Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Калі слаўны гаспадар, вялікі князь Аляксандр, званы Вітаўт, на якую зямлю гневаўся і хацеў яе сам пакараць або куды хацеў сваіх моцных ваяво-даў паслаць і каму ад тых земляў загадваў да сябе прыбыць, яны неўзабаве паслухмяна са сваёй зямлі да яго прыходзілі. Калі ж якому гаспадару з-за якой-небудзь патрэбы немагчыма было пры-быць [да Вітаўта], ён сваё войска пасылаў яму [Вітаўту] на дапамогу і на службу.
Гэты вялікі князь Аляксандр, званы Вітаўт, у вялікай пашане і славе прабываў. [Аднойчы] быў ён у адным са сваіх гарадоў — вялікім горадзе Кіеве, і прыслалі да яго [сваіх пасланцоў] вялікія князі ардынскія, паручаючыся верна служыць яму, і прасілі ў яго цара на царства, бо шмат вя-лікіх ардынскіх цароў служыла пры яго двары. I даў ён ім цара па імені Салтан. Той жа цар, які быў у Ардзе, учуўшы, што слаўны гаспадар [Вітаўт] паслаў свайго слугу на царства, не пасмеў працівіцца яму, пакінуў царства і ўцёк. Салтан жа, прыйшоўшы ў Арду, сеў на царства паводле волі вялікага гаспадара Вітаўта і вельмі паслух-мяна служыў яму, і неўзабаве памёр. Старэйшыны ж ардынскія паслалі сваіх паслоў з вялікімі дарамі да слаўнага гаспадара [Вітаўта] і прасілі ў яго іншага цара. Ён жа даў”1м іншага цара па імені Салтан Малы. Гэты Салтан, сеўшы на царст-ва, ніяк не смеў не слухацца слаўнага гаспадара: дзе і калі [вялікі князь Вітаўт] яму загадае, ён та-ды і туды качуе. Прайшло мала часу, і вялікія князі ардынскія, не смеючы нічым разгневаць слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, каб
307
без яго волі не садзіць на трон цара, прыслалі да яго з вялікаю пашанаю і прасілі іншага цара. Ён жа даў ім іншага цара па імені Даўлад-Бярды.
Як рака, праплываючы ўсе землі, людзей і жы-вёлу поіць, а сама не змяншаецца, так і слаўны гаспадар [Вітаўт] шмат цароў адпускаў у Арду, а ў яго большала цароў. Мы ж на папярэдняе вер-немся. Гэты цар Даўлат-Бярды мала часу цараваў, і таму тыя ж старэйшыны ардынскія, калі ішлі ля вышэй згаданага горада Кіева і ўчулі, што ў гэтым горадзе знаходзіцца слаўны гаспадар, вялікі князь Вітаўт, прыйшлі і пакланіліся яму, і шматлікія падарункі прынеслі, і прасілі ў яго іншага цара. Ён жа даў ім іншага цара па імені Махмет. Як ад мора шмат вады выходзіць, так і ад гэтага слаўнага гаспадара, вялікага князя Вітаўта, му-драсць сыходзіць.
КАМЕНТАРЫЙ
«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» за-вяршаецца арыгінальным помнікам беларускага пісьменства XV ст. — «Пахвалой вялікаму князю Вітаўту». Гэты твор, верагодней за ўсё, быў на-пісаны ў 1430 г. у Смаленску, дзе складаўся і пер-шы беларуска-літоўскі летапісны звод. Урачыста-ўзнёслы, панегірычны стыль «Пахвалы» добра стасуецца як з велічнасцю самой асобы гэтага кня-зя, так і са значнасцю той гістарычнай падзеі, з нагоды якой яна стваралася, — рыхтуемай каранацыі Вітаўта.
«Пахвала Вітаўту», пэўна, задумвалася як своеасаблівае ідэйна-мастацкае і гістарычнае аб-грунтаванне гэтага дзяржаўнага акта, як па-цверджанне выдатнай палітычнай ролі літоўска-беларускай дзяржавы і яе кіраўніка на міжнарод-най арэне, іх палітычнай магутнасці і высокага міжнароднага аўтарытэту. Больш таго, у гэтым творы вельмі выразна і ёміста выказана і агульная гістарычная канцэпцыя ўсяго беларуска-літоў-скага летапіснага зводу, у склад якога ўвайшоў «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» з «Пахвалой
308
Вітаўту» — погляд на вялікае княства Літоўска-Беларускае як на вядучы цэнтр палітычнага аб'яднання ўсіх усходнеславянскіх земляў. Не-здарма ў «Пахвале» падкрэсліваецца, што Вітаўт «валодаў... усёю рускаю зямлёю».
Сапраўды, як пераканаўча сведчаць дакладныя гістарычныя факты і пісьмовыя крыніцы таго ча-су, гэты літоўска-беларускі князь у 20-я гг. XV ст. фактычна быў палітычным лідэрам усяе ўсходняе Еўропы. Так, калі ў 1423 г. маскоўскі князь Ва-сіль Дзімітравіч пісаў духоўную грамату (свой за-павет), то яе змест узгадняўся з Вітаўтам і па-цвярджаўся яго пячаткаю з Пагоняй. I менавіта пад апеку Вітаўта аддаваў Васіль Дзімітравіч свай-го малалетняга сына Васіля і жонку Соф’ю. Прысягу на вернасць гэтаму літоўска-беларускаму князю складалі тады цвярскі, разанскі і іншыя рускія князі, называючы яго сваім «господнном... н многнх русскнх земель господарём». Таму і не выпадкова, што ў канцы 20-х гг. XV ст. з Расіі ў Беларусь перамясціўся цэнтр усходнеславянскага летапісання і тут, у Смаленску, быў складзены агульнарускі па характары летапісны звод, так званы летапіс Фоція — Вітаўта, што часткова за-хаваўся ў Беларуска-літоўскім летапісу 1446 г.
У цэлым адпавядаюць гістарычнай сапраўд-насці і тыя звесткі, якія падаюцца ў «Пахвале Вітаўту» пра ўзаемаадносіны гэтага князя з та-тарамі. Нягледзячы на паражэнне на Ворскле ў 1399 г., яго палітычны ўплыў у Ардзе пасля Грун-вальдскай перамогі ў 1410 г. зноў настолькі ўзмац-неў, што ён часта саджаў на залатаардынскі трон сваіх стаўленікаў. Тыя татарскія ханы, якія згад-ваюцца ў «Пахвале Вітаўту», валадарылі ў Ардзе ў другім і трэцім дзесяцігоддзях XV ст. Апошні з названых — Махмет — гэта Улуг-Мухамед, які цараваў у 20-я гг. У 1423 г. ён быў пераможаны ханам Баракам, але праз год пры падтрымцы Вітаўта зноў вярнуўся на залатаардынскі трон.
«Той, хто кіруе Ардою, той і валадарыць на Русі», — казалі тады. Агульны змест «Пахвалы
309
Вітаўту», нягледзячы на зразумелую тэндэнцый-насць,-у цэлым праўдзіва раскрывае гістарычную ролю гэтага літоўска-беларускага князя на Русі і ва ўсёй Еўропе ў момант яго найвышэйшай магут-насці, у зеніце яго міжнароднай славы, якая ўвасабляла высокае палітычнае становішча Літоў-ска-Беларускай дзяржавы ў тагачасным свеце.
Пераклад са старабеларускай і каментарый Вячаслава ЧАМЯРЫЦКАГА.
Георгій Марчук
БОЖЫ ДАР1
I надышоў час, калі ноч саступіла правы дню, калі праззяла неба светам без свяціла. На зямлі, у доме маладая маці раджала сваё першае дзіця. Сцішылася прырода, не дзьмулі пясчаныя буры ў Сахары, не буяніў Ціхі акіян, не ляцелі ўніз ла-віны з Эверэста і Кіліманджара, не бунтавалі вул-каны, цішу і спакой ахоўвалі векавыя дубы Бела-вежскае Пушчы. Анёлы святла і дабрыні панеслі па свеце радасную вестку. I ажылі душы нябес-ныя, святыя і зямныя. Узрадаваўся Пушкін, ад-разу апрануўся, паслаў кур'ераў да сваіх братоў-паплечнікаў Гогаля, Купалы, Гётэ, Байрана, Хая-ма. Першым адгукнуўся няўрымслівы Гогаль, ад-казаўшы любаму сябру, што ён ужо наняў карэту, у якой сядзяць шчаслівы Шэкспір, хваравіты, але задаволены навіною Шапэн, павесялеўшы Глінка, што час ехаць, што гарачыя і лёгкія Сэрвантэс, Рабле, Руставелі, Саят-Нава, Нізамі, Лопэ дэ Вэга ўжо ў дарозе. Дастаеўскі ведае, што, прачуўшы навіну, Леў Талстой заплакаў слязьмі радасці. I яны выбраліся ў дарогу, прыпыняючыся ля ўсіх, хто аб гэтым прасіў. Паслухаліся цяжкахворага Саўрасава, які не мог выбрацца з лякарні, узялі яго карціну «Тракі прыляцелі» ад імя ўсіх сяброў
1 Напісана ў дзень нараджэння (9 сакавіка 1993 г.) Яраслава Зубко-Наркевіча.
310
ягоных: Пярова, Шышкіна, Куінджы, Левітана, Фядотава. Прыпынілі свой адпачынак, пакінулі правінцыю Чайкоўскі, Рэпін, Віла Лобас, Рэрых, не паехаў у Францыю Тургенеў, у Гвінею — Нікіцін, на Таіці — Гаген, у Індыю — Васка да Гама; словам, усе спяшаліся да гэтага дома, у якім маладая, самая прыгожая маці раджала дзіця. Прыхапіўшы фарфоравы кубачак, чарніла, паперу, рушыў у доўгі шлях ажно ад Кітая Канфуцый. Шліман пагрузіў усе багацці Троі на карабель, не хапіла месца, зафрахтаваў караблі Амундсена, Скота, Берынга, Лазарава. Дапамагчы ўзяўся Чарапанаў са сваім цягніком і Жукоўскі са сваім самалётам... бо ля дома, у якім раджае жанчына, няма мора. Яго адразу ж узяліся маляваць Ларэн, Айвазоўскі. Падрыхтавалі віншавальныя тэлегра-мы і прынеслі Папову, каб ён іх перадаў, стогадо-выя старцы, што не змаглі выбрацца ў дарогу, — Тыцыян, Кант, Леанарда да Вінчы, Бернард Шоў. Як яны зайздросцілі тым, хто быў каля дома! Вось і знаёмая вуліца. Яе ўпрыгожваюць, слухаючы па-рады Ле Карбюзье і дойліда Тадж-Махала, Перык-ла і Растрэлі. Твары аздобнікаў найшчаслівей-шыя — Сезан, Манэ, Чурлёніс, Пікасо, Кант, Сікейрас, Далі, Хогарт, Пірасмані, Маціс, Вела-скес, Рубенс. Убаку, як быццам саромеючыся, стаяць вечныя халасцякі. 0, як яны перажываюць у гэты момант, што не зведалі сямейнага шчас-ця, — сціплы Ньютан, іранічны Вальтэр, мудры Дантэ, замкнёны Бетховен — іх бярэ за рукі гарэзлівы Чаплін і падводзіць бліжэй да дома, ля якога ўжо сабралася багата ваяроў, хлебапёкаў, фараонаў, купцоў і купчыкаў, царадворцаў і май-старзінгераў, падарожнікаў і жабракоў. Бах, вітаючы Рыверу, адчыніў невялікую каплічку, што ацалела ад войнаў жорсткіх, расклаў на пю-пітры ноты, папрасіў у Бальзака кубачак гарачае кавы, сеў ля акна, чакае. Вынаходнікі і тут першыя — стаяць ля ганка Піфагор, Эдысан, Ла-маносаў, няўрымслівы Мендзялееў, асцярожны Гутэнберг. Да ложка парадзіхі маюць права па-
311
дысці, каб ахоўваць яе сваёй прысутнасцю, толькі тыя, хто ў белых халатах: паправіў пенснэ і ступіў першы Чэхаў, з ім побач Гіпакрат, Авіцэна, Пірагоў, Рэнтген, Кох, Барнард. Сляпыя Гамер і Баян стаяць ля вокнаў, іх ніхто не прыкмячае, бо вось толькі-толькі пад'ехалі — у цудоўным на-строі — Шаляпін, Паўлава, Каруза, Забэйда-Суміцкі, Кепура, Ланца, Собінаў. Паддаючыся іх весялосці, пасвятлелі сумныя вочы Босха, Гоі, Дзюрэра, Рэмбранта, Шапенгаўэра, Пірандэла, Па-заліні, Верашчагіна, Брэйгеля. Засяроджаныя Рэзерфорд, Мікеланджэла, Паўлаў тактоўна пра-пусцілі наперад будучых хросных — хто ж ім не саступіць дарогу? — Андэрсана, братоў Грым, братоў Люм'ер, Радары. За імі ў спакойнай велічы назіраў Калумб, які трымаў у руках шахматы, чай, каву, хлеб; побач стаяў Дакэ з кашом бульбы. Гучна, на ўсю вуліцу спрачаюцца, як пачаць і хто пачне першы, Моцарт і Вердзі, Ліст і Мусаргскі, Грыг і Вагнер, Вівальдзі і Пучыні, Кальман і Сме-тана; тым часам іх непрыкметна апярэджвае Штраус, пазычыўшы скрыпку ў Страдывары.
А дом акружаюць усё новыя прышэльцы, не баючыся агню і вады, холаду і спякоты. Бо тут, толькі тут на нейкі момант пачатак пачаткаў, цэнтр Сусвету. Ідуць усхваляваныя, як ніколі, са-мыя блізкія сваякі жанчыны — прадзеды Сямён і Гаўрыла, якіх вядуць Маці Божая і Рафаэль, яны нясуць ікону Хрыста, іх апякуюць і су-праваджаюць Кірыла Тураўскі і Златавуст, Кірыл’ і Мяфодзій. У пакоі каля парадзіхі — жанчыны Сафо, Жанна д'Арк, Ефрасіння Полацкая, Кюры, Магдаліна, яны трымаюць гаючую ваду святое ракі Ганг, якую перадаў Гандзі. О, якая велічная, неапісальная хвіліна чакання! Кеплер і Капернік трымаюць над галавою парадзіхі зорны шацёр, рукі ёй гладзяць Батычэлі, Энгр, Хакусай, Радэн. Мужныя ваяры, стоячы на даху, ахоўваюць дом ад граду, куляў, маланак. Яны — Данскі, Кутузаў, Гарыбальдзі, Жукаў — не пусцяць зло. Усё жы-вое, здаецца, просіць у Творцы, каб Ён аблегчыў