• Газеты, часопісы і г.д.
  • Са скарбонкі спадчыны нашага краю Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Са скарбонкі спадчыны нашага краю

    Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Памер: 80с.
    Магілёў 2001
    51.57 МБ
     Алёна!  ціха заве юнак, і дзяўчына кідаецца ў абдымкі свайго каханага. Іх гарачыя вусны зліваюцца... Ніхто не ведае аб іх каханні, толькі дрэвы ды ціхая рака былі сведкамі іх пачуццяў.
    Але здарылася няшчасце. Аднойчы да пана прыехалі госці з суседняга маёнтка. Сярод іх быўсын багатага шляхціча Ягелы. Доўга піравалі госці, віно лілося ракой. Тут, за сталом, і рашылі сябры, што пан Дардымонт аддасць Алёну замуж за сына Ягелы.
    Горка плакала Алёна: не хацелася выходзіць замуж за нялюбага. Увечары да Алёны зноў прыехаў Васілёк. Са слязамі на вачах расказала ямудзяўчына пра няшчасце, якое здарылася.
     Любы мой,  гаварыла яна, абвіўшы яго шыю рукамі,  я лепш памру, чым стану яго жонкай.
    I гарачыя слёзы патокам ліліся з яе прыгожых вачэй.
     Алёна, не плач!  суцяшаўяе Васілёк.  Я забяру цябе з сабою. Без цябе я жыць не магу.
    Пабег быў назначаны на наступную ноч. Але шчасце не спадарожнічала маладым. Калі Васілёк і Алена былі ўжо ўчоўне, у палацы раптам падняўся страшэнны шум, людзі збегліся ў парку з факеламі ў руках. Азірнуўся Васілёк і зразумеў  паратунку няма: па рацэ да іх плылі чоўны, ў якіх сядзелі прыбліжаныя пана.
    	Што рабіць, Алёнушка?  упаўшым голасам спытаў Васілёк.
    	Лепш памерці, чым трапіць да іх у рукі,  адказаля яна.
    А чоўны ўсё набліжаліся. У апошні раз паглядзеў Васілёк на сваю каханую, пацалаваў у гарачыя вусны і... налёг на край чоўна. Той перакуліўся, і вада праглынула двух каханых.
    Даведалася аб смерці сына Марфабяднячка, і чорны смутак агарнуў яе душу. Кожны дзень і кожную ноч хадзіла яна па беразе ракі, валасы яе былі растрапаныя, кудлатыя. I людзі чулі яе жалобны, плачучы голас: “Васілёк, адгукніся, любы сынок”. А Васілёк не адгукваўся... Аднойчы хвалі ракі вынеслі на бераг цела Марфыбяднячкі.
    Жыве ў народзе легенда, што кожны раз апоўначы на бераг ракі выходзяць у белым душы Васілька і Алёны. Яны садзяцца пад вялікі дуб і, абняўшыся, каханыя горка плачуць. 3 тае пары людзі баяліся падыходзіць да ракі. Паступова рака пачала мялець, зарастаць мохам, і, нарэшце, зусім знікла.
    Гэта толькі легенда. Рака Лень калісьці сапраўды працякала па тэрыторыі Клічаўскага раёна. Старыя расказваюць, што гадоў трыццаць таму назад было рэчышча, a зараз яно зарасло мохам і хмызняком. Колькі годтаму знайшлі на гэтым месцы абломакбаржы, наякой была дата 1700 год. Знаходзілітуті іншыя цікавыя рэчы, якія сведчаць аб існаванні старажытнай ракі Лень.
    Патока
    Вядомы два тлумачэнні паходжання назвы вёскі Патока. Адно з іх такое: даўней на . цяперашнім месцы вёскі Патока стаяла пчалярня польскага пана Патоцкага. Пчол трэба было назіму падкармліваць, і людзі, штотутжылі, варылі салодкую ваду патаку. Нібы ад гэтага слова і пайшла назва вёскі.
    Другая легендазапісанасаслоўбылойжыхаркі вёскі Патока Н.М.Дзеравяшка. Расказвала яна пра свайгодзеда, які быўлесніком у пана Патоцкага. На месцы цяперашняй піларамы стаялі панскія дачы, а побач жыў ляснік. Пан прыязджаў на дачы заўсёды зімой, а разам з ім прыязджалі іншыя людзі; разам яны палявалі на дзікіх жывёл. У адносінах да лесніка пан быў шчодры; сына лесніка ён аддаў вучыцца, і той стаў гусарам. У 1812 годзе пан Патоцкі кінуў свае дачы і ўцёку Польшчу ад паўстаўшых сялян. Праязджаючы мост цераз раку Вольсу, залачоная карэта, поўная ўсялякага дабра, перакулілася, ўпала ў рэчку і патанула. А сам пан да Беразіно дабіраўся на чым папала.
    Дзмітраўка
    Да 1884 года тэрыторыя сучаснай вёскі Дзмітраўка належыла памешчыку Дзмітрыю Дзмітрыевічу Захараву. У той час недалёка ад вёскі Віркаў стаяў маёнтак памешчыка Віталія Когана, у якога была дачка. Калі ёй споўнілася 18 год, бацька вырашыў аддаць яе замуж. Але ніхто паненку не браў. Тады бацька аб’явіў, што аддасць палову свайго маёнтка таму, хто возьме яе замуж. Тады Дзмітрый Захараў вырашыў жаніцца на дачцэ памешчыка Когана. У іх нарадзіліся чатыры сыны і адна дачка. У гонар сваіх сыноў памешчык Захараў кожнаму паселішчу даў назву. Паселішчы Анатолеўка, Аляксееўка
    42
    43
    і Дзмітраўка1 былі названы ў гонар сыноў, а Дзмітраўка2  у гонар бацькі. Іменем дачкі Вольгі названа веска Вользіна Дубраўка, бо паблізу была дуброва.
    ^^^ Песні роднага краю ^=ф
    “Ой, рэчанька, рэчанька”,Заспявала дзеванька.
    “Ай, люлі, люлі, люлі”, Заспявала дзеванька.
    А таму, што малада, Вішняй расцвіла ў садах.
    Ай, люлі, люлі, люлі, Вішняй расцвіла ў садах.
    “Атаму, што ўсюды май”, Адказаў ёй рэхам гай.
    Ай, люлі, люлі, люлі, Адказаў ёй рэхам гай.
    А таму, што вочы сіні, Пакахаў яе хлапчына. Ай, люлі, люлі, люлі, Пакахаў яе хлапчына.
    Чарнабровы і прыгожы, Плытагон на сінім Сожы. Ай, люлі, люлі, люлі, Плытагон на сінім Сожы.
    Вясельныя песні
    Заручоначкадзеванька,
    Перайду новыя сені, Падай свекру вадзіцы А з халоднае крыніцы.  Ах, нявеста, мая лябёдка, Мне ж твая вадзіца халодна, Саладзей за мёду, за віна, За таго пшанічнага пірага, За таго яблычка садавога, За таго жанішка маладога.
    Разлягайцеся, горы, Раўняй, Божа, дарогі Дзевачка да вянца ідзе, Яе доля напярод ідзе.
     Ой, ты доля, да ты долечка, Калі ты добрая доля, To садзіся са мною, I паедзем з табою.
    А калі доля ліхая, Дык плыві ты з вадою, А я, малада, за табою.
    Адказала ёй доля:  Мы жтолькі яго паглядзім I свату назад аддадзім.
    Жніўная песня
    А я ў полі жыта жала, У мяне ў доме шкода стала Скінулася свякрушка 3 высокага тыну
    У жытную крапівачку. Крапіву паламала. He жалка мне свякрушкі, А жалка мне крапівачкі. Свякрушка была і будзе, А крапівы век не будзе. А я ў полі жыта жала, У мяне ў доме шкода стала Скінулася мая мамка 3 высокае грушычкі У пуховыя падушачкі.
    He жалка мне падушачкі Падушачкі былі і будуць, А мамы век не будзе.
    ф^^ Прыказкі, прымаўкі, выслоўі ^^^
    Адзін сын  не сын, два сыны  паўсына, а тры  цэлая гаспадарка.
    Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць.
    Бяда ды мука  тая ж навука.
    Гаспадар і баба  адна рада.
    Гаспадарку весці  не штанамі трэсці.
    Голад гоніць на холад.
    Гэты свет, як макаў цвет  зранку расцвітае, а да вечара ападае.
    Добрае помні, злое забывай.
    Жыццё пражыць  не лапці сплесці.
    Зямля  маці, а праца  бацька.
    Іншая рада  горш, як здрада.
    Іншы горад  іншы гонар.
    Калі сказаў бабцы, то як усёй грамадцы.
    Каля поўнай міскі шмат сяброў.
    Лепш у сваёй хатцы, як у чужым палацы.
    Многа дзяцей  многа клопату, але і радасці шмат.
    На адзін цвік усё не павесіш.
    Навошта той клад, калі дзеткі ідуць у лад.
    Надвое бабка варажыла  ці памрэ, ці будзе жыва.
    He будзь ласы на чужыя каўбасы.
    He кожнаму разумнаму добра жывецца.
    He радуйся чужой бядзе, бо свая ззаду ідзе.
    He так рады прыходу, як адходу.
    Паздароў, Божа, паноў, што ў нас няма ні коней, ні кароў.
    Памяняў плеш на лысіну.
    Пачнеш ляніцца  будзеш з торбай валачыцца.
    Свая хатка  як родная матка.
    Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння зрабі.
    Старая баба і ў Пятроўку на печы мёрзне.
    Сялянская хата працаднямі багата.
    У добрых бацькоў і дзеці добрыя.
    У родным краю, як у раю.
    Усякаму сваё шкада.
    Усякі сабе харошы.
    Хлеб будзе, дык і ўсё будзе.
    Хоць я не багат, а гасцям рад.
    Хто не мае шчасця зранку, то не мае да вечару.
    Цераз хлеб крошкі не збіраюць.
    Шануй людзей, то і цябе пашануюць.
    Што хата мае, хай усім прымае.
    Як свой кут маю, дык нічога не дбаю.
    Якая ў гаспадыні справа, такая ёй і слава.
    Які тут закон, калі суддзя знаком.
    Якія штаны, такія і падвязкі.
    44
    45
    Баннік
    (Зап. у с.Палуж ад селяніна Мікалая Паўлава)
    У Чудзянах пайшла дзеўка замуж за старыка. I ніяк яна не звала яго, як стары чорт, вэдлуг, шутак. Нарадзіўся ў іх хлопчык. Ну, пайшла яна ў лазню і хлопчыка ўзяла. I гавора старыку:
    Я ж,  гавора,  пасля лазні аслабею, дыкты, стары чорт, прыдзі і вазьмі хлопчыка. Пад лазнею пасадзі, я гукну цябе, ты й панясеш яго дамоў.
    Ну, пайшлі ў лазню, яна тудысюды яго скарэй абмыла, дзверы расчыніла:
     Ці тут ты, стары чорт?
     Тут!
     Ну, на ж, вазьмі яго.
    	Адавай, давай.
    Яна адцала, ён і панёс. Стала тады яна мыцца, а мужык прыходзе і кажа:
     Прося, давай хлопца. Нешта ты доўга яго мыеш?
     Якога хлопца? Я ж табе аддала.
    	Калі?
    Стала ёй ета жалка, і яна абрабела. Прыходзе дамоў  няма хлопца. Туды сюды так і паноніча няма. Адцала старому чорту, ведама, банніку.
    Ой, цёшча зяця на вячэрю ждала,*
    Беленькі сафон на пасцелю слала, Шамнулі вазочкі на дварэ,  Паглядзі, мамачка, ці не па мяне?  Па цябе, дачушка, па цябе.
     Сабірай, мамачка, кублы мне.
    *Кожны радок паўтараецца двойчы
    (Зап. у в. Пачапы ад Столяр Веры Раманаўны)
    Стукнула, грюкнула ў дваре,  Паглядзі, мамачка, ці не па мяне?
     Па цябе, дачушка, па цябе.
    Па твае тонкія галасы,
    Па твае длінныя валасы,
    Па твае пуховыя падушкі, Па твае новыя дзярюжкі.
    (Зап. у г.п.Краснаполле ад Ліпінскай Людмілы Уладзіміраўны)
    Халодная восень наступае, He йдзі, дзеўка, замуж маладая. 3 белбярозкі лісток ападае, Будзе твая долечка благая: Будзе ў цябе свякруха ліхая, Будзе ў цябе дзевярочкаў многа, А роднага не будзе.
    (Зап. у 1968г. у в.Лютненская Буда ад Е.Пухнатавай)
    Восеньхаладная, восень халадная, Восень наступае, восень наступае, Ішладзеўка, ішладзеўка Замуж маладая, замуж маладая. Будзе ў цябе, будзе ў цябе Дзіця малое, дзіця малое.
    Будзе ў цябе, будзе ў цябе Свякроўка ліхая, свякроўка ліхая.
    (Зап. у 1968 г. ув.Горы ад Насты Гомаравай, 1903 г.н.)
    Ой, белая бярозачка
    Бялей майго цела.
    He аддаў мяне, татачка, За каго я хацела.
    Жыву гадок, жыву другі, На трэці ступаю.
    Ніхто ў мяне, бяздольніцы, У гасцях не бывае.
    Ці сцежачкі не ведае, Дарожкі не знае?
    Сцежачка ў вароцецы, Дарожка ў аконца, Прыдзі, прыедзь, мой татачка,
    Як яснае сонца.
    А я табе, татулечка,
    Вячэру згатую, Пад цясовым аконцам Пасцельку пасцялю.
     Чаму, чаму, мой татачка, Усю ноч не засыпаеш, Праз цясовае аконейка На двор паглядаеш?
     Ой, цяжанька мне, трудненька Тут ноч начаваці.
     А як жа мне, мой татачка, Тут век векаваці?
    (Зап. у 1968 г. ув. Дуброўка)
    Дадому, госцейкі, дадому, Паелі конікі салому.
    Горькая редзечка ў гародзе, Заснуў Іванька ў дарозе.
    Пад яго рэчачка падцякла, Да яго мілая падыйшла.  Устань, Іванька, прасніся, Чыстаю вадою ўмыйся.
    Чыстаю вадою ўмыйся, Белай хустачкай утрыся.
     Я умыюся расою, Абатруся я крысою. Дадому, госцейкі, дадому, Паелі конікі салому.