• Газеты, часопісы і г.д.
  • Са скарбонкі спадчыны нашага краю Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Са скарбонкі спадчыны нашага краю

    Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Памер: 80с.
    Магілёў 2001
    51.57 МБ
    У гэты час сяброўкі прыбіраюць нявесту, заплятаюць касу, надзяваюць ёй вянок з фатою (кісаю) і спяваюць:
    Зборная нядзеля настала,
    Манечка субор сабрала, Сабрала субор на ўвесь двор. Выбірала падружак на выбор, Пасадзіла яна ўсіх за стол, Сама села вышэй за ўсіх, Задумала духману больш усіх: Чым мне па двару паслаці, Чым мне свякроўку зваці? Пасцялю на двор кадкаю, (абрус) Назаву свякроў мамкаю.
    А дружына маладога спявае:
    У нашага Ванечкі кавалі на дварэ, Кавалі на дварэ, стальнога нажа. Падкуй, Ванечка, выранога кыня, Ты будзеш ехаць цераз шчырай жа бор, Цешчухна зачуіць, Гатавацца будзіць, Манечка завідзіць, Прыбірацца будзіць.
    Спяваюць дружкі, калі вянок маладой надзяваюць:
    Гуляла, галубачка, гукала,
    А як жа мне ад стадзечка адвыкаць, А як жа мне к сізу голубу прывыкаць? Ой, плакала Манечка, плакала, А як жа мне ад дзевачак адвыкаць, А як жа мне к свякроўцы прывыкаць? Ай, прывыкнеш, Манечка, прывыкнеш, Як ты па маім падворку паходзіш, Якты мае ключ[ы] паносіш. ★ ★ ★
    Усе мы лугі выхадзілі, Усю мы каліну выламалі. Мы па ветачцы ламалі, Манечцы вяночак спляталі. Азвіні, звіні, вяночак, 3 руты, мяты, лілей, 3 чырвонага каснічка. Азвіўшы вянок, кацілі Па цясовінькім століку, Па бясчасценькай скацерцы. Кацілі яго ад мамкі, Прыкацілі к свякроўцы.
    16
    17
    Сяброўкі хаваюць нявесту ў суседняй хаце. У гэты час прыязджае жаніх за нявестай, каб адправіцца ў царкву. Спяваюць жанчыны каля хаты нявесты:
    Чырваней вішанькі
    У саду нету, Разумней Ванечкі У раду нету.
    Пад’ехаў к варатам, Стукнуў ботам:  Адчыні, цётухна, Мне вароцікі, Ужо конікі перабегліся, Ужо мае свацейкі перапеліся, Ужо мая Манечка заждалася.
    (Зап. са слоў Бялясавай Ганны Захараўны)
    Малады з сябрамі ішоў шукаць маладую. Дзяўчаты праход у хату перагароджвалі лаваю, яны не прапускалі хлопцаў далей у хату, патрабавалі выкуп за сяброўкунявесту. Сяброўкітаргаваліся, гучаліпрымаўкі, прыбавуткі. Выводзіліспачаткустаруюбабку, жаніх даваў выкуп, але бачыў, што гэта не яго нявеста. Усе смяяліся. А потым у люльцы выносілі маленькае дзіця — зноўсмех. Сябры жаніха бачылі, што дзяўчаты вельмі хітрыя, і таксама пачыналі падманваць. 3 гліны рабілі цукеркі, клалі іх у каробку і аддавалі дзяўчатам. Вось і падманілі. Калі давалі добры выкуп, дзяўчаты аддавалі нявесту.
    Выкупіўшы нявесту, жаніх браў яе за руку і вёў у хату, дзе іх чакалі госці. Ён тройчы абводзіў вакол стала па ходу сонца сваю суджаную і трэцім разам садзіўся з ёй на куце. Следам за ім сядалі за стол і госці: радзіна хлопца — на левы бок ад кута, а радзіна дзяўчыны — на правы. За сталом не заседжваліся, бо трэба было ехаць у царкву. Бацькі дзяўчыны пачыналі рыхтавацца да “благаслаўлення” дзяцей пад вянец. Маладыя станавіліся на ручнік або кажух і, нізка пакланіўшыся бацькам, тройчы пыталіся спачатку ў маці: “Дазвольце, мама, падвянецехаць". Наштотаяадказвала: “Богдазволіць”. Пасля таксама тройчы звярталіся да бацькі, і, нарэшце, такі зварот да гасцей. Маладыя тройчы цалавалі абраз, які быў у руцэ маці, выходзілі з хаты, маці перадавала абраз святога ў рукі бацьку, а сама брала пасудзіну з зернем і, ідучы за маладымі, абсявала іх жытам. Пакуль маладыя садзіліся ў павозкі, вясельная дружына спявала:
    Ай, гоман, гоман на дварэ.
    А хто тамацька гамоніць?
    Ванька з конікам гамоніць:  Ай, кося, кося мой сівы, Ці надзеешся на сілу? Давядзі маю княгіню, Пад тую гару крутую, У тую цэркаўку святую.
    Жаніх і нявеста ехалі вянчацца ў царкву ў розных садках, у царкве стаялі побач. Дружкі трымалі над галовамі вянцы. Пасля бацюшка пытаўу жаніха, ці згодны ён узяць Маню за жонку, а потым у нявесты пытаў, ці згодна яна выйсці замуж. Бацюшка абвяшчаў маладых мужам і жонкай. Пасля вянчання маладыя ехалі разам на першай павозцы, з імі побач сядзелі хросныя бацькі і старэйшыя шаферы. Іншыя госці і моладзь ехалі следам за імі.
    Як толькі маладыя ўязджалі ў вёску, ім закідвалі зайца. На сярэдзіну вуліцы ставілася лава, на якой ляжалі хлеб і соль. Рабілі гэта звычайна людзі чужыя, якія не гулялі на вяселлі. На размову з імі выходзіў сват: ён даваў людзям пачастунак — гарэлку з закускай. Маладыя пад’язджалі да нявесцінага двара, іх сустракалі бацькі нявесты пры ўваходзе. Жаніх і нявеста, падыйшоўшы да стала, кланяліся бацькам, бацька наліваў гарэлкуўчаркі, якую яны толькі прыгублівалі, потым вылівалі праз левае плячозасябе. Маці брала хлеб і давала ўкусіць спачатку дачцэ, а затым зяцю. Бацька прасіў маладых зайсці ў хату, яны ішлі па разасланай дарожцы ў суправаджэнні бацькоў, следам уваходзілі ў хату і садзіліся госці. Выпівалі, спявалі песні:
    Як Манечка дзяжу мясіла,
    У Бога долі прасіла:
    “Ай, дай, Божа, мне сем дзевяроў,
    А заловачку хоць адну, 3 дзеверамі я паскачу, Ад заловачкі паплачу“.
    Спяваліся таксама песнідражнілкі:
    Сваты борам ішлі,
    Чабору не нарвалі, Князя не мылі.
    А ваш жа князь — як чорная гразь.
    Наша княгіня — што журавіна.
    Ваш жа князь — што мех надуты, Наша княгіня — як сыр паліты.
    Трэццяе застолле ў хаце дзяўчынынявесты пачыналася з дзялення караваю. “На каравай” бацька хросны выклікаў усю радню нявесты па старшынству рода: родных бацькоў, братоў, сясцёр, другіх родзічаў, а потым суседзяў, шафераў і іншыхудзельнікаў вяселля.
    Уся размова вялася з рознымі пажаданнямі ў вершаванай форме:
    Ці ёсць у гэтай хаце Айцец, родная маці? Чым будзеце дзяцей надзяляці?
    ' Бацькі, паклаўшы грошы на талерку, адказвалі:
    Даруем хлебамсоллю, Няхай бог надзяляе Шчасцем і доляй, і векам доўгім.
    Былі пажаданні і такога тыпу:
    Дарую галінкубярозы, каб мужык прыходзіў цвярозы.
    Дарую серабро, каб жыць было дабро.
    Дарую медзі, каб дзеці былі, як мядзведзі. I інш.
    Калі бачылі, што якінебудзьхлапец падараваў добра, тады яму спявалі:
    Маладзец, Ванечка, маладзец,
    Што падараваўчырванец, За яго харошы падарак — Наліце яму сем чарак.
    Калі ж хтонебудзь дараваў мала, яму спявалі наступнае:
    Каб табе, Ванечка, вочка з канапельку,
    Як ты даруеш капейку,
    18
    19
    Каб табе, Ванечка, вочка з кулачок, Як ты даруеш адзін пятачок.
    Падзяліўшы каравай, старшы сват запрашаўусіх гасцей за сталы, але застолле было кароткім, госці напаміналі песнямі маладым і бацькам, што пара збірацца ў дарогу:
    Нежалка табе, Манечка, Што чужая радзіна кут заняла, — Свая радзіна ў парозе, Чужая радзіна мёдвіно п’ець, — Твая радзіна слёзкі л'ець. ★ * *
    Ой, сваточкі, ой, браточкі, просім вас,
    Каб не было нашай Манечцы худа ў вас, Каб не была паветычка хаткыю, Каб не была суседка маткыю, Каб не была ў качарэжніку вячэра, Каб не была акошачкам пасцеля...
    На ад’езд маці збірала дачушцы пасцель, падушкі, коўдру, пасцілкі. Давала ў руку свечку і абразок. У двары жаніха маладажонаўсустракалі яго маці і бацька. Яны “абсявалі” маладых жытам і праводзілі ў хату. Госці спявалі:
    Раскаці, мамачка, трубачку,
    Прывёз сыночак любачку, Раскаці, мамачка, другую, Прывёз сыночак любую, He сцёрта, не змята, — Толькі зпад вянца ўзята.
    Перад першай шлюбнай ноччу свякроўка здымала вянок з маладой, вешала яго на іконе і завязвала хустачку нявестцы. На другі дзень у хаце маладога збіраліся госці. Жанчыны спявалі:
    У панядзелак рана Манечка ваду брала, У свой бок пазірала. Прыляцелі сізы голубы, Селі каля прорубі, Сталі яны ваду піці. “Вы, голубы, вы, сізыя, Ці не з мае старонкі? Калі з мае вы староначкі, Дык ляціце ў маю старонку, А скажыце мамачцы, Ці я тута запражана, Ці я замуж аддажына, Калі тута запражана, — Няхай мяне выкупяць, Калі замуж аддажына, Няхай мяне адведаюць11.
    А Манечка свякроўку прасіла:
    Хоць вы мяне талоч, малоць застаўляйце, Толькі мяне часта ў госці пускайце. He на тую свякровачку напала, Каб яна цябе ў госці пускала, Аж на ту свякровачку напала, Аштодзянёк — цераз кіёк скакала.
    За трэцім застоллем жаніхова радзіна падавала каравай і надзяляла маладых. A маладая давала падарункі радне жаніха. Госці спявалі:
    Гуляйце, госцейкі, гуляйце,
    За ету дзеўку нядзельку, За яе нарады — да серады, За яе работы — да суботы, У суботу зварым гароху, Пакажым сватам дарогу.
    Вечарам радня нявесты развітвалася з маладымі і родам жаніха і ад’язджала з песнямі дадому. Так заканчвалася вяселле, адзін з самых прыгожых і вясёлых сямейных абрадаў.
    Песні, запісаныя ў вёсцы Сенькава Горацкага раёна
    Чэраз рэчаньку, чэраз быструю
    Гібка кладачка ляжыць, Патой кладачцыперакладачцы Лёня Танечку вядзець.
    Ой, ты, Танечка, ты, Васільеўна, Та не старайся за мной.
    Пі віно, мёд, гарэлачку, Радзі сына ты і дачушачку, Ды й нябудзь п’яненька.
    ★ ★ ★
    А ў цэркаўцы ва ўсе званы званілі, А ўсе жоны к абедзенцы хадзілі.
    Адна наша Танечка не была, А йна сабе дачушачку радзіла. А Бог ёй даў, прачыстая памагла, Бабулечцы на ручанькі аддала.
    ★ ★ ★
    А ў каго вінаград на дварэ?
    У Лёнечкі вінаград на дварэ. Сабраў пір не людзям, сам сабе. Пасадзіў бабулечку на куце, А сам стаў, дый шапачку зняў. Стаў ён пана Бога прасіць, Каб маё дзіцятка расло, Каб маё ды шчасліва было, Каб ямуды Бог долечкудаў, Каб яму шчаслівенькую.
    20
    21
    ★ ★ ★
    Куму кум пыдманіў —
    Куме мёду не купіў, не купіў. Кума кума пыдвяла, пыдвяла — Куму штаноў не дала, не дала. Кум пайшоў у кыбак, у кыбак. Сам выпіў — кума так, кума так: “Пастой, кумок, неухажывай, Чужых жонак не зважывай, Твая кума падхросная — Мая жонка венчальная”.
    ★ * *
    А ўчора ў нас былі хрысціначкі, А сягодня ў нас муравіначкі.
    Гуляйце, бабачкі, муравіначкі, He сатрыце вы пупавіначкі: Пупавіначка дужа дорага.
    Наша бабулька к торгу хадзіла, Яна на тры рублі шоўку купіла, Пупавіначку абвіла.
    Замовы
    Ад звіху(3ап. ув. Стараселле). Ёсць сіне мора, на тым моры — калінавы мост, па тым калінавым масту едзець Юры і святы Мікола, і святы Паўла і Пётра. I калінмост аблаМІўСЯ ~ звіх РасхаДзіЎся: па касцях, па машчах, па суставах, па жылах, па жылках. Давайця помачы рабу божаму (імя) ад звіху.
    Ад зубнога болю(3ап. ув. Стараселле). Святы Ягоры, вотча Міколы, і святыя зоры. і святыя нябёсы Хрыстовы: як у мёртвых у дзядоў, у баб зубы не баляць, дай, Госпадзі, каб у гэтага чалавечка не балелі. Ёсць у полі дрэва: яму з месца ня рыцца, так зубам ні разу не балець. Ёсць у лесе гнілая калода: калодзе гніць, а зубам ні разу не балець.
    На паспяховую лоўлю рыбы (Зап. ув.ДубовыВугал). Цар Няптун, упрашаю цябе, умаляю цябе, пасылай на маю вуду вудзіцу з лубі, з віроў, з карчаўя і пяняўя. Мая вуда кедрова, мая леска шаўкова, воскам навошчана, лоскам налошчана. Будзе рабу божаму (імя) удача ва векі вякоў. Амінь!