• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Вучыўся ў Маскве ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі, заснаванай стараннямі Сімяона Полацка-га, затым у Кіеўскай духоўнай акадэміі, ва універ-сітэтах у Пецярбурзе, у Германіі.
    68
    Аб грамадскім значэнні рыторыкі гаворыць той факт, што вучоны з сусветным імем звярнуўся да напісання падручніка па дадзенай славеснай дыс-цыпліне.
    Сярэднявечная школа прымушала вучня сур'ёз-на працаваць над трэніроўкай лагічнага мыслення, развіццём памяці, вучыла выказваць думку ў сло-ве, складаць суджэнні і злучаць іх у тэкст.
    Разгледзім асноўныя палажэнні падручніка па рыторыцы М. В. Ламаносава.
    Першая частка падручніка прысвечана логіцы, г. зн. ведам пра тое, як не выпадкова, а закана-мерна спалучаюцца паняцці ў маўленні. Вучань павінен задумвацца: «Супастаўляюцца паняцці або не супастаўляюцца? Супрацьпастаўляюцца або не? Адно выказванне ёсць прычына, а другое — вынік або не?» Гэта вякамі выпрацаваная школа пабудо-вы выказванняў каштоўная тым, што прывучае дакладна выражаць думку, цярпліва, старанна працаваць са словам.
    У юным узросце значэнне логікі нярэдка не асэнсоўваецца, а неабходныя для яе засваення значныя намаганні здаюцца марнымі. Да пры-кладу, Юрый Тынянаў (у кнізе «Пушкін») апісвае ўражанне прафесара Царскасельскага ліцэя А. Ку-ніцына ад урока логікі: «Мяркуючы, што без ве-дання логікі ніякая філасофія, тым больш ду-хоўная, немагчыма, уздумаў тлумачыць правілы яе і сілагізмы. Няўважлівасць агульная была ад-казам. Больш таго, выклікаўшы да адказу ў кла-сах некаторых, упэўніўся, што не разумеюць.
    Здаецца, ім забаўны сам змест сілагізмаў, на-прыклад: «Усе людзі смяротныя, спадар N — ча-лавек, значыць, спадар N — смяротны». Занадта простая ісціна, што спадар N — чалавек, выклі-кала ў Пушкіна ўсмешку».
    За часткай лагічнай ідзе частка псіхалагічная, названая Ламаносавым «О возбужденнн, утомле-ннн н нзображеннн страстей». На тэму псіхалогіі чалавека — гэта першы трактат, які з'явіўся на рускай мове. Ламаносаў вызначае і характарызуе
    69
    радасць, смутак, любоў, нянавісць, надзею, сум, гнеў, міласэрнасць. Ён вучыць прамоўцу хваля-ваць свайго слухача, абуджаць яго пачуцці, на-стройваць яго то на пачуццё гневу, то на міла-сэрнасць — у залежнасці ад мэты прамовы. На кожны выпадак даецца прыклад — найчасцей з антычнасці — з твораў Цыцэрона, Гамера, Гара-цыя (у перакладзе, спецыяльна зробленым аўтарам падручніка), таксама Ламаносаў прыводзіць у якасці прыкладаў свае вершы.
    У наступным раздзеле падручніка разгляда-юцца выразныя сродкі («упрыгожанні») — тропы. «Упрыгожанні», паводле Ламаносава, — гэта ад-люстраванне прыстойных ідэй прыстойнымі выра-замі; заключаюцца ў чысціні стылю, веданні мо-вы, правілаў граматыкі. Для «ўпрыгожання» сты-лю выкарыстоўваюцца метафара, алегорыя, пара-фраз1, гіпербала, іронія і інш. Але ўсё ў меру.
    Падручнік завяршае раздзел, прысвечаны кам-пазіцыі хрыі2. «Хрыя складаецца з васьмі частак, якія ёсць: 1) прыступ, 2) парафразіс, 3) прычына, 4) процілеглае, 5) падабенства, 6) прыклад, 7) свед-чанне, 8) заключэнне». У першай частцы ўсхваля-ецца альбо апісваецца той, хто кажа прамову, якая спалучаецца з тэмай хрыі. У другой тлума-чыцца прапанаваная тэма. У трэцяй «дадаецца дастатковая для доказу тэмы прычына». У чац-вёртай прапаноўваецца процілеглае, г. зн. тое, што прапанаванаму «ў тэме вучэнню ў процілегласць бывае...», і г. д.
    Адным з найважнейшых патрабаванняў рыто-рыкі з'яўляецца веданне законаў, па якіх будуец-ца прамова: «Злучэнне ідэй у прыстойны парадак, бо што карысці ў вялізным мностве ідэй, калі яны не размешчаны належным чынам».
    Ламаносаў прыводзіць узоры, прыклады хрый і робіць вывад, што адных толькі прыродных яка-
    1 Парафраз (грэч. ) — пераказ, выклад тэксту іншымі словамі.
    2 Тэрмін «хрыя» Ламаносаў выкарыстоўвае ў шырокім значэнні, называе так любыя жанры публічнай прамовы (і саму хрыю, і байку, і прытчу, і расповяд, і інш.).
    70
    сцяў (таленавітасць, дасціпнасць, памяць, гучны і прыемны голас, паважны выгляд) для красамоў-ства недастаткова.
    Як бачым, рыторыка вызначала правілы, як трэба выкладаць думкі, як будаваць тэкст, казаць яго перад слухачамі. У XVIII ст. гэта была старанна распрацаваная навука, якая дапамагала вучню «ўзяцца за пяро альбо ўзысці на кафедру».
    КАНСУЛЬТАЦЫЯ
    3 матэрыялу гэтага раздзела вы даведаліся, што рыторыкай у эпоху сярэднявечча займалі-ся такія буйныя вучоныя сусветнага значэння, як Ф. Скарына, М. В. Ламаносаў. I ў той жа час вы пазнаёміліся з адмоўнай ацэнкай, якую пазней далі сярэднявечнай рыторыцы дэмакратычныя дзеячы, у прыватнасці В. Р. Бялінскі. Пры выка-нанні практычных заданняў вы павінны вызна-чыць свой пункт гледжання. Вам неабходна пра-аналізаваць уласны ход разважанняў, г. зн. дака-заць самім сабе, чаму вы прыйшлі менавіта да Taro ці іншага вываду. Вы належыце іншаму часу, чым аўтары матэрыялаў, над якімі будзеце разважаць. Гэта і добра, і дрэнна. Добра, таму што на адлегласці ўсё бачыцца лепш. Дрэнна, таму што вы зыходзіце з ведаў новага часу.
    Пастарайцеся ўлічыць гэтыя фактары і, перш чым прыйсці да пэўнага вываду, усебакова пра-аналізуйце аргументы, паспрабуйце зразумець, чаму менавіта так, а не іначай думалі і дзейнічалі гэтыя рытары.
    Імкненне да аб'ектыўнасці — якасць інфарма-цыйнай прамовы. А вашы выступленні ў класе ў дадзеным выпадку маюць такі характар. Перад вамі стаіць задача не хваліць, не ганьбіць, не абараняць, а ў першую чаргу паведаміць новыя веды (інфармацыю) па дадзеным раздзеле гісторыі рыторыкі.
    Пры звароце да такіх велічных асоб, як Ска-рына, Ламаносаў, прамоўцу падсцерагае небяспека
    71
    апынуцца ў палоне эмоцый, пачуццяў і, як вынік, перанасычэння сваёй прамовы эпітэтамі, упрыго-жаннямі на шкоду змястоўнасці, прастаце і строй-насці выкладу думкі. Менавіта гэтыя якасці ўлас-цівы прадмовам, пасляслоўям Скарыны.
    Таму раім, перш чым прыступаць да складання прамовы, прачытайце любы твор Скарыны. Ясная, простая мова, імкненне аўтара як мага даступней данесці думку да чытача будуць стрымліваючым фактарам у працэсе падрыхтоўкі вамі публічнага выступлення, выбару стылю, моўных сродкаў. У якасці прыкладу прывядзём пачатак прадмовы Скарыны да ўсёй Бібліі: «Бнвлня — греческнм языком, по-рускн [яно] сказуется — кннгн, тако убо святый Матфей почннаеть Хрнстово благо-віствованне: ’’Бнвлос генезнс Ісус (у) Хрнсту“ (Евангелне от Матфея, 1,1), то есть по-рускн — ’’Кннга родства Ісуса Хрнстова“. А можете тым нменем называтк все кннгн Ветхаго н Новаго за-кону для достойностн его, понеже Бнвлня зупол-ная все то в собФ замыкаеть».
    П Ы Т А Н Н I
    1.	Якія адметныя рысы ўласцівы параўнальнай характарыстыцы развіцця рыторыкі ў эпоху Ад-раджэння ва ўсходніх славян?
    2.	На чым заснаваны вывад Дз. Ліхачова аб тым, што Адраджэнне ў Расіі не адбылося?
    3.	3 чаго зыходзяць даследчыкі, сцвярджаючы, што дзейнасць Скарыны паставіла беларускую культуру на ўзровень культуры еўрапейскай?
    4.	«Понеже от прнрождення зверн, ходяіцне в пустынн, знають ямы своя: птнцн, летаюіцне по возгьдуху, ведають гнезда своя; рнбы, плываюіцне по морю н в реках, чуют внры своя; ...тако ж н людн, нгде зроднлнся н скормлены... к тому месту велнкую ласку нмають». Гэтыя патрыятычныя словы Скарыны можна лічыць запаветам бела-русам-нашчадкам. Як суадносяцца гэтыя словы з жыццёвым і творчым шляхам Скарыны?
    72
    5.	Аб якой ролі рыторыкі ў жыцці грамадства гаворыць той факт, што аўтарам першага рускага падручніка па гэтай дысцыпліне быў вучоны су-светнага значэння М. В. Ламаносаў?
    6.	Якія асноўныя правілы красамоўства вы-кладзены ў падручніку «Краткое руководство к красноречню»?
    7.	Што паслужыла прычынай адмоўных ацэ-нак, дадзеных сярэднявечнай рыторыцы дэмакра-тычнымі дзеячамі Расіі?
    3 А Д A Н Н I
    1.	Падрыхтуйце выступленне на тэму «Асоба Скарыны і Адраджэнне на Беларусі».
    2.	Мова прадмоў Скарыны простая, ясная, сціслая. Праз-мерная метафарычная эмацыянальнасць перашкаджала б вы-разіць, а чытачам засвоіць сэнс тлумачэння аўтарам вялікага па інфармацыйнасці зместу Бібліі. Скарына выкарыстаў тыя сродкі, што найбольш адпавядаюць стану чытача Бібліі, які імкнецца спасцігнуць Божую мудрасць, запаведзі Хрыста. Гэта — цытаванне апосталаў, афарыстычны выклад думкі, паўтор з мэтай узмацнення славеснага ўспрымання думкі, рытарычнае пытанне і інш. Прааналізуйце ўрывак з прад-мовы Скарыны да Псалтыры: назавіце, якія рытарычныя сродкі тут выкарыстаны, падмацуйце адказ прыкладамі з тэксту.
    Всяко пнсанне Богом вод'ьхненое пол*Ьзно ест ко ученню н ко облнченню, нсправлФнню н ко оказа-нню правды. «Да сов'Ьршен будеть челов’Ьк Бо-жнй н на всяко діло добро уготован», — яко свя-
    73
    тый Павел пншеть (Другое пасланне Паўла Ціма-фею 3,17)... Н сего радн святые пнсма уставлена суть к нашему навлеченню, нсправлінню, духов-ному п телесному, разлнчнымн обычан еднны за-конам Ветхым н Новым; другые святымн пророкн даны суть нам, нные деяннем святых отець, а не-кые прнт'ьчамн премудрых учнтелей, некоторые теже песнямн н псалмы от царя Давыда н от нных Божнх певцев сложенымн, яко ест Псалтырь. Пророцн прнндуіцне доброе добрым, а злое злым проповфдують. Деяння же н жнвоты светых отець жнтн нас на свете в боязнн Божней н в терпеннк навчають...
    Псалтырь же сама еднна всн тые речн в собі замыкаеть п всех тых учнть н вся проповедуеть, — суть то в ней псалмы, якобы сокровніце вснх дра-гых скарбов, всякнн немогцн, духовнын н телес-нын, нздравляють, душу н смыслы освііцають, гнев н ярость усмнряють, мпр п покой чннять, смуток н печаль отгоняють, чювствіе в молнтвах дають, людей в прнязнь зводять, ласку н мнлость укрепляють, бесы нзгоняють, ангелы на помоіць прнзывають.
    II что ест, чего в псалмах не найдешь? Нест лн там в’Ьлнчества Божня н хвалы его? Там ест спра-ведлнвость. Там ест чнстота, душевная н телес-ная. Там ест наука всякое правды. Там ест муд-рость н разум досконалый. Там ест мнлость н дру-голюбство без лФстн н всн нншнп н добрые нра-вы...
    3.	Параўнайце тэксты. Вызначце іх жанр (прадмова, па-сляслоўе). Складзіце кароткае выступленне на тэму: «Прад-мовы і пасляслоўі Скарыны: мэта, змест».
    I. Сня суть вторын кнпгн Монсеевы, еже от ев-рей называются Геллесмот, тако убо нх языком свонм почннают. Пншеть же в снх кннгах Монсей о неволн сынов Ізранлевых, еже работаху во Егнп-те; о нароженнн своем н о утеханнп пред фарао-ном; яко Господь Бог явнлся ему в купннФ неопа-