• Газеты, часопісы і г.д.
  • Са скарбонкі спадчыны нашага краю Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Са скарбонкі спадчыны нашага краю

    Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Памер: 80с.
    Магілёў 2001
    51.57 МБ
    (Зап. у г.п.Краснаполле ад Ліпінскай Людмілы Уладзіміраўны)
    Жартоўныя песні
    Свякровачка журлівая,
    На баране прабілася.
    He жаль жа мне свякроўкі, А жаль жа мне баронкі. Свякроўка ў сваім доме, Абаронкаўполі.
    Свякроўка хварэць будзе, А баронка араць будзе.
    (Зап. у 1971 г. у в.Загарэнне ад З.Ц.Марчанкі)
    47
    46
    У нядзелю на таржочку,
    Ой, гуляла,
    Эй, верацён на рубель Накупляла.
    Адтае работачкі, Ой, у аўторак, Эй, напрала танюсенька Кудзель сорак.
    У сераду і чацвер, Ой, сядзела.
    Ой, у чацвер учадзеўшы, Я хварэла.
    У пятніцу ўсе людзі,
    Ой, гулялі,
    Эй, у суботу радзіначку Спаміналі.
    У суботу радзіначку
    Ой, успаміналі, Эй, а ў нядзелю на вяселле Дый пазвалі.
    (Зап. у в. Горы ад В. Картузовай)
    Кацярына грэчку качала, Кацярына праўду казала. У Кацярыны чорныя вочы, Кацярына хораша да ночы. А ў мяне муж добры, А дай Бог яму век доўгі. Я ж яму кашкі з маслам, А ён мяне палонікам лямнуў. Я ж яму пасцель белую сцялю, А ён мяне галавой аб сцяну.
    (Зап. у в. Палуж ад П. Ф. Пакраценкі)
    Прыказкі, прымаўкі, выслоўі
    Во прырваўся да яды  і за вушы не адцянеш, усё роўна, што тры дні ў хляве стаяў. Дожджык трусіць, як праз сіта.
    Еткага сарвілы і свет не свяціў.
    I хочацца, і коліцца, і мамка не вяліць.
    Лопнуўфарс, прапалі грошы.
    Намётка ў прачкі, сарочка ў швачкі.
    He будзь ты такая сярдуня, a то будзеш у мужыка цераз кій скакаць.
    Паглядзі свінішча на сваё відзішча.
    Расці, расці, жыцейка, каласістае, караністае і ўмалотнае.
    Ходзіць, як певень сярод курэй.
    і?і^йФ Як размаўляюць вяскоўцы ф=ф
    Беспрыкаяны  беспрытульны. Беспрык; яны ходзіць дзядзька. Хай бы хто ўзяў на хватэру (в. Міхнічы)
    Выструб  зруб калодзежа. Выструб ужодаўно нада перамяніць (в.Жаліжжа)
    Квасоля, квасёл, квасоль  фасоль. Хведар, ідзіквасёл ухатуўнясі  січасдожч будзець (в.Раманаў).
    Напіта  насцеж. Хто дзверы адчыніўнапіта?
    Нямашака  няма. Нямашака ў мяне больш (в.Глыбаў)
    Цецеце!  вокліч, якім падзываюць гусей.
    Цежка  гусь. Вунь пайшлі цежкі (в.Ясенка)
    Цеперься  даўно. Цеперься ён пайшоў.
    Чума балотная  дрэнны чалавек.
    Шлунне  вантробы (в. Жаліжжа)
    ^Z^^^S КРУГЛЯНСКІ РАЁН ^^E^ZE
    ^Z* Легенды і паданні ф^^
    Адкуль пайшла назва вёскі Прыгані
    Старажылы кажуць, што калісьці на гэтай зямлі жыў пан, у якога было шмат прыгонных і батракоў, і ён з імі не мог справіцца. Тады ён рассяліў іх на дзве вёскі і назваў Прыгані 1 і Прыгані 2, ад слова “прыгонныя”, а потым ужо з’явіліся Прыгані 3.
    Прыгані вяскоўцы яшчэ назваюць Манголіяй. Існуе легенда, якая раскрывае тое, адкуль пайшла гэтая назва 
    Было гэта ў часы станаўлення Савецкай улады. У мясцовы Савет з горада прыехаў нейкі начальнік. Ямутрэбабыло дабраццада Прыгань. Направілі яголюдзі бліжэйшай дарогай. Сеўтой на каня і паехаў. Ашляхяго пралягаўпраз поле, зузгорканаўзгорак, дарога нялёгкая, далёкая. Атрэбасказаць, што Прыгані размешчаны ўдаліне абапал ракі. Зусім іх не відаць. Ехаўтой чалавек, ехаў, спыніўся зусім побач, але не прыкмеціў, вярнуўся. Зноў распытваў дарогу. Далі яму правадніка. Нарэшце дабраліся. Уздыхнуў той начальнік і кажа: “Ну, зусім як у Манголіі. Скрозь горы.” Так і сталі называць тую вёску паміж сабой людзі.
    (Зап. Яроміна Н.І. у 1999 г. у в.Прыгані 1
    ад Грачыхінай Антаніны Васільеўны, 1914 г.н.)
    Песні роднага краю ф=^
    “А вяселейка нам Бог паслаў...”
    (Зап. у в.Прыганіад Пасюковай Пелагеі Сцяпанаўны, 1915 г.н.)
    У суботу перад вяселлем у маладой збіраліся сяброўкі, якія на вяселлі будуць дружкамі. Яны прыбіралі хату, мылі падлогу, плялі для маладой вянок з рутак і прымяралі маладой вясельную сукенку. Пры гэтым спявалі розныя песні:
    Зялёны дубочак, зелянюсенькі
    Наабрыўсхіліўся,
    Малады Толечка ў дарожку заспяшаўся.
    У горадзе зялёны гарох паслаўся, Ой, малады Толечка ў дарожку сабраўся. Сеў за столікам, за святочненькім, Горкага віна напіўся,
    Ой, за тым віном да ў дарожаньку спазніўся.  Паспяшайцеся, быстрыя коні, пад намі, Да будзем ехаць лясамі, барамі,
    А потым яшчэ драўлянымі мастамі.
    Каб маладую на пасадзе засталі.
    Ой, пакуль русу касу расчэша,
    Ой, пакуль бела ліцо ўмые,
    Такі ж мы яе русу касу распляцём, Такі ж мы яе дробны слёзкі разальём.
    48
    49
    1	. Сядзела Галечка за сталом, Паклала ручкі на стале.
    Белы мае ручкі ў мамачкі, А ці будуць яны белы ў свякроўкі, Сырую пшаніцу мелючы, Пад гару ваду носячы?
    Адказаў ёй там Толечка:  He беспакойся, Галечка, Я твае ручачкі адмяню I пшаніцу сам змялю, I вадзіцы сам прынясу.
    2	.Не думай, Галечка, не гадай.
    Алепш, Галечка, падумай. Пераедзеш рэчку і думай Чым табе па двару паслаці, Чым табе свякроўку назваці?  Халстом па двару пасцялю, Свякроўку мамачкай назаву. Гэтым жа я ліха не стану Я сабе дабраты дастану.
    А мой татачка, салавеечка, А прыедзь ка мне ў нядзелечку.
    У новым вазочку па белым сняжочку. Пасаджу цябе я на куце стала, А сама сяду радам з табою I будутабе, татка, жаліцца.
    Учора ўвечары ды свёкар набіў, Сягоння ўранні ды свякровачка. Пабіўшы мяне, самі гуляць пайшлі, А на гульні выхваляліся: “А харашо біці чужога дзіцяці. Чужое дзіця не спрачаецца, Толькі слёзкамі абліваецца”.
    Ой, пойдзем, пойдзем,
    Маё дзіцятка, У чужыя людзі.
    Там табе ліха будзе:
    Там табе сцежачкі невядомыя, Там блудзіць ты будзеш, Там суседачкі незнаёмыя, Яны цябе судзіць будуць. Ты выйдзеш беленькая, — Яны скажуць: куслівая.
    Ты выйдзеш хмурненькая, — Яны скажуць: санлівая. Ты выйдзеш чорненькая, — Яны скажуць: лянівая.
    He спіце дома, не спіце, А не вячэрайце, нас ждзіце. А ў нас чужая старана, Нам вячэраці не дала. А за вароцікі выгнала, Адубовым кіём набіла.
    На небе зара разгарэлася — Мне к татку ў госці захацелася. Прасіла мужа, муж не паехаў. Прасіла каня, каня не далі.
    Я ж малодзенька ўсё пяхотаю К свайму татачку ды з ахвотаю. Ухажу поле, ухажу другое, А на трэцяе к татку на двор.
    А мой татачка па двару ходзіць, Мая мамачка ды на ганачку, А мой братулька улыбаецца, “Ну, як, сястра, учужых?” Пытаецца.
    “Дай> Божэ, нашаму дзіцяці усякую долю ўзяці...” ^==Sfa (Хрэсьбіны)
    (Зап. у в.Прыгані ад Грачыхінай А.В., 1914 г.н.)
    Усе запрошаныя на хрэсьбіны неслі з сабой разнастайныя прадукты і штонебудзь для дзіцяці. Калі вярталіся кумы, іх сустракала бабкапавітуха. Госці сядалі за стол, вялі няспешную гутарку, спявалі песні:
    А ў госце, госце сонтрава расцець.
    Сонтрава расцець, жоўты красачкі. А Прыганскія добрыя жоначкі, Дзе ксцінкі чуюць, там і начуюць. А і дзе гарэлачку, там і нядзелечку, А і дзе мядочак, там і гадочак, А [і дзе] квасіны, там ні часіны.
    Я б гэту бабку, я б гэту бабку
    I за бабку не браў.
    Яна гарэлку ня п’ець I песен не пяець.
    Вазьміце мяне, вазьміце мяне, Я ж буду і піць, і песні пець.
    Напрыканцы хрэсьбіннага застолля падавалі бабіну кашу. Хто даваў больш грошай, той меў права разбіць гаршочак з кашай. Гэта пераважна быў кум. Затым парадзіха раздавала падарункі бабцы і кумам. Пры гэтым жанчыны спявалі песню:
    Да полу, бабкі, да полу, Дадуць намётку да долу. Яктаўчы, малоць, — бабка нядужа, Пад намёткі бабка дасужа. Яктаўчы, малоць — “Ойцемне”, А намётачку дайце мне.
    Заканчваліся хрэсьбіны дзеяннем пад назвай “Цягаць бабу на баране”. Госці пачыналі спяваць:
    51
    50
    Гэтак жа і для кумоў:
    Запрагайце, запрагайце
    Вы дзвінаццаць валоў,
    Адвязём мы, адвязём мы
    Ды бабульку дамоў.
    Хай жа яна нашу гарэлку ня п’ець, Хай жа яна ды сваю прывязець.
    Запрагайце, запрагайце
    Вы дзвінаццаць валоў.
    Адвязём мы, адвязём мы куму з кумам дамоў. Хай жа яны нашу гарэлку ня п’юць, Хай жа яны ды сваю прывязуць.
    А калядачкі, а барджэй, барджэй, Каляда, рана, а барджэй, барджэй. А мясіце ж вы ў бліны дражджэй, дражджэй. Ой, рана, у бліны дражджэй. Нам піліпаўка надакучыла, Ой, рана, рана надакучыла. Дзеўкам жываты пазамучыла, Хлопцам жамеры зубы праелі.
    (Калядная. Зап. у в.Дразды ад Сянькоўскай Еўдакіі Лук’янаўны, 1908 г.н.)
    Ой, рана, рана куры запелі, Святы вечар, куры запелі.
    Яшчэ надраней Светачка ўстала, Святы вечар, Светачка ўстала. Светачка ўстала, касу часала. Святы вечар, касучасала.
    Касу часала, у царкву ішла, Святы вечар, у царкву ішла. Хлопцы стаялі, шапкі здымалі, Святы вечар, шапкі здымалі. Шапкі здымалі, яе пыталі, Святы вечар, яе пыталі.
     Ці ты царэўна, ці ты каралеўна, Святы вечар, каралеўна?
     Я не царэўна, я не каралеўна, Святы вечар, я не каралеўна Таткава дачка, будта птушачка, Мамкава вышывальнічка, Святы вечар, вышывальнічка.
    (Калядная. Зап. Яромінай Н.І. у 1999 г. у в. Прыгані ад Астаткевіч Н, 1922 г.н.)
    Ноч мая цёмная, Свякроўка ліхая Шлець мяне маладу У поўнач па ваду. А ні певень ні пяець, А ні гусак ні крычыць, Толькі адна ваўчыца Пад гарою выіць. Баюся, вярнуся, Па вадзіцу не пайду. Абазваўся мой мілы, Ана Дунаі стоючы, На Дунаі стоючы, Коніка поючы:  Ня бойся, мілая, Ніаднаты тута — Бог Гасподзь са мною, А я і з табою.
    Коніка напоім I вадзіцы прынясём.
    (Масленка. Зап. ЯромінайН.І. у 1999г. ув. Прыганіад Пасюковай Пелагеі Сцяпанаўны, 1915г.н.)
    Як размаўляюць вяскоўцы
    Аборкі  вяроўкі, запраўленыя ў лапці Аддзюжыў  доўга прабыў
    Армяк  зімовая адзежа
    Атраха  гразны чалавек Барджэй  хутчэй
    Дражнік  пляцоўка на двары Еўня  сушылка для снапоў Жмут  скупы чалавек Заступ  лапата Кварта  кружка
    Кулёма  чалавек, які надзяваў шмат адзёжак
    А я ў поле жыта жала,
    А я ў поле жыта жала.
    А ў мяне ў доме [бяда] стала, Аў мяне ўдоме [бяда] стала. Скінулася свякроў з печы, Скінулася свякроў з печы. Пабіла сабе плечы, Пабіла сабе плечы.
    (Жніўная. Зап. ув.Дрззды ад Сянькоўскай Е. Л., 1908 г.н.) ★ ★ ★
    А я ў полі жыта жала,
    А ў мяне дома бяда стала. Свякроў з плоту звалілася, Аб крапіву абстрыкалася. He жалка мне свякровачкі, Толькі жалка крапівачкі Крапівачку свінні з’ядуць, Свякровачку ў зямлю знясуць.
    (Жніўная. Зап. ув.Прыгані 1 ад Грачыхінай А.В., 1922г.н.) * ★ *
    Перада мной шырокае поле, Шырокае поле, жыта яравое. На здароўека жніўкі маладыя, Дзякуй вам, добры дзень!
    Прыхадзіце заўтра параней Жаць жыта яравое.
    He бярыце бабак старэнькіх, He бярэце дзетак маленькіх, Прынасіце па беламу сыру.
    (Жніўная. Зап. у в.Прыгані 1 ад Грачыхінай А.В., 1922 г.н.)
    Кулёк  куртка
    Ліпаўка  бочка з ліпы
    Лой  авечы ‘тук
    Луб  кораб для сева зерня
    Ляда  распрацаваная паляна ў лесе
    Падол  ніз спадніцы