Са скарбонкі спадчыны нашага краю
Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці
Памер: 80с.
Магілёў 2001
Бывае і воўк у авечай скуры. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Быу бы хлеб, а зубы не абавязкова. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Бядненшы, але не дурнейшы. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Век пражывеш, а смаку не пачуеш. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Выхоуваць трэба праўдай. (Зап. ув.Цяхцін)
Дзе няма згоды, там няма і ладу. (Зап. ув.Вішоў)
Добрая жонка — вяселле, а ліхая — паганае зелле. (Зап. ув Вішоў)
Дружба не павінна ржавець. (Зал. ув.Цяхцін)
Ёсць вяроўка, але ж няма кароўкі. (Зап. ув.Вішоў)
Калі вядзецца, то і на трэску прадзецца. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Людзем збліжае не сіла, а праўда. (Зап. ув.Цяхцін)
Малыя дзеткі спаць не даюць, а вырастуць сам не заснеш. (Зап. ув.Вішоў)
На лечаным кані далёка не паедзеш. (Зап. ув.Вішоў)
На сваім сметніку і певень гаспадар. (Зап. ув.Вішоў)
He заблудзіся з жыццёвай дарогі ў маладосці. (Зап. ув.Цяхцін)
He можаш дапамагчы, лепш памаўчы. (Зап. ув.Цяхцін)
He печ корміць, а рукі. (Зап. у в.Вішоў)
He спрачайся з дурным чалавекам. (Зап. ув.Цяхцін)
He сунь свой нос ва ўсе шчыліны. (Зап. ув.Цяхцін)
Перад чужой іконай свечку не папраўляй. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Працуе, як мокрае гарыць. f3an. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Сваю гразь ля дома апалосквай. (Зап. ув.Вішоў)
Свіння лужу абыходзіць не будзе. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Скупы два разы траціць. (Зап. ув.Вішоў)
Так яны іжылі: небылохаты, а вароты купілі.(Зап. ув.Вішоў)
У казцы ўсё робіцца хутка. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
У пустой бочцы голас мацнее. (Зал. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
У цябе столькі праўды, як у рэшаце вады. (Зап. ув.Вішоў)
Усе сумленныя — гаротнікі. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Усё, што з дыркамі, цячэ. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Хлеб ядуць цары і рабы. (Зал. ув.Галоўчын Васілём Гузавым)
Хто зведаў гора, той спачувае. (Зап. ув.Цяхцін)
Як лёгка прыйшло, так лёгка і пайшло. (Зап. ув.Вішоў)
Які час, такія і песні. (Зап. ув.Цяхцін)
Яшчэ ніхто ні адну жанчыну дабрынёй не пакрыўдзіў. (Зап. ув.Галоўчын Васілём Гуза
ВЫМ) 7
ГЛУСКІ РАЁН
Прыказкі, прымаўкі, выслоўі ф^^
(Зап. ад Г.Д.Бычкоўскай, Н.А.Дзяшчэня, І.М.Кірынай)
Загадкі
Маленькі, удаленькі ўсё поле аббягае, а на стале не бывае. (Серп.)
Паваліўся дуб, ва ўсе двары сук. (Снег.)
Поўна бочка круп, а наверсе струп. (Мак.)
(Зап. у в. Алешкавічы)
А каб цябе пранцы ўзялі. (Зап. ув.Падзамша)
Абманіў — сабе горш зрабіў. (Зап. ув.Чыкіклі)
Ад дабра лепшага не шукаюць. (Зап. у в.Бярозаўка)
Ад смерці не адмовішся. (Зап. у в.Барбарова)
Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць. (Зап. уг.п. Глуск)
Ат старое, што малоеі Што з яго возьмеш — то плача, то скача. (Зап. ув.Падзамша)
Аўчынка вычынкі не варта. (Зап. ув.Клетнае)
Бацьку любі, старых паважай, здароўе беражы, а мір сцеражы. (Зап. у в.Сіманавічы)
Бач, работу зрабіла — чэраз пенькалоду. (Зап. уг.п. Глуск)
Бач, якое белле! Мыла, не мыла; бела ні бела, абы на ваду паглядзела.
(Зап. уг.п. Глуск)
Без гасцей — нам прасцей. (Зап. у в. Слаўкавічы)
Бог не цяля — знае круцяля. (Зап. у в.Бярозаўка)
Быў бы хлеб, а мышы знойдуцца. (Зап. ув. Слаўкавічы)
Бярозу не спілоўваюць, а спускаюць — дзяўчыну не любяць, а кахаюць.
(Зап. уг.п. Глуск)
Вось так дзень і працягваецца, як бражная карова. (Зап. у в.Падзамша)
Да аглобляў коськаюць, а ў аглоблях пугі даюць. (Зап. у в.Бярозаўка)
Да магілы дажыў, а розуму не нажыў. (Зап. у в.Сіманавічы)
Да якіх прыстанеш, такім і сам станеш. (Зап. уг.п. Глуск)
Даганяючы, не нацалуешся. (Зап. ув.Падзамша)
Датуль карцела — покуль есці хацела. (Зап. ув.Старае Сяло)
Дзе няма добрых старых, там няма і добрых маладых. (Зап. уг.п. Глуск)
Дзе чарка, там і сварка. (Зап. уг.п. Глуск)
Добрае далёка чуваць. (Зап. у в.Сіманавічы)
Добрая таму хатка, дзе Радзіма — яго матка. (Зап. уг.п. Глуск)
Жылі, жылі, як галубкі мілаваліся, а пачалі сварыцца — як ваўкі разбегліся.
(Зап. у в.Падзамша)
3 дугі аглоблі не зробіш. (Зап. ув.Чыкіклі)
3 хаткі ў хатку — дык на рубель упадку. (Зап. у в.Завалочыцы)
За харошым мужыком ды і цыліндра жонка. (Зап. ув.Падзамша)
За што купіў, за тое і прадаў. (Зап. ув.Падзамша)
Зяць любіць узяць. (Зап. у в.Завалочыцы)
К смерці збярыся, а хлеб пашы. (Зап. уг.п. Глуск)
Каму што, а лысаму — грэбень. (Зап. ув.Старае Сяло)
Лепш крыху зрабіць, як багата гаварыць. (Зап. ув.Барбарова)
Лепш пад лаўкай буду сядзець, ды на прыгожага глядзець. (Зап. уг.п. Глуск)
Лес крадзе, поле бачыць. Поле крадзе, лес бачыць. (Зап. уг.п. Глуск)
Ліш бы сонца свяціла, а зоры мы і колам паб’ём. (Зап. уг.п. Глуск)
Людзі рады лету, а пчолы — цвету. (Зап. у в.Сіманавічы)
Маеш дачку — трымай гарэлку ў глячку. (Зап. у в.Завалочыцы)
На завідныя вочы парушынкі падаюць. (Зап. ув. Зелянковічы)
На чужы раток гузіка не прышыеш. (Зап. у в.Барбарова)
На чужой старонцы рады сваёй варонцы. (Зап. ув.Клетнае)
He разбуры ластаўчынага гняздзечка — рабы станеш. (Зап. ув.Клетнае)
12
13
Не рыба, што ў рацэ, а рыба, што ў руцэ. (Зап. ув.Завалочыцы)
He умывамся цёплаю вадою, бо хутка састарэеш. (Зап. ув.Клетнав)
Няхам бы чортам назвалі, абы ў балота не гналі. (Зап. ув. Зелянковічы)
адным месцы і камень абрастае. (Зап. уг.п. Глуск)
На скорую руку не жаніся. (Зап. уг.п. Глуск)
Не разбуры ластаўчынага гнязда, бо рабы станеш: рабоцце абсядзе ўвесь твар.
(Зап. уг.п. Глуск)
He свішчы ў хаце, бо чэрці скачуць. (Зап. уг.п. Глуск)
Ну і раскудахталася, што кура ў гняздзе. (Зап. уг.п. Глуск)
Па кветках яблыкаў не лічаць. (Зап. ув.Бярозаўка)
Пераступіў парог, дык шапку здымі, бо падўмаюць, што пад шапкай вераб'ёў хаваеш.
Пол падмяла, як кура лапай пагрэбла. (Зап. уг.п. Глуск) ^' УГ" ГЛУ°К>
Прыбяры пень, дык і той прыгожы. (Зап. уг.п. Глуск)
Прыгрэўся ў маім вуглу, дык і сядзіш. (Зап. ув.Падзамша)
Ранняя птушка ўзубах калупае, а позняя птушка крошкі збірае. (Зап угп Глуск)
Родныкупзайцудораг.сЗап.ув.Сшанав™? t^an. уг.п. глуск)
Слова сказаў, тапаром адсек. (Зап. ув. Зелянковічы)
Слухан добрых людзей, на дарогу навядуць. (Зап. уг.п. Глуск)
Стары конь баразны не порціць. (Зап. уг.п. Глуск)
Толькі і радні, што лапці адны. (Зап. ув.Сіманавічы)
Ты чаго аставіўагрэх? На чужы смех?(Зап. угп Глуск)
Ты чаму ганіш маіх дзяцей? Хіба ў мяне іх поле пасеяна? (Зап. ув ПадзамшаІ
У каго дзетк,, у таго і бедкі. У каго дзеткі, у таго і шчасце. ,3ао. уг.л Глу^)
У кіі два канцы. (Зап. у в. Старае Сяло)
У нас хлеб не рэжуць, а крояць. (Зап. уг.п. Глуск)
У роднай хаце і сцены дапамагаюць. (Зап. уг.п. Глуск)
У сяло як прыйдуць сватаць, то маё дзіця і на печы знойдуць, а ты сваю Арынку па вадзі па рынку. (Зап. уг.п. Глуск) Арынку па
У ціхім балоце чэрці водзяцца. (Зап. ув.Падзамша)
Хай ён будзе хоць лапаць, абы за ім не плакаць. (Зап. уг.п. Глуск)
ан тон смяецца, камудобра жывецца. (Зап. ув. Зелянковічы)
Хлеб ды вада наша мужыцкая яда. (Зап. у в.Сіманавічы)
леб не зяць: які спякуць — такі і з’ядуць. (Зап. уг.п. Глуск)
оць плач, хоць крычы, а няма каму дапам.гчы. (Зап. ув.Падзамша)
Хто не ідзе, том не спатыкаецца. (Зап. ув. Зелянковічы)
Хто пытае, той не блудзіць. (Зап. у в.Бярозаўка)
Хто рана ўстае, таму Бог дае. (Зап. уг.п. Глуск)
Ці савой аб пень, ці пнём па саве усё адно. (Зап. уг.п. Глуск)
Чаго верашчыш, як свінка ў плоце. (Зап. уг.п. Глуск)
Чаго стаіш, як пень, так і пройдзе дзень. (Зап. ув.Падзамша)
аго стаў, як том стоўб, не аб’ехаць, ні абыйсці. (Зап. уг.п. Глуск)
Яблычка ад яблынькі далёка не коціцца. (Зап. уг.п. Глуск)
Якая матка, такое і дзіцятка. (Зап. уг.п. Глуск)
Які музыка, такое і гранне. (Зап. ув. Слаўкавічы)
Які Хомка, такая і жонка. (Зап. уг.п. Глуск)
Паехаў дзед з Балашэвіч у горад, зайшоў у краму, пытае:
Мо тут прадаюцца хамуты?
He, дзед — толькі дурні.
О, мабыць і торг добра ідзе, бо толькі два засталося. (Зап. уг.п. Глуск)
* ★ ★
Сустрэліся два мужыкі, селі на лаўку пагутарыць. Той, што з Балашэвіч, і кажа:
У нас капуста парасла — тры пуды качан.
А ў нас гаршкі лепяць, — кажа другі, — ну, як бочкі!
Дык навошта ж такія гаршкі?
А каб тую капусту варыць. (Зап. уг.п. Глуск)
★ ★ ★
Дзе твае вочы былі?
Напні.
Дык ідзі іх і сапхні. (Зап. у в.Балашэвічы)
14
15
Э^^^^ ГОРАЦКІРАЁН ^^^^^
t^S^^ Старадаўні вясельны абрад в.Добрае
Запісаны ад Кочынай Галіны Рыгораўны, 1935 г.н., і Бялясавай Ганны Захараўны вучнямі Добраўскай сярэдняй школы Каробкінай Таццянай і Осіпавай Ганнай.
(Матэрыял захоўваецца ў аддзеле адукацыі Горацкага райвыканкома).
Заручынызапоіны — перадвясельны этап, на якім нявеста і яе бацькі ў прысутнасці самай блізкай радні давалі згоду на шлюб. Сваты не адразу заходзілі ўхату, а стукалі ў акно, выдаючы сябе за падарожных, купцоў. Гаспадары рабілі выгляд, што не чакалі іх і не разумеюць. Адбывалася прыкладнатакая размова:
СВАТ: Прымайце гасцей нязваных, нечаканых, ды дайце слова сказаць.
МАЦІ: Ды ўжо, калі ласка, прашу сядаць.
СВАТ. Кажуць людзі, што ў вашай хаце дачка падрасла, а ў нас хлапец нежанаты. СВАЦЦЯ (перабівае): Heтак гаворыш, сват. Кажуць, што наш бык да вашай цёлкі прывык. Вось!
МАЦІ: Выйдзі, дочухна, да людзей.
СВАЦЦЯ. А, прыйшла гуска! Даждаўся гусачок малады час залаты. Круціў галоўкай, гуску выглядаў, баяцца пачаў.
СВАТ: Ваш тавар — наш купец. Купец — усім купцам купец. Сам малады, чуб — залаты, дабра поўныя клеці — лепшы на свеце.
(Калі нявеста была згодна, то яна адорвала сватоў ручнікамі, перавязаўшыся якімі, тыя пасля вячэры ішлі дамоў).
За сталом спявалі песні:
Як прыйшлі мы на заручаны, А Манечкі ў дварэ няма.
А куды ж яна пайшла: Ці ў лес за калінаю, Ці ў сяло за радзімаю? Калі ў лес за калінаю, — Дык мы дажыдаць будзем. А калі ў сяло за радзімаю, — Дык мы заручаць будзем.
Шэрая ты зязюлечка,
Усё тваё памінуецца: Вясноўнае кукаванніка, Восеньскае жураванніка, Ты вясною накукуішся, А восенню нажуруішся, Маладая ты, Манечка, Усё тваё памінуецца: Дзявочае пагулянніка, Хлапечае заліцанейка. Ты ўдзевачках нагуляішся, Зойдзеш замуж — нагаруішся, Ты ў дзевачках наскачышся, Выйдзеш замуж — ты наплачышся.
Вяселле пачыналі гуляць спачатку ў бацькоў нявесты. Жаніх са сваёй раднёю, з шаферамі рыхтуецца ехаць да нявесты: упрыгожваюць маленькімі званочкамі конскуюўпраж, дугу абмотваюць рознакаляровай паперай або стужкамі. Запрагаеццатройка, і яны едуць да нявесты з песнямі.