• Газеты, часопісы і г.д.
  • Са скарбонкі спадчыны нашага краю Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Са скарбонкі спадчыны нашага краю

    Зборнік фальклору Магілёўскай вобласці

    Памер: 80с.
    Магілёў 2001
    51.57 МБ
    Але неўзабаве дайшлі дасюль трывожныя весткі: “Ідуць чужынцы. Дзе не пройдуць яны, ніні не застанецца, ніводнае чалавечае душы, усё нішчыць іх бязлітасны меч і агонь”. Зышліся святыя айцы на царкоўны двор і, памаліўшыся Богу, пачалі раіцца, што рабіць. Доўга не маглі яны нічога прыдумаць, але выйшаўз грамады самы стары айцец і пачаў гаварыць: “Браты, захаваем увесь царкоўны скарб і самі ўратуемся ад лютай смерці”.
    На гэта ўсе згадзіліся. На другі дзень, як толькі ўзыйшло сонца, сабраліся ўсе людзі ў царкве і пачалі маліцца. Горказаплакалі яны, просячы Богаўратаваць іхадлютай смерці. I учуў малітвы Бог. Разышлася тут зямля, апошні раз пачулі людзі зыкі звона ў паветры, і царква разам з жыхарамі апусцілася ў нетры зямныя. А натым месцы ўтварылася азярцо, якое ніколі не высыхае, быццам бы напоўненае слязамі тых людзей.
    Яшчэ адна легенда расказвае нам, ад чаго высахла рэчка. На канцы вёскі Гарадзец, каля самага лесу, стаяла старая маленькая: атка з адным акенцам адляснога боку. Побач з гэтай хаткай бегла вялікая паўнаводная рака. Шмат было ў яе рыбы і іншага жывога міру. Купаліся ў рацэ дзеці цёплаю парою. А ў той хаце жыла са сваім сынам Іванам жанчыначараўніца. Іван быў добры плавец, плаваў ён на дзіва хутка, проста па вадзе каціўся. He было роўнага яму ваўсёй ваколіцы. У адзін летні дзень, калі на небе з’явілася чорная хмара і загрымеў гром, захацелася Івану пакупацца і паказаць сябрам сваю ўдалосць. Доўга ён плаваў, пакуль не трапіў у вір. Хлопецзніку гэтым віры. Даведаўшыся аб смерці сына, маці пракляла раку. 3 таго часу рэчка пачала мялець, амаль зусім высахла. ЯетакіназываюцьСушка.
    У старадаўнія часіны жылабыла адна дзяўчына. Звалі яе Любай. Была яна вельмі прыгожая. Ніхто лепш за Любу не мог саткаць рушнік, спець песню, станцаваць. Было ў Любы запаветнае месца ў лесе. Сюды яна прыходзіла ў вольную часіну адпачыць душой. I тут сустрэла дзяўчына сваё каханне  хлопца Міколу з суседняй вёскі. Пакахалі
    яны адзін аднаго. Заслаўужо Мікола сватоўда Любы, ды толькі запрымеціу прыгажуню пан Пачуў ён пра хуткае вяселле і запатрабаваў ён споўніць старадаўні прыгонны звь чай каб Хеста ў першую ноч належыла пану. Схапілі панскія гамдамакі Любу і павезлі у па^	абняслаўленай. He змагла Люба перажь,цьтако„ гань
    бы кінулася ў лес і наклала на сябе рукі. Той жа ноччу загарэуся панск, маентак. Гэта Мікола люта помсціў за смерць каханай.	Асамаго пана схашу хлопец за в^асы таця	
    нуў на тое месца, дзе не стала Любы. На каленях прасіу пан л.тасці. Але няма дараван нГза знявечанае каханне, за гора людское. I пакацілася з пагорка панская галава_ A там даё яна ўпала, утварылася балота. Гару, дзе памерла Люба і дзе пан прасіу праба; чэння (прашчэння) ў Міколы, людзі празвалі Прашчэнскай гарой, або nP°^"^ на тым месцы была ўзведзена царква, якая прастаяла некальк, стагоддзяу. М.нул, стагоддзі Многае змянілася, але месца, дзе ўпершыню Люба сустрэла Міколу, людзі па ранейшаму называюць Любін бор. Засталася і сцяжынка, па якон ^™^ канне з Міколам. Яе так і называюць  Любіна сцяжынка. Там, дзе падалі слезы зняс лаўленай дзяўчыны, прабіліся крыніцы. Яны і дагэтуль наталяюць смагу сваем студзе
    далі мілагучную назву Любанка. А па абодвы яе берап вырасла веска Любон	.
    У старадаўнія гады паміжбалота цякла маленькая рачулка. Побач з ёй невялікі пясчаныўзгорак. I восьнагэтымузгоркуз'явіўсячалавек. Хтоен?Мы~ ^ен быў Ён цвёрда стаў на гэты ўзгорак, аглядзеўся. Побач вада, лес. А там, дз~ ц вада і лес, там ёсць і жыццё. Паглядзеў чалавек на маленькую рач^1 "Добрае". Ад гэтага слова маленькая рачулка стала называцца Дабрыца, а веска, якая вырасла побач, таксама называецца Дабрыца.
    ^^Ф Песні роднага краю ^=^
    “Усе святачкі, усе празнічкі...”
    Шырока распаўсюджаны на Кіраўшчыне песні, якія суправаджалі ўсё жыццё селяніна:
     Ой ты, жавароначку, Ранняя пташэчку, Ой, чаго так рана Із выраю выйшаў?
     He сам жа я выйшаў У мяне пташкі былі, У мяне пташкі былі, 3 выраю ганілі.
     Ляці, жаваронку, У сваю старонку, Ой, дзе ты радзіўся, Там корчык свяціўся. Там табе вадзіца Па самы крыліца, Там табе травіца Па самы калення.
    Да ляцяць, ляцяць два галубочкі, Вясна красна.
    Да нясуць да па жалудочку.
    Вясна красна.
    Дзе жалудочкі палі, Вясна красна.
    Там два дубы сталі.
    Вясна красна.
     Вясна й мая, вясеначка, Дзе твая дачкапаненачка?
     Мая й дачка ў садочку, Шые сарочку ільняную Свайму міламу, каханаму, Шые сарочку пласконную Свайму міламу бяздольнаму.
    33
    32
    А на першы дзень на Вялікадня, А зялёны явар кудравы!
    Ішлі хлопцы, добрыя малойцы, Ішлі ж яны дарогаю, Дарогаю шырокаю, А ўсё вулкай ды мяцёнаю.
    Сустрэлі ды яны госпада Бога, Госпада Бога, Духа Святога.
     Ах, Божа, Божа, укажы нам дарогу К стараму сялу, к новаму двару, К новаму двару, к пану Івану.
     А ці ж вы яго не знаеце, Што ў госпада Бога ды пытаеце? Яго дварэц знакамісценькі, Знакамісценькі й жа дом чысты й жа, На крыжатку сокал сядзіць, Сокал сядзіць, рана папявае, Рана папявае, пана пабуджае: “Устань, устань, пане Іване,
    Адчіні вакно, зірні ў гумно, Што ў тваім гумне да з’явілася Свянцоная прошча станавілася. А ў той прошчы ўсе святачкі, Усе святачкі, усе празнічкі Сабіраліся, рыхтаваліся, Катораму святу напярод ісці. Святое Ражство напярод пайшло, Святы Вялікдзень з красным яечкам, Благавешчане з новаю сахою, 3 новаю сахою завораваць.
    А Ўшэсце жыта ўсыпае, Святая Тройца жыта раўнуе, Дзесятуха краску абівае, Святы Пятрок пяткі ўкладае, Святая Ілля жыта дажынае”, А Барысе  сам бараніся, Дробныя святачкі, насіце снапочкі.
    А гэты карагод вадзілі ў вёсках Кіраўскага раёна на Вялікдзень.
     А мы ляда капалі, капалі,
    Вяне, вяне мая рутачка, жоўты цвет!
    А мы проса сеялі, сеялі, жоўты цвет!
     А мы ваша проса вытапчам, вытапчам, жоўты цвет!
     А чым жа вы вытапчыце, вытапчыце? Жоўты цвет!
     А мы коней выпусцім, выпусцім, жоўты цвет!
     А мы вашых коней забяром, забяром, жоўты цвет!
     А чым жа вы выкупіце, выкупіце? Жоўты цвет!
     А мы вам дадзім сто рублей, сто рублей, жоўты цвет!
    Валачобнікі валачыліся, Зялёны явар, кудравы!* Валачыліся, памачыліся, Зайшлі ж яны, пасушыліся. А ўсім бабка дала па яечку, Адной сіраце ды не дасталася. Пайшла сірата заплакаўшы, Заплакаўшы, не падзякаваўшы.
    Вярніся, сірата, вазьмі сабе парася, Вярніся, сірата, вазьмі сабе курку, Вярніся, сірата, вазьмі сабежарабя.  Няхай тваё жарабя ваўкі з’ядуць, Няхай тваё парася ў хлеве здохне, Няхай тваю курку каршуны задзяруць.
    * Паўтараецца пасля кожнага радка
    Азпад лесіку,
    Лесу цёмнага, Ой лі, ой, люлі. Лесу цёмнага. Што зпад садзіку, 3падзелёнага, Там ішліпрыйшлі Да два малайцы. Азпад лесіку, Лесу цёмнага, Ой лі, ой, люлі. Лесу цёмнага.
    Да два малайцы, Оба холосты, Яны шлі  прыйшлі,
    Станавіліся. Азпадлесіку, Лесу цёмнага, Ой лі, ой, люлі. Лесу цёмнага.
    3 краснай дзевачкай Пабраніліся:
     Ты дзяўчоначка, Ты прыкрасная, Твая доля Разняшчасная. Азпадлесіку, Лесу цёмнага, Ой лі, ой, люлі. Лесу цёмнага.
    А ішлі, прайшлі валачобныя, Вяснакрасна на ўввсь сввт!* Валачобныя  людзі добрыя, А яны ішлі да дарогаю, Да дарогаю, да шырокаю. А яны ішлі, валачыліся, Валачыліся, намачыліся, Зайшлі к бабцы, пасушыліся.  Ой ты, бабка, паварачуйся,
    Да ідзі, бабка, да ў клетачку, А прынясі, бабка, пшоны пірог, Сыр на тарэлку і кварту гарэлкі. Да нясі, бабка, да па пары яец, Да па пары яец усім валачобным, Усім валачобным да людзечкам добрым. Валачобныя да співаліся, Да бутылачкай падзяліліся, А старой бабкай пахваляліся.
    * Паўтараецца пасля кожнага радка 34
    У нядзелю на таржочку, ей, я гуляла Эй, верацёнок на рубель накупляла, Эй, верацёнок на рубель накупляла. Як устала ў панядзелак да работы, Эй, да й напрала я тры нітачкі таненькі, Эй, да й напрала я тры нітачкі таненькі. Як устала я ў аўторак, эй, да работы, Эй, утамілася, бедная, аж да поту, Эй, утамілася, бедная, аж да поту. А ў сераду на стаянцы я сядзела, Ой, а ў чацвер у садочку я хварэла, Ой, а ў чацвер у садочку я хварэла.
    А ў пятніцу ўсе людзі тыя пралі, А ў сыботу радзімачку ўспаміналі, А ў сыботу радзімачку ўспаміналі. А ў нядзелю на вяселле ды й пазвалі, А ў нядзелю на вяселле ды й пазвалі.
    35
    Сіва, раба і зязюленка, віно, А віно ж, віно зеляно!
    Усе садочкі пааблетвала, віно, У адным садзіку да й не бывала, віно, А ў тым садзіку стаіць кузенька, віно, Аўтой кузеньцы тры кавальчыкі, віно. Тры кавальчыкі, родныя брацейкі, віно, Скуйце мне да тры радасці, віно, Першая радасць  залаты вянок, віно, Другая радасць  срэбраны персцень, віно, Трэцяя радасць  залаты кубак, віно, Залатым вянком вянчаціся, віно, Срэбраным пярсцёнкам абручаціся, віно.
    #
     Зайдзі, зайдзі, месяц, за круту гару, А я з табой, Марусенька, трошку пастаю. Радбы, радязтабою, Марусенька, пастаяць, Але не вяліць бацька з маткай цябе бедну браць.  Раз не вяліць бацька з маткай мяне браць Паязджай на Ўкраіну багацей шукаць.
     Усю краіну я аб’ехаў, сёлы, гарады, Але нідзе такой не відзеў, якты, сіраты. 3 Украіны я вярнуўся, чую званы б’юць. Гэта, верна, маю мілку хараніць вязуць. Раступіцесь, добры людзі, дайце месца стаць. Расцалую, нежывую болей не відаць.
    На моры вутка купалася Да на беражочку сушылася. Дачка ў маткі журылася Матка на вулку не пускала Да ў каморачку замыкала. Да ў каморачцы вакеначка, На вакеначцы кватэрачка. Суну, пасуну кватэрачку, Гляну, пагляну ўакенца. Усе дзевачкі вулкі мятуць, Пад бярозаю не мецена. Стаіць Васілька з торгам, 3 торгам, з чорным шоўкам. Усім дзевачкам распрадае, Сваёй Галіне дарма дае. Усім дзевачкам на ўплеткі, Сваёй Галіне на падвескі.
    Як пайду я маладая, Да й ў рэчку па ваду. Эй, пастаўлю я вядзёрушкі Пад крутою гарою.
    Эй, сама пайду на той бераг Перавозчыка гукаць:
     Эй, перавозчык, белмалойчык Перавязі на той бок.
    Ох, не пачуў жа перавозчык, Ды зачула родна маці. Ох, адчыніла й ваконачка, Стала донечку гукаць:
     Эх, хадзі, доня, хадзі, шэльма, Ка мне ночку начаваць.
     He пайду я к табе, маці, К табе ночку начаваць. Эй, было табе, родна маці, За п’яніцу не аддаць.
    Ой, пайду я каля рэчкі, Паламаю я каліначкі.
    Пакідаю на дарозе, Сама сяду пры бярозе. Будзе ехаць мой татачка, А каго ж ён пашкадуе: Ці зялёну каліначку, Што без пары заручана? “He жаль цябе, каліначка,