• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    «Душы цудоўныя парывы...»
    Чалавекам могуць валодаць добрыя пачуцці, імкненні (цяга да ведаў, міласэрнасць у адносінах да слабых, абяздоленых, супраціўленне жывёль-ным інстынктам, самакрытычнасць, пачуцці ўлас-най годнасці, абавязку, асабістай свабоды і ў той жа час жаданне разумнага кіраўніцтва) і благія (легкадумнасць, бязлітаснасць, раўнадушша, са-маўсхваленне, пачуцці помсты, зайздрасці, сквап-насці, рэўнасці).
    Натхняльная прамова павінна абуджаць у ду-шах людзей добры пачатак, які б дапамагаў перамагаць благія пачуцці.
    Да прыкладу, ідэя цнатлівых дашлюбных ад-носін у сучаснай моладзі лічыцца забабонамі ста-рэйшага пакалення. Час і жыццёвы вопыт прыму-сілі моладзь звярнуцца да старой ісціны: не пра-любадзейнічай. Сёння, у прыватнасці ў ЗІПА, па-шыраецца рух моладзі за цнатлівыя дашлюбныя адносіны. «Мода на цнатлівасць?» — так з доляй скептыцызму азагалоўлена гэта інфармацыя ў прэсе. Аднак вучоныя-псіхолагі адзначаюць, што,
    135
    калі добрыя імкненні сфарміраваны, яны ўстой-лівыя ў супраціўленні пачуццям благім. Гэты працэс найчасцей актывізуецца прыкладамі, фак-тамі — як станоўчымі, так і адмоўнымі. Прывя-дзём урывак з выступлення ўрача-тэрапеўта:
    XX стагоддзе — стагоддзе ўзлётаў і падзен-няў чалавецтва, што датычыцца не толькі па-літыкі, эканомікі, але і маральнасці. Нам жа вы-пала жыць у перыяд поўнага заняпаду эканомікі і цесна звязанай з ёй маральнасці.
    Мне па роду дзейнасці даводзіцца сутыкацца з бедамі людзей. I, як правіла, у аснове многіх захворванняў ляжаць абыякавасць да свайго здароўя, разбэшчанасць, эгаізм, бяздушныя ад-носіны да сям’і. У поўнай меры гэта датычыць алкагалізму, курэння, венерычных захворванняў, СНІДу. Уявіце людзей, якія пакутуюць ад гэтых недахопаў, прыгадайце іх неахайнасць у адзен-ні, цьмяныя, ацёчныя вочы, жоўтую скуру, са-псаваныя зубы. Гэтыя людзі не толькі неахайныя звонку. Страшна, што такія неахайныя яны і знутры. Крайняя нястрыманасць ва ўчынках, неразборлівасць у сродках, грубасць, нецярпі-масць, нават нянавісць характарызуюць паво-дзіны гэтых людзей.
    <„>
    Венерычныя захворванні: сіфіліс, ганарэя, трыхаманоз — як барометр, які чуйна рэагуе на самыя найменшыя змены ў маральным здароўі грамадства. Венеролагі адзначаюць, што за апошнія 2—3 гады крывая захворванняў на сі-філіс і ганарэю рэзка пайшла ўгару. Венерычныя хваробы — гэта хваробы разбэшчанасці: яны паражаюць у асноўным тых, хто не захоўвае нормы сексуальных адносін, уступае ў палавую сувязь з малазнаёмымі людзьмі.
    Такім людзям трэба памятаць яшчэ пра адну рэальную смяротную пагрозу — СНІД. Па-мойму, абсалютна беспадстаўна некаторыя спецыя-лісты гавораць аб тым, што ў нашай краіне СНІД не павінен атрымаць такога маштабнага рас-паўсюджання, як за мяжой. Довад адзіны — моцныя маральныя асновы нашага грамадства.
    136
    Але няўжо жыццё не пераконвае нас у адва-ротным? Вялізныя чэргі каля вінна-гарэлачных аддзелаў, павелічэнне колькасці малалетніх (і не толькі малалетніх) алкаголікаў, прастытутак, нар-каманаў і, як вынік, рост злачыннасці. Гэта па-казчыкі нашага маральнага здароўя?
    Учынкамі людзей, гавораць псіхолагі, кіруюць інтарэсы, якія з'яўляюцца штуршком для фармі-равання пачуццяў, імкненняў. Грамадскія інта-рэсы могуць не супадаць з асабістымі. Напрыклад, у асабістых інтарэсах людзей, каб падаткі былі меншыя. Але ў інтарэсах грамадства — падтрым-ліваць узровень падаткаў у разумных межах, каб, па-першае, за кошт падаткаў забяспечыць эфек-тыўную жыццядзейнасць тых дзяржаўных уста-ноў, якія грамадству неабходныя, але самі даходаў не маюць і, значыць, утрымліваць сябе не могуць (армія, міліцыя, суд, дзяржаўныя чыноўнікі), а, па-другое, каб пры дапамозе падаткаў падтрым-ліваць жыццёвы ўзровень маламаёмных слаёў на-сельніцтва (бясплатныя дзяржаўныя медыцына, адукацыя, бібліятэкі, розныя сацыяльныя льготы).
    У сувязі з гэтым, калі прамоўцу ў перадвы-барнай кампаніі трэба казаць натхняльную прамо-ву, прысвечаную дэпутацкай праграме, у якой, у адрозненне ад праграмы саперніка, няма прываб-ных заяў пра паніжэнне падаткаў, ён павінен вы-браць сваёй мэтай жаданне людзей пачуць праўдзі-вую інфармацыю аб стане грамадства і рэальную, разумную праграму яго развіцця.
    Натхняльная прамова павінна абапірацца на ўзаемную патрэбу грамадства і кожнага чалаве-ка ў разважлівай згодзе інтарэсаў.
    Натхняльная прамова найчасцей гаворыцца перад мерапрыемствам, калі людзі павінны пэў-ным чынам дзейнічаць. Мэта такой прамовы — стварыць душэўны настрой, неабходны для паспя-ховага выканання дзеянняў. 3 натхняльнай пра-
    137
    мовай звяртаюцца да воінаў іх камандзіры перад важнымі бітвамі, грамадскія, дзяржаўныя лідэ-ры — да насельніцтва перад выбарамі, іншымі гра-мадска значнымі мерапрыемствамі.
    Падставай для натхняльнай прамовы, як пра-віла, з'яўляецца падзея, што мае адбыцца. Аднак яна не апісваецца ў прамове, пра яе не паведамля-ецца новая інфармацыя. Падзея сцісла характары-зуецца з пункту погляду яе грамадскай значнасці. Да прыкладу, у прамове Пятра I1 перад Палтаў-скай бітвай (1709) гэтая падзея вызначаецца як «час, які вырашыць лёс Айчыны». Характары-стыка дадзена вобразная, яна выклікае яркія аса-цыяцыі, моцныя пачуцці. У сувязі з гэтай падзеяй прамоўца акцэнтуе ўвагу на тым, як павінны па-водзіць сябе яе ўдзельнікі. Але робіць гэта не прама, заклікаючы дзейнічаць пэўным чынам, a апасродкавана, уздзейнічаючы на лепшыя асабі-стыя якасці, добрыя пачуцці, высакародныя імкненні (абавязак мужчыны абараняць свой род, дом, Айчыну, праваслаўную веру; пачуццё ўпэўне-насці ў сваіх сілах; святасць абавязку, прыклад у гэтым цара):
    Воіны! Вось прыйшоў час, які вырашыць лёс Айчыны. I так не павінны вы думаць, што б'яце-ся за Пятра, але за дзяржаву, Пятру ўручаную, за род свой, за Айчыну, за праваслаўную нашу веру і царкву. He павінна вас таксама бянтэжыць слава непрыяцеля, быццам бы непераможнага, хлусню гэтую вы самі сваімі перамогамі над ім неаднаразова даказвалі. Майце ў бойцы перад вачыма вашымі праўду і Бога, які дапамагае вам. А пра Пятра ведайце, што яму жыцця яго не шкада, толькі б жыла Расія ў шчасці і славе дзеля дабрабыту вашага.
    Аднак не толькі напярэдадні якіх-небудзь па-дзей, што здараюцца ў нашай рэчаіснасці, гу-
    1 Строгіх дакументальных запісаў прамовы не захавалася. Прамова дайшла да нас у пераказе рэктара Кіева-Магілянскай акадэміі Феафана Пракаповіча.
    138
    чаць натхняльныя прамовы. Яны могуць служыць умацаванню духу. Такую ролю выконваюць пропа-ведзі.
    Напрыклад, хрысціянская пропаведзь прызна-чана для таго, каб падкрэсліць значэнне запаве-дзяў Хрыста, абвастрыць у свядомасці слуха-чоў уяўленне аб тым, што дабром для чалавека з'яўляецца жыццё ў згодзе з хрысціянскай ма-раллю.
    Непрасветленая свядомасць чалавека шукае знешняй велічы, пакланяецца бачнай сіле; але не гэта дае яму Евангелле...1
    Кожная душа, якая знайшла Ісуса Хрыста, ад гэтага часу ведае, што чалавек — не адзінокі вандроўнік, якога няма каму паклікаць у чорнай касмічнай пустыні, a — дзіця Божае, саўдзельнік боскіх задумаў. Той, хто ўвасобіўся на зямлі, па-казаў людзям на іх вышэйшае прызначэнне, ас-вяціў і адухавіў чалавечую прыроду, пасеяўшы ў ёй насенне бяссмерця. У Яго асобе запаветны і неспасціжкы Тварэц (Бог-бацька) стаў блізкі нам, і гэта напаўняе жыццё радасцю, прыга-жосцю, сэнсам. Няма больш «палохаючага маў-чання бездані», над усім — святло Хрыстова і любоў Нябеснага Бацькі...
    ...Царства Божае ўжо існуе; у прыгажосці свету і там, дзе паміж людзей перамагае дабро, у сапраўдных вучняў Госпада, у святых і па-дзвіжніках, у тых, хто хоча ісці за Ім, хто не па-кінуў Хрыста сярод цяжкіх выпрабаванняў Яго Царквы...
    Дай жа нам, божы Настаўнік, моц іх веры, нязломнасць іх надзеі і агонь іх любові да Цябе. Калі, заблудзіўшыся на жыццёвым шляху, мы прыпынімся, не ведаючы, куды ісці, дай і нам
    1 Евангеллі (ад грэч. euangelion — добрая вестка) — раннехрысціянскія творы, якія распавядаюць аб зямным жыцці Ісуса Хрыста. Аўтарамі лічацца апосталы Матфей, Марк, Лука, Іаан. Евангеллі былі напісаныя на грэчаскай мо-ве, а не на арамейскай, якой карысталася насельніцтва Па-лесціны.
    139
    убачыць у цемры Твой лік. Скрозь роў і грукат тэхнічнай эры, такой магутнай і адначасова та-кой жабрачай і нядужай, навучы слухаць цішы-ню вечнасці і дай пачуць у ёй Твой голас, Твае ўсяляючыя мужнасць словы: «Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку» (Мень А. Сын чала-вечы).
    Слова святара звернута да самых глыбіняў свя-домасці і душы чалавека, да самых трывожных пачуццяў: хто я? што я ў Сусвеце? Яно ўціха-мірвае трывогу, дае чалавеку магчымасць асэнса-ваць сваё прызначэнне на Зямлі (не адзінокі, нікому не патрэбны вандроўнік, а любімае дзіця Божае), натхняе мацаваць дух, каб адпавядаць свайму прызначэнню.
    Натхняльныя прамовы гучаць і ў звычайным жыцці. Іх гавораць, калі ўзнікае неабходнасць падтрымаць кагосьці ў цяжкія хвіліны жыцця, усяліць веру. Успомнім верш-пасланне Аляк-сандра Сяргеевіча Пушкіна сасланым у Сібір дзе-кабрыстам, сярод якіх былі яго і проста знаёмыя, і сябры, і ліцэйскія браты Пушчын, Кюхельбе-кер («Во глубнне снбнрскнх руд...»). У вершы сло-вы падтрымкі, веры ў тое, што не згаснуць леп-шыя пачуцці гэтых людзей у цяжкіх выпра-баваннях.
    Для натхняльных прамоў выбіраюцца тэмы, здольныя закрануць добрыя пачуцці, узвысіць чалавека.
    Такія прамовы прысвячаюцца звычайна сяб-роўству, гонару, абавязку, адданасці, годнасці — тым якасцям, якія надаюць асобе высакароднасць.
    Прывядзём шэраг характэрных тэм, запазыча-ных з твораў Максіма Багдановіча:
    а)	Вось сімвал твой, забыты краю родны!
    б)	I вее верш мой дзіўнай казкай...
    в)	Зорка Венера ўзышла...
    140
    Стрыманасць і годнасць
    Калі інфармацыйная прамова патрабуе ў пер-шую чаргу праўдзівасці, аб'ектыўнасці ў падачы звестак, то натхняльная прамова — шчырасці ў выяўленні пачуццяў. Сапраўднаму пачуццю ўла-сцівы стрыманасць і годнасць. Сентыменталь-насць, залішняя эмацыянальнасць робяць тон прамовы няшчырым, а прамоўца губляе ў вачах слухачоў годнасць, таму што не ўмее належным чынам выканаць сваю справу. Прамоўца павінен строга аднесціся да выбару эпітэтаў, метафар. На-туральнае жаданне прамоўцы пра вялікае і пры-гожае сказаць як мага ярка. Аднак кожнае яркае слова павінна быць не проста яркім, кідкім убраннем, а выяўленнем сутнасці, г. зн. павінна быць змястоўным. «Зямлю бацькоў я так люблю, што ненавідзець маю права!» (Рыгор Барадулін). Нечаканае, запамінальнае спалучэнне: «ненаві-дзець маю права!» Але яно дакладна, праўдзіва перадае сэнс любові (не славу яе люблю, яе самую, яе прыгожую прыроду, працавітых людзей, і ме-навіта любоў вымушае не раўнадушна, а з бо-лем-нянавісцю адносіцца да таго (ці тых), хто разбурае, губіць прыгажосць. Гэта вельмі нагляд-ны прыклад таго, як цяжка аўтару (і важна для тэксту) знайсці моўны сродак, які дакладна выразіць думку.