• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
     вас раскажа нам маленькую казачку?
    А цяпер яшчэ раз прыгадаем Юрачку, які не любіў вучыцца, уцякаў з дому ў лясок, каб нічога не рабіць, лазіў па всрбах,ірваў вопратку і не ведаў, што дрэнна расці невукам, недарэкаю. Прачытаем увесь верш і вывучым першыя восем радкоў. Дома вы гэты маленькі вершык раскажаце сваёй бабулі, браціку ці сястрычцы.
    ДЗЕ ХТО ЗНАХОДЗІЦЦА
    Мы з вамі ў садку. Мы з вамі ў дзіцячым садку. Мы з вамі ў мінскім дзіцячым садку. Мы з вамі ў пакоі. Мы з вамі знаходзімся не на двары, не на вуліцы, а ў пакоі. Мы ў светльгм, прыгожым, вялікім пакоі. Такі пакой можна назваць залай. Мы ў зале. Мы ў прасторнай, вялікай зале. У гэтай зале многа святла, прастору. У гэтай зале многа паветра. У гэтай зале чыста, светла, утульна. На сцяне вісяць карціны. На падлозе стаіць стол, канапа, крэслы і крэсельцы. На стале ляжаць кнігі. На канапе ляжаць лялькі і іншыя цацкі. У куточку на падлозе стаяць машыны. Вы сядзіце на крэссльцах, а я на крэсле. Спаць мы будзем у спальні, абедаць у сталовай.
    Адкажыце, калі ласка, на такія пытанні
    Узор. Дзеці гуляюць у парку. Дзе гуляюць дзеці? — Упарку.
    Рабочыя працуюць на фабрыцы. Дзе працуюць рабочыя?
    Трактарысты працуюць на полі. Дзе працуюць трактарысты?
    Краскі растуць на лузе. Дзе растуць краскі?
    9
    Цацкі ляжаць на падлозе. Дзе ляжаць цацкі? Вопратка вісіць у шафс. Дзе вісіць вопратка? Хлсб ляжыць на паліцы. Дзе ляжыць хлсб? Слоікі стаяць на паліцы. Дзе стаяць слоікі? Соль у слоіку. Дзс соль?
    Соль у слоіку на паліцы. Дзс соль? А дзс слоік?
    А цяпер будзе гульня з падказкай. Той, каму я кіну мячык, адкажа мне.
    Узор. Дзе сядзіць Іванка? (На падлозе.) — Іванка сядзіць на падлозе.
    Дзе растуць яблыні? (У садзе.)
    Дзе растуць кавуны? (У агародзе.)
    Дзе працуюць рабочыя? (На фабрыцы.)
    Дзе ездзяць машыны? (На вуліцы.) Дзе сядзіць коцік? (На лаўцы.)
    Давайце вывучым маленькі вершык:
    He хадзі, коцік, па лаўцы.
    Будзем біць па лапцы. He хадзі, коцік, па хаце, He будзі, коцік, дзіцяці.
    Дзе спіць дзіця? (У калысцы, у ложачку, у пасцельцы.)
    ПУШОК I МУРКА
    Наша кошка завецца Мурка. Яна вельмі прыгожанькая. Сама яна чорненькая, а пыса ў яе беленькая. I ножкі беленькія. I лапкі беленькія. Раніцай Мурка ўмываецца. Паслюніць сваю беленькую лапку і мые сваю прыгожанькую пыску. Умываецца Мурка старанна, акуратна, чысценька. У яе ёсць дружок — маленькі каток. Яго завуць Пушок. Ён сам беленькі, а носік і вушкі ў яго чорныя. Пушок вельмі вясёлы. Два каткі разам гуляюць, разам мурлыкаюць. Адзін часцей за ўсё ляжыць на зялёненькай падушачцы, а другі — на ружовенькай. Гэтыя падушачкі пашыла каткам Марыська, маленькая дзяўчынка. Каткі ляжаць на падушачках і дурэюць. Але часцей за ўсё Пушок і Мурка гуляюць на двары. Яны весела гуляюць. Ім абодвум хораша разам. Яны бегаюць і скачуць.
    Мы з матуляй глядзім на іх і цешымся. Мы цешымся з таго, што ў нас такія вясёлыя і прыгожыя каточкі.
    10
    Давайце іх намалюем. У нас атрымаюцца розныя цікавыя малюнкі. Некаторыя з вас намалююць, як каткі ўмьгваюцца. Хтонебудзь намалюе, як каткі ляжаць на падушачках. А нехта намалюе, як каткі бегаюць ці дурэюц^. Самыя лепшыя малюнкі мы павесім на сцяне. Добра?
    А цяпер паслухайце, як наш цудоўны паэт Якуб Колас апісаў катка.
    У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток... Hoc чарнявы, Хвост бялявы, Задзірасценькі;
    Кіпцікшчыпчык Заграбасценькі;
    Лапкідрапкі Машастовыя, А шарсціначкі Шаўковыя, Вусы русы Напырчастыя.
    Адгадайце загадку, а затым мы яе вывучым. Хто самы першы яе вывучыць, атрымае цукерку.
    Хто зялёнымі вачамі
    Грозна бліскае начамі?
    Mae пухленькія лапкі, А на лапках кігшідрапкі, Спінку пругка выгінае, Страх на мышак наганяе?
    У АЛІНКІ ЎСЯГО ПА АДНАМУ, А Ў АНДРЭЙКІ ЎСЯГО ПА ДВА I НЕКАЛЬКІ
    На другім паверсе нашага дома жывуць двое дзетак: Алінка і Андрэйка. У Андрэйкі некалі не было мамы. У яго не было таты. У яго не было бабулі. У яго не было дзядулі. Алінчына мама пашкадавала хлопчыка і ўзяла яго ў сваю сям’ю.
    Алінка палюбіла Андрэйку, як свайго роднага браціка. Мама купіць Алінцы дзве кніжачкі і Андрэйку дзве кніжачкі, а Алінка адну аддае Андрэйку. I тады ў Алінкі адна кніжачка, а ў Андрэйкі колькі? Так, тры кніжачкі. Мама купіць два алоўкі Алінцы і два алоўкі Андрэйку. Алінка аддае адзін Андрэйку. Колькі алоўкаў будзе ў Алінкі, a колькі ў Андрэйкі? Мама дасць некалькі апельсінаў Алінцы і некалькі Андрэйку. Алінка ўсё роўна хоць адзін дае Андрэйку.
    Чаму яна ўсё давала? Як вы думаеце? Андрэйка не прагны, не скупы. Ен рады, што Алінка яго любіць, шкадуе
    11
    яго, усім дзеліцца. Усміхнецца, падзякуе Алінцы, патрымае крыху тое, што яму дае Алінка, і ёй назад аддае. Так яны і жывуць дружненька.
    А цяпер давайце пагуляем. Я скажу, напрыклад: «Адзін аловак». А вы скажаце: «Два алоўкі, шмат алоўкаў».
    Адзін яблык — два яблыкі, шмат яблыкаў.
    Адзін карабок — два карабкі, шмат карабкоў.
    Адзін лісток — два лісткі, штат лісткоў.
    Адзін двор — два двары, шмат двароў.
    Адзін хлопчык — два хлопчыкі, шмат хлопчыкаў.
    Андрэйкаў аловак — Андрэйкавы алоўкі.
    Янкаў яблык — Янкавы яблыкі.
    Валодзеў карабок — Валодзевы карабкі.
    Алінчына лялька — Алінчыны лялькі.
    Вольчына цацка — Вольчыны цацкі.
    Аленчына спаднічка — Аленчыны спаднічкі.
    Марыльчына камізэлька — Марыльчыны камізэлькі.
    А вы ўсе матчыны і таткавы дзеці. Чые вы дзеці?
    Я ВАМ АПІШУ СВОЙ ПАКОЙ, А ВЫ МНЕ СВОЙ
    Мы з вамі жывём у горадзе. У гарадскім доме шмат кватэр. У кватэры бывае адзін пакой або некалькі (два, тры, чатыры) пакояў, кухня, калідор, прыбіральня і ванная.
    У мяне ёсць уласны пакой. Я ў ім працую: чытаю, пішу, вяжу, шыю, вышываю. У гэтым пакоі я прымаю сваіх сяброў, калі яны прыходзяць да мяне ў госці, адведваюць мяне.
    Я сама прыбіраю свой пакой: мыю падлогу, выціраю пыл з мэблі, мыю акно, вытрасаю ттыл з дывана, з посцілак, засцілаю канапу. Кожную раніцу і вечар праветрываю свой пакой.
    У пакоі ў мяне чыста і ўтульна. Усё зроблена так, каб было зручна працаваць і прыемна адпачываць.
    У маім пакоі стаіць вялікі пісьмовы стол. Што я раблю за ім? Так, так. Я за ім пішу і чытаю. Каля стала стаіць крэсла. На стале ляжаць сшыткі, кнігі, часопісы, алоўкі, ручкі. Што ляжыць на стале і навошта ўсё гэта? На сцяне над сталом вісяць партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Гэта нашы паэты. Яны пісалі ціка
    12
    выя вершы. Яны вельмі любілі людзей, зямлю, дзе яны нарадзіліся. Яны вельмі любілі беларускую мову і хацелі, каб і мы з вамі яс любілі і добра ведалі.
    Ці люблю я Якуба Коласа, Янку Купалу, Максіма Багдановіча? Як вы думаеце? Вельмі шаную і люблю. Інакш я б іх партрэты не павесіла над сваім сталом. Ці не так?
    Злева каля стала стаіць шафа. Там вісяць блузкі, спадніцы, сукенкі і джынсы. У шафе вісіць таксама мая вопратка — куртка, паліто і футра. На паліцы ў шафе ляжаць мой капялюшык, зімовая шапка і берэт. Там жа ляжаць шалік і хустка.
    Недалёка ад шафы, каля канапы, на якой я сплю, ляжыць маленькі, пушысценькі, яскравы дыванок. На акне вісіць белая фіранка і яскравая занавеска.
    Я люблю яскравыя колеры: жоўты, чырвоны, ружовы. А вы?
    Прыходзьце, калі ласка, да мяне ў госці. А я вам скажу: «Чым багата, тым і рада, а што маю, тым прымаю». I яшчэ я скажу: «Госць у дом, Бог у дом». Што я гэтым выкажу? Гэтым самым я выкажу сваю радасць, убачыўшы вас у сваёй хаце. Кажуць тыя, хто бывае ў Беларусі, што нашы людзі вельмі гасцінныя. Гэта значыць яны шчыра і добра прымаюць гасцей.
    Чым вы мяне пачастуеце, як я прыйду да вас у госці? Чаем? Кавай? Яблыкамі? Цукеркамі?
    ПРЫХОДЗЬЦЕ ДА НАС ПАГУЛЯЦЬ
    Наш дом вельмі вялікі. Ён высокі, многапавярховы. У ім дзевяць паверхаў. Дом прыгожы, пафарбаваны ў аранжавы колср. Двор наш вялікі, прасторны. Тут шмат высокіх дрэў. Гэта ліпы і клёны. У двары чатыры клумбы. Летам на іх растуць розныя кветкі. Кветкі яскравыя, духмяныя і вельмі прыгожыя. Дзеці іх даглядаюць: паліваюць, полюць (вырываюць пустазелле). Дзеці любяць гуляць у двары. Для іх тут пабудавалі арэлі. Арэлі цудоўныя. Дзеці на іх гушкаюцца. Для дзяцей зроблена пясочніца. Яны будуюць домікі і кажуць:
    Я будую дом з пяску!
    Я клічу ўсіх на талаку!
    Будзем дружна працаваць, Дом прасторны будаваць,
    Высачэзны — вось такі!
    На падмогу, землякі!
    Дзеці любяць гуляць у пясочніцы. Для дарослых людзей, для дзядуль і бабуль зрабілі некалькі лавачак. Лавачкі пафарбаваныя ў зялёны колер.
    Дзеці, якія ўжо падраслі, самі падмятаюць двор і сочаць за тым, каб у двары бьгў парадак. У двары чыста. Ніхто не кідае паперак, агрызкаў на зямлю. Ніхто не ламае галінак на кусціках. Ніхто не зрывае кветак на клумбах.
    Наш дварочак, як вяночак. Мне ён вельмі падабаецца. А ці падабаецца вам наш дварочак?
    Што ты скажаш, калі ўбачьгш, як нейкі хлопчык ці дзяўчынка ламае куст альбо рве кветкі, альбо кідае паперкі на зямлю?
    ЦІ ПАТРЭБНА НАМ ЧЫСЦІНЯ
    Мы хочам быць здаровыя. Каб быць здаровым, трэба не толькі працаваць, рухацца, адпачываць, спаць, есці, дыхаць свежым паветрам, трэба яшчэ жыш> у чысціні. Чысціня дапамагае захаваць здароўе.
    Мы ўсе з вамі любім чысціню. Мы ўсе з вамі мыемся. Рукі мыем чыста, старанна змываем пену ад мыла, а потым выціраемся ручніком. Навошта мьгць рукі? Так, так. Каб былі чыстыя.
    А навошта мы выціраем рукі? Каб былі сухія. А чым мы выціраем рукі? Ручніком.
    Рукі трэба мыць не толькі перад ядой. Мыем рукі пасля прыбіральні. Мыем рукі пасля таго, як вернемся з прагулкі. Мы абавязкова мыем рукі пасля таго, як пагуляем з сабакам, катом, папугаем.
    Мы ўсе — і вы, і я — кожны дзень чысцім зубы. Мы ўмеем чысціць зубы ці не?
    Мы з вамі любім мыць цела: плюхацйа ў ванне, у рэчцы. Трэба, каб усё ў нас было чыстае: цела, адзенне, цацкі. Трэба, каб усюды быў парадак. Вы ўмееце складваць цацкі, кніжкі, адзеннс? Калі ўсе нашы рэчы ў парадку, вакол нас чысціня, нам прыемна, мы ў добрым настроі. А добры настрой таксама дапамагае нашаму здароўю, адганяе хваробу. «Хворы — сабе гора, а сваякам удвая», — кажа беларуская прыказка. А як разумець «сваякам удвая гора»? Сваякам яшчэ горай, як хвораму. А чаму? Мабыць, таму, 'ігго хворага трэба даглядаць? Так?
    Давайце не будзем хварэць. Добра? Згода?
    А цяпер прачытаем вершык пра тое, як з «нашага Юрачкі сталі кпіць і курачкі». «Сталі кпіць курачкі», значыць сталі з яго смяяцца. А чаму, вы мне самі скажаце.
    А ў нашага Юрачкі
    Пагублены гузі