы» («Слово о законе н благодатн») Іла-рыёна? Дакажыце сваю думку шляхам аналізу прыведзенага ўрыўка са «Слова».
    Хваліць жа пахвальнымі воклічамі Рымская краіна Пятра і Паўла, дзякуючы ім яны ўверава-лі ў Ісуса Хрыста, сына Божага; Азія, і Эфес, і Патм — Іаана Багаслова, Індыя — Фаму, Егіпет — Марка; усе краіны, і гарады, і людзі шануюць і ўслаўляюць кожны свайго настаўніка, які наву-чыў праваслаўнай веры. Пахвалім жа і мы па маг-чымасці малымі пахваламі таго, хто стварыў вя-лікае і дзівоснае — настаўніка нашага і настаўніка вялікага князя нашай зямлі Уладзіміра, унука старога Ігара, сына ж слаўнага Святаслава, які ў свой час уладарыў. Мужнасцю і храбрасцю прасла-віліся яны ў многіх краінах і перамогамі і сілаю ўспамінаюцца сёння і славяцца. He ў благой і не ў невядомай зямлі ўладарылі яны, але ў Рускай, якая вядомая і чутная ва ўсіх канцах зямлі.
    АДНАЎЛЕННЕ РЫТОРЫКІ У ЭПОХУ АДРАДЖЭННЯ
    У XIV — XVII стст. у нетрах сярэднявечча за-раджаліся новыя грамадскія з'явы, характэрныя для будучай эпохі капіталізму. Расла актыўнасць эканамічнага і палітычнага жыцця: развіваліся гарады, гандаль, паяўляліся новыя палітычныя дзеячы, якія прапагандавалі антыфеадальныя, дэ-макратычныя свабоды, адносіны да кожнага пад-данага як да свабоднай асобы. У культурным жыцці гэтыя ідэі адлюстраваліся ў рэнесансе ан-тычнасці (ад фр. Renaissance — адраджэнне; ад-сюль назва эпохі — Адраджэнне). Папулярным становіцца вывучэнне латыні, старажытнагрэчас-кай мовы, друкаванне кніг антычных аўтараў. Ла-цінская мова ў шмат якіх еўрапейскіх краінах на-бывае значэнне дзяржаўнай. На ёй пішуцца мас-тацкія творы, навуковыя трактаты, вучэбная лі-таратура, вядзецца справаводства. Гэтыя працэ-
    47
    сы закранулі культурнае жыццё ўсіх усходніх славян, але асабліва інтэнсіўнымі яны былі на Бе-ларусі.
    Менавіта ў гэты перыяд пачынаецца станаў-ленне нацыянальных моў, з'яўляецца кнігадрука-ванне, расце цікавасць да гісторыі і культуры свайго народа, абуджаецца і фарміруецца наііыя-нальная самасвядомасць.
    Актывізацыя грамадскага і асабліва культурна-га жыцця садзейнічала ажыўленню прамоўніцкага майстэрства, у прыватнасці свецкага красамоў-ства. Калі ў сярэднявеччы пераважалі ідэі аске-тызму, то ў эпоху Адраджэння грамадства арыен-тавалася на каштоўнасці зямнога жыцця, на ма-ральную свабоду чалавека, якая вызначалася не кімсьці, а розумам, сумленнем самой асобы і ў цэ-лым ступенню цывілізаванасці грамадства. Новы светапогляд адлюстроўваў патрэбу ў палітычных пераменах, зменах у грамадстве, быў прадвеснікам буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый.
    Культура Адраджэння не была аднароднай. Ло-гіка сцвярджае: кожны факт, з'ява рэчаіснасці існуюць, калі маюць супрацьлеглы сабе факт, з'я-ву. Няма такога супрацьпастаўлення, няма і асоб-ных фактаў, з яў. Да прыкладу, мы вылучаем па-няцце «свецкае жыццё», таму што ёсць супраць-пастаўленне «духоўнае жыццё ў лоне царквы». Калі б гэтага супрацьпастаўлення не было (не бы-ло, напрыклад, паняцця «духоўнае жыццё»), мы не адчувалі б патрэбы і ў асобным найменні «свец-кае жыццё». Так, у эпоху Адраджэння побач з ас-ноўнымі ідэямі гуманізму (адносіны да чалавека як да свабоднай, паўнапраўнай у грамадстве асо-бы) і веры ў чалавека развіваліся процілеглыя ідэі крайняга індывідуалізму (канцэнтрацыя ўвагі на ўласных інтарэсах) і бяссілля чалавека ў яго імкненнях змяніць сацыяльныя ўмовы ў лепшы бок. Крайнасць гэтых процілеглых па сваёй сут-насці ідэй не магла садзейнічаць прагрэсу грамад-ства і чалавека, таму не яны сталі вызначальнымі для эпохі Адраджэння і не на іх мы засяродзім
    48
    увагу, вывучаючы дадзены перыяд у гісторыі рыторыкі.
    Адраджэнне пачалося ў Італіі ў XIV ст., у За-ходняй і Цэнтральнай Еўропе — крыху пазней, у XV — XVI стст. У Расіі Адраджэнне пачалося ў XVII ст., але так і не адбылося (гаворка аб пры-чынах гэтага пойдзе далей).
    Вядомым у Італіі гуманістам быў філолаг, гі-сторык, філосаф Ларэнца Вала (XV ст.). Ён выкла-даў рыторыку ва універсітэце Павіі, затым у Мі-лане, Генуі, Фларэнцыі, Неапалі. Пісаў на ла-цінскай мове. Быў паслядоўнікам старажытнагрэ-часкага філосафа Эпікура, які цаніў даброты ма-тэрыяльнага жыцця. Шчасце, паводле Эпікура, залежыць ад жыццёвай мудрасці. А жыццёвая мудрасць заключаецца ва ўменні пазбегнуць па-кут, атрымліваць асалоду, задавальненне ад жыц-ця. Каб не апынуцца ва ўладзе грубых уцех, ён раіў кіравацца пачуццём меры, самымі неабход-нымі жаданнямі. Праўда, рымскім грамадствам, якое да V ст. жыло ў вялізнай імперыі і вы-карыстоўвала наёмных работнікаў, эпікурэізм быў успрыняты скажона (асабліва ў вышэйшых слаях грамадства) — толькі як заклік да неабмежаваных уцех. Гультаяванне і распуста, дарэчы, і загубілі Рымскую імперыю.
    Па прыведзеным ніжэй урыўку можна мерка-ваць (асабліва па яго заключных радках), што Ларэнца Вала падкрэсліваў неабходнасць у жыцці чалавека асалоды, пачуццёвага задавальнення. Ра-зам з тым ён абмяжоўваў гэтыя патрэбы дабра-дзейнасцю, наконт якой меў уласную думку. Даб-радзейнасць, лічыў Вала, — пусты гук, калі яе не разумець як карысць, г. зн. трэба кіравацца па-чуццём меры, ясным разуменнем, чаго, якіх уцех і колькі трэба чалавеку, каб было на карысць, на дабро, а не на шкоду.
    АБ АСАЛОДЗЕ
    ...Але вярнуся да справы. Ты, Катон, лічыш, што трэба імкнуцца да дабрадзейнасці, я за-
    49
    клікаю да асалоды. Абодва гэтыя паняцці самі па сабе процілеглыя, і паміж імі няма ніякай су-вязі. Лукон гаворыць: як аддалены ад зямлі зоркі і агонь ад мора, так карыснае ад спра-вядлівага. Карыснае — тое ж самае, што вы-клікае асалоду, справядлівае — тое ж, што і да-брадзейнае.
    ...Ці правільней разважаюць тыя, хто раз-дзяліў усякае дабро на справядлівае і на тое, што выклікае асалоду (г. зн. змяшчае ў сабе карысць)? 3 самага пачатку трэба заявіць, што імкнуцца да той і другой мэты дабра абедзвюм адначасова нельга (бо не могуць быць адна і тая ж мэта і адзін вынік у такіх процілеглых рэчаў, як здароўе і хвароба, вільгаць і сухасць, лёгкае і цяжкае, святло і цемра, мір і вайна), калі не стаць на тую пазіцыю, што дабрадзейныя якасці служаць для атрымання асалоды. Так разважна мяркуе Эпікур, з якім згодны і я.
    У Заходняй і Цэнтральнай Еўропе эпоха Ад-раджэння вызначылася пратэстам, у прыватнасці, супраць таго, што святары каталіцкай царквы1 аддалены ад простых прыхаджан, царкоўныя аб-рады пышныя, складаныя, што свайго галаву — папу рымскага (рэзідэнцыя — Ватыкан) царква аб'явіла бязгрэшным, што кіраванне царквой мае цэнтралізаваны, іерархічны характар, што шмат культаў святых. У выніку крытычных выступлен-няў у XVI ст. ад каталіцызму аддзялілася вучэн-не пад назвай пратэстантызм2, які развіваўся ў не-
    1 Падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і права-слаўную адбыўся ў 1054—1204 гг. Арганізацыя каталіцкай царквы вылучаецца строгай цэнтралізацыяй.
    2 Пратэстантызм аб'ядноўвае мноства самастойных цэрк-ваў і сектаў (лютэранства, кальвінізм, англіканская царква, метадысты, баптысты, адвентысты і інш.). Для пратэстан-тызму характэрна адсутнасць прынцыповага супрацьпастаў-лення духавенства прыхаджанам, адмаўленне ад складанай царкоўнай іерархіі ў кіраўніцтве, спрошчаны парадак правя-дзення культавых мерапрыемстваў. Пратэстантызм распаў-сюджаны галоўным чынам у ЗПІА, Вялікабрытаніі, ФРГ, скандынаўскіх краінах, Фінляндыі, Нідэрландах, Швейцарыі, Аўстраліі, Канадзе.
    50
    калькіх кірунках. Адзін з іх — лютэранства (па імені яго заснавальніка Марціна Лютэра; як і Ска-рына, але пазней за яго, Лютэр пераклаў на род-ную нямецкую мову Біблію з мэтай наблізіць хрысціянскае вучэнне да простага народа).
    Марцін Лютэр лічыцца рэфарматарам царквы. Гісторыя не ведае чаго-небудзь болей надзвычай-нага, чым тое, што зрабіў ён, таму што нельга не захапляцца тым, як просты манах змог нанесці такі знішчальны ўдар папе рымскаму, вывеўшы з-пад яго ўплыву народы многіх краін. Сярод ас-ноўных фактараў, якія садзейнічалі поспеху Мар-ціна Лютэра, сучаснікі адзначалі вытанчаны стыль яго прамоў, дасканалае валоданне словам.
    У Маскоўскай дзяржаве ў XIV ст. (пасля аслаб-лення мангола-татарскага прыгнёту ў выніку Ку-лікоўскай бітвы ў 1380 г. канчатковае вызваленне адбылося праз стагоддзе — у 1480 г.) таксама па-чалося ажыўленне грамадскага жыцця, але мела яно зв:ачныя асаблівасці, якія можна патлумачыць найперш наступным. Пала пад ударамі туркаў Ві-зантыя, праз якую распаўсюджваліся ідэі антыч-насці і хрысціянства, у самой Маскоўскай дзяр-жаве перастала існаваць самакіраванне гарадоў Ноўгарада і Пскова, духоўна аслабляла грамадства ваяўнічая палітыка маскоўскіх валадароў па ства-рэнні цэнтралізаванай дзяржавы-манархіі (будучай Расіі).