Сцяжынка
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1994
пачаў шукаць...
А вось баравік, таўстунневялік,
А вось казлякі паселі ў гурткі,
А вось лісічкі ў таўставатых спаднічках, А вось грузды напіліся вады.
А вось i бабкі ў дзябёлых шапках, А вось і ваўнянкі пасярод палянкі.
I гаворыць добры бор: — Назбіраў грыбкоў, Рыгор!
I яшчэ адзін вершык гэтага аўтара.
Клара Ды падбегла
Клала Каця ўміг:
Ў кошык грыб Гэткі чырванюткі: Колькі ёсць Грыбкоў такіх, Назбіраю хугка!
— Ты нашто Збіраеш іх?! — Закрычала На ўвесь бор: — To ж — Атрутны мухамор!
Якія вы ведаеце назвы грыбоў? (Лісічкі, сыраежкі, падасінавікі, рыжыкі, махавікі, грузды, ваўнянкі, баравічкі. Шкодныя, дрэнныя грыбы: мухамор, паганка.)
Хто хоча вывучыць вершык пра баравік?
Пад звонкай хвояю іглістай,
Прабіўшы мох, як буравік, Стаіць у верасе квяцістым Лясное дзіва — баравік.
Хто хоча вывучыць вершык пра паганку?
Зірнсш: паненка — выхвалянка, Што апранула новы ўбор, Ды не бяры: яна — паганка! Нясе не толькі мухам мор!
А каму яшчэ нясе шкоду паганка?
АДПАЧЫНАК, СОН, ГУЛЬНЯ
Мы з вамі ведаем, што чалавск павінсн працаваць. Без працы няма жыцця. Алс нам з вамі трэба всдаць, што чалавск павінсн і адпачываць. Усс добра ў мсру. «Папрацуй і патанцуй», — кажуць разумныя людзі. Калі мы будзсм працаваць бсз адпачынку, то страйім сілы, будзсм стомлсныя, нсздаровыя. Мы будзсм нснікавыя і нудныя. Адпачынак здымас стомлснасць (змору), дас бадзёрасць, вссялосць. Такі адпачынак, як слуханнс музыкі, чытаннс, цікавая гульня, робіць нас зноў бадзёрымі і вясслымі. Нам
21
цікава, мы цешымся (радуемся) і цешым тых, хто з намі. Нам добра, і тым, хто з намі, таксама добра. Радасць, бадзёрасць даюць нам сілы зноў працаваць.
Ну вось, як вы ўбачыце, што ваша мама цэлы час працуе, замарылася, але ніяк не можа перапыніцца, скажыце ёй: «Матуля, адпачні. Нельга так многа працаваць. Давай пагуляем ці пачытаем. А можа, тэлевізар паглядзім разам, радыё паслухаем ці проста пагутарым...». Ваша мама ўсміхнецца. Ёй будзе прыемна, што ў яе такое спагадлівае дзіцятка. Яна скажа: «Давай разам паспяваем» і пачне:
А ў бары, бары тры дарожанькі.
Гэй, гэй, тры дарожанькі.
Тудою ішлі тры салдацікі, Гэй, гэй, тры салдацікі. Што к мамачцы йдзе, песеньку пяе. Гэй, гэй, песеньку пяе.
Што к татачку йдзе, скрыначку нясе.
Гэй, гэй, скрыначку нясе.
Што к мачысе йдзе, жаласна плача.
Гэй, гэй, жаласна плача.
Вы паспявалі, адпачылі і зноў узяліся за працу.
Перад сном добра паслухаць калыханку. Якую з трох калыханак вы папрасілі б маму праспяваць вам перад сном?
1. Спі, засні, мая дзетка,
Птушкі ўжо заснулі,
Спі, засні, мая дзетка, Люлі, люлі, люлі.
2. Люлілюлілюлі!
Прыляцелі гулі!
Гулігулігалубы!
Селі гулі на дубы.
I спявалі і гукалі —
Сны салодкія склікалі.
3. Спі, сыночак мілснькі,
Галубочак сівснькі.
Мой сыночак будзе спаць,
А я буду калыхаць
Ааа, ааалюлі!
Успомні матулю сваю,
Як цябс люляла.
22
Як табе не раз уначы Песеньку спявала.
Ааа, ааалюлі!
Пра што мы з вамі гутарылі?
Давайце скажам хорам: «Трэба і працаваць і адпачываць».
Якую прыказку ты хацеў бы запомніць?
Праца не ганьбіць чалавека, а корміць, і поіць, і вучыць.
Праца здароўя не адбірае.
Перш папрацуй, а тады патанцуй.
ЯК ТРЭБА СЯДЗЕЦЬ ЗА СТАЛОМ
За сталом трэба сядзець прыгожа. He крыўляцца, не іпумець, не круціцца. Брыдка, калі нехта есць неахайна. Непрыгожа, калі набірае ежы поўны рот. Трэба есці маленькімі кавалачкамі. Нічога не есці, седзячы над талеркай, таксама непрыгожа. Абавязкова трэба вучыцца карыстацца відэльцам і нажом, лыжачкай і лыжкай. Рукі трэба выціраць сурвэткай, а не аб сукеначку ці кашулю. Калі за сталом няма сурвэтак, можаш карыстацца хусцінкай. Пасля таго як пад’ясі, падзякуй таму, хто цябе накарміў, і таму, хто з табою сядзеў за сталом.
Пра што мы яшчэ забыліся сказаць? А вось пра што. Седзячы за сталом сярод ініпых людзей, не займай шмат месца, помні аб суседзе. He піхай яго локцямі, не адгароджвай ад яго талерку левай рукой. He адсоўвай талерку, як пад’ясі. Няхай талерка стаіць там, дзе яе паставілі.
А цяпер я вам раскажу пра аднаго хлопчыка, якога звалі Міколка і з якім ніхто не хацеў сядзець побач за сталом у час снедання, абеда, вячэры. Вы здагадваецеся, напэўна, чаму? Так, таму што Міколка не ўмеў есці, паводзіў сябе за сталом непрыгожа, некультурна. Набярэ поўны рот кашы, ажно з роту вывальваецца. Шчокі надзьмутыя, ежа іх распірае, перажаваць яе немагчыма. Сядзеў Міколка за сталом бокам, папіхваючы локцем свайго суседа. Ногі выцягваў ва ўсе бакі, а не трымаў роўненька пад сабою. У ежу, якую трэба было есці лыжкай, ён сунуў відэлец. Дзьмухаў на гарачы чай так, быццам вогнішча хацеў распаліць, а мокрыя дровы не гарэлі. Сёрбаў суп гучна, на ўвесь пакой. Барабаніў лыжкай па стале, а часам і па
23
талерцы. Абрус пад яго талеркай быў заўсёды брудны, у плямах.
Спачатку дзеці ўсё гэта цярпелі, а потым абурыліся і кажуць: «Больш з табою, Міколка, сядзець не будзем. Ідзі прэч ад нашага стала!» Міколка заплакаў. Тады адзін хлопчьгк, якога звалі Даньчьгк, сказаў: «Давайце навучым яго есці прыгожа». Як вы думаеце, ці добра зрабіў Даньчык? Ці можна дапамагчы Міколку?
А цяпер прачытаем вершык пра аднаго «забываку».
Бабка ўнука частавала, Сыр і мёд — усё давала. Той, наеўшыся прысмакаў, He сказаў за гэта «дзякуй». Ён забыўся, бабчын госць, Што такое слова ёсць.
А ты не забываешся сказаць «дзякуй» за паслугу ці ласку, табе зробленую?
ПРАЧЫСЦІНЮ I ВЕТЛІВАСЦЬ
Чысціня і ветлівасць радуе чалавека. Прыемна глядзець на чалавека, размаўляць з ім, калі ён чыста апрануты. Прыемна быць у хаце, дзе чыстая падлога, чыстая мэбля, чыстыя вокны. Прыемна прыязджаць у горад, калі чыста на вакзале, не насмечана, не наплёвана, не набруджана. Радасна ісці па вуліцы, калі тратуары чыстыя, а людзі ветлівыя, усміхаюцца, не штурхаюць адзін аднаго. А калі ты ім зробіш паслугу, скажуць «дзякую», «шчыра дзякую». А калі хто штурхане цябе выпадкова, скажа «прабачце», «выбачайце, калі ласка». На вялікі жаль, не заўсёды мы чуем такія мілыя словы, як «калі ласка», «дзякую», «прабачце».
Што вы скажаце, калі выпадкова закранеце чалавека, праходзячы па салону ў тралейбусе? Што вы скажаце таму, хто раскажа вам дарогу да патрэбнага месца? А як вы запытаецеся дарогу, калі вам, напрыклад, трэба даехаць да вакзала?
Усё непрыгожае, пашкоджанае, недагледжанае псуе наш настрой. Часам мы едзем у ліфце і бачым падрапаную і абсмаленую кабіну. На сценах будынкаў сустракаюцца накрэмзаныя непрыстойныя словы. Хто ж гэта робшь? На жаль, некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі, а часам і дарослыя. Гэта дрэнныя ўчынкі. Дрэнныя
24
людзі ў сваім пад’ездзе кідаюць паперкі, шалупінне. Мы з вамі не будзем кідаць смецце ў пад’ездах, на вуліцах, на вакзале, у ліфце. Праўда? Будзем старацца быць культурнымі, шанаваць усё, створанае чалавекам, шанаваць прыроду і чалавека.
Якія словы мы будзем гаварыць, калі спатрэбіцца? Так, так: «Дзякуй. Дзякую. Шчыра дзякую. Вялікі дзякуй. Выбачайце. Прабачце. Даруйце. Калі ласка».
МАЯ ЛЮБІМАЯ ВОСЕНЬ
Ці любіце вы восень? Я вельмі люблю восень. Восень багатая. Восень шчодрая. Восень прыгожая. Дрэвы стаяць жоўтыя, чырвоныя. Зямля ў лесе, у парках, засыпаная лісцем, падобна на рознакаляровы дыван. Глядзіш, не наглядзішся. А колькі багацця восенню! Яблыкі! Кавуны! Памідоры! Сланечнікі! Бульба! Буракі! Морква! Усё спелае, свежае, сакавітае, толькі што з градкі. На рынку шмат садавіны. Выбірай, што падабаецца.
Людзі шмат працуюць восенню: і дарослыя і дзеці. Збіраюць яблыкі, капаюць бульбу, буракі, моркву... А ў вольны час спяшаюцца ў лес палюбавацца дзівосамі. A дзівосаў там шмат. Радуюць вока багата ўбраныя дрэвы. Грыбыпрыгажуны вабяць сваімі шапачкамі, вітаюцца з грыбнікамі, просяцца да іх у кошык.
Колькі месяцаў трывае восень? Тры: верасень, кастрычнік, лістапад. Давайце падумаем, што значаць назвы месяцаў. Ёсць такая расліна — верас — з дробным лісцем і маленькімі ліловаружовымі кветкамі. Верас расце нізка, уецца па ўзлессі, цвіце ранняй восенню. Адсюль і назва месяца. У кастрычніку лён труць і сыплюцца з яго рэшткі — кастрыца. У лістападзе лісце падае. Давайце хорам паўторым назвы восеньскіх месяйаў: всрасснь, кастрычнік, лістапад.
Калі пачынасцца восснь, на двары халаднсе. Сонца свеціць, ды нс грэс. Яно нс такос яркае, як лстам. Часта дзьме всцер. Часам ідзс дождж. Дзсці пачынаюць вучобу ў школс.
Паслухасм прыказкі пра восснь.
Увосень і верабей сыты.
Увосень і грач багач.
Восень на рабым (на шэрым) кані ездзіць.
Увосень за стол просім.
25
Чаму прыказка кажа, што ўвосень і верабей сыты? Чым верабей можа пажывіцца восенню на полі?
Хто такі грач, што ўвосень багач? I чаму гэта птушка ўвосень багатая?
На якім кані ездзіць восень? Чаму яе конь рабы, шэры? Можа таму, што восень дажджлівая?
Чаму ўвосень за стол просім? Ці не таму, што стол багаты і ёсць чым частаваць: шмат садавіны, гародніны?
Паслухаем яшчэ раз прыказкі, выберам з іх тры і вывучым іх.
Прачытаем верш пра познюю восень, які напісала Ніна Галіноўская.
Паляцела лета
3 птушкамі на поўдзень. Hi травы, ні кветак, Пуста ў агародзе.
Вецер гоніць лісцік, Скручаны, счарнелы. Койіцца кудысьці Ён асірацелы.
Голы сад знямелы Да сябе не кліча. Неба пацямнела I цяпла не зыча.
Сумна ці весела апісана восень? Так, сумна. Але ўсё роўна мы з вамі любім восень. Усе поры года прыгожыя. Усе поры года жаданыя.
МАЯ ЛЮБІМАЯ ЗІМА
Апішам зіму ўсе разам. Зіма пачынаецца ў снежні. У снежні вьтадае снег. Часам яго няма, але месяц усё роўна называецца снежань. Зіма трьшае тры месяцы: снежань, студзень, люты. У студзені холадна, сцюдзёна. А трэці месяц зімы называецца люты. У гэтым месяцы таксама холадна, лютуе мароз, часта бываюць завірухі.
Назвы трох зімовых месяцаў — снежань, студзень, люты — падказваюць, што гэта пара года халодная. Але хоць і холадна зімою, мы любім яе. Праўда ж? Мы вельмі любім зіму.
Зімою часта ідзе снег. Якога колеру снег? Белы колер прыгожы, святочны, чароўны. Сняжынкі падаюць і пада
26
юць. Яны вельмі прыгожыя. Іх вельмі шмат. I ўсе яны розныя, як і вы, дзеткі. Няма нават дзвюх аднолькавых сняжынак. Зіма — чараўніца. Усё ўбірае белым чыстым покрьтвам. Зімой усё, як у казцы. Зямля белая. Дрэвы белыя. Дамы белыя. Неба белае. Дарогі белыя! Прыгожа! Цуд!
Паслухайце вершык, які напісала Данута БічэльЗагнетава. А потым мы яго вы