Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Дыспутант: Магчыма, і тыя былі «браты па ідэі» (пачынае запінацца), але менш пасвеча-нымі, другога гатунку перад вучнямі.
А д в а к а т (поўны трыумфу): А як тады зразумець крыху далей у таго ж Мацея (13, 54 — 57), што, калі Хрыстос прапаведаваў у сінагозе ў Бетлеме Іудзейскім, усе здзіўляліся і казалі: «... адкуль у яго такія прамудрасць і сілы? Ці не цесляў ён сын? Ці не яго маці завецца Марыя, і браты яго Іякаў і Іёсі і Сымон і Іюда? I сёстры яго ці не ўсе паміж нас? Адкуль жа ў яго ўсё гэ-та? I спакусіліся аб ім». I ў пакаранне за іхняе бязвер'е Ён не стварыў там шматлікіх цудаў. «Не бывае прарокаў ў сваёй айчыне».
Дыспутант (прыперты да мура, але па-грозліва): Дык ты ў догмат непарочнасці Дзевы Марыі не верыш?
Адвакат д'ябла (спалохана): He, не. Лічу, што варты ступені бакалаўра, а пытанне хай вырашаюць на вышэйшым узроўні.
Як бачым, мэта гэтага дыспуту не даказаць або абвергнуць аксіёму («... і ва ўспенні была цнат-лівай»), а праверыць, наколькі ўмее кандыдат у бакалаўры лагічна мысліць.
ДЫСКУСІЯ
Калі на дыспуце спрачаюцца перад слухачамі і колькасць удзельнікаў спрэчкі абмежаваная (ад двух да, звычайна, васьмі — дзесяці чалавек), то ў дыскусіі бяруць удзел усе прысутныя і коль-касць удзельнікаў можа быць любой.
Мэта дыскусіі — не спрэчка, а абмеркаван-не якой-небудзь праблемы, абмен думкамі.
Дыскусія адрозніваецца ад дыспуту і тым, што мае большую практычную накіраванасць. Канк-
198
рэтныя рашэнні ў ходзе дыскусіі (як і дыспуту), звычайна не прымаюцца. Аднак абмен думкамі садзейнічае выпрацоўцы рашэнняў, і яны ў блі-жэйшы час пасля дыскусіі могуць быць пры-нятыя.
Дыспут — пошук ісціны, дыскусія — поіпук мэтазгоднага рашэння.
Гэта адрозненне ярка выяўляецца ў фармулёў-цы тэмы:
1) Аб аўтарстве «Слова аб паходзе Ігаравым» (пошук ісціны — тэма для дыспуту);
2) У праграму якога класа ўключыць вывучэн-не «Слова аб паходзе Ігаравым»? (пошук мэта-згоднага рашэння — тэма для дыскусіі).
У адрозненне ад дыспуту дыскусія праводзіцца часцей і займае большае месца ў жыцці дэма-кратычнага грамадства, дзе выбар рашэння вызна-чаецца не дэспатычным прымусам, а пераканан-нем. Большасць вытворчых пытанняў на прад-прыемствах, ва ўстановах вырашаецца камісіямі, сходамі ў працзсе дыскусій. У форме дыскусій праводзяцца сходы палітычных, грамадскіх арга-нізацый, пасяджэнні камісій у заканадаўчых органах.
Дыскусія праводзіцца, як правіла, арганізава-на. Яе працэдура вызначаецца рэгламентам і можа быць строгай (на сходах, дзе абмяркоўваецца ак-туальнае, важнае для ўсяго калектыву пытанне), можа дапускаць адступленні ад рэгламенту, быць простай, нефармальнай (калі пытанне абмяркоў-ваецца ў неафіцыйных абставінах; звычайна так праходзяць пасяджэнні камісій у сферы прадпры-мальніцтва, бізнесу, палітычных, грамадскіх арга-нізацый).
Вядзе дыскусію старшыня. Ён назірае, каб аб-меркаванне ішло ў адпаведнасці з рэгламентам, каб выступіла як мага больш кампетэнтных лю-дзей, каб выступленні не вялі сход у бок ад тэмы,
19,9
каб выступоўцы паводзілі сябе карэктна ў дачы-ненні адзін да аднаго. Старшыня павінен адно-сіцца да ўсіх удзельнікаў дыскусіі аб'ектыўна, не паказваючы зацікаўленасці ў чыёй-небудзь думцы і не навязваючы сходу свайго меркавання; ён не павінен процідзейнічаць жаданням большасці.
Прывядзём прыклад працэдуры афіцыйнага сходу.
Старшыня: Сход адкрыты. Прашу за-хоўваць парадак. Прыступаем да чытання пра-такола ранейшага сходу.
Сакратар сходу ўстае і чытае пратакол. Старшыня: Ёсць заўвагі, папраўкі?
Адзін з удзельнікаў сходу ўстае. Старшыня называе прысутным імя выступоўцы, калі яго не ўсе ведаюць, альбо проста падае знак, даючы слова. Гаварыць трэба стоячы:
— У пратаколе прозвішча кіраўніка адной экспедыцыі названа, а кіраўніка другой адсут-нічае.
С т а р ш ы н я: Заўвага правільная. Сакратар унясе яе ў пратакол. Ёсць яшчэ папраўкі, да-паўненні?
Пасля таго як усе заўвагі прагучаць, пратакол лічыцца зацверджаным.
С т а р ш ы н я: Наступнае пытанне парадку дня — даклад камісіі, якая займалася зборам і апрацоўкай інфармацыі аб стане прыродаахоў-ных мер.
Старшыня камісіі: Паважаныя ка-легі! Камісія мае наступныя даныя...
Зачытваецца даклад.
С т а р ш ы н я: Ці ёсць заўвагі, пярэчанні, прапановы?
Удзельнік сходу: У мяне пытаннеда камісіі. Ці ўключае інфармацыя па ахове воднай сістэмы даныя, якія тычацца аховы крыніц?
С т а р ш ы н я: Ёсць яшчэ пытанні?
Калі пытанняў больш няма, дае слова стар-шыні камісіі.
200
Старшыня камісіі: He, не ўключаюць. Даныя па крыніцах знаходзяцца ў стадыі апра-цоўкі, таму што абследаванне крыніц не за-вершана. Аднак у бліжэйшы час гэтыя звесткі да нас паступяць.
Другі ўдзельнік сходу: Яўношу прапанову ўлічыць інфармацыю, якую назапасіла камісія, у бліжэйшых планах работы нашага та-варыства і ўнесці ў план адпаведныя карэктывы. Гэта дапаможа сканцэнтраваць нашы намаганні на прыярытэтных пытаннях аховы наваколля.
С т а р ш ы н я: Ёсць пярэчанні? Іншыя пра-пановы?
Паколькі ніхто не просіць слова, старшыня прапануе галасаванне.
С т а р ш ы н я: Прапанова прынятая. Камі-сія, як і вырашыў сход, перадасць неабходную інфармацыю ўсім кіраўнікам груп.
Ці гатовы да выступлення кіраўнік групы, якая займаецца арганізацыяй дзіцячага турызму?
Кіраўнік групы: Паважаныя калегі!..
Слухаецца выступленне, пасля заканчэння якога ўносіцца прапанова групы: трэба, каб дзі-цячыя турыстычныя паходы мелі не толькі спар-тыўны накірунак, але і пазнавальны; дзеля гэта-га трэба, каб у паходзе ўдзельнічалі дарослыя, якія валодаюць спецыяльнымі ведамі. Мы пра-пануем пашырыць склад групы і ўвесці адпавед-ных спецыялістаў.
С т а р ш ы н я: Ёсць пярэчанні? Іншыя пра-пановы?
Удзельнік сходу: На мой погляд, рабіць гэтага не трэба. Замацаванаму за групай спецыялісту не заўсёды ўдасца ўзгадніць рас-парадак сваёй асноўнай працы і турыстычных паходаў, што будзе прыводзіць да непаразу-менняў. Ці не больш мэтазгодна вырашаць такія пытанні ў рабочым парадку?
Старшыня: Ёсць іншыя меркаванні?
Паколькі жадаючых выступіць няма, старшы-ня сходу прапануе галасаванне.
201
С т а р ш ы н я: Хто за першую прапанову, прашу падняць рукі. Хто супраць? Хто за другую прапанову, прашу падняць рукі. Хто супраць?
Пасля падліку галасоў старшыня аб'яўляе:
— Прынята другая прапанова. Згодна з па-радкам сходу зараз мы можам прыступіць да абмеркавання розных пытанняў. Прашу высту-поўцаў прытрымлівацца рэгламенту.
Пасля таго як выступленні закончацца, стар-шыня звяртаецца да прысутных з пытаннем:
— Ці ёсць ва ўдзельнікаў сходу якія-небудзь пытанні, заявы?
Калі іх няма, старшыня аб'яўляе:
— Сход закрыты.
Як бачна са сціслага канспекту працэдуры схо-ду, тут гучаць пераважна інфармацыйныя прамо-вы. Гэта пацвярджае і дыскусія, якая праходзіць у неафіцыйных абставінах. Напрыклад, прывядзём абмен думкамі, які адбыўся ў рэдакцыі часопіса «Собеседннк»: як адносіцца амерыканская моладзь да грошай і працы. 3 журналістам дзеляцца сваімі меркаваннямі амерыканскія студэнты.
Д ж о ш у а: Я ведаю аднаго хлопца ў Taxace — ён нарадзіўся ў беднай сям'і. Галоўнае ў яго жыцці — грошы. У дванаццаць гадоў ён ужо займаўся дробным гандлем, а ў пятнаццаць быў багаты, вельмі багаты. Цяпер ён валодае ве-лізарнай фірмай грузавікоў у Тэхасе. Але рабіць грошы толькі дзеля грошай сумна... Безумоўна, некаторым здаецца, што грошы самі па сабе забяспечваюць прэстыж.
— А вы так не лічыце?
Д э н: Па-мойму, прэстыж — гэта не тое, якім ты ўяўляешся іншым, прэстыж — гэта так працаваць, каб ад працы атрымліваць задаваль-ненне. А ведаеш, хто ў Вашынгтоне мае самую высокую зарплату? Адзін выдатны баскетбаліст. He думаю, што ён гуляе, каб атрымліваць гро-шы. Ён добра гуляе, і яму плацяць добрыя грошы. Навошта думаць аб грашах? Калі ты таго варты, грошы самі да цябе прыйдуць.
202
— Гэта значыць, грошы, па-твойму, — мера, якой вымяраюцца здольнасці чалавека і затра-чаная ім праца. I кожнаму адмерваецца па справядлівасці?
I Дэн, і Джошуа лічаць, што так яно і ёсць. Яны дапускаюць, што могуць памыліцца ў вы-бранай прафесіі, — не бяда, яшчэ крыху вучобы, і атрымлівай новую працу. Але ці проста чалаве-ку памяняць рэйкі? Што думаюць пра гэта Дэн і Джошуа?
Дэн і Джошуа распавядаюць пра сваіх баць-коў, якія не пабаяліся змяніць прафесію, хоць ужо былі жанатыя, мелі дзяцей, абавязкі перад банкам. I ўсё-такі рызыкнулі і дабіліся яшчэ большага поспеху.
У Дэна дзве малодшыя сястры, бацька, у мі-нулым урач у адной з самых вялікіх бальніц у Нью-Йорку, цяпер займаецца фармацэўтычным бізнесам. Маці раней рабіла сакратаркай у ад-ной з фірмаў, цяпер ёй сорак, але яна ўсё-такі паступіла ва універсітэт на псіхалагічны факуль-тэт і вучыцца разам са сваёй дачкой, сястрой Дэна. Бацька Джошуа — урач-псіхіятр, уклаў гро-шы ў будаўніцтва ўласнай наркалагічнай клінікі.
Бацькі ніколі не адмаўлялі Джошуа, калі ён прасіў грошай, але ўжо ў школе, пачынаючы з восьмага класа, ён працаваў спачатку афі-цыянтам у кафэ, потым кантралёрам у кан-цэртнай зале.
Д ж о ш у а: Напрыклад, калі я хацеў куды-небудзь паехаць, што-небудзь купіць, заўсёды патрэбны грошы. А сказаць: «Ма, у мяне спат-канне, дай грошы» — язык не павярнуўся б. 3 якой ласкі нехта будзе аплочваць мае ўцехі?
Дэн, калі вучыўся ў школе, таксама працаваў: касіў траву на газонах і мыў машыны на бенза-калонцы. На што ён траціў заробленыя грошы?
Д э н: Я калекцыяніраваў дыскі, купляў іх процьму.
— У ЗША мільёны беспрацоўных, а школьнік прыходзіць і атрымлівае працу, каб зарабіць на кішэнныя расходы?
Д ж о ш у а: Вось у нас у Тэхасе пазакры-валіся нафтавыя кампаніі, шмат людзей заста-
203
лося без справы. Працу знайсці цяжка. Я два тыдні ўсюды бегаў, пакуль уладкаваўся.
Д э н: Мне або Джошуа ўладкавацца на пра-цу лягчэй, чым, напрыклад, хлопцу з гета. Мы з добрых сем'яў, добра апранутыя, дастаткова адукаваныя, правільна гаворым, у нас няма складанасцей з паліцыяй. А калі, скажам, хлопец не ходзіць у школу, гаворыць па-англійску з такім акцэнтам, што нічога не зразумець, усё жыццё — на вуліцы, бойкі, наркотыкі... Любы гаспадар палічыць за лепшае з такім не звяз-вацца.
— Добра, прыстойны школьнік здольны сам сябе забяспечыць грашыма на кішэнныя расходы, але вось ён паступае ва універсітэт — дзе яму ўзяць некалькі дзесяткаў тысяч долараў, каб аплаціць адукацыю, інтэрнат, ежу, заняткі спортам, забавы? У бацькоў?