• Газеты, часопісы і г.д.
  • Са скарбонкі спадчыны нашага краю Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Са скарбонкі спадчыны нашага краю

    Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Памер: 80с.
    Магілёў 2001
    51.57 МБ
    Што зялёна паламана. А жаль цябе, маё дзіця, Што малада заручана, Што малада заручана, Заручана й замучана. Заручана за сталамі, Замучана за жарнамі, Заручана на покаці, Замучана ля постаці”.
    Прыкметы і павер’і
    Яшчэ дагэтуль у Кіраўскім раёне бытуе шмат прыкмет і павер’яў.
    На Новы год (14 студзеня)
    □	У дзень Новага года трэба пачаць якуюнебудзь работу, каб у ёй быў поспех на наступны год.
    □	Калі ў мінулым годзе не ўрадзіла вішня, трэба на Новы год яе добра патрэсці.
    □	Гаспадыні вельмі баяцца штонебудзь разбіць  гэта азначае наклікаць на сябе бяду на ўвесь год.
    □	На новы год не ходзяць у магазін, каб не быць увесь год бедным
    □	На новы год не абрэзваюць пазногці, спадзяваючыся не парэзаць рук ці ног на працягу ўсяго года.
    На Юр’еў дзень
    На Юр’еў дзень не выпускалі курэй, пакуль не высахне paca, а скаціну наадварот выганяюць на досвітку, абавязкова вярбой, з якой былі ў царкве ў вербную нядзелю. Але скаціну не пакідаюць у полі, а толькі пераганяюць праз яго і гоняць дамоў. Гэту вербу трэба ўтыкнуць у хлеве, каб злы дух не пашкодзіў скаціне.
    На вяселле
    Перад шлюбам маладой даюць капейкі, каб маладыя не ведалі недахопу, і цукар, каб жыццё было салодкім. У царкве маладая павіннатрымаць мужа пад руку, каб ніхто паміж імі не прайшоў. Колькі дзетак хоча мець маладая, столькі зярнятак ячменю павінна накласці сабе пад пятку. Каб ніхто не ёмог сурочыць, маладая павінна ўсё вяселле насіць з сабой галоўку цыбулі, альбо часнаку. Дрэннай прыметай лічыцца для маладых, калі бацькі ладзяць вяселле на пазычаныя грошы  маладыя будуць адчуваць нястачу. Ды і само жыццё не будзе доўгім.
    Цяжарнасць. Нараджэнне дзіцяці
    Цяжарная не павінна хадзіць па кумах. Інакш немаўлятка будзе хварэць. Пры пільнай патрэбе цяжарная кума павінна трымаць хрэсніка ніжэй свайго жывата. Цяжарная не павінна ні садзіцца, ні спыняцца на парозе  будзе цяжка раджаць. Атаксама не павінна прышываць на сабе гузікі, зашываць на сабе адзенне.
    Каб мець прыгожае дзіця, гаспадыня, прыбіраючы са стала, не выкідвае крошак, a з’ядае іх. Цяжарная не павінна піць гарэлкі, красці і г.д. Інакш дзіця вырасце п’яніцай,
    36
    37
    злодзеем і г.д. Калі народзіцца дзяўчынка, то яе захінаюць у бацькаву кашулю. хлопчык  то ў матуліну. Гэта робіцца для таго, каб дзіця было шчаслівым.
    Калі
    Пахаванне
    Калі памірае муж і астаўляе жонку або жонка мужа, у нябожчыка ₽а^ нео кашулі, каб таму, хто застаўся, лягчэй было вынсці замуж або ажаніцца. Адр У пасля смерці гаспадара старэйшь, з сям’і па чарзе заходзіць ва усе мяшканні і стаўшы ў дзвярах, кажа: “Нямаўжо болен (конікі, курачкі і г.д вашага гас падара (гаспадыні)" Гэта робіцца длятаго, каб нябожчык (асабліва кал. ен быускупы) не забраў усю скаціну з сабой.
    Хацела маці сына жаніці *
    Маці для сына піва варыла, А для нявестушкі  горкай атруты. Сын піва не п’е  атруту бярэ, Сын атруціўся, з каня зваліўся, А нявестушка з таскі ўмерла. “Палажыце мяне каля цэркві, А жану маю  на другом баку. Пасадзіце на мне зялёны явар, На жане маёй  белую бярозу”. Як шла маці Богу маліцца, Як заглянула, як заплакала: “Знаць, мае дзетачкі верна любіліся Через цэркву сашчапіліся”.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы (Баладная, зап. у в.Недзведзь)
    Ой, зелена, зелена ў лузе трава.
    А чаго йна зелена Што блізка вада, He збіта, не стаптана, Слядочкаў няма. Ой, хораша малада, малада ўдава. А чаго йна малада, Што мужа няма.
    He збіта, не зтурана, Дзетачак няма, Любіла парнішку Семнаццаці лет.
    Такого харошага ва ўсім свеце нет. Ой, зелена, зелена ў лузе трава. А чаго йна зелена Што блізка вада.
    (Зап. у в.Недведзь)
    Непраўдзівая каліна*
    Казала: “Цвісці не буду, Белага цвета не пушчу, Крупну ягаду я не ўраджу”. Як прыйшла вясна, зацвяла, Беленькі цвяток пусціла, Крупну ягаду ўзрадзіла. Непраўдзівая Галіна Казала: “Замуж не пайду, Маладога Колечку не ўзлюблю,
    Дзеўка са двара з’язджала 
    У бярозе вяршок заламала* Расці, бяроза, без верху,* Жыві, мая мамачка, без мяне, Без маёй касы, без русай, Без майго громкага голасу, Без майго громкага голасу, Без майго крупнага воласу.
    * Кожныя два радкі паўтараюцца двойчы (Зап. у в.Недведзь)
    Дробных дзетачак не ўзраджу”. Як прыйшлі сваты, дык пайшла, Маладога Колечку ўзлюбіла, 3 ім па вуліцы хадзіла, Усіх рабят яна гудзіла. Аўсе рабяты гарбаты, А мой міленькі лучше ўсіх I красіў, і харош, і прыгож.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы (Баладная, зап. у в.Іванава Слабада)
    Ой, да ты, пташка, канарэйка*
    Ой, што так рана з выр’я вылятаеш, Ой, ці ты свайго гняздочка не маеш? “Ой, хоць і маю, дык не сагрэю.
    Ой, звіла ж бы я гняздо пры дарозе, Ой, пры дарозе на белай бярозе. Ой, ды баюся, што дзетачкі зрубяць, Ой, яны пташкуканарэйку згубяць”.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы (Зап. у в.Барысавічы)
    39
    38
    Ф^Ф Прыказкі, прымаўкі і выслоўі ^^^^^
    Абы да душы  пражывеш і ў шалашы.
    Ад людзей схаваеш, ад Бога  не.
    Ад пустога звону карысці нікому.
    Адна галава на век.
    Бабу бі молатам — зробіш золатам.
    Беднаму Кузьме горка ўсюды.
    Будзе дождж ісці  будзе хлеб расці.
    Веку мала, а гора многа.
    Вышэй паднімешся  бальней будзе падаць.
    Гультаю заўсёды свята.
    Гуляючы, розуму не прыдбаеш.
    Гэта плёткі чужой цёткі.
    Дае Бог дзень, дае і пішчу.
    Жаніцца  не мёду напіцца.
    Жыўшы ў лесе, дроў не купляюць.
    3	гультаём ажаніцца  лепей задавіцца.
    3	красівага ліца не спячэш блінца.
    За добрым мужыком і чуліндра жонка.
    За мужа завалюся, нікога не баюся.
    I ў двары, і замужам.
    Ліхога любіць  сябе губіць.
    Любі Якава, ды не ўсякага.
    Любіць  не сена касіць.
    Мала снегу  не будзе хлебу.
    Малады конь, ды нораў стары.
    Маленькі сабака да веку шчанок.
    На беднага Макара ўсе шышкі валяцца.
    He адну пару чорт лапцей стаптаў, каб іх у кучу сабраць.
    He бяры, калі не лажыў.
    He глядзі ў чужы бок, а глядзі ў свой куток.
    He маеш веры  не бажыся.
    He навучыць бацька  навучыць гора.
    He так бойся чорта, як ліхога чалавека.
    He шукай гора  яно само цябе знойдзе.
    He хваліся, пражыўшы з мужам тры дні, а пахваліся ў тры гады He чакай з неба дараванага хлеба.
    Ніхто не ведае, як сірата абедае.
    Паганыя вочы дыму не баяцца.
    Памаліся Богу, калі ідзеш ударогу.
    Парачка  баран ды ярачка.
    Пусці казла ў агарод  усю капусту паесць.
    Сабака віляе хвастом, а ты  языком.
    Сам харош, ды розуму ні на грош.
    Свайго гарба ніхто не бачыць.
    Сласны кусок знойдзе куток.
    Старасць  не радасць, а смерць  не пацеха.
    Сыты галоднаму не спачувае.
    У лянівага косці не баляць.
    Усе старухі  сварухі.
    Хай яно ўсё струпехнець.
    Хахлатыя куры дваром вядуцца.
    Хлеб ды вада  голаду няма.
    Хоць гарбаты, ды багаты.
    Хоць за плута  абы тута.
    Хочаш нажыць ворага  пазыч грошы.
    Хто б чорта пазнаў, каб не яго рогі.
    Хто не ляніцца, той сваёй працай ганарыцца.
    Чалавек без мары, як хата без вакон.
    Чужую бяду па воласу развяду, а сваёй рады не дам.
    Чуў звон, ды не ведаў  з якой царквы.
    Шануй старое, як дзіця малое.
    Што ў ваду ўпала, тое пішы  прапала.
    Я за сваю Кузьму каго хочаш вазьму, а ты сваю Арынку павадзі па рынку.
    Як з крыжа зняты.
    Як няма шчасця, няма і долі.
    Як чорт у хату ўселіцца  гаспадар з жонкай дзеліцца.
    Буцян  бусел
    Вязёнкі  рукавіцы
    Гусцякі, таўчонка, тапчонікі, камы бульбянае пюрэ
    Дрюбшэнь  зацірка
    Жарэнікі  смажаная бульба
    Заселюзачарпну
    Зашэрала  заінела
    Зенкі  вочы
    Іціць  ісці
    Калакалуша  чаромха
    Капаніца  цяпка
    Кардошкі  бульба
    Каснікі  тонкія стужкі для заплятання кос, а таксама плоская трава
    Кацелкі  карзінкі сланечніка
    Квасоль  фасоля
    Купэла  невялікае возера сярод вёскі
    Курапа  жаба
    Марахоніць  казаць абышто Масол  костка
    Махнытка  галавешка
    Прасла  забор, паркан, зроблены з жэрдак
    Слапном  омлет
    Слончык  малая скамейка
    Тавот  салідол
    Топка  лазня
    Тпрутка  цяля
    Трысценак  сенавал
    Туняшкі  трухлявае дрэва
    Фортка  калітка
    Цалкі  цэлая вараная бульба
    Цапок  прут, палка
    Чальчак  малое парася
    Чапяла  ухват
    Шантроплі  ношаныя тапкі.
    40
    41
    КЛІЧАЎСКІ РАЁН
    Адкуль пайшлі назвы мясцін
    Клічаў
    Вось якая існуе легенда аб паходжанні Клічава. Даўнымдаўно, калі лясы былі надзвычай багаты ўсялякай жыўнасцю, грыбамі і ягадамі, у паўнаводнай Вольсе было шмат рыбы. З’явіўсяўгэтыхмясцінахадстаўныкапітан. ЗваліягоКліч. Прыехаўёнзмаладой прыгажуняй жонкай. Кліч пабудаваў сабе хаціну на беразе Вольсы, а вакол пачалі сяліцца людзі. Амаль кожную раніцу накіроўваў Кліч свой човен уверх ці ўніз па рацэ, лавіў рыбу. Іншы раз ён хадзіў на паляванне за раку, а ўвечары на беразе сустракала яго жонка.
    Аднойчы пачалася моцная навальніца, і хвалі ракі перавярнулі човен. У той вечар прыгажуня жонка не дачакалася свайго Кліча. Кожны дзень яна выходзіла на бераг ракі і клікала: “Кліч! Кліч! Вярніся!” 3тыхдаўніхчасоўі пачалі людзіназывацьсваё паселішча Клічавам.
    Як узнікла рака Лень
    Гэта легенда аб утварэнні назвы вёскі Віркаў.
    У даўнія часы тут шумеў цёмны дрымучы лес, які працягнуўся на сотні кіламетраў. I нават жыхары вёскі Лянёўка, што прытулілася на адной з лясных палян, не ведалі, дзе пачатак і дзе канец гэтага непралазнага лесу.
    Каля вёскі працякала шырокая паўнаводная рака Лень. Так яе называлі таму, што вада ў ёй была мутная, а цячэнне  павольнае. На ўскрайку вёскі, бліжэй да ракі і лесу, стаяла нізенькая касабокая хатачка з саламянай страхой. Тутжыла Марфабяднячка, a з ёю  сын Васілёк.
    Васілёк быў смелы, адважны, дужы і прыгожы хлопец. Цэлымі днямі хадзіў ён з торбай і самаробным лукам па лесе, паляваў на дзікіхзвяроў і птушак. Гэтым яны і жылі. Як толькі зямлю ахутваў змрок, і ў хатах сялян загараліся лучыны, дзверы ў хату без скрыпу адчыняліся і адтуль з вяслом у руках выходзіў Васілёк. Асцярожна, азіраючыся па баках, ішоўён да ракі, дзе стаяў яго човен. Праз якуюнебудзьхвіліну човен плыўужо ўніз па рацэ ўздоўж лясных берагоў. Але нарэшце лес расступіўся, і ўдалечыні паказаўся палац пана Дардымонта, якога сяляне за здзекі празвалі Лютым. Вокны ў палацы былі асветлены дзесяткамі агней.
    Човенціхапрыстаўдаберага. Васілёк ідзеўбокпалацаі, пераскочыўшы празсцяну, прытаіўся за густым кустом шыпшыны. Раптам пачуліся павольныя крокі, і сяродкустоў узнікла постаць дзяўчыны. Гэта быладачка пана, прыгажуня Алёна. Аднойчы, збіраючы кветкі на лузе, яна сустрэлася з Васільком. I, захапіўшыся яго прыгажосцю, пакахала хлопца шчыра і назаўсёды.