Са скарбонкі спадчыны нашага краю
Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці
Памер: 80с.
Магілёў 2001
На ўціхаміранне паўстанцаў цар прыслаў цэлы полк салдат. Братоў, якія хаваліся ў лесе, злавілі. 3 суседніх вёсаксагналі сялян і ўіх прысутнасці прапусцілі братоўЖукавых праз строй салдат і палкамі забілі. Расказвалі, што адзін салдат адмовіўся біць братоў. Тады яго таксамі прапусцілі праз строй і забілі да смерці.
Вось такая легенда.
Помста буслоў
Чалавеку, які разбурыў буслянку, чакаць бяды. Знаходзіць бусел таго, хто яго пакрыўдзіў і помсціць жорстка, злосна то прынясе і кіне на дах галавешку, і схопіцца хата агнём, a то і страшней яшчэ ўтворыць гадзюку кіне на двор ці ў калодзеж: піце слёзы мае.
Адкуль пайшла назва вёскі Варвараўка
У вёсцы Варвараўка існуе паданне аб стварэнні назвы вёскі. Калісьці вельмі даўно прыгожая княгіня Варвара праязджала па гэтых мясцінах. I здарылася так, што ноччу яна спынілася ў маленькай вёсачцы ля дарогі. Вяскоўцаў кранула прыгажосць і дабрыня княгіні. Вось з таго часу і стала невядомая вёска называцца Варвараўка.
Паводле другой легенды, сваю назву вёска атрымала ад імя царыцы, якая жыла некалі тут. Тут былі яе ўладанні, і звалі яе Варвара.
У гэтай вёсцы існуе і такое паданне. Жылі людзі ў раю. Добра жылося ім там. I вось аднойчы нехта саграшыў. Разгневаўся Бог за той грэх і прагнаў усіх на Зямлю: “Ідзіце, грэшнікі, па зямлі, і няхай кожны з вас самастойна шукае сваё шчасце. I той, хто здолее знайсці сваю палавіну, той і будзе шчаслівы”. Задумаліся людзі, і з таго часу павялося — хто яе знаходзіць, таму і радасць у жыцці, а хто не знойдзе так і блукае ў адзіноце ды смуце.
Святая крыніца ў в. Бярозкі
Шмат легенд і паданняўзахавалі жыхары гэтай вёскі. Але гісторыю пра святую крыніцу ў гэтай вёсцы не назавеш легендай; гэта рэальнае здарэнне, якое адбылося ў пачатку XX стагоддзя. У вёсцы жыла сялянская сям’я Аўсіенкаў. У іх было трое дзяцей. Сям’я была дружная, працавітая. Усё было добра. Ды здарылася бяда. Пяцігадовы сын Трушка неўзабаве аслеп. Бацька хадзіў па бабках, лекарах, але ніхто не змог дапамагчы. Ад адчаю і роспачы ўсё валілася з рук.
Аднойчы, перш чым пайсці спаць, бацька памаліўся і ў канцы малітвы сказаў такія словы: “Госпадзі, за што ты нас пакараў? Мы за сабой не ведаем ніякага грэха. Дапамагі нам, падскажы, як вылечыць Трушку?”. Сказаў гэта і пайшоў спаць. I сніцца яму сон. Арэ ён свой надзел, стаміўся так, што рукі ўжо не трымалі плуг. Сеў на краю баразны, апусціў галаву на калені. I не пачуў, калі да яго падышоў стары. “Памагай Бог! сказаў незнаёмец. Але чаму на вачах у цябе слёзы?” Расказаў чалавек сваю бяду старцу. Паслухаўшы яго, стары сказаў: “Ідзі ў канец вашых барознаў. Недалёка ад дарогі расце маладая вольха. 3пад яе каранёў б’е невялічкая крынічка. Вазьмі свайго хлопчыка, прывядзі да крынічкі і прамый крынічнай вадой яму вочы. А потым пачысці крынічку ад бруду, смецця”. Пасля гэтых слоў чалавек знік.
Прачнуўся бацька і расказаў свой сон жонцы. Яны вырашылі ісці шукаць тую крыніцу. Доўга шукалі, а потым пайшлі ў напрамку варкавання птушкі. Яна сядзела на вольхе, зпад каранёў якой і прабівалася слабая крынічка. Прамылі Трушку вочы, a потым прачысцілі крынічку. Прачнуўшыся раніцай, Трушка з радасцю сказаў: “Мама, я ўсё бачу!”.
Бацька ўсё жыццё даглядаў крынічку, зрабіў зруб, чысціў канаўку для стоку. 3 суседніх вёсак да крынічкі ішлі людзі. Бралі ваду, маліліся, кідалі грошы, ставілі іконы, вешалі ручнікі. Ужоўнаш часдва чалавекізсуседняй вёскі разбурылі крынічку. Апраз месяц яны памерлі. Гэты выпадак яшчэ раз даказвае, што крынічка святая.
Зараз у крынічкі пачалося другое жыццё. Крынічку абгарадзілі частаколам, пракапалі канаўку для стока вады. Побач з крынічкай укапаны крыж з іконамі і ручнікамі. I ідуць да крынічкі людзі.
60
61
Вясельны абрад вёскі Варвараўка ф^^
Вясельная абраднасць звычайна пачынаецца сватаннем. Уся хата нявесты прыбрана. Сяродхаты стаіцьстол, накрыты белым абрусам, на ганаровым месцы сядзяць старшыя сваякі і ганаровыя госці нявесціныхбацькоў. Пры гэтым яны спяваюць песні:
Слаўнае сяло Варвараўка,
Што ў яго не ўвайсці, не ўехаць, Hi пташачкаю ўляцець.
Да ў тым сяле Варвараўка цэркаўка, А на цэркаўкі крыжачак, А на крыжачку макаўка.
Там звіла гняздзечка ластаўка.
Даўтым гняздзечку Знесла дзве яечкі, Вывела двое дзетак: Першае дзіця Іванка, А другое дзіця Марыйка.
Закончыўшы абрад адзявання нявесты да вянца, яе вядуць у хату, саджаюць насупраць печы каля акна. I сяброўкі шчыльным колам акружаюць яе. На ёй самае лепшае ўбранне. Настрой ва ўсіх прысутных самы сур’ёзны, урачысты, асабліва ў нявесты віноўніцы ўсёй урачыстасці.
Дружок, галоўны кіраўнік вяселля, запальвае дзве свечкі, абыходзіць вакол стала і гаворыць: “Благаславі, ацец і маці, каго бы ўгодзіў у хаце, маладых свечы залучаці”. Нявеста падыходзіць да ўсіх, нізка кланяецца спачатку бацьку, а потым маці, затым іншым. Вяселле працягваецца.
Нялёгкае жыццё маладой жонкі ў хаце мужа знайшло адлюстраванне ў песнях:
Вузкая вулачка Як па ёй хадзіць? Ліхая свякроўка Як ёй угадзіць?
Па вузкай вулачцы Нахадзілася, Ліхой жа свякроўцы
Прыказкі, прымаўкі, выслоўі (Зап. ув.Бярозкі)
Будзеш доха, будзеш і ўзяха. Вядаюць Бярозкі пра Мар’іны слёзкі. На чужым кане і ў бруд злезеш. Набраліся грошай, як жаба мулу. Пакідалі маслоў пад стол, як на вяселлі.
Як у Бярозках ціха, так у Кліну ліха.
Нагадзілася.
Па вузкай вулачцы Хадзіць не буду, Ліхой свякроўцы Гадзіць не буду.
(Зап. ад Сотнікавай Еўдакіі Кузьмінічны)
Як размаўляюць вяскоўцы
(Зап. ув.Бярозкі)
Буцян бусел
Ворак гаспадарчы двор Гандэлак загон для жывёлы Глобка сцежка
Голанка бручка
Дзянкі вязёнкі Мост падлога Конаўка кружка Курапа жаба Цебека гарбуз
ЧАВУСКІ РАЁН
Кіну пралачку пад лавачку, Сама пайду гуляць.
Ой, ой, ой, охаха, А сама пайду дамой.
Першыя пеўні прапелі, Я й не думаю дамой.
Ой, ой, ой, охаха, А я не думаю дамой.
Другія пеўні прапелі, Я дадому пайшла. Ой, ой, ой, охаха, А я дадому пайшла.
Падхажу я ка двару Ходзіць стары па двару.
Ой, ой, ой, охаха, А ходзіць стары па двару.
Ходзіць стары па двару, Расчасаўшы бараду.
Ой, ой, ой, охаха, А расчасаўшы бараду.
Адзе, мілая, была, Дзе пагулівала?
Ой, ой, ой, охаха, А дзе пагулівала.
А ці ў кума, ці ў кумы, Ці ў кумінай сястры? Ой, ой, ой, охаха, А ці ў кумінай сястры?
Дзе была, там няма, Дзе гуляла, адтуль прыйшла.
Ой, ой, ой, охаха, А дзе гуляла, адтуль прыйшла.
(Зап. у в.Дужаўка)
Зашумела, загудзела*
Дубравушка зеляна.
Заўдавела,заўдавела* Удовушка малада.
Прыязджалі к удовушцы Тры казакі малодзенькіх, Прывазілі ўдовушцы А тры зеллейкі разненькіх.
Выпі, выпі, удовушка, Атры зеллейкі разненькіх.
Ці не прызабудзеш удовушка Ды на первага мужа?
Хоць я яго прызабуду Дзеткі бацьку не забудуць.
Хоць я яго прызабуду Дзеткі бацьку не забудуць.
Дзеткі мае драбненькія, Слёзы мае буйненькія, А як дзеткі пабуйнеюць, Слёзкі мае падрабнеюць.
Зашумела, загудзела Дубравушка зеляна.
Заўдавела,заўдавела Удовушка малада.
(* Першы і трэці радок паўтараюцца двойчы)
(Запув. Пуцькі)
Ганначка са двара з’язджала,
У бярозы вярхушку зламала:
Расці, расці, бяроза, без верху,
Жыві, жыві, мамачка, без мяне,
Без русай касы, без маёй,
Без шаўковай стужачкі, Без мяне вернае служачкі. (Вясельная, зап. у в.Каменка)
62
63
He белая лябёдачка ваду замуціла,* Няшчасная мяне доля замуж закруціла. Я не ўпіла, я не ўела, добра не ўхадзіла, Толькі свае, толькі свае леці ўкараціла.
Як пушчу я два талеры па торнай дарозе: Адзін талер пакаціўся, другі вараціўся Знаць, мой мілы ў другу ўлюбіўся. Як паеду, як паеду талер даганяці.
Гнала коні, гнала коні, гналаперагнала, Толькі свае леці не дагнала.
(* Кожны радок паўтараецца двойчы) (Бытавая, зап. у в.Каменка)
На тым жа баку праз раку слабодка стаіць,* Каб у той жа слабодцы чатыры двары, Каб у тых жа ў дварочках чатыры кумы: Вы кумачкі, галубочкі, сястрыцы мае, Як будзеце цвяточкі рваць, нарвіце вы мне, Як будзеце вяночкі віці, сарвіце і мне, Як будзеце на Дунай пускаць, пускайце ж вы і мой. А ўсе ж вянкі паверх плывуць, а мой патануў, А ўсе ж дружкі з вайны прыйшлі, майго дружка нет. Ён сам не ідзе, пісьма не шле, знаць, яго няма. (* Кожны радок паўтараецца двойчы)
(Вясельная, зап. у в.Каменка)
Маладзіца маладая *
Каля бору жыта жала, 3 ясным сонцам размаўляла: Ой ты, сонца яокае, Я ж на цябе жалкуюся, Што ты раненька ўсходзіш, Што ж ты позна заходзіш. Маладзіца маладая, He жалкуйся на мяне, А жалкуйся на свякроўку: Хоць я раненька ўзыйду, To я цябе ў полі знайду. Хоць я позненька зайду, To я цябе ў полі кіну.
(* Кожны радок паўтараецца двойчы) (Жніўная, зап. у в.Каменка)
Прыказкі, прымаўкі, выслоўі
Вядзі каня на аброці, а злодзея на ланцугу.
Два мядведзі ў адной бярлозе не месцяцца.
Доля прымачая доля сабачая.
Лічы зубы ў сваім роце.
Прыйшло махам і пойдзе прахам.
Тады маеш, калі ў руках трымаеш.
Як размаўляюць вяскоўцы
Варьва боршч з серае капусты.
Глодаўка старае русла Проні.
Зімнік канал, вырыты зімою па загаду пана.
Капытка страва з маннай крупы.
Масцішча топкае месца, дзе заўсёды масцілі.
Салаіха пасярод балота сухая высокая града.
Скавароднік цеста, якое пяклі ў печы перад полымем.
Услон невялікая лаўка.
Чортава ямка вельмі глыбокая яма з вадою недалёка ад рэчышча Проні.
Кажуць, што яна пад зямлёй злучана з Проняй.
64
65
Прыказкі, прымаўкі, выслоўі
^i=ZsM^ Легенды i паданні пра крыніцы ф^ф
Першае веснавое, пасля вялікодныхурачыстасцей, свята Мікалая склікае жыхароў горада і вакольных вёсак ва ўрочышча ля вёскі Гронаў да крыніцы. Здаўна існуе мноства легендаў пра святую ваду. Па адной з іх, у гронаўскай крыніцы забыла чорную касу дзяўчына, якая смуткавала над глыбінным, празрыстым ключом аб няўдалым каханні.
У дзень першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла (у народзе кажуць на Пятра) здаўна ладзіццасвятаў крыніцы, што каля вёскі Наркі. I называецца гэтае свята Бразгун, таму што каля крыніцы быў чутны гук, падобны на бразг ключэй. Легенда распавядае аб тым, што маладая дзяўчына, нарадзіўшы дзіця, вырашыла схаваць свой грэх і ўтапіла немаўлятка ў крыніцы. 3 таго часу людзі перасталі хадзіць да крыніцы. Але праз нейкі час крыніца ў выглядзе дзяўчыны прыснілася аднаму мужчыне, у якога хварэла дачка. Бацька адкапаў крыніцу ў іншым месцы і яна забурліла, запырскала сваёй празрыстай, як крышталь, вадой. Гэтай вадой была вылечана хворая дзяўчынка.