Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Акругляючы лічбы, прамоўца выкарыстаў сло-вы прыкладна, каля: прыкладна 3 м — г. зн. крыху менш ці крыху больш за 3 м; каля 900 кг — г. зн. крыху менш за 900 кг, але не 900 кг.
Параўнаем з данымі артыкула пра зубра з эн-цыклапедычнага слоўніка:
да 3 м — г. зн. можа быць крыху менш за 3 м, можа даходзіць да 3 м, але не болей;
да 900 кг — г. зн. можа быць крыху менш за 900 кг, а можа даходзіць да 900 кг.
Такім чынам, недакладнасць пры акругленні лічбаў можа быць звязана з выбарам слоў больш, менш, прыблізна, да, прыкладна, каля і інш. У нашым прыкладзе замена слова да словамі прыкладна, каля прывяла да таго, што прамоўца ўвёў слухачоў у зман: сказаў, што зубр можа быць больш за 3 м даўжынёй, але не можа важыць 900 кг.
Інфармацыйным і пераканальным прамовам уласціва выкарыстанне цытат, фактаў, прыкладаў, крылатых слоў.
231
Цытаты, крылатыя словы павінны брацца з кантэксту ў такім аб'ёме, каб былі захаваныя думкі іх аўтараў. Здараецца, што прамоўца, які жадае любымі сродкамі надаць сваім ідэям аўтарытэт і значэнне, вырывае з тэксту фразу сла-вутага чалавека. У аўтарскім кантэксце гэтая фраза мела адзін сэнс, без гэтага кантэксту мае іншы сэнс, нават супрацьлеглы. Напрыклад, пра-моўца абвінавачвае сучасную навуку, і толькі яе, у экалагічным забруджанні нашай планеты, у па-грозе атамнай вайны і прыводзіць у пацвярджэнне сваёй думкі фразу, якая належыць тэксту фран-цузскага вучонага-фізіка Фрыдэрыка Жаліо-Кюры, які многа сіл аддаў барацьбе за мір:
Навука нас прывяла да пагібелі ад атамных і вадародных бомбаў.
А цяпер параўнаем, які ў сапраўднасці сэнс выказвання Жаліо-Кюры:
Вучоныя ведаюць, колькі карысці прынесла навука чалавецтву; яны ведаюць і тое, чаго яна магла б цяпер дасягнуць, калі б на ўсім зямным шары запанаваў мір. Яны не хочуць, каб калі-небудзь былі сказаны такія словы: «Навука нас прывяла да пагібелі ад атамных і вадародных бомбаў».
Вучоныя ведаюць, што навука не можа быць вінаватая. Вінаватыя толькі тыя людзі, якія дрэнна выкарыстоўваюць яе дасягненні.
Як бачым, думка пра сучасную навуку Жаліо-Кюры («Навука не можа быць вінаватая. Віна-ватыя толькі тыя людзі, якія дрэнна выкарыстоў-ваюць яе дасягненні») супрацьлеглая думцы вы-шэйпрыведзенага прамоўцы.
У дадзеным выпадку прамоўца наўмысна, з ка-рыслівай мэтай звярнуўся да недакладнага цыта-вання. Але нярэдка недакладнасць цытавання бы-вае міжвольнай. Напрыклад, прамоўца хоча даць яркую, запамінальную характарыстыку герою свайго выступлення. Але ўласных слоў не знахо-
232
дзіцца, і прамоўца як свае выкарыстоўвае чыесьці словы, без спасылкі на іх аўтара:
Той, каму прысвечана мая прамова, любіць быць папулярным, гэта яго шчасце, але ён хоча быць карысным, гэта яго абавязак.
Параўнаем з выказваннем, якое належыць французскаму пісьменніку Віктору Гюго:
Я люблю быць папулярным, гэта шчасце; але я хачу быць карысным, гэта абавязак.
Выкарыстанне чужога выказвання без спасылкі на аўтара — ганебны занятак, які мае назву «плагіят». Прамоўца павінен старанна рэдагаваць тэкст свайго выступлення, каб пазбегнуць падоб-нага цытавання:
Вядомы французскі пісьменнік Віктор Гюго неяк сказаў пра сябе: «Я люблю быць папу-лярным, гэта шчасце; але я хачу быць карысным, гэта абавязак». Мне цяжка знайсці больш дакладныя словы, якія б адлюстравалі сутнасць характару героя маёй прамовы.
У натхняльных, забаўляльных, банкетных, a таксама прамовах, якія заклікаюць да дзеяння, часцей, чым у прамовах іншых відаў, вы-карыстоўваецца эмацыянальная лексіка. Прамоў-ца звяртаецца ў першую чаргу да высокіх пачуц-цяў, імкнецца выклікаць у слухачоў эмацыяналь-ны, душэўны парыў. Прамоўца дасягне мэты толькі ў тым выпадку, калі будзе шчыры ў вы-яўленні пачуццяў. Эмацыянальная дакладнасць маўлення ў значнай ступені залежыць ад таго, на-колькі правільна прамоўца выбраў словы для аба-значэння пачуццяў. Асабліва гэта тычыцца ўжы-вання эпітэтаў. Пачуццям не ўласціва выстаўляць сябе напаказ, яны аддаюць перавагу стрыманасці і ставяцца крытычна да ўсхваленняў у свой адрас. Калі прамоўца прыхарошвае пачуцці, ён тым са-мым адлюстроўвае іх у слове недакладна. Гэта вы-
233
клікае ў слухачоў сумненне: ці не фальшывіць прамоўца, ці так у сапраўднасці ўсё тое, аб чым гаворыць прамоўца? Прааналізуем на прыкладзе:
Адзвінеў апошні, развітальны званок, які за-крануў самыя глыбіні нашых сэрцаў. Мы развітваемся з нашай школай і захаваем самыя наўздзіў чыстыя, прыгожыя, светлыя ўспаміны.
Прамоўцу здалося недастаткова эпітэта раз-вітальны, і ён дапоўніў яго маляўнічым апісаннем памераў пачуцця: які закрануў самыя глыбіні на-шых сэрцаў. Між тым семантыка слова развіталь-ны ўказвае не толькі на тое, што гаворка ідзе аб развітанні, але і на тое, як чалавек ставіцца да та-кой падзеі: развітанні заўсёды глыбока хвалююць чалавека. Такім чынам, эпітэта развітальны было б дастаткова, каб ахарактарызаваць пачуццёвы стан чалавека ў такія хвіліны жыцця. I любыя маляўнічыя дапаўненні залішнія, таму што нада-юць ненатуральнасці і тым самым уносяць ска-жэнні ў дакладнасць адлюстравання пачуццяў у слове.
Тое ж можна сказаць і пра самыя наўздзіў чыстыя, прыгожыя, светлыя ўспаміны. Свет-лыя — гэта і ёсць наўздзіў чыстыя, прыгожыя.
Злоўжываючы эпітэтамі, маляўнічасцю, пра-моўца спадзяецца выявіць глыбіню пачуцця, яго моц, а ў сапраўднасці прамова набывае рысы сен-тыментальнасці, празмернай расчуленасці. Таму пры рэдагаванні выдаляйце з тэксту ўсё тое, што не ўтрымлівае навізны, а толькі надае тэксту за-лішнюю маляўнічасць.
«Сентыментальныя людзі ўзбоўтваюць сваё па-чуццё так доўга, што яно дае нарэшце пену. Тады яны ўяўляюць, што ў іх сэрца поўнае, што іх па-чуццё цячэ праз край, але ўсё гэта не больш як паветра» (нямецкі пісьменнік-публіцыст канца XIX ст. Людвіг Верне).
У пераканальных прамовах недакладнасць най-часцей узнікае пры пабудове разважанняў. Ac-
234
ноўнай прычынай з'яўляецца паспешлівасць вы-вадаў, калі прамоўца зыходзіць з даных, якія не могуць быць дастатковымі для вываду.
Прыводзячы ў прыкладтое, што Пушкін быў у табелі паспяховасці на 29-м месцы, што не вылу-чаўся адзнакамі Леў Талстой, прамоўца робіць вы-вад: адукацыя не адыгрывае ў жыцці чалавека та-кой значнай ролі, якая за ёй замацавалася ў на-шай свядомасці. Аднак ці дастаткова для правільнага, дакладнага вываду некалькіх фактаў, да таго ж тых, якія тычацца геніяльных людзей, у жыцці якіх вялікае месца займае самаадукацыя?
Альбо: жадаючы запэўніць слухачоў у тым, што беспрацоўе сярод моладзі асабліва небяспечнае для грамадства, прамоўца прыводзіць некалькі прыкладаў (узятых з прэсы ці з уласных на-зіранняў) дэградацыі маладых беспрацоўных (як пэўны малады чалавек страчвае ўсялякія духоўныя інтарэсы, аказваецца ў адзіноце, набывае дрэнныя схільнасці, азлабляецца). Аднак слухачоў не пераканае агульны вывад, зроблены толькі на пад-ставе некалькіх прыкладаў з жыцця маладых людзей. Каб вывад прагучаў сапраўды пера-канальна, дакладна адлюстроўваў сутнасць праб-лемы, прамоўцу неабходна канкрэтныя прыклады дапоўніць статыстычнымі звесткамі, якія дазва-ляюць высветліць вынікі беспрацоўя, тыповыя, характэрныя не толькі для гэтых маладых людзей, але і для большасці маладых беспрацоўных.
Такім чынам, каб вывад дакладна адлюстроў-ваў сутнасць праблемы, прамоўца можа прывесці наглядны, жывы прыклад, зацікавіўшы ім слуха-чоў, а затым ён павінен прывесці статыстычныя даныя, каб пераканаць слухачоў у тым, што гэты прыклад не адзінкавы, што такое становішча ўсюды, дзе ёсць праблема беспрацоўя. I толькі та-ды ён мае права рабіць абагульняльны вывад.
Рэдагаванне ў дадзеным выпадку заключаецца ў тым, каб выявіць недастатковасць звестак і да-поўніць іх. Гэта можа прывесці і да змен у агуль-ным вывадзе, як, напрыклад, у вышэйпрыве-дзеным, што тычыцца карысці адукацыі.
235
Калі маўленне дакладнае, яно, як правіла, і эканомнае. Гэта значыць, у ім адсутнічае шмат-слоўнасць: залішняе ўжыванне эпітэтаў, розных дадатковых заўваг у форме пабочных і ўстаўных сказаў, якія перашкаджаюць ясна, без затрымак успрыняць змест прамовы.
Бязрадасныя, невясёлыя думкі выклікаюць пры-ведзеныя мной прыклады.
Калі думкі бязрадасныя, значыць, і невясёлыя, таму апошні эпітэт лішні.
Усе прыведзеныя факты сведчаць (тут вы па-годзіцеся са мной), што мы па-ранейшаму не ўсведамляем (а таму паводзім сябе пасіўна), цяжкага стану, у якім знаходзіцца прырода.
Дадатковыя заўвагі прамоўцы садзейнічаюць узнікненню шматслоўнасці, якая абцяжарвае ўспрыманне выказанай думкі.
Каб абудзіць у слухачоў цікавасць да пра-мовы, палепшыць яе ўспрыманне, прамоўцы выкарыстоўваюць розныя прыёмы.
Лепшаму ўспрыманню прамовы спрьхяе паўта-рэнне пачатковых слоў фразы. Пры дапамозе паўтораў прамоўца свядома затрымлівае ўвагу слухачоў, даючы магчымасць лепш засвоіць сэнс сказанага.
Так, безумоўна, разабрацца ў галасавым апараце складана. Так, безумоўна, займацца сваімі галасавымі асаблівасцямі сумна. Але так, безумоўна, гэтую працу неабходна выканаць кожнаму прамоўцу...
Рэдагаваць падобныя паўторы не трэба, таму што ў дадзеным выпадку яны — не таўталогія, а рытарычны прыём. Прывядзём прыклад таў-талогіі:
236
Безумоўна, трэба разабрацца ў гэтай сітуацыі. Умовы складаюцца спрыяльна.
Рытарычнае пытанне падтрымлівае ўвагу слу-хачоў, як бы запрашае да сумеснага роздуму над тым, пра што гаворыцца ў прамове. Рытарычнае пытанне — пытанне толькі па форме. Фактычна ў ім заключаецца сцвярджэнне, таму гэтае пытанне не патрабуе, каб на яго адказвалі. Хутчэй, яно за-клікае ўпэўніцца, што сцвярджэнне мае рацыю.
Нават самыя валявыя людзі іншы раз адчу-ваюць сябе няўпэўнена. I гэта зусім натуральна. Ненатуральна, калі чалавек пастаянна адчувае сябе няўпэўнена. Адной з крыніц няўпэўненасці могуць быць няўдачы ў вучобе, якія прыводзяць вас да думкі пра адсутнасць розуму.
Выдатны кінаакцёр Том Круз пакутаваў дыс-лексіяй — хваробай, якая пагаршае здольнасць да чытання. Ён не здаўся, ён працаваў над са-бой, прымушаў сябе не думаць аб меркаваннях настаўнікаў. Як ззяе яго зорка сёння!
Развітацца з няўпэўненасцю — значыць на-быць веру ў сябе, уменне рашаць праблемы, быць незалежным. Дык ці не варта кінуць выклік няўпэўненасці ?