• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сарока на шыбеніцы  Альгерд Бахарэвіч

    Сарока на шыбеніцы

    Альгерд Бахарэвіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 354с.
    Мінск 2009
    81.53 МБ
    5
    Л^>а яго казалі: стары лапух; казалі, бывала, проста ў вочы ды бяз злосьці. Антонавіч вёўу Цэнтры цыркавы гурток, ніхто, апрача дырэктаркі, ня ведаў, адкуль наогул узяўся тут гэты неахайны, заўсёды чырванавокі, зь сівой шчэцьцю на нямытых шчоках, бяскрыўдны мужычок, які нікому не адмаўляў у дапамозе і ў той жа час нічога пра сябе не распавядаў. Ен апранаўся ў дурнаватыя старамодныя строі, што пахлі мачой і сродкам ад молі, павязваў на шыю квяцістую жаночую хустку, а ягоным валасам, доўгім ды рэдкім, як у няўдахі-музыканта, здаецца, так і не было наканавана даведацца, што такое шампунь і расчоска. Побач зь ім Вераніка заўсёды адчувала сябе як побач з набітай адзеньнем шафай, якую адчынілі першы раз за паўстагодзьдзя. Яна старалася ўнікаць прысутнасьці Антонавіча, хаця, як і яе калегі, ставілася да яго амаль што з сымпатыяй. Калі Антонавіч нешта казаў, паветра навокал імгненна набывала трывалы часнычны водар, і таму Антонавічу ніхто ніколі не рабіў заўвагаў. I ён спакойна працаваў далей, упэўнены, відаць, што выглядае досыць рэспэктабэльна.
    У той дзень Вераніка выпадкова напаткала ў калідоры дырэктарку, і Ганна Юр’еўна, безуважна павітаўшыся, потым раптам прытармазіла ды ўзяла Вераніку пад руку. «Веранічка, зрабі ласку, — вочы дырэктаркі засьвяціліся ад палёгкі. — Ніяк ня можам нашага Антонавіча злавіць, ён так за тэхніку бясьпекі й не расьпісаўся. Ты пашукай яго, здаецца, у яго сёньня заняткі... Вельмі прашу». Вераніка ўздыхнула, узяла паперы ды рушыла на другі паверх, дзе месьціўся цыркавы гурток.
    Ёй пашанцавала, яна адчыніла дзьверы й пабачыла Антонавіча ўласнай пэрсонай. Адразу ж нейкае шаснаццатае пачуцьцё падказала ёй, што ў звычным інтэр’еры памяшканьня на гэты раз маецца прыхаваная загана. Спачатку, апынуўшыся за сьпінамі навучэнцаў, яна не магла ўцяміць, у чым жа тут справа. Два дзясяткі дзяцей, што стаялі паўколам ды моўчкі глядзелі перад сабой, таксама насьцярожылі Вераніку — надта ўжо сур’ёзнымі былі іхныя вочы, дзеці, здавалася, намагаліся зразумець, што адбываецца. I толькі потым, сярод стракатага, вясёлкавага абсталюнку пакоя, Вераніка пабачыла Антонавіча.
    Начапіўшы круглы клоўнскі нос і намаляваўшы сабе рознае велічыні румяныя пляміны на шчоках, голы па пояс Антонавіч выконваў, хістаючыся й ледзь ня падаючы на зваленую проста ў куце купу бліскучых пакамечаных касьцюмаў, дзіўны сутарговы танец ды яшчэ мармытаў нешта весела сабе пад нос. Пад жыватом ягоным вольна й крыху непрыстойна боўталіся канцы расшпіленага паса, але самае цікавае было нават ня гэта. Антонавіч пабачыў Вераніку, сарамліва й бязглузда ўсьміхнуўся, навучэнцы расступіліся, даючы ёй прайсьці, а Вераніка з жахам глядзела, як па нагавіцах клоўна распаўзаецца мокрая пляма. I гэтаксама, як пляміна, шырыўся ды апаноўваў Вераніку гідкі, млосны жах. Яна не магла паварушыцца, проста стаяла ды ў здранцьвеньні чакала, пакуль Антонавіч спыніцца — але ён, здаецца, сам быў зьдзіўлены й пазьбягаў глядзець уніз.
    — Вы чым тут займаецеся? — прамовіла нарэшце Вераніка.
    — У нас гэтыя... практычныя... — нясьмела сказаў аднекуль зьнізу тоўсты хлопчык бяз двух пярэдніх зубоў.
    — Малайчына, — выцягнуў шыю зьніякавелы Антонавіч. — Які малайчына.
    — Так, у вас сапраўдны майстар-клас, — нахмурылася Вераніка. — Антонавіч, патлумачце мне самі, добра?.
    Ей спадабаўся ўласны голас, у ім нечакана абудзілася дзіўнае жалеза. У Веранікі на нейкае імгненьне заняло дыханьне ад незнаёмага раней, цеснага, пякучага адчуваньня — адчуваньня
    ўлады над гэтым клоўнам, які толькі што ледзь не паваліўся на цыркавыя касьцюмы. Яна ведала, што цяпер, у гэты момант, яна мае поўнае права гаварыць зь ім так і не выбіраць выразаў, і нават даць, калі спатрэбіцца, Антонавічу поўху, — неаспрэчная праўда знаходзілася за сьпінай Веранікі, і было прыемна адчуваць яе каменны халадок.
    — Дык гэта, — ашчэрыўся Антоныч, — гэта самае...
    Раптам у пакоі пачуўся гучны рогат, касьцюмы пад нагамі Антонавіча заварушыліся, і адтуль паднялася, напалохаўшы хіба Вераніку, але не дзяцей, якія, відаць, ведалі пра яе існаваньне, ускудлачаная, пакамечаная бы скарыстаная паперчына, зь вялікімі, цёмнымі ці то ад касмэтыкі, ці то ад хваробы вачыма старая лялька. Лялька рагатала, пацяшаючыся разгубленасьцю Веранікі, ды не магла ніяк спыніцца. Толькі цяпер Вераніка заўважыла тое, што яе з самага пачатку зьбянтэжыла, але ўдала прасьлізнула міма ўвагі: тры брунатныя бутэлькі, якія стаялі пад сталом, пара плястмасавых шкляначак, акуратна выкладзеная на газэцс каўбасная шкурка, фальга танных цукерак...
    — Абасцаўся, — сьмяялася лялька, — казала яму, будзе як тым разам, а ён!..
    Вераніка закусіла вусны, а Антонавіч, мітусьліва зашпільваючы пас, адступаў да сьцяны. Лялька, якая аказалася пажылой заспанай жанчынай, урэшце здушыла ў сабе апошні сьмяшок ды ікнула.
    — Жонка мая, зь Сібіры вярнулася, радасьць мая, — нёс Антонавіч поўную лухту, — Веранічка, я вас пазнаёмлю...
    — Ідзіце дамоў, заняткі скончаныя, — спахапілася Вераніка, якая ўсё не магла адвесьці погляд ад нагавіцаў Антонавіча, і навучэнцы кінуліся да выхаду. Антонавіч прыхіліўся сьпінай да сьцяны, а лялька, пасьмейваючыся, надзявала паліто і ніяк не магла трапіць у рукавы. Вераніка цьвёрдым крокам падышла да клоўна й працягнула да яго руку.
    — He! — мэлядраматычна закрычаў Антонавіч ды закрыў далоняй твар. Аднак Вераніка, не зважаючы на густы, так знаёмы ёй зь дзяцінства перагар, лёгка перадолела старэчы супраціў
    і сарвала зь перакошанай пысы чырвоны мяккі hoc. I тады Антонавіч зь лямантам схапіўся за аголенае месца рукамі, нібы Вераніка нанесла яму крывавую рану.
    У той дзень яна думала нядоўга і ўжо пасьля абеду распавяла ўсё дырэктарцы. «Ну натуральна, натуральна, такім ня месца ў дзіцячай установе!» — перабольшана ўсхваляваным голасам усклікнула дырэктарка й зараз жа звольніла Антонавіча, хаця насамрэч, і Вераніка не магла знайсьці гэтаму тлумачэньня, ня надта каб і зьдзівілася.
    ♦ ♦ ♦
    Да дому, на пятым паверсе якога жыла сям’я Драгуновых, Вераніка падыходзіла не бяз страху. Але гэта было грамадзкае даручэньне, і словы «Калі ня мы, то хто?», кінутыя Нінай Дзьмітрыеўнай ураньні, чамусьці глыбока закранулі душу Веранікі. Сям’я — гэта было, канечне, моцна сказана, Драгуноў жыў з маці, а бацькі свайго нават ня ведаў, не было ў яго таксама ані братоў, ані сясьцёр. 3 дрыготкай у пальцах яна выклікала ліфт, размаляваны ды загаджаны, несумненна, самім яе апекаванцам, расчаравальна хутка паднялася на патрэбны паверх, перажагналася ў думках ды пазваніла. Высьветлілася, што ўсё было ня так ужо й жахліва. Прынамсі, кватэра Драгуновых мала чым адрозьнівалася ад іхнае кватэры, тут таксама было ў меру чыста, таксама стаяў за канапаю пыласос, з кухні пахла катлетамі, на сьценах расьлі кветачкі, а большую частку залі займаў набіты шклом сэрвант. Драгуноў, у спартовым трыко й майцы, паныла ўсьміхнуўся ды правёў Вераніку ў свой пакой, дзе было зусім ня страшна, толькі пахла цыгарэтным дымам. На сьцяне вісеў агромністы постэр з выявай падобнае да гарылы кіназоркі, з тых самых баевікоў, якія так любіў брат Веранікі.
    -—Гэта хто? — спытала Вераніка, каб неяк наладзіць кантакт.
    — Ты што, кіно не глядзіш? — змрочна сказаў Драгуноў. — Гэта ж...
    I назваў нейкае амэрыканскае прозьвішча, прычым відавочна няправільна.
    — Напэўна, яго завуць усё ж... — запярэчыла Вераніка пасьля доўгага роздуму.
    — Табе адкуль ведаць, —задуменна сказаў Драгуноў, але гэтым разам без пагарды. Вераніка ўрэшце выдыхнула, адчула сябе больш упэўнена, спытала, ці можна ёй сесьці на ложак. «Ды садзіся ты», — кінуў раздражнёна Драгуноў, думаючы пра сваё. Яна села, дастала падручнікі, сшытак.
    — Чым будзем сёньня займацца? — спытала яна, паклаўшы кнігі на калені.
    — Сэксам! Мне адкуль ведаць, якой вы там хярнёй страдаеце? — агрызнуўся Драгуноў, але падсеў да яе, ад яго прымірэнча пахла потам ды тытунём, а больш, здаецца, нічым.
    — Алгебрай? Фізыкай? — дапытвалася Вераніка. — Ці вось, расейскай літаратурай, мы цяпер цікавы твор чытаем, заўтра праверачная.
    — Слухай, Вераніка, давай толькі хутчэй, падуры мне галаву сваёй хератой ды валі дахаты, — нязлосна сказаў Драгуноў і паглядзеў нецярпліва ў акно.
    Вераніцы ня надта хацелася займацца з Драгуновым ні алгебрай, ні фізыкай, яна сама баялася гэтых прадметаў, бо ясна сабе ўяўляла, што нешта істотнае так і пройдзе міма яе, як ні шчыруюць настаўнікі. Яна з палёгкай паклала кнігі назад, пакінуўшы толькі адну, таўшчэзную хрэстаматыю.
    — Тады літаратурай, — радасна прамовіла яна. — Цяпер мы праходзім твор Гогаля «Нос». Ты ведаеш, як поўнасьцю звалі Гогаля? I назаві мне, калі ласка, калі ён нарадзіўся й памёр.
    Драгуноў засунуў палец у нос і нічога не адказваў. Тут Вераніка, якая напружана разважала, якім чынам зацікавіць свайго апекаванца, пачула, як у кватэру нехта заходзіць, пачула цяжкі грукат торбаў, шоргат вопраткі на вешалцы ў перадпакоі.
    — Мамаша прыйшла, — пазяхнуў Драгуноў.
    I сапраўды, у пакой зазірнула поўная, прыгожая, дагледжаная жанчына, уся ў пярсьцёнках ды каралях, вельмі падобная да Драгунова носам ды падбародзьдзем. «Добры вечар, — прасьпявала яна грудным голасам, — ты, напэўна, Вераніка, Алёша мне казаў, што вы хацелі сёньня пазаймацца. Я пайду зраблю гарбаты, аты, Алёшанька, пакажаш потым дзяўчынцы, дзе ў нас прыбіральня».
    — Сама пакажаш, — прабурчаў Драгуноў і адкінуўся да сьцяны, пачухаўшы нагу.
    Маці Драгунова ласкава пасьміхнулася ды, мэлядычна нагадаўшы пра нейкі «наш любімы пірог», зачыніла дзьверы.
    — Добрая ў цябе мама, — сказала Вераніка.
    — Дрэнных не трымаем, — ашчэрыўся Драгуноў. — Слухай, што ты ўсё пра памёр, не памёр... Распавяла бы мне штонебудзь цікавае. Пра гэтага Гогаля.
    Вераніка зьдзівілася, таропка заківала галавой, але нічога цікавага пра Гогаля ёй у галаву не прыходзіла. Зьнешне Гогаль ёй не падабаўся, сьлізкі ды непрыгожы, зусім на пісьменьніка не падобны, хутчэй на вычварэнца нейкага. Яна бачыла мімаходзь у бібліятэцы ягоную кніжку «Мёртвыя душы», панылую, шэрую. А ім давядзецца і яе праходзіць.
    — Давай ты мне лепш пачытаеш уголас! — узрадавалася Вераніка нечаканаму рашэньню праблемы. — У цябе ж з гэтым праблемы. Трэба больш трэніравацца.