Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Заключэнне гэтай інфармацыйнай прамовы не-вялікае, але эфектнае. Выкарыстаная ў ім ме-тафара (СКІД — чума XXI стагоддзя) садзейнічае таму, што заключная інфармацыя (вывад, які вы-нікае са зместу галоўнай часткі) пададзена не прама, яна маецца на ўвазе дзякуючы здольнасці метафары ўтрымліваць у сабе схаваны сэнс: Без гучных слоў можна сказаць, што СКІД — элект-ронная чума XXI стагоддзя.
Такім спосабам перадаецца падтэкставая інфар-мацыя. Каб яе ўспрыняць, трэба зразумець мета-фару. У кожнага слухача гэты працэс адбываецца індывідуальна, кожны, калі ўяўляе вобраз, ство-раны метафарай, самастойна разгадвае, штб ён значыць. А, як вядома, самастойна здабытыя веды запамінаюцца лепш.
Заканспектуйце, як прыводзілася ў прыклад вышэй, некалькі прамоў, розных па мэце (інфар-мацыйную, пераканальную або натхняльную ці за-баўляльную і г. д.; узоры прамоў прыведзены ў Дадатку). I паняцце аб тым, што ўяўляе сабой канспект, з якіх элементаў складаецца, які ў яго змест, стане больш зразумелым. Гэта дапаможа больш упэўнена пачаць складанне канспекта ўлас-най прамовы (да прыкладу, пераканальнай прамо-вы на тэму «Вялікія трагедыі беларускага народа, альбо Чаму Беларусь аб'явіла сябе бяз’ядзернай дзяржавай»).
224
Тэму ў канспекце развівайце па прынцыпу — ад агульнага да прыватнага. Спачатку вызначце, аб чым неабходна сказаць у кожнай з трох частак прамовы.
Уводзіны
А. Трагедыя — гэта,сутыкненне чалавека з лё-сам, пакуты і смерць.
Галоўная частка
Б. Войны—вялікія трагедыі беларускага народа.
В. Чарнобыльская трагедыя.
Заключэнне
Г. Навошта берагчы ў памяці трагічныя падзеі мінулых дзён?
Затым прааналізуйце падабраны матэрыял (факты, прыклады, статыстычныя даныя, выказ-ванні палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, вучоных і інш.), размяркуйце яго па ўсіх частках канспекта. У думках аднавіце змест кожнай часткі. Тэзіс-на запішыце асноўныя палажэнні, г. зн. надайце канспекту больш поўную, канкрэтную форму.
Уводзіны
А. Трагедыя — гэта сутыкненне чалавека з лёсам,
пакуты і смерць.
Першыя фразы, якія павінны ад-разу выклікаць ці-кавасць да прамо-вы.
У вялікіх трагедыях за-гінула больш чым 8 млн. беларусаў. Доўгі час нават старым было забаронена ўспамінаць аб гэтых па-дзеях. Такім было жаданне палітыкаў імперскай дзяр-жавы.
«В мпре мудрых мыслей». М., 1962. С. 83.
Няма народа без роду і племені, бо «ў склад Taro, што мы называем чала-вецтвам, уваходзіць болей мёртвых, чым жывых».
8 Зак. 1874
225
Тлумачэнне выбару Калі мы хочам быць
тэмы. беларускім народам, нам
трэба помніць аб сваіх мёртвых.
Галоўная частка
Б. Факты, прыклады, статыстычныя да-ныя. «Сто пытан-няў і адказаў з гісторыі Беларусі». Мн., 1993. С. 73— 74.
Войны — вялікія траге-дыі беларускага народа.
1) Расійскае нашэсце, якое распачаў у 1654 годзе цар Аляксей Міхайлавіч. 100-тысячнае рускае вой-ска пад камандаваннем Ша-рамецева. 7 гадоў цягну-ліся ваенныя дзеянні.
Гэтыя гады сучаснікі параўноўвалі з патопам. Загінула 52 % насель-ніцтва Беларусі, у нека-торых паветах — да 70 %.
Расійцы вывелі ў свае гарады і вёскі болей за 300 тысяч беларусаў. Значная частка гэтага палону была прададзена ў рабства.
Былі разрабаваны пала-цы, храмы, манастыры, вы-везены ўсе друкарні, кузні, запасы жалеза.
2) Кожным трэцім жыц-цём сваіх дзяцей паплаці-лася Беларусь за развяза-ную Пятром I Паўночную вайну. Нашы землі сталі арэнай змагання чатырох дзяржаў1 і шматгадовай расійскай акупацыі.
1 Вайну са Швецыяй Расія вяла ў складзе Паўночнага Саюза. Антышведская кааліцыя Паўночны Саюз (Расія, Да-нія, Саксонія, Польшча) заключана ў 1699 годзе. Распалася ў пачатку Паўночнай вайны: Данія пацярпела паражэнне ў гэ-
226
В. Чарнобыльская трагедыя. Медве-дев Г. Чернобыль-ская тетрадь. М., 1987.
3) Шасцімесячная вайна Расіі з Напалеонам кашта-вала беларусам мільёна ча-лавек — кожнага чацвёрта-га.
4) Паўтара мільёна бе-ларусаў загналі ў магілу першая сусветная і грама-дзянская войны.
5) Сталінскі генацыд у 30—40-х гадах, паводле падліку навукоўцаў, каш-таваў беларускаму народу каля 2 млн. жыццяў.
6) Другая сусветная вайна забрала на той свет 2 млн. 500 тыс. беларусаў.
26 красавіка 1986 года чарнобыльскі рэактар вы-кінуў у атмасферу 50 тон радыеактыўнай масы. Бом-ба, скінутая на Хірасі-му, — 4,5 тоны радыеак-тыўнай масы.
Раднацня, дозы, эф- Вынікі абследавання фекты, рнск. Пер. с людзей, якія перажылі
англ. М., 1988. бамбардзіроўку Хірасімы і
Нагасакі, далі наступныя практычныя вынікі:
пасля двухгадовага скрытага перыяду разві-ваюцца лейкозы, дасягаю-чы максімуму праз 6—7 гадоў;
суцэльнае пашырэнне пухлін пачынаецца праз 10 гадоў;
тай вайне і ў 1700 годзе выйшла з Паўночнага Саюза; Поль-шча і Саксонія — у 1706 годзе. Пасля Палтаўскай бітвы ў 1709 годзе Саюз узноўлены з удзелам Прусіі (1713 год).
227
пасля апраменьвання дасягаючы максімуму праз 30 гадоў.
Згодна з гэтай схемай, можна прыблізна ўявіць памеры чарнобыльскай трагедыі.
Заключэнне
Г. Навошта берагчы ў памяці трагічныя падзеі мінуўшчы-ны?
Рытарычнае пытан-не.
Каб ведаць цану жыц-цю, умець супрацьстаяць злачынствам, што пагра-жаюць жыццю.
Рашэнне нашага парла-мента аб бяз’ядзернай Бе-ларусі ці не ёсць вынік адраджэння генетычнай памяці беларусаў?
Канспектаванне — абавязковы этап падрых-тоўкі да публічнага выступлення. Канспект дапа-магае прывесці думкі ў парадак, вызначыць ла-гічную паслядоўнасць іх выкладу, пакінуць асноўнае, галоўнае і пазбавіцца ад спадарожнага і неістотнага.
Ён садзейнічае таксама лепшаму запамінанню прамовы, таму што ў працэсе запісу ўключаецца і зрокавая памяць. Як бы добра вы ні вывучылі ма-тэрыял будучай прамовы, як бы ні былі ўпэўненыя ў сваёй здольнасці запомніць прачытанае — пагар-джаць канспектам не трэба. Няма іншага сродку, акрамя канспектавання, якое дапамагае надаць прамове форму і зберагчы яе ў момант выступлен-ня. Канспект дапамагае нейтралізаваць зразумелае хваляванне прамоўцы, пазбегнуць захопленасці якім-небудзь фактам і пагрозы адвесці яму боль-шую ролю, чым гэта трэба па змесце прамовы, да-памагае не сысці ўбок ад галоўнай думкі, трымаць выклад зместу ў лагічнай паслядоўнасці.
Складанне канспекта не падпарадкуецца стро-гім правілам. Канспект можа быць сціслым, можа
228
быць больш поўным, разгорнутым. Гэта залежыць ад вопыту публічных выступленняў (першыя пра-мовы, натуральна, патрабуюць падрабязнага кан-спектавання), ад насычанасці матэрыялу фактамі, статыстычнымі данымі, якія ў вялікай колькасці цяжка ўтрымаць у памяці. Дакладнае аднаўленне ў вусным выступленні цытат, вядомых выразаў, крылатых слоў таксама патрабуе іх папярэдняга запісу.
МОЎНЫЯ СРОДКІ, СТЫЛІСТЫЧНЫЯ ПРЫЁМЫ. РЭДАГАВАННЕ
«Хачу і не магу», — усклікнуў «мудрэц» у вер-шы Фета. Гэтыя два дзеясловы могуць нярэдка свідраваць вам мозг, што б'ецца над тым, каб выразіць думку ў слове.
«Свяшчэннае полымя не загараецца само са-бой, — каб яно запалала, трэба сабраць паліва, скласці яго ў ачаг і раздзімаць, часам доўга раз-дзімаць, пакуль удасца дабіцца першых проб-ліскаў полымя. Тады, сапраўды, калі ўсё было добра падрыхтавана ў ачагу, гэта полымя пачне паступова саграваць вас, яно свеціць, яно зіхаціць, яно вас абпальвае, але, паўтараюся, для гэтага трэба працаваць» (Віяле-ле-Дзюк, французскі архітэктар, гісторык).
Як бачым, вопытныя, аўтарытэтныя ў мастац-тве і навуцы людзі перакананы ў неабходнасці практыкаванняў. Старажытнагрэчаскі філосаф Платон выказаўся прама і катэгарычна:
«Няма ні мастацтва без практыкаванняў, ні практыкаванняў без мастацтва».
Праца са словам разнастайная. Мы прыпынімся на асноўных умовах, ад захавання якіх залежыць якасць маўлення.
Дакладнае словаўжыванне — умова таго, што слухачы атрымаюць яснае ўяўленне аб думках, ідэях, якія гучалі ў вашай прамове.
229
Як ні дзіўна, але найбольш частай прычынай недакладнага словаўжывання з'яўляецца добрае веданне прамоўцам усяго таго, чаму прысвечана прамова. Для прамоўцы думка настолькі ясная і зразумелая, што ён не заўважае няўдала вы-бранага слова, якое перашкаджае слухачам правільна ўспрыняць сэнс ці зусім скажае яго:
У таварыства абароны правоў спажыўцоў звяртаецца ўсё большая колькасць пакупнікоў. Аднак сацыялагічныя апытанні сведчаць: на-сельніцтва абмежавана выкарыстоўвае правы пакупніка на набыццё дабраякаснага тавару. Вытлумачыць гэта можна перш за ўсё слабай прававой інфармаванасцю.
У першым сказе прамоўца абвясціў, што коль-касць зваротаў па абарону правоў пакупнікоў расце. У другім ён пярэчыць сабе, бо гаворыць, што выкарыстоўваюцца правы слаба (такое значэн-не тут мае слова абмежавана). Меў жа прамоўца на ўвазе наступнае: нягледзячы на тое, што коль-касць зваротаў расце, гэты рост не адпавядае па-трэбам у прававой абароне пакупнікоў. Неадпавед-насць можа выказаць слова недастаткова, і другі сказ патрабуе рэдагавання: замены слова абмежа-вана словам недастаткова.
Беспрацоўе б'е па чалавеку не толькі ма-тэрыяльна. Эксперыменты амерыканскіх вучо-ных паказалі, што яно разбуральна дзейнічае на асобу. He выпадкова ў асяроддзі амерыкан-цаў ходзіць шмат акекдотаў пра тупасць бес-працоўных.
Слова эксперымент азначае «дослед». Аднак не доследы ставілі амерыканцы, гэта значыць не на-зіралі за беспрацоўнымі ва ўмовах, набліжаных да натуральных. Вучоныя разглядалі, вывучалі тое, як уплывае беспрацоўе на ўсе бакі жыцця чала-века, гэта значыць даследавалі. Такім чынам, у тэксце патрэбна праўка: замена слова эксперымен-ты словам даследаванні.
230
Недакладнасць словаўжывання, як паказваюць прыклады, справакавана семантычнай блізкасцю слоў (блізкасцю значэнняў). Пазбегнуць такіх па-мылак дапамагае рэгулярная праца з тлумачаль-ным слоўнікам. Пры падрыхтоўцы прамовы слоў-нік заўсёды павінен быць пад рукой. Упэўненасць у тым, што слова ўжыта адпаведна яго значэнню, асаблівасцям сувязі з іншымі словамі ў кантэксце, можа даць толькі слоўнік.
' Для інфармацыйных, пераканальных прамоў характэрна выкарыстанне статыстычных даных. Як правіла, вялікія лічбы слухачам запомніць цяжка, такія лічбы прамоўцы акругляюць. Пры акругленні неабходна зберагчы агульнае дакладнае ўяўленне аб колькаснай велічыні.
Белавежскі зубр — рэлікт старажытнай фау-ны, самая буйная жывёліна беларускіх лясоў. Даўжыня яго прыкладна 3 метры, вага — каля 900 кг.