• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    — Цяжка зь імі... Мне многія сябры казалі: не рабі гэтага, гэта дакладна адлюстроўвае твой характар. Адзін нават заявіў: табе твой нос пасуе, ты зь ім прыгожая й не такая як усе. Але разумееш, Веранічка...
    Сястра затушыла цыгарэту й тут жа прыпаліла новую.
    — Я сама ведаю, што й з такім носам лепшая за ўсіх. Але калі я цяпер гэта зрабіла... Я адчула сябе, як на крылах. Ведаеш, я стала сябе паважаць.
    I Вераніка задумалася тады: як лёгка ўсё, вось і яна, калі зможа, расправіцца са сваімі вушамі, прывядзе іх да належнага стану. А сапраўды, у які аглушальна казачны час яны жывуць!.. Можна стаць скульптарам уласнага цела, а можна мастаком, а можна... Былі б толькі грошы.
    На жаль, пасьля таго як Вераніка скончыла ўнівэрсытэт, зь сястрою яна стала бачыцца ўсё радзей, а потым і наогул сустракала яе толькі па вялікіх сямейных сьвятах. Магчыма, сястра вырашыла, што цяпер Вераніку, як падрыхтаванага жаўнера, можна са спакойным сумленьнем здаць на рукі жыцьцю. А потым сястра ўвогуле стала глядзець на Вераніку чамусьці то зь нейкай пагардай, то з дакорам, хаця й не казала нічога такога. A можа, мне проста гэта здаецца, думала Вераніка, на новай працы яна, як ёй здавалася, пачала някепска разьбірацца ў людзях, а вось са сваякамі зусім заблыталася. I яна ўпершыню ў сваім жыцьці з сумам узгадала мінулае, калі перабрала ў памяці іхныя колішнія размовы, і нават расплакалася неяк, паўтараючы «Проста я стала дарослая...», і неяк лягчэй станавілася ад гэтых бессэнсоўных словаў.
    * * *
    Імпрэза была прысьвечаная чарговым угодкам перамогі над фашызмам, рыхтавацца да яе аддзел пачаў яшчэ ўзімку, таму цяпер, калі над палацам адначасова апусьціліся нарэшце вечар, верталёт з мэрам і змораныя сьцягі, Вераніцы ўсё навокал здавалася амаль нерэальным. Няўжо й праўда гэтае мерапрыемства, бяз згадкі пра якое, ускоснай або простай, не абыходзіўся ніводзін дзень, сапраўды адбудзецца, і празь нейкія дзьве-тры гадзіны наяго можна будзе забыцца... Перад пачаткам афіцыйнае часткі Вераніцы давялося пабегаць: яна сустракала й рассаджвала ганаровых гасьцей, папраўляла гальштукі на хлопчыках, мітусьліва шукала разам з астатнімі зьніклага гукаапэратара, які, як высьветлілася, нікуды й не зьнікаў, проста зайшоў у бліжэйшую краму электратавараў паглядзець футбол... Пад нагамі блыталіся маладыя паэты з суполкі «ПаЛІТрух» пад кіраўніцтвам Любові Сукубовіч: страшныя, успацелыя, адпрасаваныя, бледныя. Кожнаму трэба было ўсьміхнуцца, з кожным быць ветлівым, Вераніка раптам зразумела тую строгую бабу, якая калісьці рыхтавала яе да першага ў жыцьці выступу, зразумела, што такое адказнасьць. Нарэшце на сцэну выйшлі вядучыя, Вераніка зьнясілена прыхілілася да шэрай калёны за сьпінай гукарэжысэра ды заплюшчыла вочы...
    Скулы яе балелі ад усьмешак, але ўсё, усё, у панядзелак адгул, а дома гарачая ванна... Яна зноў паглядзела на ярка асьветленую сцэну, дзе, нібы жаніх і нявеста, шчасьліва ўсьміхаліся шыкоўна разадзетыя вядучыя. Ім таксама даводзілася нялёгка, Вераніка шчыра раскайвалася цяпер, што за гадзіну да пачатку так груба, ажно парвалася нешта ў горле, накрычала на хлопца, які цяпер ладна й звонка пералічваў фундатараў сьвята. Гэта быў студэнт архітэктурнага Максім, прыгожы хлопчык, нічога ня скажаш, і галоўнае, адказны, такому б у іхным аддзеле працаваць — а накрычала ж з-за дробязі нейкай, ён пакінуў у куртцы нейкі сьпіс, вось і ўся праблема. Прыемны цяжар добра выкананай працы ўсадзіў-ткі Вераніку ў апошні рад, там было некалькі вольных месцаў. Яна азірнулася, на яе з удзяч-
    най, супакаяльнай усьмешкай глядзеў Чэслаў. Вераніка ветліва пасьміхнулася яму ў адказ. Карлавіч нахіліўся да вуха мэра, які неяк празьмерна, па-дзіцячаму радаваўся таму, што адбывалася на сцэне, мэр выслухаў, азірнуўся, знайшоў Вераніку ды ёй падміргнуў. Няблага для пачатку.
    Нечакана скрозь няспынны ўрачысты рокат дзявочага голасу, што йшоў з прымацаваных на сьцяне калёнак, Вераніка пачула таямніча-знаёмыя ноткі. Яна прыслухалася, не без намаганьняў, бо сэнс імпрэзы быў, натуральна ж, ня ў словах, якія гучалі са сцэны — у касьцюмах, у ардэнах, у ідэі, карацей кажучы, але ня ў словах. Са сцэны чыталі нешта ў рыфму, нешта, што яна ўжо недзе чула... Вераніка ня ведала, што там за тэкстоўкі раздалі ўдзельнікам, гэтым займалася практыкантка, і тут дзяўчына ў вайсковых ботах, якая ў пачцівай адзіноце замерла на сцэне, прамовіла ў паважную цішыню залі (зрэшты, цішыня гэтая каля таго месца, дзе сядзела Вераніка, парушалася віскам маленькіх балерын з калідору): «Палямі, лугамі, лясамі, хлябамі, клянемся навечна за подзьвіг тарбамі...», і Вераніка ўспомніла, і зноў, каторы ўжо раз за гэты год, падумала, якая ж яна старая.
    Потым у залю забеглі, трохі замінаючы адна адной (і гэта нягледзячы наўсе рэпэтыцыі), маленькія балерыны, і пад самы дах паляцелі галубы, якіх наўмысна не кармілі цэлыя суткі... «Пад дахам павукоў багата», — шапнула Ларыса, якая непрыкметна падсела да Веранікі, яна некалькі гадоў працавала ў гэтым палацы, — «Паляцелі есьці з галадухі». Але ўсё далей ішло гладка, Вераніка змагла нарэшце расслабіцца, палюбавацца наЯго — Ён, як заўсёды адзеты па-плэйбойску, але з густам, весела рабіў прысяданьні перад сцэнаю, шчоўкаючы фотаапаратам. Грымнула музыка, публіка ўстала, потым зноў села. Пачаліся прамовы, прамовы, выступы, крэкчучы й машучы адмоўна галавой, нібы яго ўгаворвалі, на сцэну падняўся мэр, за ім глава, потым і Чэслаў сказаў некалькі словаў... Аднак тут ад Веранікі і яе калегаў ужо нічога не залежала, толькі б гукаапэратар не падвёў. Вераніка сядзела і ўсё больш пера-
    конвалася, што трэба застацца на дыскатэку, трэба вытрасьці зь сябе ўсю гэтую стому, што назапасілася ў порах яе душы за гэтыя месяцы.
    Яна й засталася, і ёй у галаву зноў прыйшло параўнаньне гэтае імпрэзы зь вясельлем — яшчэ калі фае ачышчалі ад непатрэбных ужо стэндаў, яна заўважыла, як падобныя ўсе прысутныя на вясельных гасьцей у чаканьні блізкага пачастунку, людзі хадзілі, паціралі рукі, адпаведна адзетыя, з адпаведнымі жарцікамі. Мэр і сьвіта адправіліся ў кабінэт дырэктара палацу, а Вераніка з калегамі — у грымёрную. I там Вераніка дала сабе палёгку — выпіла спачатку адзін кубачак гарэлкі з апэльсінавым сокам, потым яшчэ, пілося лёгка, нібы дыхалася пасьля доўгага нырца ў халодную ваду. Потым яна танчыла з Максімам, потым выпіла яшчэ віна з самім мэрам, ля гардэробу ўжо калыхалася чарга, за вокнамі было цёмна, да палацу доўгай чарадой пад’яжджалі таксоўкі... Спачатку Вераніка ўважліва сачыла за тым, з кім танчыць Ён, але пакрысе Ен перастаў зьмяшчацца ў полі агляду, выпадаў, нібы наўмысна, і гэта раздражняла Вераніку. Яна цудоўна станчыла з Чэславам, які й тут умудраўся гладзіць яе па галаве, а потым зноў упала ў рукі Максіма, да якога раптам праніклася сымпатыяй і захацела ўсё, чуеш, усё распавесьці, зараз жа... Але шклянка Максіма была зусім пустая. «Хочаш, я табе прынясу зараз што-небудзь», — цяжка варочаючы языком, сказала Вераніка й пацалавала студэнта ў шыю, каб не наважыўся ўцячы. Яна пайшла, і доўга не магла знайсьці грымёрку, і потым запыталася ў прыбіралыпчыцы, і тая паказала дарогу праз два цёмныя апусьцелыя калідоры. Вераніка шумна ўвалілася ў пакой, на невялікай скураной канапе сядзеў Ён, а болей тут нікога не было, апрача цыгарэтнага дыму.
    Ён быў абсалютна цьвярозы; няўважліва кіўнуўшы Вераніцы, Ён трымаў цыгарэту, аднак не падносіў яе да вуснаў, напружана думаючы пра нешта. «А, Вераніка гатовая памерці», — нарэшце абыякава ўсьміхнуўся Ён пад яе запаленым поглядам. «Гледзячы з кім», — нахабна прамовіла Вераніка, яна яшчэ
    ніколі так ні з кім не размаўляла нават па асьцы. Ён зьдзіўлена паглядзеў на яе, і ў вачах Яго бліснуў інтарэс. Вераніцы ў той момант нічога іншага й не было трэба, Максім, які, відаць, ужо навыдумляў сабе невядома што, быў імгненна забыты, так і сядзеў ён недзе на другім канцы зямлі з пустым плястмасавым кубачкам. Вераніка зрабіла рашучы крок да канапы й дакранулася сваімі каленямі да Ягоных. Ен паслухмяна даў ёй узяць сваю прахалодную, чыстую руку, ды пакласьці на лыткі Веранікі, потым яна, заміраючы ад нечаканае раскошы, дала гэтай руцэ самой пагуляць па яе нагах. Ён рабіў гэта нясьпешна, нібы лянотна, а другая, і трэцяя, і пятая, і ўсе ўнутраныя, незнаёмыя дагэтуль ёй Веранікі прымушалі першую, вонкавую раз за разам выгінацца ад асалоды. Недзе ўнізе Ён недарэчна шмыгнуў носам, і яна, прымружыўшы вочы, усьміхнулася, расшпіліла тым часам блузку, падражніла яго станікам, які якраз нібыта з уласнага жаданьня пачаў паціху спаўзаць... Неверагодная сьмеласьць захінала Вераніку пры думцы, што нехта можа ў любы момант увайсьці, яе пачынаў душыць нэрвовы сьмех, і гэта яе ўзбуджала. Ён шмыгнуў носам яшчэ раз і раптам ускінуўрукі ўверх, а затым дабрадушна, гучна засьмяяўся, спружыніста падняўся ды, усё яшчэ сьмеючыся, рушыў да дзьвярэй. Яна не абарочвалася й толькі чула, халадзеючы, як у пакой нехта ўвайшоў, цяжка дыхаючы, ды наліў сабе, зьедліва фыркнуўшы. На тым месцы, дзе Ён толькі што сядзеў, была цёплая, глыбокая ўмяціна, Вераніка апусьціла ў яе твар і пасядзела так крыху на кукішках, а потым паднялася, як была, у паўрасшпіленай блузцы ды задранай амаль да пояса спадніцы, Ён чокнуўся з Ларысай, пракаўтнуў Вераніку ды выйшаў вонкі.
    У перасьцярозе Ольды Вераніка пабачыла адно толькі хітрасьць. Кожнаму вядома, што гэтыя мілыя курдупелі насамрэч вялікія хітруны. Таму Вераніка, пакінуўшы, як і абяцала, вёску на самым сьвітанку, адразу ж рушыла да ручая. У актыве яна мела амаль восемдзесят пунктаў, у пярэстым заплечніку
    ляжалі два праснакі, сыр і трохі сушаных ягадаў, а на душы было вольна ды спакойна. Мяккія зручныя чаравікі, падораныя ёй на Дзень сумных успамінаў, таксама нешта ды значылі, відавочна, думала Вераніка, яны могуць ёй чымсьці дапамагчы, зрабіць, калі спатрэбіцца, нябачнай або перанесыді раптам праз прорву, у таямнічым лесе нічога не бывае проста так. I калі прыпасы скончацца, то ў заплечніку яна, цалкам магчыма, знойдзе якую-небудзь кнігу заклёнаў. Сонца яшчэ толькі паднялося над сінімі, бы разьліты атрамант, вершалінамі дрэваў, калі Вераніка дабралася да ручая. Яна папіла зь яго, з задавальненьнем адзначыўшы яшчэ адзін пункт, ды, удыхнуўшы наўсе грудзі яшчэ калючага ранішняга паветра, пераскочыла празь нячутную, дрогкую ваду на замшэлыя камяні невядомасьці.