Са скарбонкі спадчыны нашага краю
Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці
Памер: 80с.
Магілёў 2001
Ад пажару (Зап. у в.Дубовы Вугал). Святы Іван і Хвядос, і Адам, святы Міколаахраній будзець вас у частае поле зганяць, у зялёныя лугі, будзець вам ставіць цясовыя сталы, будзець на сталах зялёнае віно, будзеця вы выпіваць і хароміны раба божага (імя) не чапаць. Святы Міхаіларханій будзець дзяржаць.
Ударогу(Зап. ув.Барсукі). Прачыстая святая, твая рука залатая. 3 медзянага пальчыка спусці, а мне дарожку прайці пусці.
Ад ваўкоў, звяроў(3ап. ув.Любіж). Святы Ягоры ўзышоў на Сіяньскую гару і ўзяў залатыя ключы і сярэбраныя — замыкаць звярам ірты, каб яны ўцякалі ад кабыл з жарабятамі, кароў з цялятамі, авец з ягнятамі, свіней з парасятамі. I замыкаю я ім ірты на векі, амінь!
ДРЫБІНСКІ РАЁН
Легенды і паданні
Паданне аб паходжанні назвы вёскі Кледнявічы
Па паданню на месцы вёскі Кледнявічы раней, яшчэ да яе ўзнікнення (прыкладна сярэдзіна XIV ст.), быў знойдзены клад залатых і сярэбраных манет часоў князя Ўладзіміра Кіеўскага, які хрысціў Русь. 3 тае пары месца празвалася “кладніца”, г.зн. “месца, дзе ляжаў клад”.
Першае пасяленне, якое ўзнікла прыкладна ў канцы XIV ст., называлі “Кладнявішча”, у напамінакабзнойДзеным вялікім кладзе. Потым назваператварыласяўбольш звыклае беларускае “Кладневічы”. Дарэчы, пад такой назвай сяло ў канцы XVст. было адзначана на картах Вялікага княства Літоўскага, а пазней — Рэчы Паспалітай.
3 цягам часу назва вёскі змянілася на “Кледнявічы” у сувязі з вялікім уплывам рускамоўя на ўсходніх землях Беларусі.
Казка аб “Дрыбінскіх шапавалах”, або адкуль узяліся валенкі
Гэта было даўно, калі яшчэ не нарадзіліся вашы бабулі і дзядулі, на гэтым самым месцы, дзе знаходзіцца наш Дрыбін, стаяла хата, у якой жыў злы і жадны да грошай пан. Ён жыў адзін і ні з кім не сябраваў. I вось аднойчы міма яго хаты ішлі людзі. Яны былі апрануты ў незвычайныя боты і шапкі. Пану вельмі спадабаліся боты з шапкамі, і ён захацеў мець сабе такія. Гэтыя людзі ішлі здалёк, таму яны вельмі стаміліся. Прыселі яны адпачыць каля хаты пана, а пан тут як тут і пытае ў іх, дзе яны набылі такія прыгожыя боты з шапкамі. А людзі адказваюць, што гэтыя боты і шапкі яны зрабілі самі. Як ужо гаварылася, пан гэты быў дужа хітры і жадны да грошай, ён адразу падумаў, як гэта зрабіць так, каб гэтыя людзі пачалі працаваць у яго. Яны будуць рабіць шмат шапак і незвычайных ботаў, а ён іх прадасць і будзе мець багата грошай. Але пан зразумеў, што аднаму яму ніяк не справіцца з імі, патрэбна дапамога. Таму ён паклікаў салдат. Калі людзі адпачнулі і хацелі ўжо ісці далей, пан падняў гвалт: “Ратуйце, абакралі!” — і паказаў салдатам на гэтых людзей.
Салдаты схапілі іх як злодзеяў і хацелі адвесці ў турму, але пан сказаў: “Калі вы жадаеце, каб вас адпусцілі, то вы павінны паабяцаць мне, што застанецеся тут і будзеце працаваць на мяне”. Людзям нічога не заставалася рабіць, яктолькі згадзіцца і пачаць працаваць на пана. Таку Дрыбіне з’явіліся жыхары, якія маглі рабіць незвычайныя шапкі і боты. За гэта іх празвалі “шапаваламі”, ад слова “шапка”, атакякяны жылі у Дрыбіне, іх сталі зваць “Дрыбінскія шапавалы”.
Рабілі яны свае незвычайныя боты з воўны і называліся гэтыя боты — валенкі.
Шмат людзей хацелі ведаць, як рабіць з воўны такія валенкі і шапкі, але шапавалы нікому свой сакрэтне адкрывалі. Толькі сваіхдзяцей шапавалы вучылі, яктрэба рабіць валенкі і шапкі з воўны. А каб іх ніхто не падслухаў, яны прыдумалі сваю мову, якую, акрамя іх, ніхто не разумеў, а называлася гэта мова “Катрушніцкі лемязень”.
Слоўнік дрыбінскіх шапавалаў
Агонь — дуляс
Анёл — шунгел
Армяк, світка — снпяга Бог — Ахвес
Больш — шавлый
Булка, белы хлеб — кульман
Бульба — шкуты
Бык — шубык
22
23
Вада — суга Вёска — хорня Вялікі — шавлый Горад — свнгород Грэх — кугрех Душа — кудуша Дым — курдом Жанчы на — жбажа Жарабец — волоток Жыта — зньтка Запалка — дуляска Зямля — цмрь Кабыла — волотмха Карова — явлыда Конь — волот Лажыцца — клюжмтца Лён — кедер Ляжаць — клюжать Малады — драпелый
Мало — ммкро Малы — ммкрый Многа — посо Мужчына — куж Мука — пмрьха Мы — манькн Мястэчка — шуста Пушны хлеб — шеоха Сарочка — сорохвейка Скоро — мугром Спадніца — пастыжнмца Старый — ерый Стаяць — стычать Сябе, сабе — маньку Сядзець — качаць Сяло — кусело Сям’я — шульга Ты — бальва Увесь — вшацкнй
Фразы на лемезень
Фартук — наскахвейннк Хадзіць — хонджеваць Хата — хворт Хлеб — акруш Цар — куцарь Цеста — кутесто Цяпло — свопно Чалавек — кучеловек Чысты — пленный Чорт, бес — шест Шапка — катрушка Я — мань
Ягада — крвсммня Ячмень — бурмень Адзін — свя
Два — бакрых Тры — стромах Чатыры — бутыре Пяць — повдзекана
Бальва нмкора не смпаешь ты нічога не ўбачыш.
Хлмзь в хазь, a то вергнй смакшуннть ідзі ў хату, а то дождж змочыць Клнево кургает добра спявае.
#=Ф
Прыказкі, прымаўкі, прыкметы
Новая навіна ў рот здароўя ў жывот. Так казалі. калі ўжывалі садавіну і гародніну з овага ураджаю. (Зап. у в.Кледнявічы ад Лосевай Акуліны Захараўны, 1906 г.н)
Бялізну цяжарная жанчына не павінна закручваць у вадзе: будуць дзеці саплівыя.
КАСЦЮКОВІЦКІ РАЁН
Адкуль пайшлі назвы вёсак
Саматэвічы
Аб паходжанні вёскі Саматэвічы і яе назвы расказвае такая легенда. Раней на беразе ракі Бесядзь, там, дзе знаходзілася вёска Саматэвічы, быў лясны гушчар. Гэта прыгожае месца здаўна вабіла да сябе людзей. Аднойчы сюды прыйшоў маленькі абоз перасяленцаў, якія шукалі сабе месца для паселішча. На беразе ракі яны пабудавалі сабе хаты. Рака была шырокая, глубокая, прыгожая. Калі старэйшы сын адной з сямей пайшоў купацца, то патануў у гэтай рацэ. Бацькі не змаглі змірыцца з такім горам і пакінулі гэта месца, але неўзабаве вярнуліся назад. I ўсё было б добра, калі б аднойчы рака не забрала другога сына. Пасля такога здарэння ў сям’і рашылі, што гэта рака “глынае” людзей, якчорная вутка глынае чарвякоў. Яны назвалі раку Чорнавуткай і ў другі раз пайшлі адсюль. Аднак, не знайшоўшы лепшай долі, яны вярнуліся настарое месца. Людзі, якія ведалі пра гэта здарэнне, казалі так: “Вось зноў вярнуліся тыя самыя (ці самыя тыя)”. 3 таго часу паселішча сталі называць Саматэвічы.
Гэта было вялікае прыгожае сяло, дзе жыло больш за тысячу жыхароў. Але зза высокай радыяцыі, выкліканай аварыяй на Чарнобыльскай АЭСу 1986 годзе, вёскуў 1997 годзе “пахавалі”, і зараз тутзасталося толькі 8 жыхароў, якія не захацелі пакінуць родныя мясціны. Астатнія ж пасяліліся на новым месцы, якому далі назву Новыя Саматэвічы. Легенда зноў стала рэальнасцю...
Ліпаўка
Побач з вёскай Новыя Саматэвічы знаходзіцца вёска з прыгожай назвай Ліпаўка. Раней на месцы вёскі быў непралазны лес. Пасярод лесу працякаў ручай, а каля яго раслі вялікія ліпы. Тут пасяліліся людзі. Яны сеялі лён, ткалі тканіну і шылі сабе адзенне, якоефарбавалі настоемліпавай кары. 3 абуткуяны насілі лапці, сплеценыя з кары маладых ліп. Ліпавы гай і ручай кармілі, абувалі і адзявалі людзей. Таму сваё паселішча яны назвалі Ліпавы ручай.
Як нарадзіліся вёска Канічы
Некалі на гэтым месцы была нізіна, і людзі тут не сяліліся. I вось сюды прыляцела птушка Каня. Удзюбе з самага нізкага месца янастала выносіцьзямлю. Так нарадзілася крыніца. Чым больш працавала Каня, тым больш бруілася крынічка. Іпацёкручай, тут сталі сяліцца людзі, а паселішча сваё назвалі ад імя птушкі Кані Канічамі. I цяпер тая птушка лётае і ўсё просіць: “Піць! Піць! Піць!”.
Белая Дуброва
Раскопкі гарадзішчаў і курганоў каля вёскі Белая Дуброва сведчаць, што гэтая мясцовасцьбылазаселеналюдзьмі яшчэўглыбокай старажытнасці. Ачамутакназываецца вёска, расказаў яе жыхар Ф.Ф.Прыжанкоў. Некалі вельмі даўно тут жыў памешчык па прозвішчу Белы. Ад яго імя, а таксама бярозавага бору, які рос на пясчаным беразе Бесядзі, а пясоктаксама быў белы, і ўтварылася назва вёскі Белая Дуброва. Вельмі прыгожая і мілагучная назва.
24
25
Сялецкае na^^^яi^^^^ SJ=C=^
Студзянец
==^====
X JoX?3^ ^' Г 4 пас»ь. парады муХ старца звярну^
“fiFiSS^^F Песн' роднага краю ^^^=^^
Запалю я куль саломы,
Пушчу за вадою, Пушчу за вадою.
Пакажыце майму роду, Што я сіратою, Што я сіратою.
Няма ў мяне, сіротачкі, Hi бацькі, ні маці, Hi бацькі, ні маці.
Толькі ў мяне, сіротачкі, Адзін дзядзька родны, Адзін дзядзька родны.
“Пусці, пусці, мой дзядзечка,
Вецер вее, ой, вецер вее, Ой, вецер павявае.
Маці ў дачкі, ой, маці ў дачкі Пражыццё пытае.
Пытай, маці, ой, пытай, маці, У серае ўці.
Сера ўця, ой, сера ўця, Ой, на моры начуе, Ой, яна маё ўсё горачка чуе. Перва гора дзіця малое,
На вулку гуляці, На вулку гуляці. Тады буду, мой дзядзечка, Тры дні жыта жаці”. Жыта жала і лён брала, Снапоў не вязала, Снапоў не вязала.
“Тады буду жыта вязаць, Калі месяц узыйдзе, Калі месяц узыйдзе.
Тады буду снапы вязаць, Калі мілы возьме”.
(Зап. у в.Машавое)
Друга гора скрова ліхая, Трэцяе гора мяне муж пакідае.
Сам ён едзя, ой, сам ён едзя У чыста поле араці.
Мяне бярэ валоў падганяці, Валы мае, ой, валы мае, Ой, валы полавыя,
Прайшлі мае, ой, прайшлі мае, Ой, гады маладыя.
(Песня, якую пяюць маладзіцы. Зап. у в.Саматэвічы)
Зялёны дубочак на яр нахіліўся, Малады малодчык, чаго засмуціўся? Ці валы прысталі, ці з дарогі збіўся, Ці карчом ты пячным зусім пабіўся? He валы прысталі, не з дарогі збіўся, Малады малодчык без долі радзіўся. Долі не маеш і дзяўчыны не знаеш, Усёй толькі долі, што чорныя брові.
(Зап. у в.Бялынкавічы)
Ой, дуб да бярозы
Нізенька нахіліўся, Ой, сын да матулі У ножанькі кланіўся: “Жані мяне, маці, Яшчэ маладога, А калі не жэніш, Я сам ажанюся, Хоць не па любові, To за чорны брові”.
(Зап. у в.Сялецкае)
У бальшом карагодзе дзеванькі гулялі, Люлі, мае люлечкі, дзеванькі гулялі. Маладога малайца браніліругалі, Люлі, мае люлечкі, браніліругалі.
У свой карагодзік гуляць не прымалі, Люлі, мае люлечкі, гуляць не прымалі. Пуховую шапачку на ём парвалі, Люлі, мае люлечкі, на ём парвалі.
Пайшоў, пайшоў маладзец, пайшоў ды й заплакаў, Люлі, мае люлечкі, пайшоў і заплакаў: “Нашто меня мамачка на гора радзіла, Люлі, мае люлечкі, на гора радзіла?”
(Зап. у в.Сялецкае)
У варот бяроза стаяла,
У варот бяроза стаяла.
Манька са двара з’язджала, Дзеўка са двара з’язджала, У бярозы макушку зламала. Стой, мая бяроза, без верху, Стой, мая бяроза, без верху, Жыві, мая мамачка, без мяне, Без русай касы без мае. Без шаўковага ўплёту, Што ў русай касе насіла, Што ў русай касе насіла, Падвор’е тваё красіла, Сямейкутваю весяліла.