Са скарбонкі спадчыны нашага краю
Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці
Памер: 80с.
Магілёў 2001
Як вывешу плет на прыплет, Як вывешу плет на прыплет, Куды мая мамачка ў клець ходзіць. Аў клець ідучы, убачыць, Аз клеці ідучы, заплачыць.
Во маёй дачушкі ўплёткі, Во маёй дачушкі ўплёткі, Што ў русай касе насіла, Падвор’е маё красіла, Сямейку маю весяліла. Пераборнічыкмесячык, Пераборнічыкмесячык Перабраў усіх звёздачак. Як выбраў сабе звёздачку, Хоць яна маленька, драбненька, Сярод усіх звёздачак красненька. Пераборнічык Іванька, Пераборнічык Іванька Перабраў усіх дзяўчат.
Як выбраў сабе Манечку, Як выбраў сабе Манечку, Хоць яна дробненькамаленька Сярод усіх дзевачак ясненька.
(Вясельная, зап. у в.Бялынкавічы)
26
27
Выйдзі ж, матачка, паглядзі, паглядзі, Што табе баяры прывязлі, прывязлі. А прывязлі скрыню, пярыну, пярыну, Маладую дзевачкукнягіню, княгіню. He так княгіню нячосу, нячосу, Што не ўмее косачкі часаці, Толькі ўмее верабейкі пужаці, пужаці. " Шупшугі, верабейкі, утаткавы канапелькі. А ў свёкравы не буду, не буду, Бо я ў свёкра жыць буду.
(Вясельная, зап. ув.Канічы)
Галовачка мая бедная, Сямеечка непріветная.
Самі селі ды вячэраюць, Мяне ж маладу па воду шлюць. Толькі ў беленькай рубашечкі, Шаўковенькі падпаясачак, Цераз бацькін двор дарожачка, Цераз маткіна падворыйка. Мой татачка ў варот стаіць, А мамачка ў акно глядзіць,
Ля крынічанькі, ля глыбокія, Ой, лі,ой, люлі, ля глыбокія, Ляжыць целечка, цела белае, Ой, лі.ой, люлі, цела белае. Ніхто к целечку не прыступіцца, Ой, лі,ой, люлі, не прыступіцца. Прыступілі тры ластавачкі, Ой, лі,ой, люлі, тры ластавачкі, Тры ластавачкі, тры лябёдачкі, Ой, лі.ой, люлі, тры лябёдачкі. Перва села ў яго галовачках, Ой, лі,ой, люлі, у яго галовачках. Другая села пасярод сэрца, Ой, лі,ой, люлі, пасярод сэрца. Трэцяя села каля ножачак,
У татачкі слёзы коцяцца, У мамачкі, як рака, ільюцца. “Ці не наша то дзіцятачка Басая, праставалосая? Зайдзі, зайдзі ў нашу хатачку, Напрані нашу напратачку, Павяжы нашу хусціначку. Пацярала ты шчасцедолечку, Цераз сваю буйну галовачку Папалася ў няволечку”.
(Зап. у в. Белая Дуброва)
Ой, лі,ой, люлі, каля ножачак. Што ў галовачках то матка мая, Ой, лі,ой, люлі, то матка мая. Пасярод сэрца то сястра мая, Ой, лі,ой, люлі, то сястра мая. Каля ножачак то жана мая, Ой, лі,ой, люлі, то жана мая. Дзе матка плача, там рака льецца, Ой, лі.ой, люлі, там рака льецца. Дзе сястра плача, там крынічанька, Ой, лі,ой, люлі, там крынічанька. Дзе жана плача, там расы няма, Ой, лі.ой, люлі, там расы няма.
(Балада, зап. у в.Студзянец)
Прыехаў сын у госці, маці жыта жала.
Сказаў маці здраствуй”, яна не адказала. Маці, мая маці, чаго гордай стала? Сказаўтабе “здраствуй”, а ты не адказала. Я не гордай стала, “здраствуй” не сказала:
За горкай слязою цябе не пазнала.
Маці, мая маці, хопіць так рабіці, Паехалі ў горад, будзеш з намі жыці! Прыехала ў горад, у куточку села, Гордая нявестка зкоса паглядзела: Дзеці ўжо бальшыя, нечага рабіці, Паязджай к дачке, будзеш тама жыці. Прыехала к дачцэ, села ў вугалочку: Мілая дачушка, памый мне сарочку. Я не буду мыці, недзе мне сушыці, ' Каўры дарагія нечага сарыці.
Аўсе людзі кажуць, што каўры харошы, Што каўры харошы за маткіны грошы. Сядзіць зяць у крэсле, газету чытае, На старую цёшчу зкосу паглядае: Хопіць табе, цёшча, па дзецях цягацца, Пара табе, цёшча, на той свет збірацца. Адзін сын маёрам, другі пракурорам, А старая маці сядзіць пад заборам.
(Балада, зап. у в.Бялынкавічы)
Татачка мой любенькі, татачка мой даражэнькі, А каму ты мяне пакінуў такую сіраціначку адну? А каму ж я цяпер галовачку прыхіну, мой татачка? А што ж мне цяпер дзелаць без цебя, Куды ж мне цяпер адной, А куды ж мне цяпер кідацца?
Мне ж ніхто нічоганькі не памагаець, А каго ж не пайду прасіць, Дык усе выганяюць мяне з хатанькі, Татачка мой любенькі, татачка мой родненькі, А вазьмі ж мяне скарэй з сабой.
А божа ж мой божачка, А што ж мяне цяпер дзелаць без цябе?..
(Галашэнне, зап. у в. Саматэвічы ад А.Кавалёвай)
Прыказкі, прымаўкі, выслоўі
А няхай на цябе чэмер найдзець!f3an. у в.Бялынкавічы)
Аднаму з’есці курку, а зрабіць скулку. (Зап. ув.Бялынкавічы)
Бадай цябе ліха. (Зап. у в.Бялынкавічы)
Высах, як сугак той стаў. (Зап. у в.Бялынкавічы)
Дзе сеў, там і прыкіпеў. (Зап. у в.Бялынкавічы)
Дзеўка прыгожа, ды прасці не гожа. (Зап. у в.Бялынкавічы)
Ездзіць любіш, каб ты жыватом ездзіў. (Зап. у в.Бялынкавічы)
Закурым табачку цёртага, успомнім пра жывога і мёртвага.
(Зап. ув. Саматэвічы)
Змяя змяю не кусае. (Зап. у в.Бялынкавічы)
I верабей ногі не прамачыў. (Зап. ув. Саматэвічы)
28
29
I лапкі ў ropy падняў. (Зап. ув. Саматэвічы)
Калі розуму ў галаве няма, дык шапка нр
Карову б'юць за зык, а бабу за я^ХТя Ув^™™вічы) Kvnan an У язык (^ап. ув.Бялынкавічы
курэц ад старога лапця. (Зап. ув. Саматэвічы)
Сав* ^ УБялЫнкавічЫ)
Першая жонка ад Бога, другая ад людзей, трэцяя ад чорта.
(Зап. у в. Бялынкавічы)
Песні хоць трэсні, а есць нечага. (Зап. ув.Студзянец)
Ппк^^’п К СТаРЦЫ На абед(3ап УВБелаяДуброва)
РЬІНШла уРачыстая ~ забярэ мух нячыстая. (Зап. ув Канічы)
Прыншоу Улас скора вясна ў нас. (Зап. ув.Канічы)
Устау па том бок ночы. (Зап. ув.Бялынкавічы)
ХІХГноТч an Ч°рт СУХУЮ ГРУШУ'ІЗаП У^ьткавічы)
Хавам нос у апанасаускі мароз. (Зап. ув.Канічы)
Шалудзіваму парасёнку і ўпятроўку мароз (3ап увК я_ ° У бе К03 В03, ЦІ дзяцей загарадзь. (Зап. ув.БелаяДуброва) язык, што псіны хвост, віляець. (Зап. ув.БялЫнкавічы) ЭЯДуброва)
о Індаяць> а разам не сыходзяцца. <Беоа/7)
пляЦе~Г СТа₽Ы’ 3 РаГаМІ' Э Не бЫК' дояць’ а не ^а. " Дзярэ, а лапці не
нХаХл?»^3’ каля ДзіРа^ базар. (Вулей іпчолы)
Па чатыры і па пяць" зал^ыся X^ST*"™3 Нв ““'Э ЧЭС ^6' ^^ мац, дваццаць дзетак. Усе дзеткі адналеткі. (Квакуха з хураняткамі)
Адкуль пайшлі назвы вёсак Кіраўскага раёна
Веска Чыгірынка здаўна падзяляецца натры часткі: Румак, Чыгірынка, Малінаўка. Існуе тры варыянты паходжання назвы “Румак”. Папершае, словам “рум” называлі рагатагажаўрука. Яксцвярджаюцьстаражылы, гэтыхптушакбыло шмату нашай мясцовасці. Падругое, лічыцца, што калісьці нехта з мясцовыхжартаўнікоў па асацыяцыі “Масква другі Рым” назваў гэтую частку вёскі РымамРымкомРумаком. Трэцюю версію паходжання назвы Румак звязваюць з яўрэем па імені Ром, які жыў тут і пабудаваўнаўскрайкувёскі вадзяны млын. Восьі называецца паўночная часткаЧыгірынкі ў памяць аб гэтым чалавеку.
Паўднёвая частка вёскі называецца Малінаўка. Існуюць дзве найбольш рэальныя прычыны паходжання гэтага тапоніма: зза птушак малінавак, чые прыгожыя спевы ў зарасніках чаромхі на беразе Друці здаўна песцілі слых людзей, і зза ягад маліны, буйных, салодкіх і духмяных, якіх у гэтай частцы вёскі асабліва многа.
3 другога боку да вёскі далучыўся пасёлак Падліпкі. Вёсачка з такой назвай была заселена ў часіны ўладарніцтва пана Булгака. Мясцовыя сяляне звярнуліся да яго з просьбай пабудаваць дарогу, бо там была царква. Булгак адгукнуўся на просьбу сялян, і некалькі хутароў злучыліся дарогай. А з мэтай добраўпарадкавання і ў даніну тагачаснай еўрапейскай модзе загадаў пан абсадзіць дарогу ліпамі.
Побач з вёскай Чыгірынка на беразе возера знаходзіцца вёска Падлужжа. Справа ў тым, што калісьці на месцы гэтага возера быў вялізны луг, па якому, выгінаючыся змяёй, пятляла рака Друць. Пасля ўзвядзення плаціны тут утварылася возера. Аднак у назве вёскі, размешчанай побач з лугам, “пад лугам”, указваецца месца яе знаходжання Падлужжа.
Яшчэ адна вёска, якая далучылася да вёскі Чыгірынка, называецца Праточнае. Яе назва пайшла ад пратокі, якая агінала невялікі ўчастак зямлі, дзе і пасяліліся першыя жыхары вёскі.
Апівошына — п’яніца
Бязула, лежань гультай Дзюньдзя плакса
Загувальня заваленка
Каўбух начынены мясам страўнік свінні Мажара калёсы, у якія запрагалі коней маруда марудлівы чалавек
Навуш галопам (конь) Празукаваты прабіўны Растароп бездарож Сусолка ледзянец
Уежна сытна
Халда, мурза, атряха неахайны чалавек
Існуе прыгожая легенда пра назву вёскі Ала. Некалі жыўадзін пан, і была ў яго вельмі прыгожая дачка Ала. I так здарылася, што пакахала паненка беднага сялянскагахлопца. Бацька Алы, вядома ж, быў супраць гэтага кахання і не дазволіў закаханым ажаніцца. 3 вялікага гора і роспачы дзяўчына кінулася ў раку і патанула. 3 таго часу рэчка атрымала назву Ала. I вёска, якая стаіць ля вытока рэчкі, таксама мае назву Ала.
У нашым раёне ёсцьтры вёскі, у назвах якіхужыта слова “слабада”. Гэта вёскі Грыбава Слабада, Пацава Слабада і Кострыцкая Слабодка. Слова “слабада” мае некалькі значэнняў. Папершае, яно абазначала пасяленні вольных ад прыгону людзей. Падругое, гэта слова азначала пасяленне, якое знаходзілася ў гарадах за гарадской мяжой, а ў сельскай мясцовасці за мяжой землеўладальніка. У пачатку XVII стагоддзя літоўскі пан Самуэль Пац, які жыўу сваім Любоніцкім двары, валодаўсям ю вёскамі. Пры яго жыцці ўзніклі два новыя пасяленні. А так як знаходзіліся яны за межамі ўладання, то і атрымалі назву Слабада. Але каб іх не блытаць, прыйшлося даць
30
31
ім дадатковыя назвы. Адну, якая знаходзілася паблізу вёскі Кострычы, назвалі Кострыцкай Слабодкай, а другую ад прозвішча пана Пацавай Слабадой.
Даволі цікавая гісторыя паходжання вёскі Старцы і яе назвы (зараз яна ў складзе г. п.Кіраўска). He трэба думаць, што гэта назва азначае беднасць, жабрацтва яе жыхароў. Людзі тутжылі багата: землідобрыя, урадлівыя. Узнікла гэта вёска ў пачаткуXVII стагоддзя ў часы Вялікалітоўскага княства. Генерал (тады ён называўся возны) Бабруйскага замкакрэпасці меў свой двор у вёсцы Качэрачы. Аховузамка неслі вартавыя, якія называліся старцамі. Засваю службустарцы надзяляліся зямлёй паблізудвара генерала. Так узнікла новае пасяленне. Навакольныя людзі на пытанне “хто тут жыве” звычайна адказвалі старцы . Адсюль і пайшла назва вёскі Старцы. Каб не змешваць новае пасяленне са старым, вёску Качэрачы сталі называць старым сялом Стараселлем.
Гадоў сотню, мо і болей, таму, паміж вёскамі Гарадзец і Стража на невялічкім узгорку стаяла царква. Птушкі пяялі тутака ў летнюю пару, вольны вецер гуляў на прасторы і царкоўны звон гудзеў, разліваючыся ў паветры. Далёка навокал чутны былі прыгожыя гукі. Ісціхалаўсёнавокал. Птушкі раптам абрывалі сваю песню. Сціхалі ў траве скакуны. Слухаў у імшары воўк. Нават вецер і той супакойваўся, хаваючыся ў гушчары. Так чароўна звінеў царкоўны звон.