Са скарбонкі спадчыны нашага краю
Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці
Памер: 80с.
Магілёў 2001
Бывае, Хомка Саўку абувае. (Жартоўна кажуць, каліадзін з недалёкіхлюдзей аказвае іншаму неістотную дапамогу)
Бывала, зязюля кукавала, а цяпер і пятух не пяе. (Пра рэзкае змяненне прыродных умоўабо наогул умоўжыцця)
Вушы золатам завешаны, дзеткі бульбачкай пацешаны. (Асуджэнне маці, якія клапоцяцца пра свой знешні выгляд і забываюць абавязкі перад дзецьмі)
Гарэлка вадзіла, а чорт атвячай. (Гумар. Адказ на павер’е, быццам п’яных водзяць д’яблы)
Доўгаз руксхадзіла, ды вузлом завязалася. f За ўчынкі асуджальнага характару ў рэшце рэштдаводзіцца расплочвацца)
Сябар то сябар, ды боб я сеяў. (Гаворыцца з папрокам, калі блізкі чалавек дапускае неправамерныя дзеянні, прысвойвае чужое)
Сябры з аднае кладачкі зваліліся. (Гумар. Гаворыцца пра ўяўнае сяброўства) Дзеткі едкі. (Гадаванне івыхаванне дзяцей патрабуе сур’ёзных выдаткаў) Дзяцей гадуй і торбу гатуй. (Дзецінярэдка праяўляюць няўдзячнасцьда бацькоў) Еў кашу паламаў зубы. (Гумар. Лёгкае падсмейванне пра нешанцаванне ў дробязях)
Жаліўся казёл барану на надворную свінню. (Няварта абгаворваць іншага, калісам не лепш)
3 бедным да парога, а з багатым за вароты. (Багатых паважаюць, з імі лічацца, да бедных ставяцца абыякава)
I з крывых дроў жаркі агонь. (Варта звяртаць увагу не толькі на знешні выгляд, але ў першу чаргу на сутнасць)
Качарга чапялу замуж бярэ. (Кажуць пра няўдалых маладых)
Левым бокам чэшацца. (Пра чыюсьці незадаволенасць)
Мыш капы не баіцца. (Гумар. He кожны палохаецца ўяўных цяжкасцей)
На адну аўцу сто пастухоў. (Столькіработнікаўу гэтым непатрэбна)
На людзях і Хлімон чалавек. (У грамадзе чалавек ацэньваецца больш справядліва) Пад носам узышло, а ў галаве не сеяна. (Іранічнае. Ужо сталы чалавек, а думаць не прывык)
Пасцель мяккая, ды спаць няма з кім. (Нялёгка жыць у адзіноце)
Хвасць хлеба не дасць. (Высмейваецца выхвалянне)
Што ні дзень, то пятніца. (Гумар. Пра аматара адзначаць перадсвяточныяднігарэлкай)
56
57
Сіні Калодзеж
Побач са Слаўгарадам у невялічкай вёсачцы Кліны цячэ Сіні Калодзеж магутны прыродны струмень чысцюткай падзамнай вады. Гэта крыніца — адна з самых вядомыху Беларусі, і лічыццаянасвятой, бо з цалебнай вадой. Паводле падання, тут б’е з зямлі 120 ключоў. Вада на паверхні нагадвае кіпень, а люстра яе мае блакітны колер. Паверхня вады мае ў дыяметры каля 10 м. Крыніца знаходзіцца на высокім месцы ў полі. Паводлеаднагоз паданняў, крыніца Сіні Калодзежузнікла тады, калі ў Прапойску жыла багатырка Кацярына. Да яе сваталіся жаніхі. Сцяпана яна любіла, але ён быў не такі дужы, як нялюбы жаніх Іван. Яна сказала, што пойдзе замуж за таго, хто далей кіне валун з высокага правага берага Сожа, з Прапойска на ўсход, на луг. Нялюбы Іван кінуў вялізны валун якраз туды, дзе цяпер в.Кліны. Слабейшы любы Сцяпан кінуў не так далека. Кацярына пайшла і стала на камень нялюбага Івана і сказала: ‘Лепш пайду вадой служыць, чым з нялюбым жыць”. Потым падскочыла, ударылася аб валун, разбілася і раптам тут жа разлілася вялікім люстрам крыніцы. Пазней, кажуць, ляснік Шэпіт абходзіў лес і каля крыніцы на камені ўбачыў прыгожую русалку, якая грэбнем расчэсвала доўгія косы. Быў сонечны дзень. Ляснік хацеў схаваць адзенне, схапіць русалку. Пад нагой, як падкрадваўся, трэснула галінка. Русалка павярнула галаву і сказала: “А, Шэпіт, будзе ў твой род патопа”. Сама знікла ў вадзе крыніцы. У той жа год у Шэпіта на Пятра ўтапілася ў Сожы дачка.
Кожны год на Макаўе (Макавей) 14 жніўня каля крыніцы правіцца набажэнства, сотні людзей амываюцца вадой, так як свята вераць у тое, што вада здымае ўсе іхнія хваробы.
Проня, Пронюшка
Бываючы на гэтай рэчцы, наўрад ці хто з вас ведае, чаму менавіта так яна называецца. На гэты конт шмат легенд існуе. Вось адна з іх, якую расказваюць старыя людзі.
Некалі на берагах гэтай ракі размяшчаліся цыганскія табары. У адной сям’і была вельмі прыгожая маладая дзяўчына па імені Проня. Яе кахалі два маладыя цыганы. Ніяк дзяўчына не магла аддаць перавагу аднаму з іх, бо абодва былі добрыя хлопцы.
Прайшоў час. Аднойчы Проня і два хлопцы прагульваліся на беразе ракі. Быў спякотны ліпеньскі дзень. Дзяўчына вырашыла скупнуцца. Яна скочылаў ваду, трапіла ў вір і затанула. Хлопцы кінуліся яе выратоўваць. Хаця і выцягнулі цела Проні, аднак прыкмет жыцця ў ім ужо не было. Апранулі на яе сукенку і пачалі галасіць: “Проня, Пронюшка, дарагая Пронюшка. Няхай гэтая рака назаўседы будзе называцца Проняй
Шаламы
Паводле мясцовага падання, назва вёскі Шаламы звязваеццасазначэннем шум~. Сама вёска размешчана на ўзгорку і ў чашападобнай упадзіне паміж высокіх гравійных узгоркаў. Кажуць, калі прыкласці вуха ў летні поўдзень да гэтых мясцовых гор, гравійных узгоркаў, то абавязкова пачуеш там шум, звон, спевы, якія быццам чуюцца ял таго часу, як тут праваліліся калісьці гарады разам з людзьмі, цэрквамі. На гэтых жа гарах (паводле падання) зрэдку з’яўляюцца дастойным людзям вараныя жарабкі ці прыгожыя дзяўчаты. Яны выходзяць з гор і просяцьчалавечай мовай, каб гэтыя ду жыя, сумленныя і чыстыя ў маральных адносінах мясцовыя людзі прыўзнялі цяжкую юшкунакрыўку на гары і тады адтуль хлыне вада моцным патокам і выйдуць гарады і
людзі. Дастойнага ж чалавека конь абяцае абавязкова вынесці на сабе і выратаваць яд вады. Гэтыя людзі звычайна адмаўляюцца, а потым гінуць ад няшчасцяў. Іншае паданне сведчыць, што назва вёскі Шаламы паходзіць ад значэння “замарачэнне ў галаве”, “глупства”, “несамавіты, крыклівы чалавек”. Быццам тут жыў некалі нервовы, шумны чалавек Шолам.
Пацяраеўка і Чыкаўка
Паводле падання, у в.Пацяраеўка было калісьці толькі тры двары. Вядома, што назва вескі ўпамінаецца ў 1708 годзе ў паперах Пятра I. Паданне жсведчыць, што Пётр I згубіў свой кішэнны гадзіннік на ланцужку на тым месцы, дзе цяпер в.Пацяраеўка. Ён вярнуўся, пашукаў, але не знайшоў і паехаў назад. Пад’язджаючы да в.Чыкаўка, пачуў ціканне гадзінніка: “чычычы”, “чыкчыкчыкчык” (адсюль і назва суседняй вёскі Чыкаўка).
Анекдатычная гісторыя аб тым, як адна кабета ратавалася ад чорта кіпенем
Здарылася гэтая гісторыя падчас Паўночнай вайны, калі войскі Пятра Першага ушчэнт разбілі корпус шведскага генерала Левенгаўпта пад в.Лясная. Адступаючы, шведы перапраўляліся праз раку Сож каля в.Гайшын.
А справа была вось як. Ціхім восеньскім ранкам над вёскай пранёсся чыйсьці трывожны вокліч: “Шведы ідуць!” I сапраўды, цераз вёску, па бальшаку, праходзіў атрад варожай арміі. Нельга было без смеху глядзець на гэтых абарваных, выпацканых у балотнай гразі чужынцаў, тым больш, што многія з іх былі без зброі. Ішло не грознае войска, а дрыжачы ад страху, голаду і холаду натоўп.
I вось калі адзін такі ваяка з вар’яцкім тварам заскочыў у адну з сялянскіх хат, з ліха яго ведае якім намерам, то гаспадыня, спачатку акамянелая ад перапалоху, неўзабаве хутка апамятавалася і, пакультой, дзіка вылупіўшы вочы, штосьці гергетаў пасвойму, яна схапіла з печы чыгун з варам і з крыкам “Згінь, нячысты!” чухнула кіпенню на шведа. Лямантуючы, той кінуўся наўцёкі.
Руская конніца, якая праследавала іх і якая на наступны дзень прыбыла ў вёску, не заспела ў ваколіцах Гайшына ніводнага чужынца. Кажуць, што ў гонар перамогі Петр устроіў недалека ад шведскай пераправы пір на адным са старажытных курганоў, вядомага ў нашай мясцовасці пад назвай Скаварада.
Цароў калодзеж
Непадалёку ад вёскі Бярозаўка, што ў Слаўгарадскім раёне, ёсць мясціна, якую называюць Цароў калодзеж. Розныя паданні ходзяць пра гэтае месца. Адно з іх сцвярджае, што цар Пётр I, які спыняўся тут у час вайны са шведамі, загадаў выкапаць калодзеж і нейкі час карыстаўся ім. Калі ж паехаўдалей, пакінуў ля калодзежа медны карэц, з якога піў ваду. Нямала было ахвотнікаў знайсці той карэц. Але дарэмна. Ды, бадай, не гэтым прыцягвае людзей Цароў калодзеж. У спякоту тут заўсёды прыемна спыніцца падарожніку, наталіць смагу халоднай вадой з крыніцы, адпачыць у засені дрэў.
Аб паходжанні назвы рачулкі Ульянкі
Гэтая знікаючая рачулка знаходзіцца непадалёку ад вёскі Гайшын. Наконт паходжання назвы гэтай рачулкі існуе некалькі паданняў. Адно з іх дайшло да нас з тых часоў, калі на прасторах Магілёўшчыны, у засені векавыхдубоў, стаялі драўляныя языч59
58
ніцкія ідалы радзімічаў. Ульянкатады была, магчыма, паўнаводнай ракой. Увясну, калі славянскія воіны на кароткі час адклалі сваю зброю і пачалі сеяць хлеб, на іх напалі ворагі. Раптоўна, нібыта зпад зямлі, з’явіліся паддраўлянай агароджай паселішчаў коннікі ў звярыных шкурах і рагатых шаломах. Хутка запалілі хаціны. Стары вяшчун Вед і яго дачкапрыгажуня Ула разам з некалькімі жанчынамі, трымаўшымі на руках сваіх маленькіх дзетак, схаваліся ў запаведнай дуброве, дзе стаялі драўляныя багі іхняга роду. Яны ведалі, што Пярун абароніць іх. Чужынцы наляцелі на маленькі гурт бездапаможных славянак. Плёткамі пагналі іх перад сабой. На начлег ворагі спыніліся на ўскрайку лесу. Прыгожая Уласпадабалася правадыручужынцаў, іёнзагадаўпрывесці яе ў шацёр. Калі дзяўчына апынулася з ім самнасам, яна выхапіла крэмневы ахвярны нож і забіла гвалтаўніка. Раніцой ворагі ўбачылі мёртвага важака і кінуліся за Улай у пагоню. Але яна не здалася на літасць чужынцаў і скокнула ў вір рэчкі, якую з тых далёкіх гадоў і клічуць Ульянкай.
Невядомая магіла
У лесе паміж вёскамі Церахоўка і Чарнякоўка ёсць магіла. На ёй — пахілены абамшэлы крыж, немаведама калі і кім пастаўлены. Вось якая легенда існуе наконт узнікнення гэтай магілы.
Некалі на ўскрайку гэтага лесу знаходзіўся маёнтак нейкага магната. Аднойчы магнат вырашыў запрасіць на свае імяніны памешчыкаў з усяго наваколля. Двум сваім прыгонным, братам Жукавым, ён загадаў паехацьу горад і прывезці бочкі піва. Браты паехалі. Калі вярталіся, на двары маёнтка коні папудзіліся, калёсы абярнуліся, бочкі ўпалі і разбіліся.
Даведаўся пан пра гэта і вырашыў пакараць братоў. На стайні братоў высеклі. Са стайні браты зайшлі ў кузню. Каваль выкаваў ім два мячы.
I вось нарэшце сабраліся паны на баль. У самы разгар балю, калі паны пачалі танцаваць, у залу зайшлі браты Жукавы з мячамі ў руках. Многіх паноў яны тады забілі. Потым пайшлі на стайню, запрэглі панскіх коней і паехалі да іншых маёнткаў. Там таксама паноў забілі.