• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    
    Васілёк: У цырку. Там нават на аднаколавым веласіпедзе катаюшіа. Я гэта сам бачыў.
    Кароль: Усё правільна. Варта! (З’яўляецца вартаўнік.) Прынясіце хлопчыку іскру. (Вартаўнік прыносіць і аддае хлопчыку чароўную іскру.)
    Васілёк: Дзякуй, ваша вялікасць, і да пабачэння! (Застаецца адзін на сцэне.) Ікс... Бікс... Трэкс... (Чакае, але нічога не адбываецца.) Забыўся. Трэба ж вымаўляць гэтыя словы ў адваротным парадку. Трэкс!.. Бікс!.. Ікс!.. (Гучаць таямнічыя гукі, і Вася вяртаецца на скрыжаванне.) Вось я зноў у сваім любімым горадзе (прыслухоўваецца). Чую знаёмыя гукі. Ды гэта ж мой Чароўны Святлафор (падыходзіць да яго). Зараз я цябе адрамантую (падносіць чароўную іскру да лямпачак святлафора).
    315
    Чароўны Святлафор: Дзякуй табе, Васілёк! Прымі ад мяне ў падарунак кніжку «Правілы дарожнага руху». Ты добра ведаеш гэтыя правілы і павінен пазнаёміць з імі сваіх маленькіх сяброў, а кніга табе дапаможа ў гэтым. Да пабачэння!
    Васілёк (бярэ кнігу): Да пабачэння, Чароўны Святлафор!
    Хто даўжэй жыве на свеце?
    (Паводле верша Валянціна Лукшы)
    Дзеючыя асобы: дзеці, мятлік, мышка, пчала, салавей, сабака, змяя, дэльфін, конь, пугач, лебедзь, чарапаха.
    Хаткі дзеючых асоб намаляваны на аркушах паперы і прымацаваны на спінках крэсельцаў, якія размешчаны ў розных месцах залы. Дзеючыя асобы — жывёлы знаходзяцца каля сваіх хатак. Дзеці — Стасік, Ясік, Кацярынка скачуць, гуляюць у мяч, будуюць з пяску, потым заводзяць спрэчку.
    Стасік: Хто даўжэй жыве на свеце?
    Кацярынка: У каго спьггацца?
    Ясік: Так! Хто даўжэй жыве на свеце? Можа, конь?
    Стасік: А можа, слон?
    Кацярынка: У каго спытацца? Дзе?
    Мятлік кружыцца каля дзяцей.
    Дзеці (разам). У мятліка! У мятліка! (Звяртаюцца да мятліка.) Хто даўжэй жыве на свеце?
    Мятлік (маша крыльцамі)'.
    Век кароткі мой — гадзіны.
    Мышка болей жьшь павінна...
    Дзеці ідуць да «норкі» мышкі, грукаюць.
    Стасік: Хто даўжэй жыве на свеце?
    Мышка (завіхаецца па гаспадарцы)'.
    Тры гадочкі — ўвесь мой век.
    Можа пчолка больш жыве?
    Дзеці ідуць да «вулля».
    Ясік: Хто даўжэй жыве на свеце?
    Пчала (трымае слоік мёду)'.
    Хто даўжэй — не знаю я.
    Лепні спытай у салаўя!..
    316
    Кацярынка (разам з хлопчыкамі падыходзіць да салаўя): Хто даўжэй жыве на свеце?
    Салавей (з музычным інструментам і нотамі):
    Я гтяю
    Песню звонкую сваю. Што яшчэ магу дадаць? Лепш сабаку распытаць...
    Стасік (звяртаецца да сабакі): Хто даўжэй жыве на свеце?
    Сабака (грызе костку);
    Дваццаць год мнс ўжо мінула, Як кароткі міг адзін.
    Хто даўжэй жывс?
    Акула.
    А магіыма, і дэльфін..
    Ясік: Мы нс пойдзсм
    Да акулы,
    Каб яшчэ нс праглынула...
    Дзеці ідуць да дэльфіна.
    Дэльфін (гуляе з мячом)\
    Трыццаць маю... Ды, аднак, я... Лспш спытайцсся ў вужакі.
    Дзеці накіроўваюцца на «балота» да вужакі. Кацярынка: Хто даўжэй жывс на свеце?
    Змяя (выгінаецца і сыкае):
    Трыццаць тры жыву гады. А хто больш?
    Мо, конь гняды?..
    Стасік (разам з дзецьмі падыходзіць да каня)'. Хто даўжэй жыве на свсце?
    Конь (іржэ і скача):
    Мне за пяцьдзесят...
    Стары.
    Ды пугач, Што ў гушчары Лес вартуе, Той — старэй...
    Дзеці ідуць у «лес», углядаючыся ва ўсе бакі.
    317
    Ясік: Гогого! Пугач, адгукніся! Хто даўжэй жыве на свеце?
    Пугач (вухкае)'.
    Ссмдзесят гадоў жьгву... А старэй хто?
    Лебсдзь вунь...
    Кацярынка (разам з хлопчыкамі падыходзіць да «стаўка» ў парку)\ Лсбсдзь, хто даўжэй жывс на свсцс?
    Лебедзь (глядзіцца ў люстэрка)'.
    Мне гадоў ужо за сто... Хто старэй?
    I праўда — хто?.. Ці нс тая чарапашка, Што паўзс па сушы цяжка?..
    Дзеці шукаюць чарапаху.
    Стасік (звяртаецца да чарапахі)'. Хто даўжэй жывс на свсцс?
    Чарапаха (у акулярах чытае газету)'.
    Дзвссцс год — Такі мой вск...
    Ды скажу сур’сзна я вам: Самы всчны — Чалавек,
    У сваіх жыве ён справах. Справу добрую зрабіў — Памяць добрую здабыў.
    I жыве яна Стагоддзі У народзе...
    Стасік: Каб даўжэй пражыць на свецс... Ясік: Працавітым трэба быць.
    Кацярынка: Справы добрыя рабіць!
    ЗМЕСТ
    Слова да выхавальнікаў......................................... 3
    Мы пазнаём свет................................................ 5
    Вучымся прыгожа, выразна вымаўляць ........................... 54
    Фізкультхвілінкі.............................................. 86
    Слухаем всршы і гугарым....................................... 92
    Мы адказваем на пытанні....................................... Цб
    Забаўлянкі .................................................. 138
    Узбагацім сваю мову ......................................... 154
    Дыялогі...................................................... 174
    Якія будуць адгадкі на гэтыя загадкі?........................ 182
    Мы ўмеем дэкламаваць верпіы ................................. 196
    Прыказкі......................................................219
    Гульні .......................................................226
    Пачытаем, паслухаем.......................................... 233
    Мы гуляем у тэатр ........................................... 271
    Вучэбнае выданне
    Марціновіч Леаніла Сымонаўна Юрэвіч Таццяна Уладзіміраўна Іўліева Ларыса Улэдзіміраўна
    СЦЯЖЫНКА
    Загадчык рэдакцыі A. А. Дзераш. Рэдактар В. М. Дударава. Вокладка мастака Р. С. Каваленка. Мастацкі рэдактар Л. У. Паўленка. Тэхнічны рэдактар 3. У. Раманкевіч. Карэктары С. А. Яновіч, Р. С. Ахрэмчык.
    Здадзена ў набор 17.11.93. Падпісана ў друк 11.03.94. Фармат 84x108 1/32. Папера друк. № 1. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 16,8. Умоўн. фарбаадбіт. 17,22. Ул.выд. арк. 16,55. Тыраж 80 000 экз. Заказ 1053.
    Выдавецтва «Народная асвета» Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 4. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Друкарня выдавецтва «Беларускі Дом друку». 220013, Мінск, пр. Ф. Скарыны, 79.