Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
даецца, што яны маленечкія. Мы можам убачыць зоркі толькі ў цёмную ясную ноч. Днём іх не відаць. Яны з’яўляюцца на небе пасля захаду сонца, як стане цёмна, і зіхцяць быццам маленькія лямпачкі. На самай справе зоркі вялікія. Яны вельмі гарачыя, але іх цяпло да нас не даходзіць. Зоркі ад нас вельмі далёка.
Пра зоркі напісана шмат песень і вершаў. Як вырасцеце, прачытаеце верш Максіма Багдановіча «Зорка
2 Зак. 1053
33
Венера». Няхай вас не здзіўляе, што зоркі маюць свае імёны. Венера — гэта імя багіні прыгажосці. Яшчэ яна называецца Мілавіца. Верш Багдановіча стаў песняй «Зорка Венера». Я вам праспяваю пачатак гэтай пссні:
Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прынясла. Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла...
Давайце намалюем сонца, месяц і тры зорачкі рознага памеру: адна зорка знаходзіцца на небе бліжэй да нас, а дзве далёка.
Адгадайце загадкі.
Адзін пастух пасе тысячу авец. (Месяц.)
Свечак многа гарыць, а ніводнай не патушыць.
(Зоркі.)
Паслухайне вершык і мы яго вывучым:
Я да цёткі ездзіла ў сяло.
Там зза лесу сонейка ўсплыло.
А была ў бабулі у гасцях, Узнялося сонца там, дзе шлях. Сонйа ў нас — ўсходзіць зза гары, Колькі ж сонцаў? Мабьшь. тры.
А ты, Кастусь, як думаеш, колькі сонцаў?
ЧАМУ ПТУШКІ СПЯВАЮЦЬ
Птушкі спяваюць. Спевы — іх гутарка, размова. Птушкі любяць сябраваць, псрасвіствацца, слухаць адна адну. Але яны не любяць, калі іншая птуйгка набліжаецца да іх гнязда, да таго месца, дзе іх птушаняты. He любяць гпупгкі, калі чалавск набліжаецца да іх гнёздаў. Яны баяцца за сваіх немаўлятак, як могуць абсрагаюць іх.
Птушка спявае, каб прыклікаць іншую птушку і разам віць гняздзечка. Самсцптушка (тата) шукае галінкі і іншы патрэбны матэрыял для гнязда, a птушкасамка (мама) сцеражэ яго, сочыць, каб ніхто чужы нс заляцеў у яго. А таго, хто туды трапіць, яна будзе кляваць сваёй дзюбкай.
Людзі заўважылі, што маленькія птушкі спяваюць прыгажэй і мілагучнсй за вялікіх. Птушкі спяваюць і пераклікваюцца парознаму. Дакладна ніхто з нас не ведае.
34
пра што яны гавораць, спяваючы. Лепш за ўсё ведаюць пра гэта вучоныя, якія вывучаюць жыццё і звычкі птушак. Яны называюцца арнітолагі, а навука пра птушак называецца — арніталогія. Ці хацеў бы ты, Сяргейка, быць арнітолагам?
Ці чулі вы, як спявае жаваранак? Паслухайце верш пра жаваранка:
Ён у лузе, ён на полі, Зранку лётае на волі, Звонка песні распявае, Імі дзетак ён вітае.
ПАВЕТРА ЎСЮДЫ ВАКОЛ НАС
Чым мы дыхаем? Так, дыхаем паветрам. Без паветра мы не можам жыць. Без паветра не могуць жьшь жывёлы. Без паветра не могуць жыць расліны. Усе мы ўдыхаем паветра і выдыхаем яго. Давайце так і зробім: удыхнём і выдыхнем. Усё жывое патрабуе паветра. Усё, што жыве, дыхае паветрам. Мы дыхаем носам, а расліны лісточкамі. Без паветра і агонь не гарыць. Вось мы запалім свечку, і яна гарыць. А калі мы, напрыклад, накрыем свечку шклянкай, яна згасне. Вы бачылі, як хтонебудзь, калі распальвае печ ці вогнішча, дык дзьме ў агонь? Навошта ён так робіць? Каб было больш паветра, каб лепш гарэў агонь.
Паветра ўсюды вакол нас: і дома, і на вуліцы, і ў зямлі ёсць паветра. Але мы не бачым паветра, толькі адчуваем яго. Мы адчуваем яго, калі бяжым альбо калі сушым валасы фенам, як памыем галаву.
Паветра ёсць усюды. Вось паглядзіце на гэты кубачак. Там пуста. Там няма ні вады, ні соку, ні малака, ні вяршкоў, ні кампоту. Але ж там ёсць паветра. Толькі мы яго не бачым. Цікава, праўда?
А яшчэ трэба ведаць, urro мы павінны дыхаць чыстым паветрам. Калі паветра бруднае, дык людзі, жывёлы, расліны хварэюць. Пыл, дым, газы забруджваюць паветра. Расліны, дрэвы, кветкі ачышчаюць паветра.
Пра што мы гутарылі з вамі?
Мы бачым ці адчуваем паветра?
Навошта нам патрэбнае паветра? Ці могуць жыць без паветра людзі, жывёлы, расліны?
35
Як вы думаеце, чаму кажуць: «Лес — сябар чалавека»? Ці ачышчае ён паветра? Ашто яго забруджвае?
БЕЗ ВАДЫ ЧАЛАВЕК HE МОЖА ЖЫЦЬ
Ці можам мы з вамі жыш> без вады? А ці могуць жыць без вады жывёлы, птушкі? А расліны могуць жыць без вады? Без вады ніхто не можа жыць. Чалавек без вады памрэ ад смагі. Жывёліна таксама загіне ад смагі без вады. Расліна завяне, засохне без вады. Паўторым разам: «Без вады жывая істота жыць не можа».
Мы п’ём ваду, каб не памерці ад смагі. А яшчэ навошта нам вада? Ці любіце вы плюхацца ў вадзе? У ванне? У начоўках? У рэчцы? У возеры? У моры? Яшчэ як любіце! Ажно пішчыце ад асалоды. А навошта мы мыемся, купаемся? He толькі для прыемнасці, для асалоды, а яшчэ для таго, каб быць чыстым. А чыстым трэба быць, каб быць здаровым.
Вадою мы мыем вопратку, посуд, бялізну. Усё бруднае мыецца вадою.
Мы ўжываем ваду, каб згатаваць суп, чай (гарбату), каву, кашу, бульбу. Многія іншыя стравы гатуем з вадою.
Мы гутарылі пра ваду. Без вады не можа жыць чалавек. Без вады не можа жыць жывёліна. Без вады не можа жьгць расліна.
Назавіце, калі ласка, пяць выпадкаў, калі мы карыстаемся вадой.
А цяпер паслухайце прыказкі, і вы яшчэ больш будзеце ведаць пра ваду. Спачатку паслухайце, a потым мы разам і паасобку паўторым усе тры прыказкі.
Вада камень прабівае. Вада мае вялікую сілу. Па кроплі капаючы на адно месца, яна нават камень зробіць шчарбатым.
Дзе вада, там і вярба. Вярба любіць вадзіцу, часцей за ўсё расце блізка ад вады.
Дзе вада, там і бяда. Як гэта разумець? Часам вясной і восенню бываюць паводкі. Вада затапляе палі, вёскі, гарады. Тады прыходзіць да людзей бяда. Або вы адчынілі кран і забыліся яго зачыніць. Вада залье кватэру, папсуе рэчы, мэблю, падлогу. Трэба будзе рабіць рамонт, купляць новыя рэчы, траціць
36
час, сілы. А яшчэ горш, калі вада зальс чужую кватэру. Ну і бяды тады будзе!
ПАСАДЗІШ ЗЯРНЯТКА ВЫРАСЦЕ РАСЛІНА
Кожнае зярнятка, кожная бульбінка, кожная цыбулінка, гарошынка мае ў сабе жыццё. Гэта жыццё спіць. Спіць да пары да часу. Зямля, вада і сонца абуджаюць жыццё, і вырастае расліна.
Гэта ўбачыла сваімі вачыма Аленка, мая суседка. Яна ўзяла гаршчочак і насыпала туды зямлі, якую ўзяла летам з агароду. Тады пасадзіла гарошынку і сказала: «Расці, гарошынка!» Паліла яе вадзіцай і паставіла на падаконнік на сонейка. Кожны дзень дзяўчынка палівала зямельку. Кожны дзень свяціла на гаршчочак сонейка. I хутка паявіліся зялёненькія лісточкі. Аленка вітала іх кожную раніцу, кажучы: «Добры дзянёк, лісточкі! 3 панядзелачкам вас! 3 аўторачкам! Я вас вадзічкай напаю. А сонейка вас пагрэе. Расці, гарошынка!»
Так і расла гарошынка. Якая яна вырасла?
Дык што трэба мець і што рабіць, каб вырасла раслінка?
Ці ёсць у вас у хаце вазоны? Ці паліваеш ты іх? Дзе яны стаяць: на сонейку ці ў цянёчку?
Давайце адгадаем дзве загадкі і вывучым іх на памяць. Раскажам дома, няхай усе адгадваюць.
Я зярнятка пасадзіла, Паліваць яго хадзіла. А цяпер гляджу ў аконца — Вырасла ў гародзе сонца! (Сланечнік.)
Адзін лье, другі п’е, а трэці паглынае. (Дождж.
Зямля. Расліны.)
Паслухайце вершык пра дожджык, які поіць вадзічкай расліны, і скажыце, ці спадабаўся ён вам.
Дожджык,
Дожджык!
Лі!
Аж па ўсёй зямлі!
Травы ў рост пусці!
Дай падрасці
жыту, гароху I хлопчыку Цімоху!!!
37
Мы кажам: «Дожджык ідзе. Дожджык лье. Дожджык сыпле. Дождж (вымаўляй: дошч) сячэ». Папросім, каб дожджык пайшоў:
Дожджык, ідзі, дожджык, ідзі.
Дожджык, лі, дожджык, лі.
Дожджык, сып, дожджык, сып.
Дожджык сячы, дожджык, сячы.
Цяпер скажам так:
Дожджык ідзе па ўсёй зямлі.
Дожджык лье па ўсёй зямлі.
Дожджык дапамагае расці травам, жыту, гароху.
Дожджык пускае ў рост травы, жыта і гарох.
Як ідзе дожджык, дык падрастае жыта, трава, гарох.
А цяпер вывучым верш. Пасля хтонебудзь раскажа нам яго прыгожа, а мы папляскаем у далоні, калі нам спадабаецца.
ЯКІ ПРЫГОЖЫ РАСЛІННЫ СВЕТ
Раслінай называецца ўсё тое, што расце: жыта, пшаніца, трава, кусты і кусцікі, ягаднік, дзе ягады выспяваюць, кветкі, гародніна.
Раслін багата — цэлы свет. Усе яны нам патрэбныя. Мы з вамі павінны берагчы раслінны свет. Без раслін мы жынь не можам.
Расліны, як людзі і жывёлы, розныя. Ёсць вялікія і малыя, духмяныя і без паху, рознага колеру і формы. Усе расліны прыгожыя пасвойму.
Пра расліны складзена шмат загадак. Але спачатку мы сёетое прыгадаем, каб лягчэй было адгадаць загадкі.
Якія мы любім ягады? Чарніцы, суніцы, клубніцы, агрэст, вішні, парэчкі, маліны, ажыны.
Якую мы любім есці гародніну? Так. Моркву, цыбулю, часнок, буракі, капусту, бульбу, пятрушку, кроп, гуркі.
А булкі мы таксама любім? Мы ведаем, што булка пячэцца з мукі. Мука мелсцца з зярнятак пшаніцы. Пшаніца — гэта расліна, якая вырастае таксама з зярнятак. Гэтыя зярняткі поіць вадзіца, сагравае сонейка і даглядае чалавек. Зярняткі выспяваюць у каласках.
Вось бачьгце, як цікава ўсё ведаць пра расліны.
38
А цяпер нам лёгка будзе адгадаць загадкі.
Ляжыць груша ў чырвоньгм кажушку, хто яе ўкусіць, той гоіакаць мусіць. (Цыбуля.)
Баран у хляве, яго рогі на дварэ. (Часнок.)
Лата на лаце і шва не знайсці. (Капуста.)
Хата пуката, поўна вераб’ёў нагната. (Гарбуз.)
Сама панна ў каморы, а яе косы на дварэ. (Морква.) Поўна бочачка круп, а на версе струп. (Мак.)
Я на сонейка падобны, А для ўсіх ласунак добры. He тады, калі свячуся, А як згасну і сагнуся. (Сланечнік.)
Сядзіць сабе на лужку У чырвоным каптурку. Хто ні пройдзе — Спыніць крок, Каб сарваць той каптурок. (Суніца.)
ДРЭВА ТАКСАМА РАСЛІНА
Дрэва расце, а ўсё, што расце, — расліна. Таму дрэва расліна. Якія мы ведаем дрэвы? Дуб, клён, ліпа, бяроза, хвоя (сасна), елка, каштан. Гэтыя дрэвы растуць у нас, у Беларусі. А на свеце шмат краін. У краінах, якія далёка ад нас, іншая зямля, інакш сонца свеціць, інакшыя дажджы ідуць. Таму і расліны там інніыя, і дрэвы там інйпля. У паўднёвых краінах растуць бананавыя, лімонныя дрэвы, пальмы, эўкаліпты.
А што нам даюць нашы дрэвы, тыя, што растуць у нашых лясах, у нашых пушчах? Дрэвы даюць нам будаўнічы матэрыял. 3 гэтага матэрыялу будуюць дамы, робяць цэблю. 3 дрэва робяць паперу, а з паперы шпалеры, якімі мы абклейваем сцены ў пакоі, каб нам было прыемна, утульна. 3 паперы робяць кнігі, якія мы з вамі так любім чытаць. А што мы чытаем у кнігах? Казкі, апавяданні, вершы. 3 паперы робяць сшыткі, у якіх мы пішам і малюем. Яіпчэ шмат чаго добрага і патрэбнага робяць з дрэва.
Дрэвы даюць нам садавіну: яблыкі, грушы, вішні, слівы. Пад дрэвам у цянёчку можна адпачыць: пасядзець ці па