• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    а з аладкай.)
    Музычны кіраўнік: А каб зусім ты супакоіўся, павесялеў, мы зараз дадзім табе паслухаць беларускую народную мелодыю «Янка».
    Усе дзеці і Чапа садзяцца на крэсліцы. Выконваецца беларуская народная мелодыя «Янка» на цымбалах.
    286
    Музычны кіраўнік: Дзеці, а вы ведаеце, чаму гэты музычны твор названы «Янка»? I хто такі Янка? Што гэта за хлопчык?
    Дзеці: He, не ведаем!
    Музычны кіраўнік: Янка быў вясёлы хлопчык. Ён часта іграў на розных музычных інструментах. Ніхто на яго не глядзіць, а ён іграе, пускаецца ў скокі. A цяпер я яшчэ раз заіграю «Янку», а вы скажыце, якая гэта музыка? Вясёлая ці сумная? Хуткая ці павольная? Каму захочацца пусціцца ў скокі — калі ласка. Каму захочацца папляскаць у ладкі — калі ласка. (Дзеці пляскаюць у ладкі, скачуць, тое самае робіць шчаня.) Ну, што, Чапа, добра табе ў нас?
    Шчаня: Цяў, цяў, цяў!
    Музычны кіраўнік: А нашы дзеці ведаюць пра цябе песню (выконвае музычны ўступ да песні «Цяўцяў» С. Альхімовіч). Скажыце, калі ласка, якая гэта песня — жвавая ці павольная? А як яна называецца?
    Дзеці: «Цяўцяў!»
    Музычны кіраўкік: Ну дык слухай, Чапа. Дзеці праспяваюць пра цябе песню.
    Выконваецца песня.
    На двары за градкай Мы знайшлі шчанятка. 3 намі яно вітаецца, Брэхам заліваецца: «Цяўцяўцяў!»
    Мы прынеслі з Наткай Малачко з аладкай. З’еў усё сабака I сказаў нам: «Дзякуй! Цяўцяўцяў!»
    Музычны кіраўнік: Ты хочаш непгга сказаць мне, Чапа? Кажы! (Слухае шчаня, якое шэпча нешта на еуха.) Дзеці, a вы ведаеце, што вам сказаў сабака?
    Дзеці: He!
    Музычны кіраўнік: Чапа сказаў, што яму вельмі добра ў нас і весела, і ён хоча падараваць вам чароўны яблык. Вось ён! (Бярэ яблык і перадае яго дзяўчынцы Радусе.) Вазьмі, Радуся, гэты яблычак і праспявай пра яго песеньку.
    287
    Выходзіць дзяўчынка Радуся на сярэдзіну залы. У яе руцэ яблык. Яна выконвае песню «Яблычак крамяны» (сл. М. Пазнанскай, муз. С. Альхімовіч).
    Я крамяны круглячок,
    У мяне блішчыць бачок, Яблычак, глядзі ты, Смачны, сакавіты!
    Саладзсй мой сок за мёд, Сам табе прашуся ў рот. Яблычак, глядзі ты, Смачны, сакавіты!
    Хто галінку скалане, Скіне з дрэва той мяне. Яблычак, глядзі ты, Смачны, сакавіты!
    Музычны кіраўнік: А зараз кінь, Радуся, гэты яблычак, і мы пабачым, куды ён нас прывядзе: ён жа чароўны. (Брэх шчаняці.) Дзеці, Чапа кажа, што гэты яблычак нам пакажа, дзе знаходзіцца куфэрак, у якім схаваны цацкі, што ўцяклі ад тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія не шкадавалі іх. Дык пойдзем шукаць гэтыя цацкі?
    Усе: Так! Пойдзем!
    Радуся кідае яблычак, ён коціцца да хаткі, у якой стаіць куфэрак. Дзеці падыходзяць да хаткі, еыцягваюць з яе куфэрак і чуюць голас: «Каб цацку атрымаць, трэба загадку адгадаць» (або: «Хочаш цацку — адгадай загадку»).
    Музычны кіраўнік: Ну інто, дзеці, будзем ратаваць цацкі?
    Усе: Так! Будзем!
    Выхавальнік (уваходзіць у залу, пытаецца): Што вы тут цікавае робіце? Я, мабыць, прыйшла ў самы цікавы момант?
    Музычны кіраўнік: Мы будзем адгадваць загадкі, каб выратаваць йайкі, якія знаходзяцца ў куфэрку.
    Выхавальнік: Ой! Я вельмі люблю загадваць і адгадваць загадкі.
    Музычны кіраўнік і выхавальнік па чарзе загадваюць дзецям загадкі.
    Музычны кіраўнік: Сядайце, дзеткі, падрыхтуйцеся адгадваць загадкі.
    288
    Носікі вусатыя, Спінкі паласатыя, Хвосцікі пушыстыя, Лагткі кіпцюрыстыя.
    Выхавальнік: Даўгавухі і касы, Скача без аглядкі Ад ваўка і ад лісы. Хто знайшоў адгадку?
    Музычны кіраўнік: He кравец, а ўсё жыішё з іголкамі ходзіць.
    Выхавальнік: Усіх буджу, хоць без гадзінніка хаджу.
    Выхавальнік: А ў нас дзсці ведаюць вершы пра ўсіх гэтых звяркоў. Давайце прадэкламуем іх.
    Дзеці чытаюць вершы на фоне музычнага суправаджэння.
    Вожык
    Вожык, мой вожык, Як цябс люблю я!
    3 лісцяў добры ложак Мякка пасцялю.
    Толькі ж я не маю Для майго клубка А ні цукру з чаем, А ні малака. Эдзі Агняцвет
    Пеўнік
    Пеўнік будзіць кожны дзень, Ён у шортах да калень.
    Я сябрую з ім даўно.
    Знае, дзе маё акно.
    Хто чужы — адразу ў стойку! — Гарачыцца, лезе ў бойку.
    Як прыпусціцца дарожкай, Дык ажно мільгаюць ножкі. Гаўрыіл Шутэнка
    Каток
    У мяне ёсць жвавы Шэранькі каток, Жэўжык, непаседа Вечна скок ды скок!
    10 Зак. 1053
    289
    Хвосцікам паводзіць,
    Гнецца у дугу, Трэцца шэрым бокам Аб маю нагу. Алесь Жаўрук
    Музычны кіраўнік: Яшчэ адна загадка вам:
    He дом, а з акенцамі, He птушка, а з крыламі. Высокавысока лятае, На роднае поле сядае.
    Выхавальнік: А цяпер я загадаю:
    Што за гаспадынька Ходзіць каля гаю, Залатую футру Па зямлі цягае?
    Музычны кіраўнік: Усе загадкі адгадалі, так што нам куфэрак павінен адчыніцца (бярэ ключ і адчыняе куфэрак). Гляньце: тут і заяц, тут і вожык, певень, ліса, самалёт. Пасадзім іх на дыван і хай у нас адпачываюць. (Дастае цацкі і перадае іх выхавальніку, які размяшчае іх на дыване, падлозе ці канапе.) Дзеці, а каб нашым сябрам не было сумна, давайце з вамі сыграем штонебудзь вясёлае на цымбалах.
    Мяўкае кот. Дзеці выконваюць беларускую народную мелодыю «Мяўкае кот».
    Музычны кіраўнік: Вы чуеце, дзеці, госцькоцік ад усіх кажа нам дзякуй. Ён хоча падараваць нам цацківярцёлкі. Давайце яму скажам дзякуй!
    Усе: Дзякуй!
    Гучыць музыка да танца «Вярцёлкі». Дзеці пускаюцца ў скокі.
    Музычны кіраўнік: Дзеці, нешта наіпы цацкі засумавалі. Давайце пагуляем з імі ў жмуркі.
    Дзеці разбіраюць цацкі і гуляюць у жмуркі. Пасля гульні ўсе дзеці садзяцца на крэсліцы.
    Музычны кіраўнік: Вось і закончыўся наш занятак. I я хачу ў вас спытаць: ці будзем мы шанаваць свае цацкі, ці будзем мы іх берагчы?
    Дзеці адказваюць.
    Музычны кіраўнік: Бярыце свае цацкі і ідзіце гуляць з імі ў групу. Да сустрэчы.
    290
    Музычная палічка
    (Музычны занятак)
    Дзеці, вы ведаеце, што гэта за ключык? Гэта ключык ад музычнай палічкі, дзе жывуць музычныя інструменты. Кожны з інструмснтаў мае сваю хатку. Давайце адчынім чароўную палічку і паглядзім, хто там жыве. Раз, два, тры. Адчыняю. Там на першай палічцы жыве ўсім вам вядомы — бубен.
    Эй, грымянь званочкібомы,
    Перасмешкі, пераклік.
    Бубсн, бубен, ты вядомы
    Весялун і жартаўнік!
    Так, бубен найлепшы інструмент для адбівання рытмікі. А іпто такое рытміка? Каб вы разумелі гэта слова, я вам пакажу на прыкладзе. (Грукае ў бубен якуюнебудзь фразу музычнага твора.)
    Бубен — гэта інструмент усіх народаў свету. Былі музыкі на Беларусі, якія спявалі народныя песні і ігралі на бубне. Часам яны дазвалялі сабе жарты — стукалі бубнам па галаве (сваёй або суседа, які сядзеў побач), білі па скуры бубна сваім носам, падбародкам, локцямі, каленямі і г. д. Вось так яны рабілі (паказвае). Абысціся без яго ніяк нельга і нам з вамі. Давайце зараз пагуляем з вамі ў гульню з бубнам. (Праводзіцца гульня з бубнам.)
    А хто жыве на другой палічцы? На другой палічцы жыве дудка.
    Хлопчык сцежкаю ідзе
    Ды іграе на дудзе, Дзесяць дзірачак у ёй, А у кожнай голас свой.
    Вось якая цікавая дудка — дудкадуда беларуская!
    Простыя дудкі любяць у народзе. Яны лёгка вырабляюцца з дрэва. Дудкі бываюць рознай велічыні. Нярэдка беларускія народныя музыканты бяруць дзве дудкі ў вусны і іграюць на іх адначасова. Вось так (паказвае). А зараз давайце паслухаем верш пра дудку.
    Былі ў бацькі тры сыны, Ды ўсе яны Васілі.
    Адзін коні пасе,
    Другі лапці пляце.
    Трэці сядзіць на камені,
    Дзержыць дуду на рамені.
    291
    Ах ты, дудка мая, Весялуха мая, Весяліла ты мяне На чужой старане! Ух — я!
    А пяпер праспяваем песню.
    Дудка
    Словы народныя
    Я іграў на дудцы, Седзячы на будцы. Тулюлю, тулюлю Седзячы на будцы.
    Грае мая дудка.
    Пяе весялушка. Тулюлю, тулюлю, Пяе весялушка.
    Як іграла дудка, Прыскакаў тут Юрка. Тулюлю, тулюлю, Прыскакаў тут Юрка.
    А за Юркам Янка, А за Янкам Ванька. Тулюлю, тулюлю, А за Янкам Ванька.
    А на трэцяй палічцы мы бачым скрыттку, якая прыйшла да нас з Захаду. На Беларусі людзі вельмі любілі і любяць скрыттку.
    Скрыпка пявучая ёсйь у мяне,
    Ёсць таямніцы — у кожнай струне.
    Гэта праўда, кожная струна пасвойму плача, спявае. (Кранае кожную струну скрыпкі.) Дзеці, а колькі струн мае скрыпка? (Адказ.) А можа, хто вучьгцца іграць на ёй? (Адказ.) Давайце зараз паслухаем, як гуЧыць скрыпачка. (Музычны кіраўнік (дзіця) іграе на скрыпцы, або ў грамзапісе гучыць музычны твор у выкананні скрьшача.)
    А вось і чацвёртая палічка. На ёй знаходзіцца гармонік. Ён прыйшоў у Беларусь з Расіі. У беларускай вёсцы пад гукі гармоніка весяліцца моладзь. Давайце і мы з вамі
    292
    паскачам пад гукі гармоніка «Беларускуютанцавальную» (сл. Э. Багуслаўскай).
    Танйавалі мы гапак, Танцавалі рускую. Паглядзіце зараз, як Скачам бёларускую.
    Прыпеў. Туп, Туп, чаравік, He ляніся!
    Туды, сюды, чаравік, Павярніся!
    Дзяўчынка, Надзейка,
    Выхадзі на круг хутчэйка, Патанцуйка на памосце, Будуць рады нашы госйі.
    П р ы п е ў.
    На Палессі стук ды звон —
    Гэта грае наш Лявон.
    3 Юрачкам да нас ідзе, Мікіту з сабой вялзе.
    П р ы п е ў.
    Ўсіх сабралі! Ну, давайце
    Дружна танцы пачынайце! Трэба ўсім на свеце знаць, Як мы ўмеем танцаваць.
    Прыпеў.
    На пятай палічцы жывуць цымбалы. На Беларусі яны з’явіліся даўно, іх вельмі любяць нашы людзі. Ha Lx іграюць народныя песні, танцы, класічную музыку. Давайце паслухаем у выкананні нашых дзяўчынак беларускую народную мелодыю «Крыжачок». (Дзяўчынкі іграюць на цымбалах.)
    Скрыпка, цымбалы, дудка, гармонік ствараюць народны беларускі аркестр, які можна паслухаць на беларускіх святах, канцэртах.
    Музыка гучыць і ў нашай мове, у нашым слове. Каб не было музыкі, не было б у нас і песні, не было б і танцаў. Сумна было б жыць на свеце. Ці праўду я кажу? Якія мы з вамі ведаем танйы? Полька, вальс, танга, факстрот, ламбада.
    А цяпср давайце прыгадаем, якія беларускія народныя танцы мы ведаем. Гэта «Крыжачок», «ПолькаЯнка», «Бульба», «Мяцеліца», «Чабаток», «Мікіта», «Лявоніха».
    293
    Вось і патанцуем, паспяваем «Лявоніху». (Дзеці выконваюць танец.)
    У звярынцы
    (Паводле верша Паўла Марйіновіча)
    Дзеючыяасобы: 1ы даглядчык звяроў, 2і даглядчык звяроў, вярблюд. Дзеці: Зося, Рыгорка, Яўген.
    На сцэне расстаўлены цацкі звяркоў або іх малюнкі. Сярод звяроў ходзяць работнікі звярынца, даглядаюць жывёл, a пасля запрашаюць у звярынец дзяцей.
    1ы даглядчык звяроў:
    Паспяшайся ў наш звярынец!
    He чакай, пакуль зачыняйь.
    2і даглядчык звяроў:
    Наш звярынец — перасоўны Заўтра ён — не там, дзе сёння!
    Дзеці падыходзяць да звярынца.
    Зося:
    Пойдзем разам, пагамонім
    I палашчым