• Газеты, часопісы і г.д.
  • Са скарбонкі спадчыны нашага краю Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Са скарбонкі спадчыны нашага краю

    Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Памер: 80с.
    Магілёў 2001
    51.57 МБ
    — Хто там? — выйшаўшы на ганак, спытала Ксенія.
    — Адчыняй хутчэй вароты, фельд’егера царскага неабходна тэрмінова на той бераг перавезці, — адказаў грубы голас.
    Тады Ксенія ўпусціла ў хату гасцей нязваных. Ва ўсіх мужчын пад доўгімі плашчамі вайсковае адзенне ўгадвалася.
    — He пушчу я дзетакутакую непагоду на раку, патонуць яны, бач, якхвалі б’юць, сказала ўдава.
    — Ты абавязана зараз жа пераправіць трох з нас. А мы табе добра заплацім,  заявіў адзін з незнаёмцаў, і тут жа высыпаў на стол жменю залатых.
    Можа, адчуваючы, што ваенныя не адчэпяцца ад яе, а можа, спакусіўшыся бляскам золата, удава разбудзіла сыноў, а затым старога.
    — Утрох паплывеце, усё ж лягчэй будзе, а дзед ваду з лодкі вычэрпваць стане. Самую вялікую лодку бярыце, — сказала Ксенія.
    Хутка лодка адыйшла ад берага. Маці з высокага насыпу прыслухоўвалася і ўглядалася ў начную цемру. Раптам, калі лодка літаральна была ў некалькі метрах ад супрацьлеглага берага, шалёна бліснула маланка. У яе святле Ксенія ўбачыла, як моцная хваля накрыла судна. Дарэмна ўдава клікала сваіх двайнят, бегаючы па беразе ракі. Ніхто не адзываўся на жудасныя крыкі.
    Раніцай ніжэй па цячэнню Бярэзіны знайшлі людзі перакуленую лодку і больш нічога.
    Увесь дзень галасіла і клікала сваіх сыноў Ксенія. Ды раптам рукі яе ў крылы ператварыліся, а сама яна — у зязюлю. I паляцела птушкаю ў далячынь ад хаты сваёй.
    У народзе месца гэта Кукаванкай сталі зваць, а ўжо потым і на вёску гэтая назва перайшла. Такім чынам, у вёскі гэтай дзве назвы — Пярэсава і Кукаванка.
    Рэчка Красная
    Здарылася гэта вясной 1709 года. Пасля жорсткага паражэння, якое нанеслі войскі Пятра I пад Лясной, што на Слаўгарадчыне, шведскі генерал Левенгаўпт, страціўшы восем тысяч забітымі і шмаг параненымі, вялізны абоз з амуніцыяй, збег да свайго караля Карла XII, які ў гэты час вандраваў па Ўкраіне, чакаючы падыходу свежых сіл і падвозу зброі, правізіі і фуражу.
    Паяго загадушведы палілі гарады ісёлы, бязлітасназнішчалі дзяцей, старых, жанчын. He маючы харчу, Карл пасылаў атрады “фуражыраў” для папаўнення запасаў. “Фуражыры” гэтыя, аднак, не столькі абавязкі свае выконвалі, колькі для ўзбагачэння свайго народ рабавалі.
    Вось такі адзін атрад і рушыў да Бабруйска, рабуючы на шляху жыхароў навакольных вёсак. 3 Бабруйска насустрач ворагу выйшла невялікая група рэгулярных войскаў Пятра I і таксама мясцовыя добраахвотнікі. Да іх далучыліся сяляне, узброеныя косамі, віламі, самаробнымі пікамі. Яны вырашылі лепей смяротны бой з супастатамі прыняць, чым іх да сваіх хат дапусціць.
    Тут, пры рачной пераправе, і сустрэліся ў лютай схватцы апалчэнцы з ворагам, які меў значную перавагу. Нянавісць да захопнікаў, гарачая любоў да сваёй Радзімы надавалі сілу неабучаным і дрэнна ўзброеным, але мужным сялянам зямлі тутэйшай. Доўга біліся воіны. Вадаў рацэсталачырвонай ад пралітай крыві. I ворагі адступілі, не вытрымаўшы мужнасці і адвагі абаронцаўзямлі роднай.
    3 таго часу і завецца рэчка Краснай.
    Міхалёва
    Шмат легенд ходзіць аб з’яўленні гэтай вёскі. Мяркуюць, што першымі яе пасяленцамі былі дрыгавічы, але пэўна ніхто не ведае. Можа, гэта яны так назвалі вёску, a можа, не.
    Адна з легенд гаворыць, што некалі ў гэтым месцы жылі два браты — Міхаіл і Лёва. Яны былі добрыя, працавітыя і шчырыя. Ніколі не пакідалі браты суседзяўубядзе, заўсёды дапамагалі іншым. Першымі на вёсцы пабудавалі яны лазню. Карысталіся ёю ўсе жыхары вёскі. Усе, хто мыўся ўтой лазні, казалі, што пасля мыцця ім рабілася вельмі лёгка. Іх душы як быццам бы ачышчаліся ад усяго нядобрага.
    Слава аб лазні братоў далёка пайшла, і калі людзі збіраліся сюды ў лазню, то казалі, што ідуць да Міхаіла і Лёвы. Пазней гэтыя імёны зліліся, і так утварылася назва вёскі Міхалёва.
    6
    7
    ^FiiSi^i Як размауляюць вяскоуцы ^£“===^
    Адонак Верашчака Залёз Залягодзь Кіпці Малента Палёз Рыздзя Ступцы,сходкі Тамака Услон
    Хадзяін
    — станок, на які лажыліся абмалочаныя снапы
    — балтушка з мукі на булёне з мяса, сала
    — залез
    — загадзя
    — ногці
    — маленькае дзіця
    — палез
    — адзенне
    — ступенькі
    — там
    — лава
    — гаспадар
    БЫХАЎСКІ РАЁН ^^^=^=^==
    ф=ф Тапаніміка ф==ф
    Вуліцы і мястэчкі горада
    На выездзе з Быхава, на правым баку вуліцы перад Дняпром, стаіць старая каплічка, за якою адразу вырысоўваецца Быхаўскі замак. Кажуць, што ад гэтай каплічкі быў зроблены некалі пад Дняпром патаемны ход аж да вёскі Вароніно, які адначасова служыў і сховай ад ворагаў. Адсюль і пайшла назва горада: “Быхаў — быў схоў”.
    Як і кожны населены пункт, Быхаў мае сваю гісторыю, звязаную з людзьмі і рознымі падзеямі. Яшчэз даваенных часоў тут захавалася шмат назваў, якія вызначаюць твар горада. Але многае і забыта, выйшла з ужывання. Так, здавён тэрыторыя Быхава падзялялася на шэсць частак: Белая гара, Заюроўка, Сабілоўка, Станцыя Моргі і Гарнізон.
    Першая назва, г.зн. Белая гара, звязана з пясчанымі наносамі дняпроўскага выступа і ракі Макранка. У гэтым раёне таксама варта звярнуць увагу на такія назвы, як Бронная, Белагорская струга, Масловічы, Асоўчык, Равучае, Мадзяроўка і Скрынка.
    Возера Броннае знаходзіцца за Дняпром, насупраць могілак. Гэта назва звязана з багатымі рыбнымі запасамі і, напэўна, тут ішла барацьба за валоданне імі. Броннае — возера ледніковага перыяду. Яно выцягнута з поўначы на поўдзень, вельмі глыбокае і чыстае.
    Возера Масловічы, як і Броннае, — таксама ледніковага паходжання. У мінулыя гады славілася рыбнымі запасамі. Гаспадарамі возера, напэўна, былі нейкія Масловічы.
    Белагорская струга — гэта рукаў Дняпра, дзе забівалі плятні ў далёкія часы.
    Назва Равучае пайшла ад таго, што тут вада з ровам вырывалася на пойму. У гэтым месцы, як сцвярджалі старажылы, вёслы гнуліся, а лодку немагчыма было скрануць з месца.
    Асоўчык — невялічкая пясчаная каса, заросшая асакой, любімае месца земляных восаў — бембіксаў.
    Маляроўка — участак добрых сенажацяў, якімі валодаў нейкі маляр. Адсюль і пайшла назва.
    Урочышча Гадылёва
    Урочышча Гадылёва. Так яно называецца і зараз, як раней на гутарковай мове беларускага насельніцтва. У сівую даўніну гэта была азёрнабалоцістая мясцовасць, вельмі зручная для жыцця гадзюк і вужэй, якія кішэлі тут і былі праціўныя чалавеку, за што ён называў іх гадамі. Слова ж “лёва” на старабеларускай мове азначае “вада”. Гэта пацвярджае знакаміты слоўнік Уладзіміра Даля. Значыць, Гадылёва — назва ад злучэння двух слоў: гады і лёва, карацей, урочышча вадзяных гадаў.
    8
    Вёска Следзюкі
    Інвентары Дубровенскай воласці сведчаць, што вёска Следзюкі вядомая з XVI стагоддзя як прыпісаная да Быхаўскага замка. У той час гэта быў маланаселены пункт: 16 курныххат. Прыгонныя сяляне плацілі натуральныя павіннасці мёдам, зернем, сенам, бабровымі шкуркамі і іншай пушнінай, а таксама выконвалі грашовыя павіннасц'і польскакаралеўскай адміністрацыі Быхаўскага замка.
    На месцы вёскі Следзюкі было ранняе людское пасяленне, сляды якога праслежваюцца наўзвышшы, якое называецца Гарадзішча. Тутзнаходзілі прылады працы першабытных пасяленцаў: крэмневыя скрабкі, крэмневыя адшчэпы. Значыць, на Гара
    9
    дзішчы засталіся сляды былога пасялення, сляды чалавечага жыцця. Колькі пакаленняу тут паншло у вечнасць. злічыць немагчыма. Продкі сучасных следзюкоўцаў сустракал. таксама сляды людзей, якія жылі тут да іх. Адсюль і назва  Следзюкі
    Вёска Перакладавічы
    вё^ак тольнХ^ ВЫКЛЮЧЭ”ней зімы' тутэйшыя людзі маглі дабірацца да суседніх оаклал^ы ГадЫлеускІЯ балоты' выкарыстоўваючы перасоўныя драўляныя пера ладзіны. Гэта і дало весцы назву  Перакладавічы.
    Вёска Грудзінаўка
    гТЗВа ™ншла ад былых у гэтых месцах курганаў, якія тут называлі грудамі. Кур руды былі адзіночнымі магіламі аседлых славянскіх плямёнаў VIIIXIV стагоддзяу нашай эры.	д
    Вёска Чырвоны Асавец
    Гэта адно са старажытных пасяленняў у раёне. Людзі жылі тут з VIII стагоддзя наэры. Назва ж Асавец памшла ад таго, што тут зямля асоўвалася да рэчкі Так тлуZeZXZ У ^Т^ УДаЛЯ’ У 1924 Г°ДЗе ВёСКу Царкоўны АсавеР <такой была раненшая назва вескі) пераіменавалі ў Чырвоны Асавец.
    Вёска Пянюгі
    3 XVIII стагоддзя гэтымі землямі валодаў князь Кастрыёт. Гэта была лясістабалоцістая мясцовасць. Уладары Быхаўскага замка пасылалі сюды на распрацоўку асу
    1 асваенне земляу бяспраўных прыгонных сялян, якія правініліся перад сваімі жорсткімі гаспадарамі. Гэтых людзей называлі пеннымі* халопамі. Бясплатнай, цяжкан працам пенныххалопаўбылі праведзены вялікія меліярацыйныя работы. Гэтабыло месца, дзе людзі горка пянялі на свой жорсткі лёс. Адсюль і пайшла назва вёскі I IЯНЮГІ.
    (Зап. у 1968 г. І.Дрыгантам са слоў мясцовага краязнаўцы Д.Абрамовіча)
    Е.Раманаў Дзедава рукавічка (Казка)
    гушка^і пытаеццабЭЙ ПаеХЭЎ Д36Д У ЛеС'згубіў РУкавічкУ Прыскакала да рукавічкі ля— Хто ў рукавічцы жыве?
    Ніхто не адгукнуўся. Тады яна залезла ў рукавічку і стала там жыць. Трохі пагадзя паўзе рак. Прыпоўз да рукавічкі і пытае:
    — Хто ў рукавічцы жыве?
    А лягушка гаворыць:
    Сама паняпацягуня. А ты хто?
    А я рактарабун. Ці можна мне?
    — Лезь!
    Трохі пагадзя бяжыць заяц. Стаў ля рукавічкі і пытае:
    — Хто ў рукавічцы жыве?
    — Сама паняпацягуня і рактарабун. Аты хто?
    — А я па бярэзнічку прыгун. Палезу і я к вам?
    — Лезь!
    Тут бяжыць ліса:
    — Хто ў рукавічцы жыве?
    Сама паняпацягуня, рактарабун і па бярэзнічку прыгун. Аты хто?
    — А я лісіца  добрая маладзіца, ці можна к вам?
    — Лезь!
    А тут ідзе воўк:
    — Хто ў рукавічцы жыве?
    — Сама паняпацягуня, рактарабун, па бярэзнічку прыгун і лісіца  добрая маладзіца. А ты хто?
    — А я з куста хапун. Палезу к вам?
    — Лезь!
    Тут мядзведзь ідзе:
    — Хто ў рукавічцы жыве?
    Сама паняпацягуня, рактарабун, па бярэзнічку прыгун, лісіца — добрая маладзіца, ды зза куста хапун. А ты хто?
    — А я зверху прыціскун. Пусціце мяне да сябе!
    — He, ужо няма куды.
    — Ну дык я зверху сяду!
    Узлез наверх, як ціснуў, звяры і паразбягаліся ўсе хто куды.
    (Канец XIX ст., Быхаўскі ўезд)
    Магчыма “пянныя” халопы
    ю
    11
    Прыказкі, прымаўкі, выслоўі ф^^
    Адной дурасцю не жыві. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
    Баюся я цябе, як леташняга снегу. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
    Ьез мяне мяне жанілі, мяне дома не было. (Зап. ув.Цяхцін)
    Блудзяць людзі і ў сталым узросце. (Зап. ув.Цяхцін)