• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Няправільнае вымаўленне, як бачым, абумоў-лена зусім іншымі прычынамі, чым няправільная артыкуляцыя. Найчасцей з'яўляецца яно вынікам або недастатковага ведання правілаў вымаўлення, або ўплыву іншай мовы (звычайна блізкарод-наснай), або дыялектаў.
    Якасці голасу
    Звонкасць (металічнасць) — гэта чыстае гучан-не ў процілегласць глухому, цьмянаму. Такі гук атрымліваецца ў выніку рэзанансу (адбіцця) гуку ў пярэдняй частцы ротавай поласці, ля цвёрдага паднябення і зубоў. Такім чынам, нельга дапус-каць, каб гук фарміраваўся ля задняга мяккага паднябення, бо тут ён атрымаецца глухім, цьмя-ным (у спевакоў такога недахопу не бывае).
    Сабранасць — канцэнтрацыя гуку ля губ, няма яго распаўзання па ротавай поласці.
    Свабода — устараненне напружанасці, свабод-нае дастатковае размыканне рота, рухомасць ніж-няй сківіцы. Нельга трымаць галаву апушчанай або паднятай уверх; падбародак павінен складаць прамы вугал з шыяй.
    Палётнасць — здольнасць гуку распаўсюджвацца як мага далей. Гук, сканцэнтраваны каля губ, пры пасыланні яго ўдалячынь, робіцца палётным (падобна на тое, як мы вымаўляем у лесе: «Агу!»).
    Устойлівасць — голас не павінен «зрывацца».
    250
    Маўленчая інтанацыя
    Яна дапамагае перадаваць сэнсавы змест пра-мовы, падтэкставую інфармацыю, якая не выра-жаецца словам.
    Маўленчая інтанацыя ствараецца: 1) паўзай, 2) націскам, 3) мелодыяй, 4) тэмпам.
    Маўленчыя функцыі паўзы
    Прамова кажацца не асобнымі словамі, а маў-ленчым тактам. Звычайна ў фразе бывае некалькі маўленчых тактаў, раздзеленых лагічнымі паў-замі. Магчымыя маўленчыя паўзы і з аднаго сло-ва, калі яно мае асаблівы сэнс. Напрыклад:
    Ёсць некалькі варыянтаў / паходжання назвы Беларусь // Прывяду два з іх//
    Першы // Белыя адзенні даўніх вясковых людзей / оелыя іхнія валасы / белы колер скуры//
    Другі // А ён ніяк не супярэчыць першаму // Калі на нашы старажытныя славянскія землі / прыйшлі татара-манголы // здолелі адбіцца ад іх / амаль адны толькі мы. Паў Уладзімір / Разань / Кіеў // Да Ноўгарада / захопнікі не дайшлі толькі таму / што пачаліся дажджы//
    Мы // адбіліся // I менавіта таму / мы «белая» / «чыстая ад нашэсця татараў» Русь // А гэта да шмат чаго абавязвае // I вы заўсёды памятайце гэта// (У. Караткевіч).
    Лагічная паўза ў канцы сказа звычайна больш працяглая, называецца лагічнай кропкай (па-значаецца//). Яна можа сустракацца і ў сярэ-дзіне развітага сказа пасля групы дзейніка і вы-казніка.
    Пры лагічным чляненні фразы мы арыентуемся на сэнс (таму паўзы могуць не супадаць са знакамі прыпынку). Прывядзём прыклады, калі паўза не павінна рабіцца (і ў тых выпадках, калі ёсць знак прыпынку):
    251
    1)	пры кароткім параўнанні:
    Сонца прагляне, / зазелянее Траўка ў лугу, //
    Гукне вясна / і, як ветрам, развее / Гора-нуду! // (М. Багдановіч)
    Холадна. // Вецер на полі гуляе, /
    Вые, як звер. // (М. Багдановіч)
    2)	пры зваротку ў сярэдзіне ці ў канцы фразы:
    Ты сказаў нам: / «Унукі Скарыны, / Дзе ваш гонар, моц і краса? // Ёсць і ў вас, як у іншых, / святыня. / He давайце святыні псам! // He давайце з яе глуміцца, / Бо праспіць яна ясну зару, / Бо святы ізумруд заімгліцца / У пярсцёнку тваім, Беларусь». //
    (У. Караткевіч)
    3)	пры кароткіх пабочных і мадальных словах:
    Усміхнуўся горка ў рукаў /
    (Пэўна, рану закрануў балючую...): //
    — Гэтак часта /
    Смерць я сустракаў, /
    Што адзін другому надакучылі... //
    (Р. Барадулін)
    4)	пры даданых сказах, дзеепрыслоўных сло-вазлучэннях, калі слова, да якога яны адносяцца, вылучана (найчасцей — працяжнікам):
    Для вас, / для вашага шчасця стараюцца, / гінуць людзі. // А вы, / вы — / за сябе пастаяць не ўмееце!.. // Ты — / не бандыт, ты — / крот, які капаецца ў сваёй нары. // I толькі адну сваю СКУРУ беражэ. // (/. Мележ)
    Асноўнае прызначэнне лагічнай паўзы — быць выразнікам нашай думкі. Па сутнасці, паўза не
    252
    столькі раздзяляе, колькі размяркоўвае, супад-парадкоўвае, нават аб'ядноўвае словы ў больш выразныя ў сэнсавых адносінах групы.
    Паўза дапамагае нам правільна перадаць сэнс фразы, а слухачам — правільна ўспрыняць яго:
    Я раз / ляцеў на самалёце (г. зн. ’аднойчы’);
    Я / раз ляцеў на самалёце (’адзін толькі раз’).
    Маўленчыя функцыі націску
    У кожным маўленчым такце мы павінны знайсці націскное слова. Яно заўсёды толькі адно. У гэтым маўленчы такт падобны да слова: і ў ім толькі адзін склад можа быць націскным. Націск падае на тое слова ў маўленчым такце, якое най-больш каштоўнае ў сэнсавых адносінах. Гэта слова больш ярка вымаўляецца.
    Тактавы націск па сваёй прыродзе — націск лагічны, сэнсаадрознівальны. Фраза Я чытаў дас-ледаванне можа быць вымаўлена з націскам на першым, на другім, на трэцім слове — тры розныя сэнсы!
    1)	Я чытаў, а не хто-небудзь іншы; 2) чытаў, a не, напрыклад, прагартаў, прагледзеў; 3) чытаў даследаванне, а не што-небудзь іншае.
    Прывядзём прыклады ўстойлівых, абавязковых лагічных (тактавых) націскаў:
    1)	словы, якія з’яўляюцца прамым ці схаваным супрацьпастаўленнем:
    Песня мая не ўзышла сярод кветак,
    Кветак цвітучага вечна паўдня...
    Поўначы сумнай забыты палетак
    Даў ёй жыццё пасярод палыння.
    (Я. Купала)
    Я — мужык, а гонар маю,
    Гнуся, але да пары.
    (Я. Колас)
    Гэта і дзіця зразумее (’не толькі дарослы’)•
    253
    2)	словы, якія ўносяць у фразу новае паняцце:
    Рабрыстыя — ў падсочках, нібы здані, —
    О сосны, хто прыдумаў вам Майданек?!
    (М. Танк)
    3)	параўнанні:
    Рабрыстыя — ў падсочках, нібы здані.
    (М. Танк)
    Госць першы тыдзень — золата, другі — серабро, а трэці — медзь, хоць і дадому едзь...
    (Прыказка)
    4)	словы, якія паўтараюцца:
    Гэта мы ўсё займаліся пакуль што паважанай, але не самай важнай кампаніяй. Цяпер пра га-лоўнае.
    Бульба. Яна паўсюль, яна — універсал. За вы-ключэннем некаторых паўночных раёнаў, дзе яе пасевы складаюць 15,8 працэнта ад пасяўной плошчы, — паўсюль яе да 20 працэнтаў (У. Ка-ратпкевіч).
    Я не мог напісаць аб усім і ўсіх, і хай яны мне прабачаць.
    I вы прабачце мне за доўгую размову. Калі пач-неш прызнавацца ў любові да самага дарагога — скончыць тое прызнанне амаль немагчыма.
    Вы самі ўсё зведаеце, самі перамераеце яе да-рогі і сцежкі. Зведаеце больш за мяне, перад вамі куды больш доўгая дарога.
    Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, ды й не патрэбна (У. Карашкевіч).
    Словы, якія паўтараюцца, могуць вымаўляцца:
    а)	аднолькава;
    б)	па ўбываючай прагрэсіі;
    в)	па нарастаючай прагрэсіі.
    254
    вымаўляюцца па ўбываючай прагрэсіі	Я — Бахайская чарапаха. Я — на чэраве сонна ляжу. Я — каменная. Маё царства ўпала лавінаю праху Пад пятою кітайцаў Чжурчжэняў, Кіданяў, Манголаў, Маньчжур. Я спазнала дарэмнасць I тленнасць: Дзе ляжалі дарогі ваенныя, Там сягоння На сопках сярод парудзелай травы Толькі мы засталіся,
    вымаўляюцца аднолькава	Чарапахі каменныя, I каменныя малпы, I каменныя львы. Роўна восем стагоддзяў Я ляжу сярод праху. Усурыйскія тыгры адны Да мяне падыходзяць ўначы I глядзяць залатымі вачыма На мяне, Чарапаху, Што адна умудрылася Ў вечнасць з агню уцячы. Ў навальнічныя ночы, Калі неба сякуць бліскавіцы, Мне здаецца, што зноў Забівае аратаяў гром, I грукочуць праз ноч Залатыя й пурпурныя Калясніцы, I гепарды імкнуцца, I падаюць стрэлы дажджом. Я ляжу тут, каб людзі Памяталі аб ханах пахмурых, Аб бязлітасных войнах, Што знішчылі родны мой край.
    255
    	Я іду —
    вымаўляюцца па нарастаю-чай прагрэсіі	Толькі людзі сляпыя не бачаць, — Чарапаха гісторыі, Я павольна да сонца іду... Я дайду. Усё роўна дайду. (У. Караткевіч)
    5)	зваротак (калі ён знаходзіцца ў пачатку сказа):
    Краю мой родны! Як выкляты богам — Столькі ты зносіш нядолі.
    (М. Багдановіч)
    6)	словы, у якіх канцэнтруецца эмацыянальны стан:
    А я... чакаў з усіх дарог
    Цябе ў сорак чацвёртым... летам.
    Калоны ні адной не мог
    Я прапусціць з ахапкам кветак.
    Хацелася пачуць: «Сынок...»
    I крыкнуць радаснае: «Тата!»
    Бацькоўскім быў мне кожны крок...
    Усё ішлі, ішлі салдаты...
    Каторы раз сыходзіў снег...
    Дамоў вярталіся суседзі.
    Я кожнаму насустрач бег
    I чуў кароткае: «Прыедзе...»
    (Р. Барадулін)
    7)	пры спалучэнні аднародных членаў:
    Калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы. — здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Паў Уладзімір, Разань, Кіеў. Да Ноўгарада захопнікі не дайшлі толькі таму, што пачаліся дажджы..
    Мы — адбіліся. I менавіта таму мы «белая», «чыстая ад нашэсця татараў» Русь. А гэта да шмат чаго абавязвае. I вы заўсёды памятайце гэта (У. Караткевіч).
    256
    8)	выклічнікі:
    Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца, I «таўкачыкі» спяваюць і ў скокі тнуцца: «Гэй, гоп, таўкачыкі, Гэй, гоп, асінавы, Ды работы Максімавы...»
    (М. Багдановіч)
    Вы авалодаеце ўменнем лёгка і свабодна зна-ходзіць і вылучаць націскныя словы — і ваша прамова стане рэльефнай, кантрастнай.
    Маўленчыя функцыі мелодыі
    Мелодыя звязана са змяненнем вышыні голасу (яго паніжэннем ці павышэннем).
    Меладычнае павышэнне сведчыць аб развіцці думкі, паніжэнне — аб завяршэнні:
    Я збіраў факты, але іх было недастаткова.
    Маўленчыя функцыі тэмпу
    Характар паўзы, яе працягласць патрабуюць і адпаведнага тэмпу: пры глыбокіх паўзах тэмп замаруджаны, пры паўзах кароткіх тэмп, наад-варот, паскораны. Замаруджаны тэмп сігналізуе аб заканчэнні выказвання. He менш яркая і выразная сувязь тэмпу з лагічным націскам: на-ціскное слова — тэмп замаруджваецца. Пры спа-койным маўленні тэмп пераважае і амаль ус-тараняе націск.
    Эмацыянальныя функцыі паўзы
    «Сапраўды, варта было б, калі пішам, ставіць ноты над словамі, a то цяпер чытаць пісьмо тое ж, што глядзець на партрэт: няма ні жыцця, ні руху; адлюстраванне нерухомай думкі, нешта з адбіткам смерці» (з пісьма М. Ю. Лермантава).
    9 Зак. 1874
    257
    Эмацыянальная паўза можа быць пастаўлена ў любым месцы тэксту, але пры абавязковай умове апраўдання яе творчым намерам.
    Сустракаюцца ў маўленні словы, звароты, якія яўна паказваюць нам на мэтазгоднасць выкарыс-тання эмацыянальнай паўзы. Напрыклад, словы ах, стой, ні з месца з’яўляюцца сігналам унутра-най напружанасці ці насцярожанасці і патрабуюць пасля сябе паўзы.
    Эмацыянальная паўза, як правіла, больш працяглая ў параўнанні з паўзай лагічнай і су-праваджаецца затрымкай дыхання. Параўнайце: лагічная паўза падае на падкрэсленыя словы, эма-цыянальная — на шматкроп'е: