Са скарбонкі спадчыны нашага краю
Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці
Памер: 80с.
Магілёў 2001
Са скарбонкі спадчыны нашага краю
УПРАЎЛЕННЕ КУЛЬТУРЫ МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
МАПЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ НАВУКОВАМЕТАДЫЧНЫ ЦЭНТР НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ I КУЛЬТУРНААСВЕТНАЙ РА5ОТЫ
АБЛАСНАЯ АБ'ЯДНАНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя У.I.ЛЕНІНА
Гэтае выданне прысвечана Нацыянальнаму святу — Дню беларускага пісьменства, Мсціслаў, верасень 2001 года.
САСКАРБОНКІ СПАДЧЫНЫ НАШАГА КРАЮ
Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці
УПКЛ "Магілёўская абласная ўзбуйненая друкарня"
2001
ББК82.(4Бел)
С 12
3 ГЛЫБІНЬ ЖЫВАТВОРНЫХ НАРОДНАГА ДУХУ
У зборы матэрыяла для кнігі ўдзельнічалі супрацоўнікі сельскіх іраённых бібліятэк Магілёўскай вобласці
_ Са скарбонкіспадчыны нашага краю: 36. фальклору Магілёўскай вобл. / Абл. навукметад. цэнтр нар. творч. і культ.асвет. работы; Абл. аб’ядн. 6каімяУІ.Леніна; Склад., сістэматызацыя, дапамож. паказальнікі, кампьют. набор С.Л.Бухель, Ж.І.Палханавай; Уступ. артыкул і літ. апрац. тэкстаў І.Я.Пехцерава; Рэд. тэкстаў песень Л.В.Зыкава; Адказныя за вып. А.М.Васіленка, І.І.Кузняцоў. Магілёў, 2001. 80с.: іл, Бібліягр.: 11 назв.
У зборніку змешчаны легенды, паданні, песні, прыказкі, прымаўкі і іншыя ўзоры вуснапаэтычнай творчасці, запісаныя ў вёсках Магілёўскай вобласці ад жывых носьбітаў фальклору. У асобных выпадках выкарыстаны друкаваныя і архіўныя крыніцы. Матэрыял размешчаны па геаграфічным прынцыпе, унутры раздзелаў — па жанрах. Выданне забяспечана дапаможнымі паказальнікамі і разлічана на работнікаў культуры, кіраўнікоў самадзейных калектываў; будзе карысным таксама для педагогаў і выхавацеляў.
ББК 82.(4Бел)
Магілёўшчына — зямля таленавітых, духоўна багатых людзей з незапамятных часоў. Аб гэтым сведчаць, у першую чаргу, залатыя і самацветныя скарбы, якімі з’яўляюцца песні, казкі, легенды, паданні, тапонімы — усё, што справядліва завецца народнай творчасцю. Датыкацца сэрцам да іх і не хвалявацца — немагчыма. Успомнім Баркалабаўскі летапіс, які названы так, таму што знойдзены ў быхаўскай вёсцы Баркалабава. Гэта сапраўднае, чыстае люстра сівой даўніны Падняпроўя, ды і Беларусі. А “Тарас на Парнасе”, які, як сведчаць знаныя літаратураведы, нарадзіўся ў сценах ГорыГорацкагасельскагаспадарчага інстытута, цяпер Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. He злічыць легенді паданняў Прыдняпроўскага краю. Многія з іх леглі ў аснову выдатных твораў беларускіх пісьменнікаў, кампазітараў. Яркі прыклад таму — паэма “Магіла Льва” Янкі Купалы, якую навеяла народнаму песняру Беларусі легенда, а дакладней, адна з яе версій аб жыцці, каханні і трагічнай смерці знакамітага разбойніка Машэкі. На напісанне вершаў натхнілі аўтара гэтых радкоў легенды аб крыніцы любві і свяце “Бразгун”, якія бытуюць у Чэрыкаўскім раёне.
У гэтым зборніку прадстаўлены цікавыя знаходкі работнікаў бібліятэк вобласці пры вывучэнні народнай творчасці сваіх рэгіёнаў, што яны робяць і асобна і разам з супрацоўнікамі клубныхустаноў. Нельга чытаць без хвалявання легенды, паданні, тапаніміку, якія прадставілі Быхаўскі, Мсціслаўскі, Касцюковіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі і іншыя раёны. Святлом любві пранізана легенда аб узнікненні назваў вёскі Любонічы, рэчкі Любанка, Любінага бору, Любінай сцежкі. Бачыце, якое сузор’е, у цэнтры якога ззяе цудоўнае славянскае імя — Любоў. Верыцца, што гэтая легенда яшчэ знойдзе таго, хто дасць ёй дастойную аздобу. Тут можа быць і паэма, і песня, і драма. Варта толькі адшукаць у сэрцы словы, якія змаглі б перадаць і ўсю слодыч і горыч кахання Любы і Міколы, і трагізм дзяўчыны з чыстым сэрцам, якую ўкраў пан на першую ноч перад яе вяселлем, і справядлівасць помсты Міколы пану за каханку, якая, зняслаўленая панам, павесілася. I, вядомаж, у новагатвора павінен быцьжыццесцвярджальны фінал, бо Любоў неўміруча. Глыбокі сэнс і ў іншых легендах і паданнях, якія знайшлі жыццё на старонках гэтага зборніка.
Народная паэзія, як пацеркі, зіхаціць у прыказках і прымаўках, дыялектах беларускай мовы, якія яшчэ захаваліся ў раёнах Магілёўшчыны, асабліва ў вёсках. Бібліятэкары плённа папрацавалі, збіраючы гэтыя каштоўнасці нацыянальнай культуры. Ёсць у зборніку і паэтычныя апісанні вясёлага сватання, таямнічага вяселля, жалобнага пахавання, якія бытавалі ў нашых продкаў — жыхароў Магілёўшчыны. Ды і сярод народных аўтэнтычных песень дзенідзе ўспыхне падобная на заранку.
Работу, якая праводзіцца пазахаванню нашай спадчыны, можнасмелапараўнацьз мёдазборам. Мёд лечыць многія цялесныя немачы, а паэзія сапраўднай народнай творчасці — душу. Няхай мёдазбор па адражэнню духоўнасці будзе плённым!
Іван ПЕХЦЕРАЎ, член Саюза пісьменнікаў РБ
ISBN 9856568617
з
Е^^^^ АСІПОВІЦКІ РАЁН ^=^^s^=^^
Песні роднага краю Вясельныя песні Перад вяселлем да маладой заўсёды прыходзяць сваты. У сватоў прасілі пірага:
А ці добра зямліца?
Ці ўрадзіла пшаніца? Ці ўрадзіла пшаніца, Ці спяклі вы пірог? Кудой ішлі? Гарою, А ці ўзялі з сабою, А ці ўзялі вадзіцы 3 сцяклянай крыніцы? А ці забілі вы лася, Як вы яго валілі?
I калбасу рабілі? А наш сваток удаленькі, Прынёс сверлік маленькі.
Адна пчолка піснула, Пірог свацця сціснула. А другая загула, Пірог свацця падала. Аддай, свацця, нам пірог, Дык мы пойдзем за парог. Пірог ваш дзялілі, Вельмі сваццю хвалілі. Пірог ваш удаленькі, Жалка, жалка, што маленькі.
(Зап. в.Замошша Асіповіцкага с/с ад Доўгаль Ганны Савельеўны)
Малады вядзе нявесту на пасад
Братка сястру на пасад вядзе, Гібкую кладку кладзе.
Кладачка, не ўгібніся, Сястрыца, не ўклякніся. Кладачка ўгібнулася, Сястрычка ўклякнулася. Братачка, мой родненькі, Чым я табе надаела?
.. Ці русаю касою, ці сваёю красою, Ці сваімі славамі, ці сваімі сватамі. Што суботы дажыдаючы, Што нядзелі адпраўляючы.
(Зап. у в.Краснае Свіслацкага с/с ад Гарадзецкай Т. П.)
Калі ад’яджаюць сваты
Ой, сватачкі, пташачкі, просім вас, Што б не было ганьбачкі Галі ў вас.
Што б не стаяла позна ўвечары пад вакном, Што б не ўцірала горкіх слёзачак рукавом. Што б не была паветачка хатачкай, Што б не была суседачка мамачкай.
(Зап. у в.Копча Свіслацкага с/с ад Івановай Зінаіды Іванаўны)
Калі прыязджае малады
Ой, стукнула, грукнула на дварэ, Паглядзі, мамуленька, ці па мяне.
Па цябе, дачушка, па цябе.
Ой, схавайце, родныя, за сябе.
He буду, дачушка, хаваці, Трэба цябе сёлета аддаці. Едзь, мая дачушка, без кубла, Ой, ты ж мне перачка не скубла.
Ой, скубла б я перачка, зіхацела, За такога п’яніцу ісці не хацела.
(Зап. ув.Копча Свіслацкага с/с ад Івановай Зінаіды Іванаўны)
Як вядуць маладую к маладому
Адчыняй, мамачка, новы двор, He татарын едзе, а сынок твой. He татарку вядзе, а нявесту.
Ды вядзе нявеступлаксуху, Ды вядзе кароўкубрыкуху.
(Зап. ув.Краснае Свіслацкага с/сад Гарадзецкай Т.П.)
Палюбіла сокала Тонкага, высокага, Каб яго пацалаваць Станаўлюся на краваць.
Палюбіла пісара Ды такога лысага. Яму некалі пісаць. Трэба лысіну часаць.
Каб я знала, маладая, Дзе мнс веку дажываць. Памагла б сваёй свякрусе, Хоць капусту паліваць.
Пейце, дзеўкі, як пяецца,
Замуж пойдзеш, усё мінецца, He прыйдзецца болей пець — Нада горушка цярпець.
Пейце, дзевачкі, прыпеўкі, Як жылося ў мамачкі: Піла, ела, што хацела, Спала да зараначкі.
Ой, у полі жыта Сцелецца нізенька, Добра таму жыці, Што любоў блізенька.
Блізка, яно блізка, Ды яшчэ далёка: Цераз двазаборы, Цераз сад зялёны.
Прыпеўкі
А чый гэта новы домік На гарушачцы стаіць? Калі кіне мяне мілы, — Падпалю, няхай гарыць.
Мы прыпеўкі праспявалі, Будзем весяліцца.
А цяпер спяваць канчаем, Каб не пасварыцца.
(Зап. у в.Краснае Свіслацкага с/с ад Гарадзецкай Т.П.)
Я, бывала, прыпявала Розныя прыпевачкі, А цяпер вы прыпявайце, Дарагія дзевачкі.
(Зап. ув. Мязовічы ад М.Некрашэвіч)
Я тыя заборы Да й пераламаю, Я свайго мілога Здалёку пазнаю.
Штоб вятры не дулі, Птушкі не клявалі, Штоб майго мілога, Другія не кахалі.
Ой, пайду ў садочак Ды сарву лісточак, [Ад] пана [с]крываю, Мілага слядочак.
(Зап. ув.Зборск ад Налівайка Г.Б.)
4
5
Каменная гара
Ніхто не скажа, колькі гадоў Каменцы, што раскінулася на дзесятым кіламетры шашы БабруйскСлуцк. На агародах мясцовыя жыхары часта выкапваюць абкачаныя камяні, а за ваколіцай і зараз вялікі гладкі валун ляжыць. Кажуць людзі, што камень гэты калісьці з неба зваліўся. Шмат розных гісторый аб ім існуе. Адну з іх расказаў стары па мянушцы Музей. Незвычайны быў дзед. Адзенне насіў незвычайнае, расшытае каштанамі, арэхамі, маляўнічымі гузікамі. Шапка ў яго была не з футра якоганебудзь труса, а з самай сапраўднай вожыкавай скуры з іголкамі. I кіёк, на які абапіраўся ён пры хадзьбе, таксама цікавы быў: па ўсёй паверхні — узоры розныя, на рукаятцы — галовы ворана і ёжыка адмысловыя. Вось ён і расказаў гэту легенду.
Даўнымдаўно жыў у месцах тутэйшых страшэнны і злосны дракон. На Каменнай гары жыў. Алогава сваё з вялізных камянёўвалуноў збудаваў. I не было ніводнай сям’і ў акрузе, якой бы гэты ненаедны дракон гора не прычыніў.
Аднойчы ляцеў дракон гэты да свайго жытла, а ў лапах кіпцюрыстых — вялізны камень, невядома дзе адшуканы ім, трымаў. Калі пралятаў дракон над краем тутэйшым, раптам хмара вялікая чорная ўсё неба засланіла, і такая цемра вакол наступіла — жах! Атут яшчэ маланка незвычайна бліснула і грымнуўтакі аглушальны гром, якога ніхто да таго не чуў. Спалохаўся дракон, выпусціў з лап сваіх агідны камень, а сам паляцеў кудысьці. 3 таго часу яго ўжо ніхто не бачыў. А камень застаўся ляжаць там, дзе ўпусціў яго дракон.
Таму вёску Каменкай і назвалі.
Кукаванка
Даўно гэта было, калі в.Пярэсава яшчэ не існавала, а на яе месцы стаялі толькі дзве хаты. Адна з іх вялікая, светлая. У ёй багатая ўдава Ксенія жыла з двума сынаміблізнятамі, якім па 17 год споўнілася. А ў другой, цеснай і цёмнай хацінцы, немачны стары жыў; рыбалкай ды дарамі леса жывіўся.
Мела ўдава некалькі лодак і кіравала пераправай. Адсюль, відаць, і назва сённяшняй вёскі Пярэсава пайшла, ад слова “перасовы”. За грошы перепраўляла Ксенія падарожнікаў з левага на правы бераг і наадварот. А перавозчыкамі яе сыны, Ясь ды Стась, былі. Калінікалі і дзядок займаўся гэтай справай.
Аднойчы восенню моцная навальніца ў той мясцовасці пачалася. Вецер узвіўся ўраганны. Увесьдзеньіўсю ноч дожджякз вядра ліў. Цемражудасная наступіла. Вось у такую непагадзь сярод начы нехта моцна загрукаў у браму.