• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Пачынаючы гутарку аб тым, што такое добра выхаваны чалавек, аўтар імкнецца развіць кры-тычны пачатак у сваіх слухачоў. Ён прыводзіць канкрэтныя прыклады — антыподы выхаванасці, звяртаецца да пачуццяў супраціўлення, барацьбы і пераадолення і, як вынік, нараджэнню пачуцця самапавагі:
    Я перакананы, напрыклад, што сапраўдная выхаванасць выяўляецца перш за ўсё ў сябе дома, у сваёй сям'і, у адносінах са сваімі роднымі.
    Калі мужчына на вуліцы прапускае наперад сябе незнаёмую жанчыну (нават у аўтобусе!) і нават адчыняе ёй дзверы, а дома не паможа стомленай жонцы вымыць посуд, — ён нявыха-ваны чалавек.
    Калі са знаёмымі ён ветлівы, а з хатнімі раздражняецца па ўсякім выпадку, — ён нявыха-ваны чалавек.
    Калі ён не лічыцца з характарам, псіхалогіяй, звычкамі і жаданнямі сваіх блізкіх, — ён нявыха-ваны чалавек.
    Калі ўжо ў дарослым стане ён як належнае прымае дапамогу бацькоў і не заўважае, што
    154
    яны самі ўжо маюць патрэбу ў дапамозе, — ён нявыхаваны чалавек.
    Калі ён гучна заводзіць радыё і тэлевізар альбо проста гучна размаўляе, калі хто-небудзь дома рыхтуе ўрокі ці чытае (няхай гэта будуць яго маленькія дзеці), — ён нявыхаваны чалавек і ніколі не зробіць выхаванымі сваіх дзяцей.
    Калі ён любіць пакепліваць (жартаваць) з жонкі ці дзяцей, не шкадуючы іх самалюбства, асабліва пры чужых людзях, то тут ужо ён (пра-бачце мне!) проста дурань.
    Выхаваны чалавек ва ўсіх адносінах не па-водзіць сябе «гучна», эканоміць час іншых («Да-кладнасць — ветлівасць каралёў» — гаворыць прымаўка), строга выконвае дадзеныя іншым абяцанні, не важнічае, не «задзірае нос» і заў-сёды адзін і той жа дома, у школе, у інстытуце, на працы, у магазіне і ў аўтобусе.
    Затым ідзе зварот да пачуцця годнасці, так-тоўна характарызуецца асаблівасць яго праяўлен-ня ў мужчыне і жанчыне.
    Чытач прыкмеціў, напэўна, што я звяртаюся галоўным чынам да мужчыны, да галавы сям'і. Гэта таму, што жанчыне сапраўды трэба састу-паць дарогу... не толькі ў дзвярах.
    Але разумная жанчына лёгка зразумее, што менавіта трэба рабіць, каб, заўсёды і з удзяч-насцю прымаючы ад мужчыны дадзенае ёй прыродай права, як мага меней прымушаць муж-чыну саступаць ёй першынства. А гэта значна цяжэй! Таму прырода і паклапацілася, каб жан-чыны ў масе сваёй (я не гавару пра выключэнні) былі надзелены большым пачуццём такту і большай прыроднай ветлівасцю, чым мужчыны...
    Пра чалавечыя недахопы (а нявыхаванасць — менавіта недахоп) гаворыцца тонам не грубым, не зневажальным. Дапамагае пачуццё гумару: прапу-сціць наперад сябе незнаёмую жанчыну (нават у аўтобусе! ), жанчыне сапраўды трэба саступіць да-рогу... не толькі ў дзвярах. А ў тых сітуацыях,
    155
    дзе гумар не да месца, аўтар змякчае сваю ацэн-ку просьбай прабачыць за неабходнасць рэзка-га слова: «то тут ужо ён (прабачце мне!) проста дурань».
    Аўтар звяртаецца да пачуцця іроніі, гумару і дзеля таго, каб стан самакрытыкі фарміраваўся як стваральны, а не прыводзіў чалавека да песімі-стычных ацэнак сваіх здольнасцяў.
    На жаль, людзі мала чэрпаюць з кніг аб «доб-рых манерах», палохаюцца, што не запомняць усяго мноства правілаў, павучанняў, рэцэптаў доб-рых манер. Як дапамагчы пераадолець гэты псіхалагічны бар'ер? Думка аўтара пісьма: не га-лоўнае ведаць усе правілы «добрага тону», бо яны могуць быць знешнімі. Куды важней, каб знеш-няя ветлівасць была вынікам чыстых унутраных імкненняў, менавіта «клопату аб тым, каб чалавек не перашкаджаў чалавеку, каб усе разам адчувалі сябе добра». Кіруючыся гэтым пачуццём, мноства пакаленняў людзей стваралі добрыя манеры; кі-руючыся гэтым пачуццём, людзі павінны авалод-ваць імі:
    Трэба ўмець не перашкаджаць адно аднаму. Таму не трэба шумець. Ад шуму не заткнеш ву-шы — наўрад ці гэта ва ўсіх выпадках і магчыма. Напрыклад, за сталом у час яды. Таму не трэба чмякаць, не трэба гучна класці відэлец на талерку, з шумам уцягваць у сябе суп, гучна гаварыць за абедам або гаварыць з набітым ротам, каб у суседзяў не было апаскі. I не трэба класці локці на стол — зноў-такі каб не пера-шкаджаць суседу. Быць ахайна апранутым трэба таму, што ў гэтым выяўляецца павага да ін-шых — да гасцей, да гаспадароў альбо проста да прахожых: на вас не павінна быць агідна гля-дзець. He трэба стамляць суседзяў беспера-пыннымі жартамі, дасціпнымі выразамі і анекдо-тамі, асабліва такімі, якія ўжо былі кімсьці рас-казаныя вашым слухачам. Гэтым вы ставіце слу-хачоў у няёмкае становішча. Старайцеся не толькі самі займаць іншых, але і дазваляйце іншым што-небудзь расказаць. Манеры, вопрат-
    156
    ка, паходка, усе паводзіны павінны быць стры-манымі і... прыгожымі. Бо любая прыгажосць не стамляе. Яна «сацыяльная». I ў так званых до-брых манерах ёсць заўсёды глыбокі сэнс. He думайце, што добрыя манеры — гэта толькі ма-неры, гэта значыць нешта павярхоўнае. Сваімі паводзінамі вы выяўляеце сваю сутнасць. Вы-хоўваць у сабе трэба не столькі манеры, колькі тое, што выяўляецца ў манерах, — беражлівыя адносіны да свету: да грамадства, да прыроды, да жывёлы і птушак, да раслін, да прыгажосці мясцовасці, да мінулага тых мясцінаў, дзе жы-веш, і г. д.
    Кожны з нас на ўласным вопыце ведае, якое вялікае наша ўнутранае жаданне выглядаць пры-гожа, прыстойна ў любых жыццёвых сітуацыях і як няпроста бывае надаць гэтаму жаданню «доб-рыя манеры». Таму заключны матыў закліку — пачуццё ўпэўненасці:
    Трэба не запамінаць сотні правілаў, а запо-мніць адно — неабходны паважлівыя адносіны да іншых. А калі ў вас будзе гэта і яшчэ трохі знаходлівасці, то манеры самі прыйдуць да вас або, лепш сказаць, прыйдзе памяць на правілы добрых паводзінаў, жаданне і ўменне іх пры-мяняць.
    Заклік у дэмакратычным грамадстве супраць-стаіць каманднаму прымусу пры дыктатуры і мае больш паспяховыя вынікі. Пра гэта сведчаць да-следаванні псіхолагаў, якія сцвярджаюць, што свабодныя людзі дзейнічаюць больш актыўна, мэ-танакіравана, з большай гатоўнасцю разумна су-аднесці ўласныя інтарэсы з грамадскімі.
    КАНСУЛЬТАЦЫЯ
    Распачынаючы працу над прамовай-заклікам, неабходна помніць аб тым, што, як і ўсе іншыя прамовы, заклік (калі ён не «голы») не павінен абмяжоўвацца толькі «сваімі» адметнымі рысамі.
    157
    Ён павінен выкарыстоўваць фактычныя даныя (быць інфарматыўным), умець натхніць і быць пе-раканальным. Гэтыя рысы ў закліку — не вызна-чальныя, яны павінны вьіконваць дапаможную ролю. Асноўная, характэрная для закліку рыса — выклікаць у слухачоў патрэбу зрабіць тое, да чаго заклікае прамоўца.
    П Ы Т А Н НI
    1.	У чым сутнасць прамовы, якая заклікае да дзеяння?
    2.	На якія віды падзяляюцца прамовы-заклікі? У чым іх адметная асаблівасць?
    3.	Выкананне якога патрабавання садзейнічае поспеху прамовы-закліку?
    ЗАДАННІ
    1.	Ахарактарызуйце кожную з тэм: да якіх прамоў яны маглі б быць назовамі (інфармацыйнай; натхняльнай; той, што заклікае да дзеяння)? Чаму? Складзіце прамову, якая заклікае да дзеяння, і адкажыце: а) якому віду закліку нале-жыць прамова; б) якую мае мэту; в) якім чынам вы матыва-валі ў ёй заклік.
    а)	Як беларусы страцілі сваю дзяржаўнасць.
    б)	Мы — за здаровы лад жыцця.
    в)	У сэрцы і памяці захоўваем...
    2.	3 якім заклікам вы маглі б звярнуцца ў наступных сітуацыях: а) заканчэнне навучальнага года, наперадзе летнія канікулы; б) мае адбыцца абмеркаванне новага школьнага статуту; в) мае адбыцца турыстычная (не камерцыйная) па-ездка за мяжу. Складзіце тэкст прамовы.
    3.	Прачытайце прамову-заклік да мінчан выканкама га-радскога Савета дэпутатаў. Выкарыстайце яе як узор, скла-дзіце прамову, прысвечаную беражлівым адносінам да школь-нага памяшкання.
    Паважаныя мінчане!
    Наступіў абагравальны сезон. Набліжаюцца зі-мовыя халады. У сувязі з дэфіцытам паліўна-энергетычных рэсурсаў у Рэспубліцы Беларусь зіма запатрабуе ад усіх нас не на словах, а на
    158
    справе эканомна выкарыстоўваць газ, электрыч-ную і цеплавую знергію. Ужо сёння для беспера-бойнага забеспячэння жылля, дзіцячых садкоў, школ, бальніц паліўна-энергетычнымі рэсурсамі прыходзіцца абмяжоўваць іх спажыванне пра-мысловымі прадпрыемствамі, што адбіваецца на аб'ёмах выпуску прадукцыі і, у канчатковым вы-ніку, — на дабрабыце мінчан.
    Адной з галоўных умоў эканоміі з'яўляецца ўцяпленне нашага жылля, падтрыманне ў цэласці таго, што ўжо зроблена жыллёвымі службамі па падрыхтоўцы жыллёвага фонду да зімы. За 9 ме-сяцаў на гэтыя мэты з небагатага гарадскога бюд-жэту выкарыстана больш за 4 мільярды рублёў, але прыходзіцца зноў і зноў шкліць вокны, ра-мантаваць дзверы, аднаўляць разбітае і разлама-нае дамавое абсталяванне. На гэта не хопіць ніякіх сродкаў.
    Выканкам Мінскага гарадскога Савета дэпута-таў звяртаецца да ўсіх жыхароў г. Мінска з прось-бай больш беражліва адносіцца да жыллёвага фон-ду, эканоміі энергарэсурсаў:
    —	не дайце руцэ сучаснага варвара, ці будзе гэ-та дзіця ці дарослы, разбіць, зламаць акно на лес-вічнай клетцы, уваходныя дзверы ў калідоры, падвалы, на гарышча;
    —	падтрымлівайце парадак у месцах агульнага карыстання, не дапускайце пашкоджання дамаво-га абсталявання;
    —	уцяпліце свае кватэры і прыміце меры па захаванні ў вашых дамах цяпла;
    —	своечасова выключыце лямпачку, электра-прыбор, газавую гарэлку, водаправодны кран.
    Гэта будзе істотнай дапамогай мінчан у забес-пячэнні нармальнай работы гарадской гаспадаркі ў асенне-зімовы перыяд.
    ПЕРАКАНАЛЬНАЯ ПРАМОВА
    Жыццё чалавека і грамадства (калі яны не прыпыняюцца ў сваім развіцці) заўсёды супра-
    159
    ваджаецца неабходнасцю прымаць рашэнні па роз-ных спрэчных пытаннях. Да прыкладу: ці можна дзецям працаваць у вольны ад вучобы час? калі «так», то дзе і з якога ўзросту? на што лепш вы-карыстаць сродкі школьнага бюджэту: на ад-крыццё гуртка класічнага ці бальнага танца? ці можа быць поўным раўнапраўе мужчын і жанчын у выбары прафесіі? ці патрэбны дзяржаўны кан-троль за цэнамі на тавары для моладзі?
    У працэсе абмеркавання спрэчных пытанняў прамоўца выкарыстоўвае розныя спосабы — ла-гічныя, псіхалагічныя, каб пераканаць слуха-чоў прыняць яго пункт погляду, г. зн. ён уздзейнічае на погляды людзей.
    Так, грамадства і дзяржава ўсведамляюць, што ёсць слаі насельніцтва, якім неабходная падтрым-ка — пенсіянеры, жанчыны, а таксама моладзь, іх праблемы асабліва абвастраюцца ў перыяды кры-зісу ў грамадстве, як гэта здарылася на этапе пе-раходу да рынкавых адносін у былых сацыялі-стычных дзяржавах. Тут спробы палепшыць ста-новішча людзей, якія церпяць нястачу, нярэдка зводзяцца па старой савецкай звычцы толькі да раздачы льгот і прывілеяў, якія ва ўмовах кры-зісу, інфляцыі хутка губляюць сваё значэнне і та-му выглядаюць як ахвяраванні з боку дзяржавы. Між тым гэтая сацыяльная палітыка павінна разглядацца дзяржавай як прыярытэтная і не аб-мяжоўвацца льготамі, бо цывілізаванасць дзяр-жавы вызначаецца тым, як адносіцца яна менавіта да гэтых слаёў насельніцтва. Аднак вучоныя, якія займаюцца, напрыклад, праблемамі моладзі, ад-значаюць, што змяніць грамадскую думку, пады-ход дзяржавы да праблем моладзі няпроста. Пры-чына не толькі ў тым, што ў дзяржавы на ўсё адразу не хапае сродкаў. Галоўнае — нельга пера-канаць імгненна, для гэтага патрабуюцца вялікія намаганні, рашучасць і час.