Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
у, Пра дзятла, вавёрку і зайку касога, Што ноччу ад страху забсг у бярлогу.
Мы з мамаю раніцай смажым аладкі, Разгадвасм з мамаю разам загадкі.
106
Мне мама купіла і ляльку і мячык, Мы з мамаю ходзім у садзік дзіцячы.
Добра мне з мамай заўсёды бывае, Мама мне вечарам песні спявае. Маміна ўсмешка, як сонейка свеціць, За ўсіх мая мама леггшая ў свеце. Л. Русак
• Скажыце, калі ласка, хто з вас збірае маркі? Цікава збіраць маркі, праўда? Маркі нам шмат пра што гавораць. Кожная марка — гэта цуд. Мы разглядваем маркі і бачым розныя гарады, выдатных людзей, цікавых звяроў і яшчэ шмат чаго цікавага. А як называецца альбом, дзе знаходзяцца маркі? Так. Клясер.
Зараз мы прачытаем вершык, які называецца «Маркі». Напісаў яго Павел Марціновіч.
Адусюль,
Нібыта хмаркі, Заляцелі ў клясер Маркі.
I цяпер, Як захачу, — Цэлы свет я Аблячу!
Якім чынам збіральнік марак (калекцыянер марак) можа абляцець цэлы свет? Так. Вы маеце рацьпо. Ён дастане клясер, гляне на адну марку і ўбачыць на ёй амерыканскія небаскробы. Гляне на другую і ўбачыць афрыканскага вярблюда, гляне на трэцюю і ўбачыць белавежскага зубра. Вось як цікава! Ці шмат у збіральніка марак? Так, шмат. Ці розныя яны? Так, розныя, бо яны заляцелі адусюль, з розных частак свету.
Скажьше, калі ласка, а што яшчэ дзеці збіраюць? Паштоўкі? Кнігі? Алоўкі? Гузікі? Калі я была малая, то ведаеце, што збірала? Цукерачныя абгорткі. Некаторыя дзеці смяяліся з мяне, але настаўніца сказала: «Збірай, галубка, гэта цікава і карысна». Той, хто збірае калекцьпо, развівае ў сабе фантазію, імкнецца больш ведаць. Усе калекцыянеры — цікавыя людзі.
• Прачытаем вершзагадку. Будзем чытаць і гутарьшь. А потым адгадаем загадку.
107
СЕМЯ
На далонь маю
Малое легла семя ільняное.
Як пясчынка ўсё адно.
Ды сапраўдны скарб яно. Бо схавана ў ім — ці чулі? Абрусы, чапцы, кашулі, Трапяткія фартушкі, Як вясёлкі — ручнікі.
Толькі хто б мне мог сказаць, Як жа іх адтуль дастаць? К. Цвірка
Як на далонь паэта легла семя льну? Ці можа семя само легчы? Пэўна, ён сам яго паклаў на далонь. Як вы думаеце? Хто з вас бачыў ільняное семя? Яно вялікае ці маленькае, як пясчынка? Хоць ільняное семя маленькае, крыху большае за пясчынку, але вельмі каштоўнае, сапраўдны скарб. А чаму?
У ім схаваны абрусы, кашулі, фартушкі, ручнікі і чапцы (гэта такія шапачкі). Вось як цікава, праўда? А як гэта яны ўсе ў маленечкім семені схаваны? Як іх адтуль дастаць? Хто ведае?
Семя сеюць у зямлю. Так? I што з ім робіцца? Семя ўзыходзіць і расце. А лён расце сам ці яго трэба даглядаць? А як яго трэба даглядаць? Угнойваць — карміць, палоць — пустазелле вырываць. 3 лёну робяць ніткі, з нітак палатно, а з палатна робяць абрусы. A што робяць з абрусамі? Дзс іх сцелюць? Навошта іх сцелюць на стол?
3 лёну робяць кашулі. А хто іх носіць? 3 лёну робяць трапяткія фартушкі. Яны лёгенькія, тоненькія, прыгожанькія. А хто іх носіць? А навошта іх носяць? 3 лёну робяць, як вясёлкі, ручнікі. А чаму яны, як вясёлкі? Мабыць, яны вышыты рознакаляровымі ніткамі? Так?
Ну дык, як дастаць з малснсчкага семені — ільнянога зярняткі ўсе гэтыя патрэбныя нам рэчы? Хто іх дастае? Як чалавск іх дастас? Сваёй працай? Так?
Праца і сіла горы звернуць.
Вось ііа свеце як бывае: хто працуе, тоіі і мае.
Гэта кажуць прыказкі, якія вас вучаць быць працавітымі, дужымі, здаровымі.
108
ФІГУРЫСТКА
Усміхаецца Мар’янка — Ёй канькі купіла мамка. Татка па лядку вадзіў I катацйа навучыў. He адзін ужо дзянёк Яна ходзіць на каток. Всльмі хочацца Мар’янцы Разам з брацікам катацца. Марыць быць такой яна, Як Ірына Радніна. М. Пазнякоў
• Чаму Мар’янка ўсміхаецца? Чым яна задаволена? Хто яе навучыў катацца на лядку? А вы ўсе ўмееце катацца на каньках? Ці часта вы падаеце на лядку? А ці плачаш ты, Кастусёк, як упадзеш?
3 кім Мар’янцы хочацца катацца? Якты думаеш, брацік катаецца лепш, чым Мар’янка? Аб чым Мар’янка марыць? А хто такая Ірына Радніна? Ці можна здагадацца пра гэта з вершыка? Ірына Радніна — вядомая фігурыстка. А якія яшчэ віды спорту вы ведаеце? Так, вы ведаеце шмат відаў спорту. А што такое веславанне? Ці ведаеце вы?
• Праслухайце вершык і скажыце, хто скінуў Марынцы грушу.
ГРУШЫ
У садок зайшла Марынка, Бачыць грушы на галінках: Жоўтыя, празрыстыя, Спелыя, іскрыстыя. Як жа грушу паспытаць? Ды Марынцы не дастаць. Вецер шаснуў па галінцы — Скінуў грушу ён Марынцы. В. Матэвушаў
Ці спадабаўся вам вершык? Як ён называецца? Якія грушы ўбачыла Марынка? Маленькія? Зялёныя? Няспелыя? А якія? Можа мы разам уголас апішам грушы? Жоўтыя, празрыстыя, спелыя, іскрыстыя.
Як ты, Іванка, думаеш, смачныя былі грушы? Калі б мы ўбачылі такія празрыстыя іскрыстыя грушы і нам захацелася б іх паспытаць, то што б мы зрабілі? А чаму
109
Марынка не магла сарваць спелую іскрыстую грушу? Ой гэты вецер! Малайчына ён! Шаснуў па галінцы, і што сталася з грушай?
Адгадайце загадкі, калі ласка. Хто адгадае, грушку (яблык) атрымае. «Віса вісіць, хода ходзіць, хто ідзе — цапцарап». (Груша або яблык.)
МНЕ Б РАКЕТУ...
Я ізноў пазнюся ў школу!
Эх, няма ракеты, шкода!
Бо тралейбусныя колы
Ледзвеледзь паўзуць да школы.
Эх, няма ракеты шпаркай!
Я даўно б сядзеў за партай! П. Марціновіч
• Хто шкадуе, што няма ракеты ншаркай: хлопчык ці дзяўчынка? Як ты думаеш, Віктар? Мне здаецца, што гэты хлопчык марыць быць лётчыкам ці касманаўтам. Але ён ім наўрад ці будзе. Чаму я так думаю? Як вам здаецца? Ці трэба касманаўту быць дысцыплінаваным? А гэты хлопчык сябруе з дысцыплінай? Ці можна ў школу пазніцца?
Якіх вы касманаўтаў ведаеце? Хто быў першым у свеце касманаўтам? А колькі касманаўтаў з Беларусі? Вы ведаеце іх прозвішчы?
Хто з вас папросіць мяне яшчэ раз прачытаць вершык?
Хлопчык, як бачыце, у школу позніцца не першы раз. А што нам пра гэта гаворыць? Хлопчыку здаецца, што тралейбус ледзьледзь паўзе. Ці гэта сапраўды так? Мне здаецца, што тралейбусныя колы хутка рухаюцца. А вы як лічыце?
Хоць хлогтчык і позніцца ў школу, ён мне падабаецца. Ён цікавы хлопчык. У яго багатая фантазія. А што такое фантазія? Давайце мы з вамі даверымся фантазіі. Уявім, што ў нас ёсць самалёт. Куды б мы паляцелі? У якую краіну? Што б мы хацелі ўбачыць? Karo б мы хацелі сустрэць? Ці вярнуліся б мы назад?
Кім ты хочаш быць, Максімка? Таксама касманаўтам? Мой сусед, Піліпка, хоча быць маляром. Ён кажа, што калі б было шмат маляроў, дык усе дамы, хаты былі б прыгожыя. А ён любіць прыгажосць. Вось паслухайце всрш «Маляры». Напісала яго Галіна Каржансўская.
110
Гэтак спрытна бсляць столь.
Я сваім вачам нс всру: Стала бслаю, як соль, Як мука і як папсра.
Буду ведаць:
Маляры —
Незвычайныя майстры.
Вы таксама так думаеце?
• Паслухаем вершык пра Марыльку. Я ўпэўнена, што гэта дзяўчынка вам спадабасцйа. Вы ўважліва паслухайце і потым скажаце, што вам у ёй спадабалася.
МЛРЫЛЬЧЫНЫ РУЧКІ
1. У Марылькі — бабулька старая, У бабулькі — унучка малая.
Устае бабулька на золку: — Спі, мой цвецік, мая вясёлка, Покуль я згатую сняданне...
2. А дзяўчынка ціхенька устане, Прыбярэ свой ложак, пакой. Да ўсяго дакранецца рукой. Мыюць посуд, бялізну, анучкі Залатыя Марыльчыны ручкі. Чысцінёй і гасцінным святлом Ззяе бабчын і ўнуччын дом.
3. Рада бабка: старанныя ручкі
У яе маленькай унучкі. С. Пацёмкін
Я задаволена вашымі адказамі. Марылька вам падабаецца. I мне яна вельмі падабаецца. Я люблю працавітых людзей. He люблю гультаёў.
А цяпер яшчэ раз прачытаем верш па частачках, каб зразумець кожны радочак, каб палюбавацца прыгажосцю нашай мовы. Пачытаем, спынімся, паўторым і далей будзем чытаць. Добра?
Марыльчына бабулька ўстае на золку. Гэта вельмі рана. Нашы бабулькі і матулькі часта ўстаюць вельмі рана: на світанку, на світанні, на золку, раненькарана. А чаму яны ўстаюць на золку?
Ці будзіць бабулька сваю ўнучку, як толькі ўстане? A чаму яна яе не будзіць? Так, так. Яна яе шкадуе, любінь,
ill
хоча, каб Марылька даўжэй паспала, каб здаровая была. Як бабулька называе сваю ўнучку? Ці прыгожыя, ці ласкавыя гэта словы: «мой цвецік», «мая вясёлка»?
Бабулька гатуе снеданне сваёй унучцы і думае, што тая спійь. А як на самай справе? А чаму Марылька ціхенька ўстае? Чаму яна хоча дапамагчы сваёй бабульцы? Ці не таму, што ўнучка любіць і шкадуе бабулю, што тая старэнькая, нядужая? Даваййе хорам скажам: «Старым і нядужым трэба заўсёды дапамагайь!»
Што Марылька робіць раненька? А ты, Волечка, умееш засцілаць ложак? А ты, Сцяпанка, умееш мьшь посуд? A ты, Кацярынка, любіш мыць усялякія анучкі?
А чые ручкі робяць усё, каб лягчэй было любімай бабульцы? Так. Марыльчыны залатыя ручкі мыюць посуд, бялізну, анучкі. Якія рукі мы называем «залатыя рукі»?
Калі наш дом ззяе чысцінёй? Калі ўсё ў ім памыта, так? А што мы мыем у доме? Падлогу, вокны, дзверы, стол, крэслы, выціраем пыл. А калі ў доме чыста, тады ў ім робіцца свстла, тады дом ззяе, тады хочацца запрасіць у яго гасцей. Так? Давайце хорам скажам: «Чысцінёй і гасцінным святлом ззяе бабчын і ўнуччын дом».
Як вы думаеце, ці шчаслівая Марыльчына бабуля? A чаму яна шчаслівая? Таму, што яе любіць, шануе, шкадуе яе ўнучка. Таму, што яе ўнучка працавітая, старанная.
Нам усім захацелася быць такімі, як Марылька. Праўда?
• Слухаййс ўважліва і адкажыце, хто вінаваты, што не падмецена хата.
ЛЯНІВЛЯ МЯТЛА
Буракі палоць у полі Трэба ранснька ісці. Загадала маці Толю: — Чыста ў хацс падмяці! Толя ўзяў мятлу і кінуў: — Слухай, добрая мятла, Я пабсгаю з гадзіну, Ты — каб хату падмяла. Дзснь цалюткі хлопсц гойсаў: Ён на пассцы пабыў, Шчупакоў ганяў на плёсс, Матылёў сабс лавіў.
112
Сонца села за пагоркам, Дагарэў гарачы дзснь. Вось і маці адвячоркам 3 поля дальняга ідзе. Нспадмеценая хата, Бо у Толі — многа спраў. — Ты, мятла, тут вінавата: Я мясці табе казаў. А. Пысін
Ну як? Хто вінаваты? Калі з поля прыйшла маці? Апоўдні ці адвячоркам? Ці дастаткова было часу ў Толі, каб падмесці хату? Як вы думаеце, ці прыемна было Толінай маме ўвайсці ў брудную, непадмеценую хату? На каго Толя зваліў віну, каго вінаваціў? А можа, Толя і сапраўды думаў, што мятла сама падмяце хату?
А што Толя рабіў цэлы дзень? Дзе ён пабываў за дзень? Так, на пасецы, дзе пчолы ў вуллях жывуць, у лузе, напэўна, дзе лавіў матылёў.
Толя сказаў мятле, што пабегае з гадзіну, а прабегаў цэлы дзень. Як ты думаеш, калі б ён праз гадзіну вярнуўся дамоў, м