Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
ьненне, добры настрой.
Сяляне трымаюць карову, казу, каб мець малако. Мы з вамі вельмі любім малачко. Так? 3 малака, як вядома, робяць смятану, кефір, сыр, масла. Курэй, качак, гусей трымаюць для таго, каб мець яйкі. Коні, вярблюды, аслы, мулы перавозяць усялякія грузы.
Усе гэтыя жывёлы: сабакі, каты, козы, каровы, коні, авечкі, свінні вельмі патрэбныя чалавеку. Усіх жывёл трэба даглядаць і любіць.
А цяпер паглядзім, хто з вас самы здагадлівы, хто адкажа на мае пытанні.
Хто з вас назаве хатнія птушкі, якія даюць нам яйкі?
Хто ведае чатыры жывёліны, што даюць нам мяса?
45
Хто назаве жывёліну, што працуе на полі разам з гаспадаром (арэ, возіць усялякія грузы)?
Адгадайце загадкі. Спадзяюся, што вы пазнаеце ўсіх жывёл, пра якіх тут ідзе размова.
Пасярод двара стаіць гара, спераду вілы, ззаду мятла. (Карова.)
Хто ўсё стогне, а не хворы. (Свіння.)
А вось гэту загадку хто адгадае, той цукерку атрымае:
Што гэта за звер, што мае шэсць ног, дзве галавы, адзін хвост? (Чалавек на кані.)
Цяпер вы будзеце адгадваць, хто жыве ў вясковым двары па тым, як гавораць жывёлы. Апавяданне адно, a загадак у ім многа. Калі ласка, адгадвайце.
Першы прачынаецца наш пявун, чырвоны грабянец, чырвоная бародка. Крыламі махае, усіх падымас:
— Кукарэку! Кукарэку! Хопіць ляжайь на баку, недарэкі! Уставайце, сонца сустракайце!
Хто гэта такі?
А яму ў адказ вартаўнік кудлаты пад ганкам, вушы тарчма, хвост абаранкам.
— Гаў, гаў! Я не спаў! Хату вартаваў!
Хто гэта такі?
На лаўцы вусач прачнуўся, соладка пацягнуўся:
— Мяў, мяў! Рана падняў мянс, рана! Якраз прыснілася сажалка з адной смятаны!
Хто гэта такі?
А рагуля галаву падняла, супакойваць пачала:
— Муу! Я ropy твайму памагу! Пачастую малачком, пачакай, калі прыйдзе гаспадыня з вядром!
Хто гэта такая?
Выскачыў з хлява бслснькі круглячок, замест носа — пятачок:
— Poxpox! I я люблю малаком частавацца. А яшчэ люблю ў лужыне паваляцца!
Хто гэта такі?
Нс паспсў ён у лужыну кінуцца, як чырванадзюбы шчыпач ляціць:
— Гагага! Гэта лужына мая! Прашу нс чапаць, a то буду шчьшаць!
Хто гэта такі?
Можа б і да сваркі справа дайшла, ды тут выкаціўся на двор трохколавы всласіпсд. А на ім
46
хлопчьтк вясёлы. Усім рады, нікога ніколі не крыўдзіць.
Хто такі?
— Гэта я! — кажа Арсенька, кучаравы, загарэлы, дужы вясковы хлопчык.
ДЗІКІЯ ЗВЯРЫ
Ці ведасце вы, дзе жывуць ваўкі, мядзведзі, ільвы, тыгры, леапарды, лісы, малпы, зайцы, алені, дзікія козы? Так, так. Усе яны жывуць у лясах, пушчах, джунглях. Гэта дзікія звяры (жывёліны). Чаму яны называюцца дзікія? Яны не свойскія, яны не жывуць побач з чалавекам. Іх усіх, за выключэннем зайчыка, чалавек баіцца. I яны баяцца чалавека.
Усе гэтыя звяры розныя. Розныя і па памерах, і па выглядзе, і па густах, і па звычках, і па сіле. Адны малейькія, бездапаможныя, як, напрыклад, зайчык. Ёсць — вялікія, напрыклад слон. Дужыя, злосныя — мядзведзь, тыгр, леў, воўк. Адны паласатыя — зебра, тыгр. Другія плямістыя — алень, леапард. Есць прыгожыя, зграбныя — алень, лісша, вавёрка. А вожык? Ці прыгожы ён?
Густы звяроў таксама розныя. Адны з іх любяць есці траву, расліны. Другія любяйь мяса. Такія жывёлы называюцца драпежныя. Яны палююць на іншых жывёл, часам на чалавека. Але адзін аднаго яны не ядуць. Тыгр не будзе есці тыгра, а воўк ваўка. Дзікія жывёлы баяцца агню. Ад вогнішча яны ўцякаюць. Таму людзі часам ратуюцца ад іх з дапамогай агню.
Адгадайце, калі ласка, загадкі:
Улетку шэранькі, узімку беленькі.
Доўгія вушы мае, хутка ў лес уцякае.
А чаму зайчык мяняе колер свайго футра? Чаму зайчык у лес уцякае? Каго ён баіцца?
Спаць кладзецца, скіне тапак —
I паціху смокча лапу,
А вясна дыхне ледзьледзь —
Прачынаецца... (мядзведзь).
А цяпер прачытаем верш пра тое, як пайішіа курка да лісічкі ў госці. Што з ёю здарылася? Пабачым. Напісаў гэты верш Станіслаў Шушкевіч.
47
Запрашала ліска курку
Да сябе у госці:
— Выйдзі, цыпка, за рэчаньку, За кляновы мосцік.
А я ж цябе пачастую Грэчкай і пшаніцай, За гарою з крынічанькі Напаю вадзіцай.
Падмяла я сцяжыначкі, Падмяла дарожкі.
Ідзі, курка, ступай смела, He паколеш ножкі.
Разаслана на ўзгорачку Мяккая салома, Ты ж у мяне заначуеш Куды легші, чым дома.
Пайшла курка да лісічкі За кляновы мосцік.
Засталіся ад курачкі Кіпцюры ды хвосцік.
Ці шкадуеце вы курачкунебараку?
ХТО ТАКІЯ ГРЫЗУНЫ
Мышы, пацукі, вавёркі. трусы называюцца грызунамі. Чаму яны так называюцца? Адгадаць лёгка. Таму, што яны грызуць. А што яны грызуць?
Мы ўжо з вамі ведаем, што на свеце ўсё рознае. Розныя людзі. Розныя расліны. Розныя звяры. А таму мы можам сказаць, што грызуны таксама розныя і густы ў іх розныя. Адны любяць грызці арэшкі, другія моркаўку, а трэція — тое, што трапіцца.
Вавёркі грызуйь арэшкі, высушаныя ягады, грыбы. Вы, пэўна, усе бачылі вавёрачак: хто ў лесе, а хто ў парку. Трусы любяць моркву, капусту, буракі. Многія з вас кармілі трусікаў. А можа, у каго з вас дома ёсць трусікіпестункі?
Пацукі і мьгшы грызуць усё. Яны грызуць усялякія прадукты, усё, што трапляеййа.
А чым грызуньі грызуць? У іх ёсць хоць маленькія, але востранькія зубкі. А хто ім дае тое, што яны могуць 48
згрызці? Якія грызуны самі сабс шукаюць ежу? Хто ж мышку ці пацука будзс карміць? Ніхто, вядома. Як кажа прыказка: «Мышка есці нс просіць, сама сабс наносіць». А цяпср адгадаем загадкі.
Маленькі шарык Пад лаўкаю шарыць, Збірае крошкі, Баіцйа кошкі. (Мыш.)
3 ялінкі на ялінку, 3 галінкі на галінку Скача агеньчык жывы.
Хто гэта? Знаеце вы? (Вавёрка.)
Назбірала арэхаў Пяць мяхоў і паўмеха. Насушыла грыбоў Аж дванаццаць карабоў, Нацягала мышак горку Працавітая... (вавёрка).
Паслухайце тры вершы. Які вам найбольш падабаецца, той і вывучым.
Мышкахітруха
Забраўся каток Ў далёкі куток, Схаваўся ў зацішку, Каб высачыць мышку. А мышка — хітруха Навастрыла вуха. А катка пачула — Хвосцікам вільнула I ў той жа міг У дзірачку — шмыг.
Хто я?
Залацістыя арэхі Прыхавала я ў дупло: Дождж ліне, нібы з прарэхі, — Дык каб іх не заліло.
Смела сцюжу сустракаю, He палохае мароз, Бо запас арэхаў маю I, як коўдру, — цёплы хвост.
49
Я хамяк
Мыш не мыш, жыву я ў полі, Ветрам дыхаю на волі, За шчакой кішэню маю, Яе зернем напаўняю.
ХТО HE ХОДЗШЬ, А ПОЎЗАЕ
Ёсць на свеце жывёлы, якія не ходзяць, не бегаюць, не плаваюць, не лятаюць, а поўзаюць. Яны называюіша паўзуны.
Мы з вамі ведаем, што такое паўзункі. Так? Хто іх носіць? Маленькія дзеткі, якія яшчэ на ўмеюць хадзіць. Яны ўмеюць толькі поўзаць. Вось і шыюць ім паўзункі. Цікава, праўда?
Паўзункі — гэта адзенне для дзяцей, а паўзуньі — гэта жывёлы, якія не ходзяць, а поўзаюць. Яны хоць і вялікія, дарослыя, а поўзаюць. Поўзаюць яны і па зямлі, і па дрэвах. Поўзаюць паволі. Што гэта за жывёлы? Гэта чарвякі, кракадзілы, хамелеоны, чарапахі. Змяя (гадзюка, вуж) таксама поўзае, але яна можа паўзці хутка, так, што не дагнаць.
Паўзуны поўзаюць зусім ціха, бясшумна. Гэта небяспечна для чалавека. На паўзуна, напрыклад на змяю, можна наступіць. I што яна зробіць? Укусіць. А гэта вельмі небяспечна. Чалавек ад укусу змяі можа памерці. А калі змяя і не ўкусіць, дык напалохае, як наступіш на яе. Таму трэба хадзіць па лесе, каля рэчкі асцярожна, быць уважлівым, глядзець сабе пад ногі.
А цяпер паслухаем верш пра чарапаху Паўла Марціновіча.
— Нсбарака чарапаха, . Што стаілася пад дахам? Нейкі домік твой нягеглы, Нс з камсння і нс з цэглы. Ані бслы, ні ружовы, Ды, здасцца, і нс новы. Кідай гэтую хаціну!
— Родны домік я нс кіну! Хай са мной вандрус хатка, Як турысцкая палатка.
А ці можа чарапаха, калі б захацсла, скінуці. і пакінуць свой домік?
50
Чаму чарапаха называецца ў вершы небаракай? Адгадаем загадкі.
Адгадайце, носіць хто
Касцяное паліто?
Робяць з яго прадаўцы Гузікі і грабянйы. (Чарапаха.)
Без рук, без ног, а па зямлі паўзе. (Чарвяк.) Сівенькі конік, не паедзеш, не пагладзіш. (Вуж.) Бяжыць, сіпіць. (Змяя.)
Хоць малая, ды дужая: з сабой хату носіць. (Чарапаха.)
РЫБЫ
Дзе жывуць рыбы? У вадзе. А дзе вада? У рэчцы, у возеры, у моры, у акіяне. Адны рыбы любяць жыць у халоднай вадзе, а другія рыбы любяць жыць у цёплай вадзе. Адны рыбы любяць жыць у салёнай вадзе, а другія рыбы любяць жьгць у прэснай вадзе.
Усе рыбы плаваюць. Але плаваюць яны таксама парознаму. Адны рыбы плаваюць каля паверхні вады, a другія — глыбока ў цёмным акіяне. Адны плаваюць павольна, а другія шпарка.
I па форме рыбы розныя. Ёсць рыбы круглыя, як кола, а ёсць рыбы трохвугольныя. Ёсць рыбы пляскатыя, як аладкі. А ёсць рыбы падобныя на вужаку.
Мы любім есці рыбу. Рыба асабліва смачная, засмажаная на алеі. Вы любіце есці смажаную рыбу?
Многія дзеці трымаюць рыбак у акварыуме. «Аква» на лацінскай мове значыць вада. Акварыум — гэта шкляны посуд, наліты вадой і напоўнены рознымі раслінамі — ежай для рыбы. Дзеці самі чысцяць акварыумы, мяняюць ваду, каб яна была свсжая, чыстая, каб рыбы ў акварыуме жылі, як у рэчцы ўсё роўна. Дзеці любяць сваіх рыбак. Назіраюць за імі, цешацца з іх.
Якіх рыб вы ведаеце? Як яны называюцца? (Шчупакі, карпы, уюны, акуні, ляшчы.)
Паслухаем верш. Яго напісаў Павел Марціновіч. Верш называецца «Краб».
Краба я злавіў
I храбра Захацеў
51
Стаць сябрам
Краба.
Я яму сваю руку Працягнуў Як сябруку.
Варухнуўся раггтам
Краб
Ды мяне па пальцу
Шкраб:
3 гэткім сябрам
Будзе гора. Кіну краба Зноў у мора.
Ці спадабаўся вам гэты верш? Пра каго гэты верш? Калі хлопчык (назавём яго Казік) захацеў пасябраваць з крабам: да таго, як злавіў або пасля? Што зрабіў краб, калі Казік працягнуў яму руку, як свайму сябруку? Што Казік зрабіў з крабам пасля таго, як краб укусіў яго за палец? Ці пасябравалі Казік і краб?
Адгадайце загадкі.
Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак. (Рыба.)
Жывы — чорны, памрэ — чырвоны. (Рак.)
Без рук, без ног, без зубоў за цела кусае. (П’яўка.)
МУХІ
Колькі муха мае ног? Пэўна, з вас ніхто не ведае. Муха мае шэсць ног. У яе ёсць два крыльцы. Яна, усе мы ведаем, лятае.
На нагах у мухі ёсць пазуркі (ногцікі). А яшчэ на нагах у мухі — ліпкія падушачкі. Калі муха, шукаючы сабс спажывы, поўзас ўсюды, на падушачках і пазурках яе ножак збірасцца бруд і ўсялякая зараза. Брудам і заразай муха атручвас чалавечую сжу. Сядзе муха на хлсб, і хлсб можа стаць нс годным для сжы. Сядзе муха на бульбіну, якую мы хочам з’есці, і бульбіна — заразная, шкодная для здароўя чалавска. Мы з’ядзім такую бульбіну, і ў нас можа забалсць жывот. Тады давядзсцца лячыцца.
Мухі — нашы ворагі. Яны лятаюць па смстніках і разносяць заразу. Мух трэба знішчаць. Калі ты ўбачыш, што муха хоча сесці на якінсбудзь п