• Газеты, часопісы і г.д.
  • Са скарбонкі спадчыны нашага краю Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Са скарбонкі спадчыны нашага краю

    Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Памер: 80с.
    Магілёў 2001
    51.57 МБ
    Пад’ялдыкнуць  падкавырнуць
    Рэзвіны  прылада для носкі сена, саломы
    Савой  вяроўкі для падшыўкі лапцей
    Самотка  саматканая спадніца
    Сподкі  рукавіцы
    53
    52
    Ад славы галава не баліць, а толькі кружыцца.
    Аднаму шчасце ракою плыве, а другі ў няшчасці цэлы век жыве.
    Бабіна дарога  ад печы да парога.
    Глянуў, як капейку даў.
    Грошы пайшлі па раскошы.
    Два мядведзя ў адной бярлозе не ўжываюцца.
    Дзе справа, там і слава.
    Добра жывецца, дык і песня пяецца.
    Дурны паспех  людзям на смех.
    Жэняцца  скачаць, разводзяцца — плачаць.
    За спасіба пірог не купіш.
    Калі не можаш памагчы, дык лепей памаўчы.
    Калі ўлез у дугу, не кажы  “не магу”.
    На каго Бог, на таго і людзі.
    Натрактар надзейся, а каня не кідай.
    На ўсялякае хаценне ёсць цярпенне.
    Народу цьма, а работы няма.
    He тыкай на сонца, бо рука адсохне.
    Пазычае, хто свайго не мае.
    Прыйдзе смерць ды бяда  не ўратуе і святая вада.
    Прыказку скажа, як вузлом завяжа.
    Сава не родзіць сакала, а такога, як сама.
    Свая сярмяжка  не цяжка.
    Супраць упарства можна знайсці лякарства.
    У вас адпелі, а ў нас ад’елі.
    Хочаш многа знаць, трэба мала спаць.
    Хто мала мае, той ні аб чым не дбае.
    Як паклонішся кусту  дасць ён хлеба лусту.
    Як прыйшло махам, так і пайшло прахам.
    Як робіш справу, такую і набудзеш славу.
    Які лён  такая і сарочка, якая маці  такая і дочка.
    Абуўка  абутак
    Абалдуй  гультай
    Апойліш  выпаенае з рук цяля
    Асалавець  зрабіцца сонным, слабым
    Ахапак  частка ношы
    Ахламон  неахайны з выгляду чалавек Бірук  змрочная, нелюдзімая істота Букаты  шырокі, поўны ў баках Бурдзіць  закісае
    Бухцець  выказваць незадаволенасць
    Бушны  пышны
    Вомігам  хутка
    Вэрхал  беспарадак
    Глабыць  хапаць як мага больш
    Гойда  непаседа
    Дрыгнуць  спаць
    Ерза  непаседа
    Жыдзялі  не густая страва
    Зарыцца  глядзець, аглядаць
    Значыць  прыкмета блізкага ацёлу каровы
    Касціць  нагаворваць
    Кулдуячыць  не зразумела гаварыць
    Махля  прайдоха
    Непуцце  шалапутны, бяспутны
    Налюдняць  стаць больш развітым
    Рохля  нязграбны чалавек
    Тумкаць  кеміць, даходзіць да сэнсу
    Шмандэлак  кавалак
    На цудоўным месцы стаіць горад Мсціслаў. Старажытныя людзі былі мудрымі: яны сяліліся бліжэй да водных прастораў і на высокіх халмах. Успомніце Старажытны Рым. Ён размясціўся на сямі халмах, а балгарскі Плоўдзіў  на шасці халмахкрэпасцях. Мсціслаў — таксама на шасці: Замкавая гара, Дзявочая, Троіцкая, Панівойская, Тупічэўская і Могільнікавая. Вось яны, міфы і легенды, у саміх назваххалмоў. А колькі тайнаў захоўвае ў сабе Мсціслаўская зямля?
    Калі ўзводзіўся ў 1967 годзе Курган Славы, удовы і маці загінуўшых у вайну савецкіх салдат прывезлі'зямлю з усяго раёна, прапітаную крывёй ваенных гадоў, і пакінулі яе ў Кургане як сімвал адзінства, братэрства і смутку.
    Дзявочую гару, па паданню, калісыді дзяўчаты насыпалі за адну ноч і зрабілі яе крэпасцю. Менавіта тут археолагі знайшлі адно з першых паселішчаў, якое з’явілася яшчэ да нашай эры. Аднак іншыя лічаць, што Дзявочая гара  гэта “Дзявочы гарадок”, месца, дзе водзяцца дзівы, цуды, якія здзіўляюць людзей. Адсюль і назва.
    У паўднёвай частцы горада захавалася Святое возера. Дарэчы, гэта адзінае ў раёне прыроднае возера. Святым яго, па паданню, назвалі таму, што тут калісьці стаяла царква, але стварыўся правал  і храм абрынуўся ў яго, на месцы царквы разлілося возера. У народзе кажуць, што яшчэ доўга над возерам чуўся звон, а раніцамі ў вадзе можна было ўбачыць царкоўныя купалы.
    На самым высокім месцы ў горадзе захаваліся рэшткі былой Троіцкай царквы. Але малакаму вядома, што напаўночным захадзе адЗамкавай гары, яшчэ доўгада гэтага храма, мсціслаўскі князь Юрый Іванавіч у 1463 годзе ў сваім двары пабудаваў царкву ў гонар Святой Троіцы. Гэты замак князя і Троіцкая царква пасля былі разбураны ў час адной са шматлікіх войнаў. Але гара з таго часу стала называцца СвятаТроіцкай.
    Ёсць і іншая легенда. Яна сцвярджае, што калісьці адзін з князёў Мсціслава пабудаваўна гэтай гары тры замкі ддя сваіх дзяцей і запаведаў ім жыцьу міры і згодзе. Але пасля яго смерці міру паміж нашчадкамі князя не было. У выніку міжусобіцы замкі былі зруйнаваны. I толькі памяць аб іх захавалася ў назве месца, дзе яны стаялі,  Троіцкая гара.
    Існуюць легенды аб узнікненні Пустынскага і Ануфрыеўскага манастыроў. У іх разказваецца, што адзін з князёў Мсціслава Сямён Лугвін стаў губляць зрок. Аніякія народныя лекі яму не дапамагалі. 3за баязні аслепнуць князь дзень і ноч звяртаўся за дапамогай да Бога. I вось аднойчы ў сне да яго з’явіўся стары і сказаў: “Дапаможа табе толькі “святая вада” лясной пустыні, знайдзі яе”. Князь доўга шукаў пустыню і святую крыніцу, пакуль адзін са старцаў не паказаў яму гэтае месца. “Умыйся,  сказаў ён.  Выпей вады, а затым на працягу шасці тыдняў кожны дзень з усходам сонца рабітое ж самае. I станеш здаровым”. Таккнязьізрабіў. Ідаяговярнуўсязрок. Тут.ля крыніцы, па загаду князя ў 1380 годзе быў пабудаваны Пустынскі манастыр.
    А вось як узнік Ануфрыеўскі манастыр. Легенда расказвае, што аднойчы сын князя Юрый заблудзіўся ў наваколлі Мсціслава. Лясы былі вялікія, цёмныя. Юрый доўга блукаў па лесе, выбіўся з сіл, аслаб ад голада і, калі страціўусялякую надзею на выратаванне, убачыў старца, які назваў сябе Ануфрыем. Ануфрый вывеў княжыча з лесу і паказаў дарогу дамоў, чым выратаваў яго ад галоднай смерці і дзікіх звяроў. Удзячны князьу 1407 годзе пабудаваў Ануфрыеўскі манастыр. Ікона святога Ануфрыя заўсёды ўпрыгожвала гэты храм.
    Заснаванне Тупічэўскага СвятаДухава манастыра таксама звязана з тайнамі і паданнямі. У пачатку XVII стагоддзя, калі праваслаўе цярпела здзекі ад іезуітаў і Рэчы Паспалітай, непадалёку ад горада ва ўрочышчы Тупічэўшчына з’явілася ікона Божай
    54
    55
    Маці. Праваслаўны вернік, памешчык Канстанцін Іпацьевіч Маскевіч, якому належыла гэтае ўрочышча, прызнаўз’яўленне іконы Багародзіцы якзнакасобай Божай міласці і на гэтым месцы пабудаваў царкву ў гонар сашэсця Святога Духа, затым рашыў узвесці манастыр. Але смерць перашкодзіла Маскевічу давесці справуда канца. Паміраючы, пад страхам суда Божага ён настойліва прасіў сваю жонку Ганну і сыноў Філімона, Самуіла і Марціна пабудаваць манастыр. Сыны звярнуліся з просьбай да сваіх стрыечныхбратоўАндрэя і Мацвея, вядомых памешчыкаў Статкевічаў, да ігумена Аршанскага Куцеінскага манастыра Іоіля Труцэвіча быць пратэктарамі і апекунамі новага манастыра. Менавітадзякуючыўсімімманастырбыўузведзены. Гэтабылоў 1641 годзе. Тупічэўскі манастыр стаўаплотам праваслаўя. Перад цудатворнай іконай Божай Маці схілялі галовы і калені Пётр Першы, Кацярына Другая, Георгій Каніскі. Яна выратоўвала праваслаўных вернікаў ад нападкаў уніятаў і іезуітаў. Легенда распавядае аб тым, якаднойчы іезуіты, падабраўшы ключы адхрама, хацелі ноччуўкрасці абраз Прасвятой Багародзіцы. Але калі яны наблізіліся да святыні, у царкве ўзняўся вялікі шум і нябачная сіла выкінула злодзеяў з храма. Праваслаўныя лічаць, што толькі дзякуючы гэтай святыні манастыр застаўся верным праваслаўю ў змрочную эпоху ўніяцтва.
    Імя ваяўнічай княгіні Васілісы ў Мсціславе атрымала гара Панівойская. Васіліса працягвала княжыць пасля смерці свайго мужа, апошняга князя Міхаіла Іванавіча Жэслаўскага. На гэтай гары яна пабудавала сабе замак і са сваёй дружынай зрабіла некалькі смелых паходаў. Пані войсковая  адсюль і назва гары.
    Здавён вядома легенда аб падземным пераходзе з Кармеліцкага касцёла ў Пустынскі манастыр. Смельчакі, якія быццам бы дайшлі пад зямлёй да самой ракі Віхра, расказвалі, што чулі над галавой бурнае цячэнне вады. Апе ім не хапіла смеласці ісці далей  і яны вярнуліся. Магчыма, падземны ход існуе, але толькі не з Кармеліцкага касцёла ў Пустынкі, а ў жаночы манастыр. Таму што ў самым цэнтры горада стаялі тры касцёлы: Кармеліцкі, Іезуіцкі і Бернардзінскі (на месцы цяперашняга сабора Аляксандра Неўскага). Адлегласць паміж імі была 200300 метраў. Магчыма, што яны і былі звязаны паміжсабой падземным ходам.
    Ёсць адна легенда аб трагічнай гібелі першага ўдзельнага мсціслаўскага князя Мсціслава Раманавіча. Вядома, што ён быў затым смаленскім і кіеўскім князем. А калі прыйшла звестка аб нашэсці татараманголаў на Русь, Мсціслаўсабраў са многіх княстваў баявыя дружыны і рушыў насустрач Чынгісхану. На рацэ Калка ў 1223 годзе адбылася няроўная бітва. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, рускія войскі былі разбіты. Многія рускія воіны трапілі ў палон, там жа аказаўся і паранены Мсціслаў. Усе палонныя былі кінуты на зямлю, на іх паклалі драўляныя насцілы, на якіх ханскія воіны ўстроілі пераможны пір. Пад насціламі цяжка стагналі паміраючыя. Так трагічна загінуў Мсціслаў.
    Мудрасці крылатай залацінкі
    Народная мова надзвычай багатая на розныя ўстойлівыя словаспалучэнні, якія ў маўленніўзнаўляюццаўгатовым выглядзе  фразеалагізмы, параўнанні, выслоўі і інш. Сярод іх важнае месца належыць прыказкам, якія адлюстравалі шматвяковы вопыт і мудрасць народа. У жывой гутарковай мове жыхароў Мсціслаўшчыны часта можна пачуць і агульнавядомыя прыказкі. Але бытуе значная колькасцьтакіх, што вядомы на абмежаванай тэрыторыі або ўласцівы толькі гэтаму рэгіёну.
    Ад гразы і пад печ (гаршок) не схаваешся. (У жыцці здараюцца выпадкі, якіх нельга пазбегнуць)
    Адбудуцца ксціны безтакой (вашай) Хрысціны.(Прысутнасцьдзенебудзь тойцііншай асобы не вельмі пажаданая)
    Адна капля не дождж. (Выпадковыя, адзінкавыя з'явы, падзеіне сведчаць пра надыход чагосьці новага, істотнага)
    Аднаго бусь, другога кусь. (Пра розны падыходда людзей там, дзе стаўленне павінна быць аднолькавым)
    Адзін сцюдзень і ў свята, і ў будзень. (Пра вельмі сціплыя ўмовы жыцця, абмежаванасць сродкаў існавання)
    Адзінокаму сабаку і хвост забава. (На адзіноце карысны любы занятак)
    Багаты стаў: нбвыя лапці абуў. (Іранічнае выказванне ў адрас таго, хто хваліцца неістотнай абновай)
    Баран казла ў госці пазваў. (Іранічнае выказванне пра сяброўства не вельмісімпатычных асоб)
    Барадою святы, ды рукамі грэшны. (Асуджэнне таго, хто прыкідваецца дабрадзеем, але творыць непрыстойныя справы).
    Без капейкі рубля не будзе. (Часам нязначныя рэчы, дэталіаказваюць ужыцці істотны ўплыў)
    Бывае, і чорт у затылку скрабе. (Здараюцца моманты, калі незалежныя асобы трапляюць у незайздроснае становішча)