• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    10.	Праінтаніруйце прыказкі ў адпаведнасці з дадзенымі ў дужках парадамі.
    1)	Які ў ядзе, такі і ў хадзе (жартаўліва; расчаравана);
    2)	Лёгкі здабытак — лёгкі пражытак (з асу-джэннем; іранічна);
    3)	Дай Божа старым вочы, а маладым розум (спачувальна; са шкадаваннем; з крыўдай);
    4)	Круцельствам свет пройдзеш, ды назад не вернешся (з асуджэннем; з перасцярогай);
    5)	Дурны хутчэй хапаецца за агонь, чым за розум (расчаравана; зларадна);
    6)	У сваім краі, як у раі (з гордасцю, паву-чальна).
    Д А Д A T A К
    УЗОРЫ ПРАМОЎ
    ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПРАМОВЫ
    Янка Купала
    ДУМКІ
    3 ПАБЫЦЦЯ Ў ФІНЛЯНДЫІ НА ІМАТРЫ1
    На днях утрох мы: прафесар п. Э[пімах]-Ш[ыпіла], п. А. Гр[ыневіч] і я, надумаліся па-ехаць у Фінляндыю на Іматру, аб каторай многа я чуў, але не меў і дзесятай долі таго ва-абражэння, якое, як пабываўшы, стуль вынес. Думка паездкі ў бацькаўшчыну фінаў належала ўсяцэла п. Э[пімах]-Ш[ыпілу], за што яму не магу не аддаць тут свайго шчырага дзякуй.
    Раніцой 20 чэрвеня, запасшыся білетамі і драбніцай фінскіх грошай, селі мы ў Пецярбурзе на Фінскім вакзале ў чыгунку і — бывай здарова, наднеўская сталіца. Ужо купіўшы білет, мы ўбачылі, што едзем за граніцу, бо на білетах стаялі напісы па-фінляндску, а такжа — зверху і ўсярэ-дзіне на вагонах і на станцыі. Расійскія напісы стаялі на трэцім месцы. Форма ў служачых інакшая, як на нашых дарогах, і гавораць яны шапяляючы; значна адразу, што не рускі народ. Дарога спачатку ідзе прадмесцем Пецярбурга — налева бачыш астрог, направа — комін фабрычны, а там — так нейкі цагляны мур. Але штораз да-лей — штораз меней пахне гарадской культурай, а пачынаецца незавідная фінляндская прырода: як вокам кінуць — тарфяная балотная нізіна, па-росшая мохам, асочнай травой ды прыземістымі карлюкаватымі сасонкамі і бярозкамі. Па гэтай нізіне дзе-нідзе ўбачыш каменны ўзгорак (сапраў-ды, узгорак з аднаго цэлага каменя), а к яму ўнізе
    1 Друкуецца з захаваннем арфаграфіі арыгінала.
    266
    прыляпіўшыся пунька або хатка — невыдумна ся-ліба працавітага фіна; зрэдку толькі пападаюцца прыгожыя дачныя домікі.
    Але як толькі мы выехалі, то не абышлося і без знаёмства ў вагоне, каторае вельмі нас узрадавала.
    3 Пецярбурга на адной з намі лаўцы сеў нейкі з віду важны чыноўнік. Спачатку ехалі моўчкі, але калі мы загаварылі між сабой па-беларуску, як мы тут, хоць і на чужыне, з сабой гаворым, то бачым, што гэты важны чыноўнік заварушыўся і неяк прыветліва, не па-чыноўніцку ўсміхнуўся да нас. Па нейкім часе загаварыў з намі і ён, і што ж — аказаўся гэта такі шчыры беларус, якога і ў род-ным краі са свечкай пашукаць. Мы так усцешы-ліся з гэтага свайго новага знаёмага. Аб чым мы толькі ні гаварылі: і аб сваёй старонцы, і аб сваім народзе, і аб нашай беларускай справе, і аб усім, усім родным, блізкім сэрцу і думкам. Яшчэ больш ён нас усцешыў, калі са свайго сакваяжыка дастаў і паказаў нам беларускія кніжкі, каторыя з сабой возіць замест, як гэта другія робяць, якіх «Пінкертонаў».
    П. К., гэтак зваўся наш спадарожны, нара-дзіўся і правёў маладосць на Беларусі, але пасля, шукаючы хлеба, выехаў на чужыну, недзе ў паў-днёвыя губерні Расіі, і служыць там цяпер на чы-гунцы. Там ён пасівеў, дачакаўся дзяцей і ўну-каў... Даўно жыве ў чужыне, а як пекна гаварыў па-беларуску. Калі ў гутарцы аб роднай старонцы ўспомніў аб дзецях, то мімаволі вырвалася ў яго: «Яны ўжо не тое, не так прывязаны, — кажа, — к сваёй бацькаўшчыне, як я». Сказаўшы гэта, неяк спахмурнеў. Мы нешта дабавілі яму на пацеху, але ўжо і расстацца мусілі: поезд астанавіўся, і яму трэба было сысці на гэтай станцыі, непадалё-ку ад каторай жыў на дачы яго сын, к катораму ён ехаў на госці. Расставаліся мы, як якія най-раднейшыя сваякі. Ужо на прашчанне спытаўся ён нас, ці не ведаем да прадання якога кусочка зямелькі на Беларусі. «Хацеў бы, — кажа, — ку-піць, каб хоць на старасці лет пасяліцца ў роднай старонцы і там злажыць свае косці».
    267
    На станцыі, дзе прыйшлося нам расстацца са сваім дарагім знаёмым, прачыталі мы напіс па-фінляндску лацінскімі літарамі: «Тэрыёкі». Мяс-ціна гэта стала і ў нас ведама з таго часу, як тут забілі чарнасоценцы быўшага дэпутата першай Думы Герцэнштэйна. У Тэрыёках жа мы ўбачылі толькі аднаго і то ўжо, здаецца, апошняга нашага жандарма; далей, у глыбі Фінляндыі, не прый-пілося нам іх спатыкаць.
    Як і на ўсіх меншых фінляндскіх станцыях, поезд тут затрымліваецца нядоўга, і мы зноў імчымся на ўсе пары далей. Едзем мы — і скрозь тая самая аднаабразная і лясістая фінская прырода, толькі дзе-нідзе, як бы для прыкрасы, убачыш яшчэ ў большай нізіне вялікае, найболей стаячае возера ды яшчэ большую каменную гару, на якой як бы цудам прычэпяцца і растуць неза-відныя сасонкі. Але як не ўбога гэта зямелька, яна нам здавалася куды мілейшай ад пакінутых цаг-ляных муроў-астрогаў вялікага сталічнага горада.
    Часта непадалёку ад палатна дарогі бачылі мы чысценька апранутых маленькіх дзетак, каторыя, стоячы ў асочнай траве, махалі нам удагонку бе-лымі кветкамі і як бы гаварылі на сваёй непанят-най мове: «Як маецеся, пілігрымы з далёкага і не-вядомага нам краю?..»
    Спатыкаюцца дзе-нідзе і абсеяныя палі, але якія гэта палі?! Пажалься, божа! Найболей робіцца так: пакапае дагадлівы фін торфу, намяшае з лісцямі і, нацягнуўшы на каменную пліту, сее там сваё дабрыцо. Разумеецца, якога ж тут і спадзя-вацца ўроду? Жытцо мы бачылі скрозь невысокае, хоць і не зусім рэдкае, а ярына толькі абыходзіла, і гэта 20-га чэрвеня, па-іхняму 3-га ліпеня.
    Вёсак, як у нас, у фінляндцаў няма, а толькі адзінокія хаткі, параскіданыя па аднэй, і падчас меншыя за нашы; толькі саламянай страхі не відзелі мы нідзе.
    Як жа багацейша і пякнейша наша зямелька, калі яе параўнаць з фінскай, хоць паміма гэтага людзі тут лепей апрануўшыся і весялей, свабадней
    268
    выглядаюць, як нашы! Дзіўна і несправядліва звініць гэта наша бесперапыннае: «край наш бед-ны, зямлі мала!» Мне здаецца, што не край наш бедны, а толькі мы яго абяднілі ды наша мачыха-доля заклеймавала нас нязмытым кляймом спрадвечнага падданства і паніжэння.
    Стоячы на прылаўках вагонаў і аглядаючы ва-коліцы, мы так пераехалі некалькі станцый і за-трымаліся даўжэй на Выбарзе. Станцыя гэта вы-глядае бядней, як расійскія большыя вакзалы, і ўсярэдзіне парадак інакшы.
    Прыехалі мы сюды ў гадзіне 3-й па паўдні, у пару, у якую хіба кожны ўспомне і аб полудні. Хоцькі-няхоцькі пайшлі мы к буфету і відзім: на стале чаго толькі душа хоча: і рыба, і мяса, і сыр, і масла, і ўсякія прыправы к гэтаму; людзі пады-ходзяць, бяруць самі на талеркі, што хочуць, і ядуць, колькі ўлезе. Ніхто нікога аб нічым не пы-таецца, ніхто нікога не пільнуе; еш, колькі душа прымае. Я, гледзячы на гэта, падумаў: папрабуй такі парадак завесці і ў нас, то або другі б не за-быўся кумпяк які і пад палу захваціць з сабою, або так пастараўся б, што назаўтра і рыцына1 не памагла б, — а тут нічога. Пры стале, разумеецца, і мы сваёй працы не пашкадавалі. Падмаца-ваўшыся, што называецца, падышлі да касы і па сумленню прызналіся там, што і мы былі каля стала. Нам сказалі заплаціць па паўтары маркі (марка — каля 40 кап.) з брата. Каб прыйшлося ў нас паядаць гэтак на станцыі, то не выкупіўся б і трыма рублямі з носа. Толькі адно тут дрэнна, што, каб і ўміраў (магу пабажыцца, што не маню), ні за якія грошы не дастанеш і напарстка гарэлкі. Мы, даведаўшыся аб гэтым, пацмокалі трохі язы-камі, але нічога не дарадзіш, такія ўжо парадкі ў гэтай, лаянай чарнасоценцамі, Фінляндыі.
    Паабедаўшы, прыселі мы закурыць папяросы; на нашу просьбу прынесла цэлы пачак светла-
    1 Рыцына — алей, які здабываецца з насення клешчавіны (ужываецца як слабіцельнае).
    269
    русая поўненькая фіначка. Я здзівіўся, што на па-пяросах не было пасачка-бандэролі, які бачым на нашых; і калі спытаўся ў гэтай мілавіднай дзяў-чынкі, чаму на папяросах няма акцызнага значка, яна паглядзела на мяне, як на чалавека не ў сваім розуме, засмяялася і нічога не сказала, а гунцвот-ка лоўка па-нашаму сакатала, хоць і была не з напіых. Але вось званок, другі, трэці, і мы ўжо зноў у вагоне і едзем далей.
    Тыя самыя нізіны і зараснікі бягуць перад намі, толькі ўжо тут часцей спатыкаюцца азёры і каменныя ўзгоры.
    Дзіўныя сапраўды гэтыя каменныя горы. Зда-лёку бачыш, быццам узгорак падобен і да нашага, а прыгледзішся — ляжыць камень-гара або з ад-нэй пліты вялізнай, або з некалькіх у крушню зваленых каменняў велічынёю з добрую хату, a то і большых нават; відаць, і тут была таксама цэлая гара, але час ці пярун пашчапаў яе на кускі.
    Праз гэткую гару-камень бывае падчас пра-сечана ў некалькі сажняў глыбінёю калдобіна і праложаны рэйкі, па каторых бегае чыгунка. Дзіву толькі даешся, як гэта столькі трэба было ўжыць трудоў руцэ чалавечай, каб выдзеўбці цэ-лыя дзесяткі чатырохкантных сажняў цвёрдага, як сталь, камення.
    Нарэшце, пасля якіх 2—3 гадзін язды з Выбарга, дамчаў нас поезд да апошняй нашай астаноўкі. Як толькі сышлі мы з вагонаў, то зараз жа пачулі, што нешта ўдалі небывала і незвычайна шуміць.
    Гэта ўжо так вітаў нас вадаспад Іматра.
    Апісаць Іматру, гэту велічыню і разгон бушую-чай вады, трудна. Трэба яе відзець на свае вочы, каб пераканацца, як тут усясільная прырода пака-зала сваю моц, выкапаўшы ў каменнай гары кана-ву-грамадзіну і кінуўшы па ёй расшалелыя хвалі ракі Вуоксы.
    Рака гэта, падплываючы к таму месцу, дзе б'е сам вадаспад, патроху звужаецца і, напатыкаючы пад сабой каменныя глыбы, пачынае грозна кла-
    270
    катаць, як бы глуха клясці, што ёй асмельваюцца спыніваць разгон і прастор. Але ўсё-такі гэты прастор штораз вузее, спад штораз болей робіцца прытным, вадзе прыходзіцца прабіваць сабе дарогу ў каменнай скале, і тут гэта рака пачынае ўжо бяспамятна, безаглядна і апраметна кідаць свае буйныя хвалі, шумець, стагнаць дзіка, жутка. Прад сабой відзіш не звычайную ваду, а белую, як снег, кіпучую пену. Хваля ўскаквае на хвалю, го-ніць, прэ, пераганяе; тая тую кідае ўверх цэлай пякельнай гарой, разаб'е ў пух, у пыл, скруціць, зверне; зноў тая тую кіне ўвысь, як бы грозячы самому сонцу; тая тую абыме шалёным абняццем, здаве, скруце, ізноў пусце, ліне, і зноў так далей хваля за хваляй, а ўсё з грозным шумам, дзікім рогатам, жутка, магуча. Аж вось, выбіўшыся зноў на большы прастор, Вуокса пачынае ўсціхамірвац-ца, як бы пераводзіць дух пасля такога шалёна-п'янага разгулу-барацьбы.