• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сцяжынка

    Сцяжынка


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1994
    69.96 МБ
    Л.С.Марціновіч Т.У.Юрэвіч Л.У.ІўлІева
    СЦЯЖЫНКА
    Л. С. Марціновіч
    Т. У. Юрэвіч Л. У. Іўліева
    СЦЯЖЫНКА
    Мінск «Народная асвета» 1994
    ББК 74.100.5 М29
    УДК 373.24 (072)
    Марціновіч Л. С. і інш.
    М29 Сцяжынка / Л. С. Марціновіч, Т. У. Юрэвіч, Л. У.
    Іўліева. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 319 с.
    ISBN 5341011236.
    Прапануецца багаты па зместу і форме пазнавальны матэрыял (тэксты па азнаямленню з навакольным светам, казкі, вершы, апавяданні, загадкі і г. д.), які Можна выкарыстоўваць пры навучанні і выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту.
    Адрасуецца выхавальнікам дзіцячых садоў і бацькам.
    м 3730240000  043
    М М 303 (03) — 94 143 — 94	ББК 74.100.5
    ISBN 5341011236
    © Л. С. Марціновіч, Т. У. Юрэвіч, Л. У. Іўліева, 1994
    СЛОВА ДА ВЫХАВАЛЬНІКАЎ
    Дарагія сябры! Для вас мы склалі гэту кнігу, для вашых выхаванцаў — самых маленькіх і крыху болыпых. Нам, аўтарам, хацелася б, каб кніга вам спадабалася, каб яна дапамагала вам выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, цярплівымі і ўважлівымі да ўсяго жывога. Мы спадзяёмся, што гэта кніга дапаможа вам абуджаць у дзяцей любоў да свайго краю, яго прыроды, мовы.
    Мы, аўтары, самі педагогі, любім сваю прафесію, дзяцей, родную мову. I нам здаецца, што наша кніга дасць вам магчымасць адчуць красу і багацце беларускай мовы, падвучыць яе (калі вы .не вельмі добра валодаеце ёю), a дзецям навучьгцца прыгожа гаварыць пабеларуску. Кніга знаёміць з вершамі, казкамі, легендамі, апавяданнямі, прыказкамі, загадкамі, са з’явамі навакольнага свету, яго тайнамі і загадкамі. Мяркуем, што гэты матэрыял прыдатны для таго, каб вучыць дзяцей здзіўляцца і захапляцца, задумвацца і разважаць, шукаць адгадкі і знаходзіць іх. У вас будзе магчымасць спяваць з дзецьмі беларускія песні, ладзіць гульні, разгадваць загадкі, развучваць і дэкламаваць з выхаванцамі вершы, ставіць спектаклі, шукаць разам адказы на розныя пытанні, адзначаць святы. Вы пераканаецеся, што можна даволі хутка і проста загаварыць на беларускай мове. I яшчэ кніга дасць вам веру, што вы зможаце выгалаваць добрага чалавека. I адначасова абудзіць веру дзіцяці, што яно вырасце добрым, патрэбным на зямлі чалавекам.
    Выхаванне дзяцей павінна грунтавацца на роднай мове, на роднай гісторыі, на родным фальклоры і літаратуры, на родных традьшыях. Таму мы стараліся зрабіць кнігу багатай па зместу і дыяпазону. Разнастайнасць тэм, матэрыялу
    з
    спрыяе шматграннасці ўздзеяння на дзіця. Кожная тэма пасвойму ўзбагачае яго ўнутраны свет, стварае сваю атмасферу. Нсабходна імкнуцца да таго, каб гэта была яшчэ і цсплая, загадкавая атмасфера, у якой маленькі чалавек чакае цуду і адкрывае гэты цуд. 3 боку педагога не павінна быць ніякіх папрокаў ці незадаволенасці рэакцыяй дзіцяці. I дарослы і малы — супрацоўнікі, творйы і сябры.
    Кажуць, што далікатнасць, талерантнасць, дабрыня — характэрныя рысы беларуса. Паверым у гэта і праявім гэтыя рысы ў выхаванні нашых дзяцей. I няхай натхняе нас у працы «Малітва», напісаная Наталляй Арсеннсвай.
    Магутны Божа, Уладар Сусветаў, Вялікіх сонцаў і сэрц малых! Над Беларуссю ціхай і ветлай, Рассьгп праменне свае хвалы.
    Дай спор у працы будняй і шэрай, На хлеб штодзённы, на родны край, Павагу, сілу і веліч веры
    У нашу праўду, у прышласць — дай!
    Дай урадлівасць жытнёвым нівам, Учынкам нашым пашлі ўмалот, Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай Краіну нашу і наш народ!
    4
    Дзень добры, жвавая сцяжынка' Па ёй і хлопчык, і дзяучынка Бягуць у край цудоўны ведаў, Каб у жыцці бы/іо менш бедаў.
    МЫ ПАЗНАЁМ СВЕТ
    У гэты раздзел увайшлі тэксты, якія знаёмяць дзяцей з навакольным светам. Безумоўна, многае з таго, пра што гаворыцца ў тэкстах, дзецям вядома. Але яны не ведаюць ці слаба ведаюць беларускую мову. Таму тэксты напісаны ў размоўным стылі, з паўторам асобных слоў і граматычных канструкцый.
    Як вядома, слуханне і разуменне — гэта першая ступень авалодвання мовай. Таму, калі дзеці слухаюць выхавальніка, яны вучацца разумець пачутае, вучацца гаварыць пабеларуску.
    Пажадана, каб педагог не чытаў тэксты, а расказваў іх, каб лагічна даносіў думку, каб мова яго была прыгожая і мастацкі выразная, каб сваім голасам, інтанацыяй, зацікаўленасцю ў тым, пра што ён гаворыць, адухаўляў даволі звычайныя (хоць і вельмі патрэбныя) звесткі з гэтага раздзела кнігі.
    Прыказкі, веріны і пытанніпадказкі дапамогуць педагогу быць цікавым субяседнікам, канцэнтраваць увагу выхаванцаў на асноўным, уцягваць усіх дзяцей у гутарку, вучыць іх лагічна думаць, рабіць высновы і абагульненні.
    Змест і форма тэкстаў, умелая падача іх педагогам фармуе розум і душу дзіцяці, вучыць пазнаваць свет.
    МЫ ЖЫВЁМ У БЕЛАРУСІ
    Мы з вамі жывём у Беларусі. Беларусь — гэта наша радзіма. Мы тут нарадзіліся. Тут будзем вучыцца і працаваць. Нашы дзядулі і бабулі таксама тут жывуць. Нашы мамы і таты тут працуюць. Мы ўсе любім сваіх бацькоў. Мы любім свой горад (сваю вёску). Мы любім свой садок і ўсіх, хто з намі тут, у садку. Нашы выхавацелькі, нянечкі,
    5
    наша кухарка — усе яны любяць і нгкадуюць дзетак: і хлопчыкаў і дзяўчынак.
    Настаўніца музыкі вучыць нас спяваць і танцаваць. Яна хоча, каб хлопчыкі і дзяўчынкі былі зграбныя і спрытныя, каб яны прыгожа хадзілі, сядзелі, рухаліся.
    Кухарка варыць страву, хоча, каб дзеткі добра елі, не былі галодныя, каб раслі дужыя і здаровыя.
    Нянечкі чысцяць, мьпоць, прыбіраюць, ствараюць утульнасць.
    Пра ўсіх у садку клапоціцца загадчыца садка. Яна хоча, каб усім тут: і дзецям і тым, хто ў садку працуе, было добра і ўтульна, як дома.
    Мы ўсе жывём тут, у садку, у згодзе. Разумныя людзі кажуць: згода будуе, а нязгода руйнуе. Калі згода, тады і праца спорыцца, добра работа робіцца. А як нязгода, дык нічога не ўдаецца. Яшчэ раз прыгадаем прыказку і скажам яе хорам: «Згода будуе, а нязгода руйнуе». А яшчэ скажам хорам:
    Мы жывём у Беларусі.
    Наша радзіма — Беларусь.
    Мы любім свой горад (сваю вёску).
    Мы будзем здаровыя.
    Мы будзем працавітыя.
    Мы будзем добрыя.
    Мы будзем жыць у згодзе.
    Мы будзем жыць у згодзе, бо згода будуе, а нязгода руйнуе.
    ХУТКА МЫ БУДЗЕМ ВВДАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
    Было гэта не вельмі даўно. Еду я тралейбусам. Стаю непадалёчку ад уваходу і раптам чую дзіцячы галасок: «Сядайце, калі ласка». «Дзякую табе, хлопчык», — кажу я, і радасна мне стала, што дзіцятка пабеларуску да мяне звяртасцца. Усміхнулася я Паўліку (так хлопчыка звалі) і пытаюся: «А хто ж цябс так прыгожа гаварыць навучыў?» «Гэта нас у садку так вучаць», — сказаў Паўлік... Мы разам сышлі з тралсйбуса, і Паўлікава мама расказала мнс, што ў садку нумар 376, які знаходзіцца на вуліцы Някрасава, усс гавораць пабсларуску.
    Беларуская мова для нас святая.
    Многія паэты апявалі бсларускую мову ў сваіх всршах. Вось адзін з іх мы і прачытасм. Напісаў яго Кастусь Цвірка.
    6
    Мы прыйшлі ў кнігарню з мамай.
    На паліцах — безліч кніг!
    Тоўстых, тонкіх — розных самых, Цэлы свет — у кніжках тых.
    — Я куплю табе во гэту...
    Гэту й гэту варта ўзяць...
    Ты пра ўсе краіны свету
    3 гэтых кніжак будзеш знаць.
    — О, як добра! Дзякуй, мама!
    Я пра іх чьггаць люблю.
    Толькі б знаць хацеў таксама
    Я пра нашую зямлю.
    I яшчэ — за што, няйначай, Буду ўдзячны я ўдвайне — Ты купі на мове нашай, Беларускай, кніжку мне.
    To ж айчыны нашай мова, Мова прадзедаў, бацькоў. У той мове што ні слова — Дыямент жывы вякоў.
    Невук — хто яе не цэніць.
    Ці ж магу я здраджваць ёй: Я ж не нейкі адшчапенец, Я ж не нейкі чужаземец На святой зямлі сваёй.
    Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову. Кожны чалавек павінен умець спяваць свае народныя песні. Кожны чалавек павінен умець танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайто народа. Кожны чалавек павінен ведаць, як святкаваліся спрадвеку святы ў нашым краі.
    Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі ікшых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў.
    Безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.
    А як нам лепш вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба слухаць радыёперадачы на беларускай мове. Трэба глядзець тэлеперадачы на беларускай мове. Трэба слухаць казкі на беларускай мове. Трэба слухаць калыханку на беларускай мове.
    7
    А цяпер я ў вас буду пытацца, а вы мне адказвайь. Ці ведаеце вы беларускія песні?
    Ці ўмееце вы танцаваць беларускія народныя танцы?
    Ці чытаеце вы кніжкі на беларускай мове?
    Ці слухаеце вы калыханку на беларускай мове?
    Ці ведаеце вы беларускія прыказкі?
    А зараз вы запытайцеся ў мяне пра ўсё гэта. Добра?
    ХТО ШТО ЎМЕЕ РАБІЦЬ
    Маленькі Петрусёк мой сусед. Ён умее чытаць. Як вырасце, ён хоча быць вучоным. Петрусёк кажа: «Без навук як без рук». Ён вельмі ахвотна чытае. Петрусёк любіць чытаць. Ён чытае кожны дзень. Найбольш ахвотна ён чытае беларускія казкі. Усе яго родныя — мама, тата, бабуля і дзядуля любяць слухаць казкі. A найбольш любіць слухаць, як чытае Петрусёк, яго малодшы брацік Міколка. «Ты будзеш чытаць, а я буду слухаць», — кажа Міколка. I ён слухае, ажно роцік разяўляе ад цікавасці.
    А быў такі хлопчык Юрачка, які не любіў ні чытаць, ні слухаць, як хтонсбудзь чытае. Нс любіў Юрачка вучыцца. He хацеў нічога рабіць. Быў ён гультай. Янка Купала, наш знакаміты паэт, напісаў пра яго вось які вясёлы верш:
    Ой ты, Юрачка, Што не вучышся? Так да невукаў Ты далучьпйся. А як вырасцеш Ты няўмекаю, Усе высмеюць Недарэкаю.
    А ў нашага Юрачкі З’елі сала шчурачкі, Як пабег ён у лясок, Каб схавацйа ад кніжок. А ў нашага Юрачкі Укапоце дзюрачкі. Нарабіў ён іх сабе, Як стаў лазіць па вярбе.
    Ой ты, Юрачка, Што лянуешся, Хаткі нашае He пільнуешся? Толькі бегаеш, Забаўляешся, Гэтак з кпінамі Напаткаешся. Ой ты, Юрачка, Кінь ляніціся Ды надумайся Ты вучыціся. Будзем цешыцца, Што ты вучышся I да невукаў He далучышся.
    8
    Я вам расказала пра Пструська, які вельмі любіў чытаць. А пра каго яшчэ? Так, пра Юрачку. Ён таксама любіў чытаць?
    A ui памятаеце вы, хто любіў слухаць казкі, якія чытаў Пструсск? Так, яго мама, тата, бабуля, дзядуля. А хто болей за ўсіх?
    А твой брат (сястра) чытае табс казкі?
    Казкі можна чытаць, можна расказваць і можна слухаць. Вы любіце слухаць казкі? Усе? Давайце скажам хорам: «Мы любім слухаць казкі».
    Можа хтонебудзь з