Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Пры жэстыкуляцыі кіруйцеся наступнымі правіламі:
— жэсты павінны быць натуральнымі. Звяртац-ца да жэстаў варта па меры адчування патрэбы Ў іх;
— жэстыкуляцыя не павінна быць бесперапын-най. He кожная фраза мае патрэбу ў падкрэсліван-ні жэстам;
— сачыце за жэстамі. Жэст не павінен адста-ваць ад слова;
— уносьце разнастайнасць у жэстыкуляцыю. He карыстайцеся без разбору адным і тым жа жэс-там ва ўсіх выпадках, калі трэба надаць слову выразнасць;
— жэсты павінны адпавядаць свайму пры-значэнню. He трэба перабольшваць значэнне жэс-
243
таў і мімікі і суправаджаць імі кожнае слова. Калі чалавек навучаны правільнаму ўжыванню моўных сродкаў, яны ў большасці выпадкаў будуць дас-татковыя для выказвання розных думак і найтан-чэйшых адценняў. Мноства жэстаў сведчыць аб недасканаласці нашых думак. Але прамова, зусім пазбаўленая жэстаў, паказвае на скаванасць прамоўцы, што не дае набыць унутраную раўна-вагу, трымацца натуральна, адчуваць сябе са слу-хачамі свабодна.
ГОЛАС
«Быць у голасе!» — якая гэта асалода адчу-ваць, што можна кіраваць сваім голасам, што ён падпарадкоўваецца табе, што ён гучна і моцна перадае ўсе самыя нязначныя дэталі, пералівы, адценні творчасці» (К. Станіслаўскі). Прымаючы пад увагу прафесію Станіслаўскага — рэжысёра, акцёра, педагога па акцёрскім майстэрстве, — можна падумаць, што добры голас неабходяы толькі людзям пэўных прафесій. Але гэта зусім не так. Кожны з нас можа прыгадаць сітуацыю (якую або назіраў непасрэдна ў жыцці, або бачыў у тэлевізійнай перадачы, або чуў па радыё): размаўляюць два чалавекі, і адзін з іх вас раз-дражняе, хаця і гаворыць слушныя рэчы, аднак такім пранізлівым голасам, такой скорагаворкай...
Нішто не робіць на слухачоў больш моцнага ўражання, чым голас. Паспрабуйце пачуць уласны голас, і вы ўпэўніцеся ў тым, што ён патрабуе клопатаў. Разгарніце часопіс, наблізьце яго да твару і вымавіце некалькі слоў. Гукі рэхам вернуцца да вас. Вы можаце запісаць на маг-нітафонную стужку сваю гутарку з сябрамі. Калі будзеце адны, уключыце магнітафон і праслухайце запіс. Вы здзівіцеся таму, што ўласны голас па-знаецца з цяжкасцю. Да таго ж вы знойдзеце ў ім нямала недахопаў.
Голас можна змяніць, зрабіць гучным, вы-разным.
244
Гаргань
Трахея
Поласць носа
Дыяфрагма (скарочаная)
Цвёрдае паднябенне
Мяккае паднябенне
Галасавыя звязкі
Напачатку сваёй прамоўніцкай дзейнасці Дэ-масфен (384—311 гг. да н. э.) меў слабы голас, быў картавы. Яго першыя выступленні афіняне сус-трэлі градам насмешак. Старажытныя пісьменнікі сведчаць аб тым, што Дэмасфен шмат практыка-ваўся, каб развіць голас. Ён займаўся бегам, бо бег умацоўвае голас, адольваў крутыя пад'ёмы і ў час пад'ёмаў гаварыў, набраўшы ў рот каменьчыкаў, чытаў на памяць вершы. Ён прымусіў свой голас гучаць чыста, моцна, з рознымі адценнямі і стаў самым вядомым палітычным прамоўцам Стара-жытнай Грэцыі.
Галасавы апарат складаецца з чатырох частак: дыхальных органаў, вібратараў, рэзанатараў і артыкулятараў.
245
Дыхальныя органы — лёгкія, дыяфрагма, не-калькі брушных мышачных сістэм. Дыяфрагма скарачаецца і ўцягвае паветра ў лёгкія. Некалькі брушных мышачных сістэм, падпіраючы дыя-фрагму і націскаючы на грудную клетку, вы-штурхоўваюць паветра з лёгкіх.
Вібратары — гэта галасавыя звязкі. Яны размешчаны гарызантальна ў дыхальным горле пры пераходзе яго ў гартань. Галасавыя звязкі, калі паветра з лёгкіх праходзіць праз іх, вібры-руюць; так узнікае голас.
Рэзанатары — гартань, поласці рота і носа. Голас, узнікшы пры вібрацыі галасавых звязак, праходзіць праз гартань, поласці рота і носа, уз-мацняецца, абагачаецца, гукі набываюць вы-разнасць.
Артыкулятары — язык, губы, ніжняя сківіца, мяккае паднябенне. 3 іх удзелам з гукаў ут-вараюцца склады і словы.
Для голасу характэрны гучнасць, тэмп, вы-шыня, тэмбр, артыкуляцыя (і вымаўленне).
Гучнасць голасу — гэта калі прамоўцу добра чуваць не толькі ў першых, але і ў аддаленых радах слухачоў. Гучны голас — не абавязкова вельмі гучны. Нават наадварот: самы «чутны» — гэта спакойны, стрыманы голас. Спакойнае, чыс-тае гучанне залежыць у першую чаргу ад правіль-нага дыхання.
Калі чалавек маўчыць, ён дыхае так: удых — выдых — паўза; калі гаворыць: удых — затрым-ка — павольны выдых.
Дыханне ў момант маўлення павінна быць: а) глыбокім, б) частым, в) кантралюемым.
Глыбокі ўдых не патрабуе многа часу, для яго дастаткова не больш чым паўсекунды. Глыбокі ўдых не азначае, што вы павінны запоўніць лёгкія, колькі мажліва, поўнасцю. Удых павінен быць такім, каб павольнага выдыху хапіла для вы-маўлення часткі фразы — ад паўзы да паўзы. Вы-
246
мавіце фразу, робячы паўзы і ўдыхі ў пазначаных месцах — больш кароткая паўза пазначана адной рыскай (/), больш працяглая — дзвюма (//): Шмат для каго / падтрымліваць гутарку азна-чае // распавядаць забаўныя гісторыі і анекдоты, / канцэнтруючы на сабе / ўсеагульную ўвагу.
Як бачна з прыкладу, для вымаўлення гэтай фразы спатрэбілася некалькі глыбокіх кароткіх удыхаў, гэта значыць дыханне павінна быць час-тым. Праверце сказанае: паспрабуйце вымавіць фразу пры дапамозе толькі аднаго глыбокага ўдыху — вам не хопіць дыхання.
Частае дыханне — рознае па глыбіні, што бачна па паўзах, больш кароткіх або больш працяглых.
Што значыць кантраляваць дыханне? Гэта значыць трымаць пад кантролем струмень паветра з лёгкіх на галасавыя звязкі. Паветра павінна вы-штурхоўвацца з лёгкіх не ўсё адразу, а з рознай ступенню хуткасці ў залежнасці ад значэння вы-маўляемых слоў, частак фразы. Праверце гэта сцвярджэнне пры выкананні «гукапераймальных» практыкаванняў:
а) с-с-с (вецер), ж-ж-ж (пчала), р-р-р (званок) — голас гучыць плаўна, паветра паступае на галаса-выя звязкі паступова;
б) ш-ш-ш (помпа), с-с-с (піла) — голас гучыць больш энергічна, паветра паступае на галасавыя звязкі моцным струменем;
в) ф-ф-ф (пульверызатар) — голас гучыць эма-цыянальна, экспрэсіўна, паветра выштурхоўваец-ца з лёгкіх рыўкамі.
Тэмп. Асноўная яго прыкмета — гэта хуткасць маўлення. Звычайна прамоўца вымаўляе ў сярэд-нім 120—150 слоў у хвіліну. Праверце, з якой хуткасцю вы вымавіце тэкст, прызначаны для публічнага выступлення. Падбярыце ўрывак, які складаецца з 300—400 слоў, вымавіце яго, фік-суючы, колькі часу вам спатрэбілася. Затым па-лічыце, колькі слоў вымаўляецца вамі ў хвіліну. Калі атрымаеце лічбу больш за 150 слоў у хвіліну, значыць, ваша маўленне шпаркае. Прычынай
247
найчасцей бывае ваша нясмеласць, нявопытнасць. Калі атрымаецца лічба менш за 100 слоў у хві-ліну, маўленне вымучанае, няўпэўненае. Як правіла, да гэтага прыводзіць лянота прамоўцы.
Вышыня — яе можна пазначыць графічна. Вымавіце слова па складах, прыслухайцеся, якія склады вымаўляюцца роўна, на якіх голас «падае», на якіх — «узлятае»:
ма-ла-дзец!
Так мы гаворым у захапленні: голас на апошнім складзе спачатку «ўзлятае», а потым «падае».
Калі вымаўляем гэтае слова з інтанацыяй пы-тання, голас на апошнім складзе пойдзе ўверх:
ма-ла-дзец?
Вымавім з інтанацыяй сцвярджэння — голас на апошнім складзе заслізгае ўніз:
ма-ла-дзец.
Перарывы ў вышыні, плаўнае слізганне ўніз — уверх дазваляюць голасу мадуляваць, гучаць му-зыкальна. Наконт гэтай якасці голасу Поль Сопер у сваёй кнізе «Основы нскусства речн» прыводзіць яскравы прыклад:
Марк Твэн ведаў цану меладычнага гучання ў маўленні. Аднойчы раніцай, дужа парэзаўшыся падчас галення, ён пачаў сыпаць градам даволі моцных лаянак і праклёнаў. Жонка, выпадкова пачуўшы іх, рашыла паўтарыць сказанае, каб паказаць, як груба гэта гучыць. Марк Твэн крытычна выслухаў і заўважыў: «Дарагая, словы тыя, музыка не тая!»
Тэмбр — гэта афарбоўка голасу. Тэмбр голасу кожнага чалавека індывідуальны і непаўторны. Тлумачыцца гэта тым, што на тэмбр уплывае са-мая малая розніца ў будове і форме галасавых звя-зак, якія вібрыруюць і тым самым нараджаюць голас. Значыць, тэмбр свайго голасу чалавек змя-
248
ніць не можа. Аднак можна і трэба пазбаўляцца ад тых якасцей, якія набыты ў выніку няправільных, няўважлівых адносінаў да голасу і якія скажаюць уласцівыя ад прыроды якасці тэмбру. Гэта могуць быць хрыпата, рэзкасць, гугнявасць, гартаннасць.
Хрыпата бывае звязана з перанапружаннем або хваравітым станам галасавых звязак.
Рэзкі, пранізлівы голас узнікае, калі галасавыя звязкі занадта самкнутыя або глотка знаходзіцца ў здаўленым стане, што здараецца пры пера-напружанні нервовай сістэмы.
Гугнявасць — залішні насавы прыгук у галос-ных гукаў. Тлумачыцца яна тым, што прыток па-ветра ў нос бывае больш свабодным, чым яго вы-хад праз ноздры. Прычына можа быць у тым, што мяккае паднябенне ў момант маўлення не пры-ўзнімаецца, каб закрыць насавыя шляхі, а апуска-ецца, тым самым прапускаючы значную частку паветранага струменя. Гэта можа быць з-за ма-ларухомай ніжняй сківіцы, якая не дазваляе дас-таткова шырока адкрыць рот, што і павялічвае прыток паветра ў насавую поласць.
Гартаннасць, або гарлавы тэмбр, з'яўляецца та-ды, калі гук заглытваецца, гучыць нізка, лака-лізуецца ў глыбіні поласці рота. Звычайна гэта ад-бываецца пры маларухомай сківіцы.
Артыкуляцыя — гэта членараздзельнае вымаў-ленне гукаў. Усе органы маўлення, непасрэдна або апасродкавана, з'яўляюцца артыкулятарамі. Але галоўную ролю ва ўтварэнні гукаў адыгрываюць язык, зубы, дзясны, губы, ніжняя сківіца, мяккае паднябенне, цвёрдае паднябенне. Сярод пераліча-ных органаў галоўны і найбольш актыўны — язык.
Няправільная артыкуляцыя ў большасці вы-падкаў — гэта вынік неахайных адносінаў да свайго голасу. Мы ведаем, як павінны гучаць гукі, але, здараецца, вымаўляем іх невыразна або скажона (часцей па прычыне нашай паспешлівасці). Што такое няправільная артыкуляцыя і чым яна адрозніваецца ад няправільнага вымаўлення (аб
249
якім гл. ніжэй), яскрава ілюструе наступны прыклад. Дзіця чуе ад дарослых, як павінен пра-вільна гучаць гук [р], але вымавіць яго правільна не можа. I гаворыць [лака] (замест [рака]). Гэта — няправільная артыкуляцыя. А вось некаторыя да-рослыя не надаюць належнай увагі сваёй маўлен-чай культуры і таму дазваляюць сабе «нячыстае» вымаўленне гукаў; напрыклад, пад уплывам па-шыранай доўгі час на Беларусі ў якасці дзяржаў-най рускай мовы яны могуць сказаць [р'эка], хоць добра ведаюць, што ў беларускай мове няма мяк-кага [р']. Гэта — няправільнае вымаўленне.